Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі
Паліталогія як слова ўтварылася з двух грэчаскіх слоў: polityka (дзяржаўныя справы) і logos (вучэнне). У шырокім сэнсе слова паліталогія разумеецца як агульная, інтэгратыўная навука аб палітыцы ва ўсіх яе праявах, якая ўключае ў якасці складовых частак: палітычную сацыялогію, палітычную філасофію, палітычную геаграфію, палітычную псіхалогію і іншыя палітычныя дысцыпліны. Таму яшчэ кажуць, што паліталогія гэта навука аб тым, як кіраваць грамадствам і дзяржаваю. Паліталогія – гэта навука аб заканамернасцях развіцця палітычнага працэсу, палітычнай сістэмы і ўлады; аб сутнасці, формах і метадах дзейнасці ўсіх суб'ектаў палітыкі. Структура паліталогіі. Складаецца з раздзелаў: а) тэорыя і метадалогія палітыкі – раскрывае асновы палітыкі і палітычных адносін, сутнасць і змест палітыкі і ўлады, іх прыкметы, функцыі і заканамернасці развіцця; б) тэорыя палітычных сістэм – даследуе сутнасць, структуру і функцыі палітычных сістэм, дае іх параўнальны аналіз, характарыстыку палітычных інстытутаў (дзяржавы, партый, аб'яднанняў, рухаў і г.д.); в) тэорыя кіравання сацыяльна-палітычнымі працэсамі – вызначае мэты, задачы і формы палітычнага кіраўніцтва грамадствам, механізмы прыняцця і рэалізацыі рашэння; г) гісторыя палітычных вучэнняў і палітычная ідэалогія – раскрываюць змест дактрын сучаснасці, ролю і функцыі палітычнай ідэалогіі і свядомасці; д) тэорыя міжнародных адносін – разглядае праблемы знешняй і сусветнай палітыкі, глабальныя праблемы. Сацыяльная роля і значнасць паліталогіі вызначаецца тымі функцыямі, якія яна выконвае адносна запатрабаванняў грамадства. Функцыі паліталогіі: метадалагічная – заключаецца ў распрацоўцы тэорыі і метадалогіі даследаванняў палітычных з'яў і працэсаў; пазнанні правіл і нормаў пабудовы палітычных тэорый, узораў арганізацыі практычнай палітычнай дзейнасці; пазнавальная – гэта назапашванне, апісанне, вывучэнне фактаў палітычнай рэчаіснасці, аналіз канкрэтных палітычных з'яў, выяўленне праблем і супярэчнасцей; інструментальная (рэгуляціўная) – звязана з пытаннямі практычнай палітыкі; гэта выпрацоўка практычных рэкамендацый для ўладаў, папярэдняя экспертыза рашэнняў, сродкаў уплыву на палітычную рэчаіснасць;
прагнастычная – прадугледжвае выпрацоўку бліжэйшых і далейшых перспектыў палітычнага развіцця грамадства, выпрацоўку прагнозаў, мадэліраванне палітычнага працэсу; ідэйна-выхаваўчая – выпрацоўка, абгрунтаванне пэўных палітычных ідэалаў і каштоўнасцей, якія садзейнічаюць устойлівасці палітычнай сістэмы. Метадалогія разумеецца як сістэма норм і звязаных з імі метадаў навуковага разумення, як пастаноўка праблем і стратэгія навуковага пошуку. Навуковы метад – гэта сістэма прынцыпаў і прыёмаў, з дапамогай якіх дасягаецца аб'ектыўнае пазнанне рэчаіснасці. У палітычнай навуцы выкарыстоўваюцца як агульналагічныя метады (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя, абстрагіраванне і абагульненне, метад пабудовы эмпірычнага і тэарэтычнага пазнання), так і ўласна паліталагічныя метады і метады іншых навук, якія выкарыстоўвае паліталогія. Метадамі паліталогіі з'яўляюцца: гістарычны, які выкарыстоўваецца для вывучэння палітычных з'яў у працэсе іх станаўлення, у сувязі з мінулым, іх развіцця; сітуатыўны – сутнасць яго ва ўліку ўсіх умоў і абставін, якія ствараюць канкрэтны працэс, сітуацыю і г.д.; інстытуцыянальны – для назірання, апісання, аналізу палітычных структур, з'яў і іх узаемасувязей, прадугледжвае адзнаку на падставе нацыянальнага і сусветнага вопыту; дзейнасны – паказвае палітыку ў развіцці, дынаміцы; сацыялагічны – для вывучэння паводзін сацыяльных груп; эканамічныя – прадугледжваюць шчыльную сувязь паміж палітыкай і эканомікай, з'яўляюцца спробай перанесці рынак на палітычнае жыццё (рынак улады: попыт-прапановы); псіхалогіі – выкарыстоўваецца для вывучэння матываў чалавечых паводзінаў, электарату, лідараў, канфліктаў. 3. Узаемасувязь паліталогіі з іншымі грамадскімі навукамі. Станаўленне паліталогіі як навукі Развіццё паліталогіі немагчыма адасоблена і таму яна шчыльна ўзаемадзейнічае з шэрагам іншых сацыяльных і гуманітарных навук, з якімі яе аб'ядноўвае агульны аб'ект даследавання – палітычнае жыццё грамадства ва ўсёй яго шматвобразнасці. Характэрна шчыльная сувязь паліталогіі з філасофіяй, сацыялогіяй, асабліва з палітычнай сацыялогіяй, эканамічнымі навукамі, прававымі, гісторыяй, псіхалогіяй, геаграфіяй, антрапалогіяй, біялогіяй, дэмаграфіяй, этнаграфіяй, логікай, кібернэтыкай, статыстыкай, агульнай тэорыяй сістэм.
Паліталогія як самастойная навуковая дысцыпліна ў сучасным яе разуменні склалася напрыканцы ХІХ – пачатку ХХ стст. Гэта стала магчымым ў выніку развіцця публічнай палітыкі, як адносна аўтаномнай сферы жыцця грамадства, умацавання дзяржаўных і палітычных інстытутаў, якія склалі сучасную палітычную сістэму (парламентарызм, падзел уладаў, выбарчыя сістэмы, узнікненне партый) і развіцця метадалогіі даследаванняў (з'яўленне біхевіярысцкіх, эмпірычных метадаў). У 1857 г., у Калумбійскім каледжы ЗША ствараецца кафедра "Гісторыя і палітычная навука", а ў 1880 г. – першая школа палітычнай навукі. У 1903 г. была ўтворана Амерыканская асацыяцыя палітычных навук. У 1871 г. у Францыі была створана свабодная школа палітычнай навукі – сёння Інстытут палітычных даследаванняў Парыжскага універсітэта. У 1895 г. заснавана Лонданская школа эканамічнай і палітычнай навукі. У ХХ ст. працэс вылучэння паліталогіі ў самастойную навучальную і вучэбную дысцыпліну завяршыўся, вылучыліся яе галоўныя нацыянальныя школы і накірункі. Неабходна ведаць, што яшчэ ў 1948 годзе ЮНЭСКА (арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) рэкамендавала ўсім краінам курс паліталогіі для вывучэння ў ВНУ. Пад эгідай ЮНЭСКА у 1949 годзе была створана Міжнародная асацыяцыя палітычнай навукі (МАПН). У СССР паліталогія як навука вывучаецца толькі з 1989 года, да гэтага часу яна як самастойная навука не прызнавалася і трактавалася як антымарксісцкая, буржуазная ілжэнавука. Былі магчымы абмежаваныя палітычныя даследаванні ў рамках навуковага камунізму, гістарычнага матэрыялізму, гісторыі КПСС. Сітуацыя змянілася з другой паловы 1980-х гадоў. На гэты час прыпадае і пачатак сучаснага этапа развіцця палітычных ідэй у Беларусі. Як слушна адзначае палітолаг А.Дубавік, у сувязі з ростам нацыянальнай самасвядомасці узрасла цікавасць да праблем беларускай гісторыі і культуры, нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Палітычныя ідэі знайшлі сваё адлюстраванне ў законах і дэкларацыях: Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце 27.07.1990 г.; Канстытуцыі 15.03.1994 г. (лістапад 1996 г. – новая рэдакцыя) і інш. Пры абмеркаванні новай рэдакцыі Канстытуцыі прадметам даследаванняў і аналізу сталі: пытанні аб асноўных накірунках рэформы палітычнай сістэмы, аб шляхах пабудовы прававой дзяржавы, аб падзеле ўладаў, аб лёсе саветаў, аб органах мясцовага кіравання, аб інстытуце прэзідэнта і аб'ёме яго паўнамоцтваў, аб прынцыпах фарміравання парламента, аб тыпах выбарчых сістэм, аб рэферэндуме і г.д. Даследаваліся шляхі далейшага развіцця беларускай дзяржавы. Вызначыліся тры асноўныя шляхі: арыентацыя на Захад, стварэнне Балтыйска-Чарнаморскага саюзу дзяржаў, усталяванне шчыльных сувязей (інтэграцыя) з Расіяй. У апошнія гады, як адзначае А.Дубавік, узмацнілася ўвага вучоных да даследавання праблем палітычнай тэматыкі. Былі апублікаваны працы Я.Бабосава, А.Байчарова, У.Бабкова, Т.Васілевіча, І.Катлярова, А.Матусевіча, В.Мельніка, В.Ціхіні і інш. Грунтоўна распрацоўваецца гісторыя грамадска-палітычнай думкі Беларусі. З'явіліся публікацыі ў такіх новых галінах палітычнай навукі, як палітычная псіхалогія, этнапсіхалогія, геапалітыка. Палітычная думка, пытанні грамадска-палітычнага развіцця знаходзяць сваё адлюстраванне ў вучэбных дапаможніках па паліталогіі, якія выдаюць кафедры ВНУ рэспублікі, у публікацыях часопіса "Беларуская думка" і іншых перыядычных выданнях краіны.
За апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі створаны Інстытут сацыялогіі (працуе аддзел паліталогіі), Інстытут дзяржавы і права НАНБ, Інстытут дзяржаўнага будаўніцтва, Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу, які быў пераўтвораны ў Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, Цэнтр даследаванняў будучага ІПК "Эрыдан", Інстытут незалежных даследаванняў Нацыянальнага цэнтра стратэгічных інцыятыў "Усход-Захад" і іншыя паліталагічныя цэнтры. У 1993 годзе былі заснаваны Беларуская асацыяцыя палітычных навук (прэзыдэнт У.Бабкоў) і Асацыяцыя палітолагаў Беларусі. Пазней была створана Беларуская акадэмія палітычных навук (прэзыдэнт С.Рашэтнікаў). Традыцыйна праводзяцца Беларускай асацыяцыяй палітычных навук міжнародныя навуковыя канферэнцыі, якія прысвечаны праблемам палітычнага працэса ў Беларусі. У 1992 г. у БДУ было адчынена аддзяленне паліталогіі, на якім вядзецца падрыхтоўка прафесійных палітолагаў. Сёння паліталогія выкладаецца ва ўсіх ВНУ нашай дзяржавы.
Лекцыя 2. Этапы станаўлення і развіцця палітычнай навукі 1. Палітычная думка эпохі антычнасці і сярэднявечча 2. Палітычная думка эпохі Адраджэння і Новага часу 3. Еўрапейская палітычная думка ХІХ ст. – пачатку ХХ ст. 4. Станаўленне і развіццё палітычнай думкі ў Беларусі і Расіі 5. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай паліталогіі
Мэта лекцыі – прааналізаваць: погляды старажытнагрэчаскіх палітычных мысліцелей аб палітыцы, праве, уладзе; хрысціянска-тэалагічную канцэпцыю палітыкі масліцелей сярэднявечча. Таксама прадметам аналізу стане фарміраванне грамадзянскай канцэпцыі палітыкі і распрацоўка ідэалогіі цэнтралізаванай дзяржавы мысліцелей эпохі Адраджэння; меркаванні мысліцелей Новага часу аб сутнасці дзяржавы, палітыкі права; асаблівасці развіцця палітычнай думкі ў Расіі і Беларусі. Пазнаёмімся з асноўнымі тэндэнцыямі развіцця сучаснай палітычнай навукі. У палітычнай навуцы адным з галоўных з'яўляецца пытанне – як павінна быць налажана грамадскае жыццё, у чым сутнасць дзяржавы, як абгрунтоўваецца тагачасная сістэма грамадства і рэалізацыя яго інтарэсаў. Каб адказаць на гэтае пытанне належным чынам неабходна даведацца аб асноўных этапах развіцця палітычнай думкі. У сувязі з тым, што Беларусь з'яўляецца часткай Еўропы, знаходзіцца ў яе геапалітычнай прасторы, размова пойдзе, у першую чаргу, аб палітычнай думке Заходняй Еўропы. Вывучэнне гісторыі сусветнай палітычнай думкі неабходна не толькі для лепшага разумення сённяшняга палітычнага жыцця, але і для прагназіравання будучага. Веданне мінулага дае магчымасць пазбегнуць памылак, ці ва ўсялякім выпадку не рабіць памылак і пралікаў зробленых папярэдаднікамі.
|
|||||||
Последнее изменение этой страницы: 2021-05-11; просмотров: 60; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.178.106 (0.013 с.) |