Сельскагаспадарчыя прылады працы і тэхналогіі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Сельскагаспадарчыя прылады працы і тэхналогіі.



Сельскагаспадарчыя прылады беларусаў вылучаліся функцыянальным і відавым кансерватызмам. Галоўная прылада зеляробства — саха, якая, за выключэннем жалезных сашнікоў, была хатняй вырабкі. Старажытная саха рабілася з выкапанага з коранем камля дрэва — рагач, да якога далучалася рабочая частка — расоха, плаха, што прымацоўвалася да рагача пад вуглом і мела падвоены канец, на які й надзяваліся жалезныя сашнікі (нарогі). Да двух канцоў расохі мацаваліся нерухомыя паліцы — дошкі розных памераў, якія рэгулявалі пераварот ворыўнага пласта. Такая саха была прыстасавана для двух валоў і атрымала назву літоўскай, палескай, ці падляскай. Саха гэткага кшталту была распаўсюджана, акрамя Беларусі, на суседніх польскіх, украінскіх, літоўскіх землях. На паўночных землях Беларусі пазней атрымалі распаўсюджанне сохі на конскай цязе — віцебскага тыпу, з перакладной (рухомай) паліцай для аднаконнай цягі, а таксама іншыя мадыфікацыі.

Для апрацоўкі дзярновай зямлі, лугу выкарыстоўваўся разак — прылада з вострым наканечнікам ці даўгім нажом на канцы. Для акучвання бульбы мелася сошка— невялікая саха з аднім лемехам.

Пасля апрацоўкі зямлі сахой рыхленне яе ажыццяўлялася бараной. Найбольш старажытныя віды барон — зробленая з верхавіны яліны сукаватка, а таксама смык са звязаных яловых плашак. Досыць пашырана была пляцёная барана на дугападобнай аснове.

Акрамя цяглавых, скарыстоўваліся ручныя прылады апрацоўкі глебы, сярод якіх досыць папулярнымі былі матыкі (цяпкі, сапкі), і найбольш старажытныя з іх рабіліся цалкам з дрэва. Драўлянымі даўней былі таксама лапаты (рыдлёўкі), крукі і вілы для гною.

Збожжа збіралі сярпамі, грачыху, авёс, гарох маглі касіць косамі, імі ж скошвалі і траву. Самыя старажытныя косы без ручкі, з кароткім кассём.

Зжатае збожжа звязвалі ў снапы і састаўлялі ў бабкі. Снапы сушылі ці на азяродах (Віцебшчына, Міншчына) — драўляных слупах з перакладзінамі, ці ў асецях (ёўнях) — сушыльнях на гумнах. Снапы звозілі ў гумно — вялікае памяшканне з токам, дзе збожжа малацілі цапамі, пранікамі, веялі лапаткамі-веялкамі ці праз сіта. Дзеля працы са снапамі, саломай выкарыстоўвалі драўляныя граблі, вілы. Потым зерне складалі ў клеці, адмысловыя ямы, дзе яно чакала перапрацоўкі на муку і крупу. Гэтак рабілася на ветраных і вадзяных млынах, але часта вяскоўцы таўклі для атрымання крупы зерне ў драўляных ручных (ці, зрэдку,— нажных) ступах таўкачамі. Муку малолі на хатніх жорнах, камяні якіх абапіраліся на чатырохвугольную аснову.

Ворныя прылады ў сярэднявеччы рабілі з дрэва. Металічнымі былі толькі асобныя іх часткі. На пасяленні каля в. Хатомель Столінскага раёна знойдзены два металічныя наральнікі і чарэсла ад ворнай прылады VIII-IX стст., якая з'яўляецца папярэднікам плуга. Падобныя наральнік і чарэсла, якое разразала пласт зямлі, выяўлены каля в. Дворыцкая Слабада Мінскага раёна з матэрыялам X-XI стст. Многія даследчыкі сцвярджаюць, што ўдасканаленая ворная прылада працы з'явілася спачатку на поўдні Беларусі.

Прымяняліся і больш простыя ворныя прылады без чарэсла. Аб гэтым сведчаць металічныя наральнікі XI-XIII стст., знойдзеныя на розных помніках (Брэст, Мазыр, Навагрудак, в. Збораў Рагачоўскага раёна). У Брэсце выяўлена дубовае прамаградзільнае рала ХІІІ ст. У XI-XIII стст. на тэрыторыі Беларусі выкарыстоўвалі два тыпы рал (беспалозныя і ралы з полазам), якія ўжываліся ў адпаведнасці ад віду і характару працы на працягу многіх стагоддзяў.

У сувязі з удасканаленнем земляробчых прылад у IX ст. на тэрыторыі Усходняй Еўропы з'явіўся прынцыпова новы больш дасканалы ў параўнанні з ралам від ворнай прылады - двухзубая драўляная саха з двума металічнымі сашнікамі. Яе паяўленне было значным крокам уперад у параўнанні з ралам. Саха больш прыстасаваная да ўмоў лясной паласы. У пачатку 2-га тысячагоддзя яна становіцца асноўнай ворнай прыладай. Сашнік X ст. знойдзены ў Лукомлі. Жалезныя сашнікі выяўлены пры раскопках у Лукомлі, Ваўкавыску, Гродне, Лагойску, Мінску, Оршы, Пінску, Чачэрску. Прымяненне сох было неабходнай умовай пры вядзенні папаравай сістэмы земляробства. Саха не толькі добра рыхліла зямлю, але падразала карэнне пустазелля, што надзвычай важна пры вядзенні папаравай сістэмы земляробства.

У сярэднявеччы апрача ворных выкарыстоўваліся прылады ручной апрацоўкі глебы: драўляныя рыдлёўкі з металічнымі акоўкамі і металічныя матыгі.

Ураджай збіралі металічнымі сярпамі. У Мінску іх знойдзена 17 экземпляраў. Сярпы X- XIII стст. па памерах і форме з мэтай паляпшэння іх працоўных якасцей маюць даволі доўгае (25-30 см) лязо, часта з насечкамі па краі, набліжаюцца да прылад, якімі карысталіся на Беларусі нават у пачатку XX ст.

Зерне намалочвалі драўлянымі цапамі. Лён і каноплі апрацоўвалі на ільнамялках, часалі вялікімі драўлянымі грабянямі. На муку зерне малолі пры дапамозе каменных жорнаў дыяметрам да 30 см. Крупы вырабляліся ў ручных і нажных стуах. Драўляныя нажныя ступы XII-XIII стст. знойдзены ў Мінску і Брэсце.

16. Дрэваапрацоўчыя рамествы і асноўныя прылады працы. Вырабы.

Цяслярства – рамяство, звязанае з вырабам і ўстаноўкай драўляных канструкцый і дэталяў вялікіх памераў; галіна народнага дойлідства. У ХІХпач.ХХ ст. цяслярства развівалася ў форме саматужнага і адыходнага промыслаў. У гэты час на палескіх кірмашах можна было купіць усе неабходныя ―запчасткі‖ і скласці з іх цэлую хату. Тут прадаваліся ў розніцу бэлькі, кроквы, вушакі, дошкі, гонта, аконныя шыбы і інш. Народныя цесляры дойліды будавалі не толькі жыллѐ і гаспадарчыя памяшканні (гумны, пуні, хлявы і г.д.), але і абарончыя збудаванні, культавыя будынкі (цэрквы, касцѐлы, капліцы), прамысловыя аб’екты, млыны, масты і інш. Сталярства, як адзін з відаў дрэваапрацоўчых рамѐстваў, цесна звязана з цеслярствам, што абумоўлена адзінай функцыянальнай мэтай – арганізацыяй жылога асяроддзя і стварэннем адпаведных жыллѐва-бытавых умоў. Аднак характар працы, складанасць рамеснай тэхнікі, разнастайная наменклатура вырабаў вылучалі сталярства ў асобнае рамяство. У залежнасці ад функцыянальна-тыпалагічных асаблівасцяў усе сталярныя вырабы можна падзяліць на некалькі груп.

 1. Будаўнічыя канструкцыі і абсталяванне жылля: асады вокан і дзвярэй, аконныя шыбы, ліштвы, аканіцы, дзверы, палаці, брамы і інш.

2. Мэбля: сталы, лавы, услоны, зэблікі, крэслы, канапы, ложкі, куфры, шафы, суднікі, калыскі, бажніцы.

3. Сельскагаспадарчыя прылады: сохі, ралы, бароны, ільнамялкі, граблі, вілы, сахоры і мачы для гною, цапы, рыдлѐўкі, хлебныя лапаты, драўляныя рукаяткі для розных прылад.

4. Вытворчыя прылады і прыстасаванні: варштаты, кросны, прасніцы, грабяні, бѐрды, калодкі для вырабу абутку, ганчарныя кругі, ступы, паляўнічыя пасткі і інш.

5. Транспартныя сродкі: карпусы і кузавы карэт, калымажак, калѐс і інш.выязных і грузавых павозак, а таксама рачных судоў.

 6. Дахавыя матэрыялы: дошкі, гонты, драніцы.

Цесна звязаным з сталярствам і дрэваапрацоўкай увогуле было стальмашное рамяство, якое ў шырокім сэнсе азначае выраб традыцыйных транспартных сродкаў і аб’ядноўвае шэраг разнастайных і функцыянальна блізкіх майстэрстваў – вытворчасць колаў, рознага тыпу вазоў і экіпажаў, лѐгкіх павозак і санак для ручной цягі, а таксама дуг, палазоў, аглабель, ярэмаў і інш. Паводле канструкцыі і функцыянальных асаблівасцяў прызначэння, усе гужавыя транспартныя сродкі падзяляюцца на дзве вялікія групы – палазныя або зімнія (сані, крунжолы – грузавыя сані, вазкі) і колавыя або летнія (воз, калѐсы, мажара-грузавая павозка з бартавымі драбінамі, калымажкі, брычкі і інш.). Асобнае месца ў традыцыйных рамѐствах займала суднабудаўніцтва, што было абумоўлена надзвычай развітай гідрасістэмай Беларусі і вялікай роллю воднага транспарту. У залежнасці ад канструкцыйных асаблівасцяў усе судны, што былі вядомы і вырабляліся на Беларусі можна падзяліць на тры групы:

1) чаўны (аднадрэўкі);

 2) дашчаныя

3) камбінаваныя лодкі.

Яны ў сваю чаргу адрозніваліся нават у межах адной тыпалагічнай групы сваімі памерамі, формай днішча, носа, кармы, узаемнымі прапорцыямі, хуткасцю ходу, устойлівасцю на плаву і інш.тэхнічнымі характарыстыкамі. Па знешніх прыкметах, абсталяванасці і камфортнасці большасць суднаў былі адкрытымі (чаўны, дашчаныя лодкі, стругі, баркі), меншая частка – закрытымі, з палубай, нярэдка і з дахам (берліна, віціна, бат, ладдзя). У некаторых лодках вялікіх памераў (лайбах, чайках, шугалеях) пэўную частку прасторы займала спецыяльна ўладкаванае памяшканне (будка). Такія судны адносяцца да прамежкавага варыянта. Бондарства – рамяство па вырабу драўлянага посуду – з’яўляецца адным з самых старажытных і распаўсюджаных рамѐстваў у Беларусі. Рэшткі драўлянага посуду былі знойдзены пры археалагічных раскопках усіх раннесярэднявечных гарадоў: Полацка, Віцебска, Турава, Берасця, Мінска і інш. Паводле функцыянальнага прызначэння бандарны посуд падзяляецца на чатыры групы.

 1. Посуд для вады і вадкіх рэчываў (сок, квас, піва і інш.): вядро, транспартная бочка, біклага, барыла, конаўка.

2. Посуд для захавання сельскагаспадарчых прадуктаў: усыпішча (судзіна) для збожжа, бочка для гародніны, кадзь, кадушка, кубел.

 3. Бытавы посуд: кубел для адзення, жлукта (пасудзіна для запарвання бялізны), балея (пасудзіна для мыцця бялізны і купання), цэбар, дзяжа, даѐнка, маслабойка і інш.

 4. Меры ѐмістасці: бочка (= 406,5 л), карэц (= 1 /4 бочкі), асьміна (= 1/ 2 карца), шаснастка (= 1 / 16 бочкі), гарнец вялікі (= 1 / 72 бочкі), гарнец малы (= 1 /144 бочкі). У наш час, негледзячы на істотнае скарачэнне бандарскага асартыменту, драўляны посуд яшчэ далѐка не вычарпаў сваіх магчымасцяў, паколькі з’яўляецца незаменным пры кансерванні і захоўванні шэрагу харчовых прадуктаў – квашаніны, салѐных і марынаваных грыбоў, вінаградных вінаў, кан’яку і інш.

17. Металаапрацоўка у гісторыі і культуры беларусі. Віды, тэхналогіі, прыстасаванні, вырабы.

Кавальства – вытворчасць вырабаў гаспадарчага і дэкаратыўнапрыкладнога прызначэння з жалеза шляхам яго гарачага кавання. Адрозніваюць ад слясарства, дзе пераважаюць работы з халодным металлам. Аднак, у народным (вясковым) кавальстве такога падзелу не існавала – кавалі выконвалі любыя работы па апрацоўцы метала. На Беларусі кавальства вядома з часоў жалезнага веку і было заснавана на выплаўцы крычнага жалеза з мясцовых балотных руд і выкоўванні з яго вырабаў гаспадарчага і ваеннага прыназначэння. У традыцыйным беларускім грамадстве кавальскае рамяство, як правіла, з’яўлялася спадчынным. Сыны пераймалі навуку ў бацькі ці бліжэйшых родзічаў. Праца каваля ў вясковай грамадзе лічылася пачэснай і ганаровай, была ахутана мноствам таямніц. У залежнасці ад функцыянальнага і практычнага прызначэння, кавальскія вырабы можна падзяліць на некалькі груп.

 1. Падкоўванне коней. Адзін з найбольш пашыраных і запатрабаваных у побыце працэсаў, які ўключаў выраб падкоў, вухналѐў (цвікоў) і непасрэдна падкоўванне коней.

2. Кавальства ў народным дойлідстве: клямкі, завесы, крукі, зашчэпкі, замкі, крыжы на купалы цэркваў. Сюды ж можна аднесці і блізкія па характары надмагільныя крыжы і агароджы.

3. Акоўка транспартных сродкаў – калѐс, саней, брычак, вазоў. Для іх выраблялі восі, шворны, атосы, шыны, падкосы, рэхвы і да т.п.

4. Кавальскія вырабы ў народным побыце. Сюды ўваходзяць шырокі дыяпазон рэчаў самага рознага прызначэння: кавальскія, слясарскія, цяслярскія інструменты; сельскагаспадарчы інвентар – плугі, бароны, сярпы, косы, матыкі і інш.; вырабы бытавога прызначэння – секачы, кавені (качэргі), рагачы (вілкі), крэсівы, бязмены і да т.п. У наш час кавальства прыкметна змяніла свой характар. Сфера яго прымянення ў народным побыце моцна звузілася, саступіўшы месца вырабам прамысловай вытворчасці. Сваѐ выкарыстанне кавальства знайшло ў рэстаўрацыйнай справе, дзе носіць пераважна мастацкі характар.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-18; просмотров: 511; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.223.209.98 (0.021 с.)