Народныя строі традыцыйнай вопраткі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Народныя строі традыцыйнай вопраткі.



1. Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Усходняга Палесся. Бытаваў у асяроддзі мяшчан невялікіх гарадоў (Тураў, Давыд-Гарадок, Столін), мястэчак і буйных вёсак у 19 — пачатку 20 ст. Рэзка вылучаўся сярод іншых строяў ускладненымі сілуэтамі жаночага касцюма з арыгінальнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын. У вырабе і аздабленні, як і ў адзенні гараджан, шырока выкарыстоўвалі мануфактурныя тканіны, каштоўныя ўпрыгожанні, па-мастацку апрацаваную скуру і інш.

Жаночае адзенне

Аснову жаночага летняга гарнітура складалі кашуля, спадніца, гарсэт (або куртка), фартух, пояс. Кашулю шылі з кужалю або белага «сарвету» (баваўнянай фабрычнай тканіны), з шырокім адкладным каўняром. У гараджанак яна сціпла або зусім не аздаблялася, у тураўлянак аздаблялася на рукавах і каўняры раслінным або раслінна-зааморфным арнаментам, вышытым крыжыкам у чырвона-чорнай гаме. Спадніцу-андарак шылі з даматканага гладкафарбаванага цёмна-сіняга або чырвона-бурачковага сукна, спадніцу-сукню — з фабрычнай зялёнай, чорнай ці цёмна-сіняй шарсцянкі («бостынь», «саят»), па нізу нашывалі стужкі або тасёмкі галуну. Гарсэт (кабат, шнуроўка) з чырвонага, фіялетава-сіняга ўзорыстага або гладка-фарбаванага атласу, саціну ці ўзорыстай парчы; часта прышываўся да спадніцы (у выглядзе ліфа). У халоднае надвор'е паверх гарсэта або замест яго апраналі кароткую з валенага сукна куртку з рукавамі. Фартух 1-полкавы з фабрычных тканін цёмных тонаў, аднаколерны або са стракатым набіваным раслінным узорам. Гарсэт, спадніцу і фартух падпяразвалі шырокім поясам, выплеценым з чырвона-бардовых або вытканым з разнаколерных нітак (канцы пояса завязвалі ззаду). Тураўлянкі завязвалі шырокі, цвёрды пояс з залацістай парчы-галуну («галёніна»), які зашпільваўся на гаплікі. Экзатычны і падкрэслена самавіты вобраз жаночага касцюма стваралі арыгінальныя галаўныя ўборы галовачка, падушачка. Жанчыны насілі масіўныя нагрудныя ўпрыгожанні — чаканеныя з латуні вялікія крыжы мясцовай работы, пацеркі з натуральных камянёў і металу, абразкі, а таксама пярсцёнкі.

Мужчынскае адзенне

Мужчынскае адзенне, блізкае да адзення гараджан, вызначалася высокім кравецкім майстэрствам, стрыманым аздабленнем (вышыўка шнуром, аплікацыя, нашыўка з футра і інш.). Летні гарнітур складаўся з кашулі (часцей запраўленай у нагавіцы), нагавіц, камізэлькі, галаўны ўбор — капялюш, зімой разнастайныя варыянты магеркі. Верхнім мужчынскім і жаночым адзеннем былі кажухі, курткі, шэрыя, цёмна-карычневыя світы, кроеныя з адразной спінкай, адкладным каўняром і выкладамі. Вопратку аздаблялі нашыўкамі чырвонага ці сіняга сукна, шнуром.

2. Кобрынскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення ў Заходнім Палессі. Бытаваў у ХІХ — пачатку ХХ ст. пераважна на тэрыторыі Жабінкаўскага і Кобрынскага раёнаў. Вызначаўся завершанасцю форм, віртуознай распрацоўкай арнаменту жаночага касцюма.

Жаночае адзенне

Комплекс летняга жаночага адзення складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха. Кашулю шылі з даматканага льнянога палатна, кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, адкладным або стаячым каўняром, прамым рукавом, які заканчваўся фальбонкай або каўнерцам. Аздаблялі кашулю вышыўкай (процягам, крыжыкам), радзей узорыстым ткацтвам і маршчэннем тканіны. Дробнаўзорысты (геаметрычны або раслінны) чырвона-малінавы арнамент з невялікімі ўкрапінамі чорнага ці цёмна-сіняга збіраўся ў вузкія, аднолькавай шырыні шлячкі (нагадваюць тасёмкі), што ў падоўжным ці папярочным кірунку запаўнялі ўсю паверхню рукавоў. У блізкім да кашулі кампазіцыйна-арнаментальным вырашэнні афармляўся фартух, пашыты з 2 дэкаратыўна злучаных полак белай ільняной тканіны.

Адметнасць кобрынскага строю ў спосабе нашэння фартухоў (апраналі 2 фартухі так, каб асноўны арнамент ніжняга фартуха быў відзён з-пад верхняга). Спадніцы шылі з 4 полак узорыстай тканіны: ільняных — з серабрыста-белай, вытканай у тэхніцы шматнітовага ткацтва (у крыжы, акенцы, паскі); ваўняныя (андаракі) — з чырвонай, запоўненай вузенькімі лініямі-прасноўкамі. Радзей выраблялі андарак з чорнай або цёмна-сіняй тканіны з белымі, зялёнымі, сінімі, фіялетавымі прасноўкамі. Падпяразвалі спадніцу поясам з кутасамі, вытканым у разнаколерныя палосы. Зрэдку надзявалі гарсэт.

Галаўныя ўборы — намітка, белая палатняная хустка, упрыгожаная «павай» (пяром або веерам з пер’яў), чапец, вянок. Асаблівую велічнасць і пластычную стройнасць касцюму надавала намітка, абматаная вакол твару і жывапісна задрапіраваная на спіне. Шыйнымі ўпрыгожаннямі былі пацеркі, стужкі, абразкі.

Мужчынскае адзенне

Мужчынскае адзенне складалася з кашулі навыпуск, падпяразанай поясам, белых палатняных нагавіц, галаўнога ўбору — саламянага картуза, аздобленага ўзорыстай тасёмкай па верху і маляўнічай какардай, шапкі (круглай, чубатай). Верхняе адзенне мужчын і жанчын: світа (латушка, з вусам), пашытая з белага або шэрага валенага сукна і аздобленая на грудзях і бакавых клінах стракатымі пышнымі кутасамі і вышыўкай малінавымі, блакітнымі ніткамі воўны; куртка, кажух.

3. Капыльска-Клецкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Цэнтральнай Беларусі. Бытаваў у XIX — пачатку XX стст. Пераважна ў Капыльскім, Клецкім, Уздзенскім, Нясвіжскім раёнах. Вызначаўся багаццем кампазіцыйных вырашэнняў, класічнасцю арнаменту вышывак і натыкання.

Жаночы гарнітур

Аснову летняга жаночага гарнітура складалі кашуля, спадніца (андарак), фартух, гарсэт. Кашулю шылі з кужэльнага палатна, кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі з падточкай грубага палатна (радзей з гесткай), з адкладным шырокім каўняром, з глыбокім разрэзам пазухі. Чырвоны або чырвона-чорны геаметрычны (радзей раслінны і з выявамі птушак, фігураў людзей) арнамент размяшчаўся на рукавах (гарызантальнымі і вертыкальнымі палосамі ў шахматным парадку) і на каўняры. Андaрак шылі з 4 (кроеных па аснове) або 2 (кроеных па ўтку) полак паўсуконніка, вытканага ў 4 ніты ўзорам папярочных разнаколерных пасак або клетак на белым, чорным, зялёным, блакітным, бурачковым фоне.

Па ніжнім краі праходзіў шырокі маляўнічы шляк з пярэстымі паскамі або з геаметрычным арнаментам. Крой і мастацкае аздабленне льняной спадніцы і андарака падобныя. Андарак і спадніцу прасавалі ў буйныя і частыя складкі, што стварала пэўныя танальныя пералівы і падкрэслівала прыгажосць каларыстычнай гамы. Фартух кроілі з 1-2 полак белага палатна, цёмна-сіняй, малінавай шарсцянкі ці паркалю, да пояса ззаду часта прышывалі дэкаратыўныя клінкі-лапаткі. Аздаблялі вышыўкай, узорыстым ткацтвам, вязаннем, фалдаваннем, складкамі. Гарсэт шылі з сініх, зялёных, блакітных, малінавых крамных тканінаў (шарсцянка, сацін, шоўк), кароткім (вышэй лініі таліі, часцей без баскі) з глыбокім выразам на грудзях. Спераду аздаблялі нашыўкамі разнаколерных тасёмак, стужак, гузікаў. Галаўныя ўборы жанчынаў — шоўкавыя ці атласныя каптуры са стракатымі нашыўкамі спераду тасьмы, галуна, разнаколерных стужак; наміткі, хусткі. Нагруднымі і шыйнымі ўпрыгожаннямі былі пацеркі, тасёмкі, абразкі.

Мужчынскі гарнітур

Мужчынскі гарнітур складалі кашуля, аздобленая вышыўкай чырвонага геаметрычнага арнаменту на адкладным каўняры, плечавых устаўках, падоле (насілі навыпуск, падпярэзвалі шырокім узорыстым поясам з кутасам) і нагавіцы. Паверх кашулі апраналі камізэльку. Галаўныя ўборы — саламяныя капелюшы (брылі), картузы, кучомкі, аблавухі.

4. Слуцкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення цэнтральнай Беларусі. Бытаваў у канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя на тэрыторыі, што ўключала г.Слуцк (пераважна мяшчан) і навакольныя вёскі. Яму ўласцівы аднатыпнасць форм адзення, сціпласць арнаментальнага аздаблення, перавага крамных тканін.

Жаночае адзенне

Летні жаночы гарнітур складалі кашуля, спадніца, фартух і гарсэт. Кашулю шылі з каўняром (пры нашэнні прыпадымалі вакол шыі), з рукавамі, сабранымі на каўнерцы. Спадніцу шылі з крамнай шарсцянкі або даматканай клятчастай тканіны светлых вясёлкавых колераў, фартух — з крамнага цёмнага ці белага набіванага паркалю з нашыўкамі шырокіх паскаў карункаў па нізе. Доўгі суцэльны гарсэт цёмна-сінега ці чорнага колеру з аблямоўкай па крыссі меў вялікі, амаль да таліі, выраз, які запаўняўся вертыкальным шляком вышыўкі кашулі і шматлікімі нізкамі пацерак. Галаўныя ўборы жанчын — вялікія з махрамі набіваныя хусткі, завязаныя ў выглядзе цюрбана.

Мужчынскае адзенне

У мужчынскі гарнітур уваходзіла кашуля з адкладным каўняром, ільняныя або суконныя нагавіцы, у якія запраўлялася кашуля, камізэлька. Галаўныя ўборы мужчын — саламяныя капелюшы з расшыраным верхам, футраванкі, картузы. Верхняе адзенне мужчын і жанчын значна адрознівалася: жаночую вопратку кроілі па тыпу гарсэта, да якога прыточвалі рукавы (чорныя суконныя курцікі, світы), а мужчыны насілі курты з чорнага ці карычневага сукна, кажухі.

5. Пухавіцкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення цэнтральнай Беларусі. Бытаваў у XIX - пач. XX ст.на тэрыторыі паміж гарадамі Слуцк і Асіповічы абапал р. Пціч. Яму ўласцівы строгасць форм і ў той жа час іх разнастайнасць у жаночым і мужчынскім адзенні, тонкае ўмеркаванае аздабленне.

Жаночы гарнітур

Аснова летняга жаночага гарнітура складалася з двух варыянтаў: кашулі, спадніцы, фартуха; кашулі, спадніцы, фартуха, гарсэта. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі і адносна вузкім рукавом, адкладным ці стаячым каўняром. Аздаблялі рознай шырыні ўзорыстымі папярочнымі палосамі натыкання ці вышыўкі з акцэнтам на прыплечавой частцы. Чырвоны ці чырвона-чорны графічны выразны арнамент палос утвараўся з ромбаў, квадратаў, трохвугольнікаў, гладкіх і зубчатых ліній. Арнамент 2-полкавага (радзей - 1-полкавага) фартуха, стылістычны і каларыстычна блізкіда аздыблення кашулі, размяшчаўся палосамі паводле прынцыпу згушчэння, да нізу; па краях нашывалі мохрыкі ці карункі. Спадніцу (андарак) шылі з 4 (кроёных па аснове) або 2 (краёных па ўтку) полак, натыканых у сакавітыя (малінавыя, васільковыя, бурачковыя, фіялетавыя, стрыманыя чорныя, белыя) гарызантальныя палосы і клеткі. Гарсэт меў 2 варыянты крою: у выглядзе кароткага ліфа з глыбокімі выразамі ў пройме іна грудзях і ў выглядзе доўгай безрукаўкі з баскай-чатырохклінкай. Шылі гарчэт з шарсцянкі ці аксаміту высільковага, чорнага колераў, аздаблялі нашыўкамі залацістага галуна, парчовай тасьмы, каляровай аблямоўкай. Касцюм завяршала намітка ці скіндачка[1].

Мужчынскі гарнітур

Мужчынскі гарнітур складалі кашуля, нагавіцы, пояс і камізэлька. Кашулю (тунікападобную ці з прамымі плечавымі ўстаўкамі) аздаблялі чырвоным геаметрычным арнаментам на плечавых ўстаўках, каўняры, каўнерцах, падоле; адкладны каўнер завязвалі тасёмкай або зашпівалі меднай спражкай. Кашулю навыпуск падпяразвалі тканым ці скураным поясам, на якім часта насілі кайстру, ножык, шабету. Камізэльку з прываленага сукна ці карычнева-белай клятчастай даматканкі апраналі паверх кашулі. Традыцыйным галаўным уборам былі суконныя магеркі, аздобленыя блакітнымі, чырвонымі, зялёнымі матузкамі, саламяныя капелюшы, аўчынныя футраванкі.

6. Мотальскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення ў Заходнім Палессі. Бытаваў у 19 — 1-й палове 20 ст. на невялікай тэрыторыі Іванаўскага раёна (вёскі Моталь, Тышкавічы, Асаўніца).

Аснову летняга касцюма жанчын складалі кашуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па аснове, са шматлікімі складкамі вакол стаячага каўняра. Тыповым прыёмам аздаблення былі звычайныя строчкі, уручную прашытыя чорнай баваўнянай ніткай упоперак стаячага каўняра, манжэты. Спадніца — гладкафарбаваны, бурачковы ці чырвоны андарак або палатнянік з белага кужалю, сабранага па лініі таліі на матузок. Фартух кроілі з 4 полак кужэльнага палатна, якія злучалі дэкарыраваным швом, што дазваляла насіць яго на два бакі. Арнамент натыкання вызначаўся дробным малюнкам чырвонага, чырвона-чорнага, блакітна-чырвона-чорнага геаметрычнага або расліннага арнаменту. Гарсэт шылі з чырвонага фабрычнага сукна, з серабрыстай парчы, аздаблялі нашыўкамі тасьмы-галуна, стужак, пацерак. Гарсэт запраўлялі ў спадніцу і падпяразвалі шырокім бурачкова-чырвоным поясам ручнога пляцення. Галаўны ўбор — моцна накрухмаленая намітка, завітая на каробачку з чапцом, аздобленая кветкамі па баках або паўкругам спераду.

Мужчынскае адзенне

Мужчынскае адзенне складалі нагавіцы і кашуля навыпуск, падперазаныя шырокім плеценым поясам з кутасамі, галаўны ўбор — саламяны брыль, магерка. Верхняе адзенне — світка, катанка, куртка з чорнага валенага сукна, аздобленая цёмна-сіняй аблямоўкай, з бакавымі клінамі-«вусамі».

Прыгожым мастацкім аздабленнем вылучаліся аўчынныя кажухі і паўкажушкі.

7. Навагрудскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Панямонні. Бытаваў у 19 — пачатку 20 ст. ў Навагрудскім, Карэліцкім, Слонімскім і Лідскім раёнах.

Жаночае адзенне

Аснову летняга жаночага гарнітура складалі кашуля-гарсоўка, андарак, фартух, гарсэт або бурносік. Кашулю-гарсоўку кроілі з гесткай, з прамым або сабраным на каўнерац рукавом, вузкім стаячым, утвораным брыжыкамі каўняром або без каўняра. Дробнаўзорысты геаметрычны арнамент вышыўкі чырвонымі, чорнымі баваўнянымі ніткамі кампанаваўся ў вузкія паскі і размяшчаўся ўздоўж швоў злучэння гесткі са станам, па лініі разрэзу пазухі, на каўняры, нізе рукавоў. Андарак у клетку буйнога рапорту (найчасцей зялёна-блакітнага, зялёна-сіняга ці фіялетавага колераў) прасавалі ў буйныя складкі, падпяразвалі вузкім дэкаратыўным поясам. Аднаполкавы фартух кроілі са скругленым нізам, аздобленым фальбонай. Гарсэт з чорнай шарсцянкі меў баску ў выглядзе 6—8 клінкоў. Кароткі бурносік з белага валенага сукна шылі з маляўнічымі складкамі на спіне. Галаўныя ўборы — намітка або чорны ці чырвоны з круглымі вушкамі і ўзорыстымі шаўковымі стужкамі-завязкамі каптур, аздоблены па краях вушак каляровай аблямоўкай, парчовай тасёмкай, вышыўкай. Дзявочы галаўны ўбор — хустка з прышпіленай кветкай ці пяром. Шыю ўпрыгожвалі пацеркамі, стужкамі.

Мужчынскае адзенне

Мужчынскае адзенне складалі кашуля, нагавіцы, камізэлька (з сіняй ці чорнай шарсцянкі з меднымі гузікамі, стаячым каўняром), касынка-каляшыйка. Галаўныя ўборы — саламяныя капелюшы, фуражкі. Верхнім адзеннем былі: бурнос, сярмяга, капота, спанцэрка, кажух.

8. Ваўкавы́ска-Камяне́цкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Панямонні: Ваўкавыскі, Пружанскі і Камянецкі раёны. Бытаваў у асяроддзі сялян і дробнай шляхты ў XIX — першай палове XX стагоддзяў.

Жаночая вопратка складалася з кашулі, спадніцы, фартуха, пояса, галаўнога ўбору і ўпрыгажэнняў. Мужчынская вопратка складалася з кашулі, нагавіц, рознакаляровага тканага пасу. Верхняя вопратка — сярмяга, куртка, кажух і інш. Дынамічнасць і ўзнёсласць мастацкага вобразу дасягалася каскадам складак андарака, світкі і выбеленага кужалю наміткі

9. Дзісненскі строй

10.  Пінскі строй

Вопратка гараджан.

КАСЦЮМ ГАРАДЖАН

Уяўленне аб касцюме гараджан атрымаць значна цяжэй, чым аб касцюме вяскоўцаў, таму што не так многа ёсць звестак аб гарадскіх некропалях. Гарады ўвесь час раслі, старажытнейшыя могілкі аказваліся ў гарадскіх межах i з цягам часу забудоўваліся. Некаторыя звесткі аб гарадскім насельніцтве даюць вынікі вывучэння навакольных курганоў, знаходкі ў культурных слаях гарадоў. Мяркуючы па кавалачках знойдзеных тканін i пісьмовых крыніцах, адзенне большай часткі гараджан шылася з шарсцяных i льняных тканін, зімовае адзенне - з футра авечкі, казы, мядзведзя (мал. 5). З Візантыі траплялі шаўковыя тканіны. Пісьмовыя крыніцы згадваюць таксама прывазныя з Захаду сукны. У культурных слаях гарадоў знойдзена шмат рэшткаў ад скураных вырабаў. Аб касцюме гараджан уяўленне даюць выявы на мініядюрах Радзівілаўскага летапісу 1 дзе паказаны мясцовыя падзеі (мал. 7) i людзі апрануты ў адзенне заходнееўрапейскага тыпу. На жанчынах доўгія прыталеныя сукенкі з вузкімі рукавамі, на галаве турбаны або пакрывалы са звісаючыМі наперад канцамі 2. Варта адзначыць, што ў тыя часы пісьмовыя крыніцы фіксуюдь на тэрыторыі сучаснай Беларусі прысутнасць іншаземцаў - выхадцаў з Германіі, Скандынавіі, іншых краін.

У гарады сцякалася насельніцтва з розных зямель. Напачатку яно трымалася свайго племяннога касцюма 1 таму невыпадковыя знаходкі ў гарадах розных па этнічнай прыналежнасці ўпрыгожванняў, асабліва скроневых кольцаў. Мяркуючы па ўпрыгожваннях, напрыклад, у Навагрудку былі прышэльцы з Валыні, заходнія славяне i балты. У Ваўкавыску жыло шмат выхадцаў з дрыгавіцкіх i мазаўшанскіх зямель, a ў Рагачове акрамя радзімічаў жылі выхадцы з Кіеўшчыны. З цягам часу ў гарадах склалася свая мода, з'явіліся адметныя гарадскія ўпрыгожванні. Этнавызначальныя ўпрыгожванні даўжэй трымаліся ў феадальных сядзібах. Самымі распаўсюджанымі гарадскімі ўпрыгожваннямі былі шкляныя бранзалеты. Ix абломкі знойдзены амаль ва ўсіх гарадах i феадальных оядзібах. Найбольш распаўсюджанымі колерамі бранзалетаў з'яўляліся сіні, зялёны, бірузовы, карычневы, жоўты, чорны, фіялетавы. Па форме вылучаюцца бранзалеты вітыя, гладкія, кручаныя, уплошчаныя i інш. На белай ільняной кашулі такія рознакаляровыя бранзалеты ўяўлялі сабой непаўторнае ўпрыгожванне. Мода на форму i колер бранзалетаў часта мянялася. Так, у Мінску ў канцы XI - пачатку XII ст. у модзе былі чорныя, сінія i блакітныя бранзалеты, у XII - першай палове XIII ст.- зя­лёныя i карычневыя. У Віцебску любілі бранзалеты ізумрудна-зялёнага i травяністага колераў. У Клецку найбольш насілі зялёныя i бірузовыя бранзалеты, у Полацку знойдзена шмат чорных, у Тураве папулярнымі былі карычневыя, зялёныя i бірузовыя, у Пінску моднымі лічыліся карычневыя, фіялетавыя i зялёныя бранзалеты. Многа шкляных бранзалетаў знойдзена ў Слуцку, Мазыры, Навагрудку, Бярэсці, Оршы, Лукомлі. Сярод ix сустракаюцца вельмі рэдкія. Так, складаныя філігранныя ўпрыгожванні знойдзены ў Рагачове, Копысі, Мазыры. У Нава­грудку бранзалеты былі вітыя, трохгранныя, рыфленыя, упрыгожаныя шкляной крошкай. Спецыфічна навагрудскімі лічацца бранзалеты, упрыгожаныя гарызантальнымі палосамі i жалабкамі, i шырокія рыфленыя.

Сярод феадальных сядзіб мода на шкляныя бранзалеты была найбольш распаўсюджана ў Вішчыне Рагачоўскага, Свіслачы Асіповіцкага, Маскавічах Браслаўскага раёнаў. У Вішчыне выяўлена больш за 1 тыс. абломкаў ад бранзалетаў. У Свіслачы насілі зялёныя, фіялетавыя i карычневыя бранза­леты, з канца XII ст.- часцей карычневыя. У Свіслачы знойдзены рэдкія бранзалеты, некаторыя з якіх уяўляюць сабой каляровы жгут з тоненькіх жгуцікаў, заключаны ўнутры празрыстай шкляной масы. Сустракаюцца бірузовыя i жоўтыя бранзалеты з роспісам спецыяльнымі фарбамі 3. Ёсць падставы гаварыць пра выраб шкляных бранзалетаў у Полацку, Свіслачы, Віцебску, Друцку. Значная частка такіх упрыгожванняў паступала з Кіева. У Беларусі вядомы таксама бранза­леты візантыйскага паходжання. 15% візантыйскіх бранзалетаў знойдзена ў Навагрудку. Зрэдку шкляныя бранзалеты зна­ходзяць у курганах, што лічыцца ўплывам гарадской моды. Напрыклад, чатыры шкляныя бранзалеты былі ў кургане каля в. Віркава на Бабруйшчыне.

Тыпова гарадскімі ўпрыгожваннямі з'яўляюцца шкляныя пярсцёнкі i шкляныя скроневыя кольцы. Больш за ўсё такіх пярсцёнкаў знойдзена ў Навагрудку (96 шт.). Па форме яны плоска-выпуклыя ці круглыя ў сячэнні, адзін пярсцёнак - рубчаты. У іншых гарадах знойдзена па два, тры, пяць шкляных пярсцёнкаў. У час археалагічных раскопак трапляюцца шкляныя ўстаўкі ад металічных пярсцёнкаў. Звычайна ўстаўкі зроблены з непразрыстага шкла. Вядомы i шкляныя скроневыя кольцы. Яны маюць дыяметр 2,5-5 см i падобны да бранзалетаў, але больш тонкія (0,2-0,65 см). Такія вырабы ёсць у Мінску, Гродне, Пінску. Часам замест скроневых кольцаў насілі шкляныя пярсцёнкі.

Тыпова гарадскімі ўпрыгожваннямі лічыліся колты - скроневыя ўпрыгожванні, якія ўяўлялі сабой полыя вырабы ў вы­глядзе круга ці зоркі. Мяркуецца, што ўнутр укладвалася тканіна, змочаная пахучымі масламі. Простыя гараджанкі насілі колты з бронзы, волава, алавяна-свінцовых сплаваў, больш заможныя - з серабра. Напрыклад, у Мінску сярэбраны колт быў спаяны з дзвюх пласцінак з ціснёнымі выявамі птушак i абкружаны ажурнай каймой, а колт з алавяна-свінцовага сплаву на вонкавым баку меў несапраўдна-зярнёны ўзор i па кромцы пласцін - пустацелыя шарыкі. Колты знойдзены таксама ў Полацку, Гародні, Бярэсці, Навагрудку. Матрыцы для ціснення колтаў з выявамі грыфонаў выяўлены ў Наваградку, Вішчыне Рагачоўскага раёна, a ліцейная формачка для адліўкі колтаў вядома ў Гародні. Да гарадскіх упрыгожванняў адносяцца пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы з нанізанымі на ix трыма сярэбранымі пацеркамі з рэльефным узорам. У XIII ст. у гарадах пачалі ўваходзіць у моду завушніцы ў выглядзе пытальніка, на канец якога надзяваліся шкляныя пацеркі. Для замацавання пацеркі стрыжань абкручваўся дротам i кончык завязваўся пятлёй. Даўжыня такіх завушніц складае 3,5-6,5 см. У гарадах больш разнастайнымі, чым у вёсках, былі металічныя пярсцёнкі i бранзалеты. Тут выяўлена больш шырокасярэдзінных пярсцёнкаў, пярсцёнкаў са шчыткамі i ca шклянымі ўстаўкамі, плеценых i пласцінчатых бранзалетаў. Толькі ў гарадах насілі створкавыя бранзалеты-наручы. Ёсць яны ў Полацку, Пінску, Гародні, Слоніме, на месцах феадальных сядзіб каля вёсак Раманава Горацкага i Вішчын Рагачоўскага раёнаў. Напрыклад, у Пінску гэта фрагмент літага білонавага створкавага бранзалета, паверхня якога пакрыта ўзорам з несапраўднай зерні. Сярэдняя частка знаходкі ўпрыгожана ўстаўкамі з цёмна-чырвонага шкла. На сярэбраных бранзалетах з Раманава i Вішчына выявы птушак. Цікавай знаходкай з'яўляецца касцяны бранзалет-наруч з Віцебска. У гарадах часцей, чым у вёсках, сустракаюцца манетападобныя падвескі i падвескі-лунніцы. Толькі ў гарадах вядомы каменныя абразкі i крыжыкі. Такія ўпрыгожванні часта абрамляліся серабром ці золатам.

Выраб упрыгожванняў быў развіты ва ўсіх гарадах i феадальных сядзібах. У Навагрудку нават узнікла аб'яднанне ювеліраў-златакавалёў. Пра гэта сведчыць выяўлены ў час раскопак багаты квартал жытлаў i майстэрань ювеліраў. Тут вырабляліся спражкі, крыжыкі, гузікі, бляшкі для нашывання на адзенне. Мясцовыя ювеліры ведалі коўку, штампоўку, чаканку, цісненне, валачэнне дроту i іншыя аперацыі. Рэшткі майстэрні ювеліра адкапаны ў Вішчыне. Тут знойдзены матрыцы для вырабу крыжападобных падвесак, раснаў, колтаў з выявай барсаў, гліняная льячка з бронзай, шмат свінцовых пласцін.

Гараджане насілі таксама прывазныя ўпрыгожванні, сярод якіх каменныя (шыферныя) крыжыкі, абразкі i згаданыя візантыйскія шкляныя бранзалеты. Рэчамі ўсходняга імпарту былі сердалікавыя, крыштальныя пацеркі, ракушкі каўры. Са Скандынавіі траплялі ажурныя падвескі.

Як адзначалася, добра вывучаных гарадскіх некропаляў няма, але некаторыя могільнікі даследчыкі прывязваюць да канкрэтных гарадоў ці феадальных сядзіб. Гэта курганы каля Заслаўя, Лукомля, Навагрудка, Браслава, Барысава, Рагачова. Больш значным па колькасці насыпаў i ліку вывучаных курганоў з'яўляецца могільнік каля старажытнага Ізяслава. Тут у 10 курганных трупах налічваецца 344 насыпы. Маюцца даныя аб 142 раскапаных курганах. На падставе аналізу скроневых кольцаў Ю. А. Заяц прыйшоў да высновы, што асноўную частку насельніцтва складалі крывічы. Іншыя этнічныя групы (дрыгавічы, валыняне) былі нешматлікімі 4. З Навагрудкам звязаны курганны могільнік канца X-XI ст. каля в. Брацянка. Наогул, мяркуючы па навакольных курганах, насельніцтва Навагрудка было шматэтнічным - балты, валыняне, дрыгавічы, крывічы i інш. 5 Некропалямі Рагачова i Збараўскай сядзібы лічацца Хадосавіцкі могільнік i могільнік каля в. Гадзілавічы. У першым пахавана шмат выхадцаў з Кіеўскай зямлі, у другім-у асноўным радзімічы 6. Дрысвяцкі гарадскі грунтавы могільнік нядаўна адкрыты каля в. Пашавічы Браслаўскага раёна. Згодна убо­рам з гэтых пахаванняў, касцюм не меў выразных этнічных прыкмет у адрозненне ад усіх іншых пахавальных помнікаў Браслаўшчыны. Цікавасць уяўляе i грунтавы могільнік X- XI стст. каля в. Казлоўцы на Мёршчыне. Тут наборы ўпрыгожванняў балта-славянскія i зроблены высакаякасна ў адрозненне ад рэчаў з навакольных сельскіх курганных могільнікаў 7. Не выключана магчымасць таго, што дадзены помнік быў звязаны з нейкім гарадскім паселішчам, у ліку якіх магла быць i першапачатковая Дзісна.

Вядомы пахаванні i непасрэдна на тэрыторыях гарадоў (Навагрудак, Гародня, Ваўкавыск). У асноўным такія пахаванні безынвентарныя, аднак у Навагрудку, напрыклад, сустрэты такія рэчы, як скроневыя кольцы ca спіральнымі завіткамі, трохпацеркавыя скроневыя кольцы, каралі ca шкляных, сердалікавых i крыштальных пацерак, дротавыя пярсцёнкі, паясныя кольцы, спражкі.

27. Касцюмы прывілеяванага саслоўя (шляхта і магнаты)



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-18; просмотров: 292; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.16.147.124 (0.022 с.)