Прыкладная схема псіхолага - педагагічнай характарыстыкі асобы школьніка 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Прыкладная схема псіхолага - педагагічнай характарыстыкі асобы школьніка



                                                                         

1. Агульныя звесткі (прозвішча, імя, узрост, клас, школа, сацыяльнае становішча сям'і).

2. Матывацыйная сфера.

а) Вызначыць агульную накіраванасць (направленность) асобы: на сябе, на іншых ці на справу. Пазначыць, у чым (у якіх формах паводзін, інтарэсах, перакананнях, ідэалах, светапоглядзе і г. д.) накіраванасць праяўляецца. Накіраванасць – гэта сукупнасць найбольш выразных матываў асобы.

б) Апісаць асноўныя матывы і патрэбы асобы (личности). Пазначыць, якія матывы і патрэбы з'яўляюцца вядучымі (калі такія выразна маюцца), абапіраючыся на пэўную іх класіфікацыю, напрыклад, класіфікацыю А. Маслоў. Апісаць, наколькі моцнымі і ўстойлівымі з’яўляюцца матывы.

в) Каштоўнасці (ценности). Пазначыць, якія каштоўнасці маюцца, як яны рэалізуюцца; што і хто паўплываў на фармаванне каштоўнасцяў.

г) Інтарэсы. Апісаць інтарэсы, пазначыць іх шырыню, устойлівасць, наяўнасць прафесійных інтарэсаў; абазначыць што і хто паўплываў на іх фармаванне. Сувязь з інтарэсамі класа. Асаблівую ўвагу звярнуць на інтарэсы ў Вашай прафесійнай галіне.

3. Я-канцэпцыя. Апісаць самаацэнку ў некалькіх відах дзейнасці. Пазначыць, ці супадае яна з вашай ацэнкай вучня, ацэнкай калектыва. Вызначыць узровень дамаганняў (уровень притязаний) у некалькіх відах дзейнасці. Адзначыць, што паўплывала на фармаванне самаацэнкі і ўзроўню дамаганняў.

4. Тэмперамент. Вызначыць тып тэмпераменту паводле Галена-Гіпактарта (абавязкова суправадзіць Ваш вывад доказамі). Паспрабаваць вызначыць тып вышэйшай нервовай дзейнасці паводле І. Паўлава (моцны-слабы, ураўнаважаны-неўраўнаважаны, рухомы-інертны) і на падставе гэтага зрабіць вывад аб тэмпераменце. Можна апісаць схільнасць вучня да пэўнага полюсу рыс тэмперамента, напрыклад, паводле Русалава: тэмп дзейнасці і псіхічных працэсаў (высокі – нізкі), працаздольнасць (высокая – нізкая), лёгкасць пераключэння ад адной дзейнасці да іншых, эмацыянальнасць як адчувальнасць да няўдач (высокая – нізкая). Пазначыць, як праяўляецца тэмперамент у вучэбнай дзейнасці.

5. Характар. Апісаць найбольш выразныя рысы характару. Ці можна сказаць, што ў дадзенага вучня найбольш праяўляюцца рысы адной з наступных груп: валявыя, эмацыянальныя, інтэлектуальныя? Пазначыць, да якога тыпу характару адносіцца вучань паводле любой упадабанай Вамі тыпалогіі, напрыклад К. Г. Юнга (тыпы: экстраверт – інтраверт). Ці ёсць прыкметы пэўнай акцэнтуацыі характару?

6. Здольнасці. Апісаць агульныя здольнасці: інтэлект, крэатыўнасць (творческая способность), навучальнасць (обучаемость). Можна вызначыць ступень развітасці пэўных здольнасцяў і іх кампанентаў і відаў, напрыклад, розных відаў інтэлекту (напрыклад, матэматычнага, вербальнага, прасторавага, тэхнічнага, інш.), розных параметраў крэатыўнасці (шпаркасць (скорость), арыгінальнасць, інш.). Пазначыць ступень развітасці спецыяльных здольнасцяў: мастацкіх, спартыўных, лінгвістычных, літаратурных, матэматычных, інш. Апісаць, як вучань развівае свае здольнасці; якія здольнасці застаюцца неразвітымі або развітымі не ў поўнай меры; як кампенсуецца адсутнасць здольнасці. Вашы рэкамендацыі па развіцці здольнасцяў вучня.

7. Эмацыянальная сфера. Апісаць тыповы настрой (настроі), яго праявы. Пазначыць фактары, якія вызначаюць настрой. Апісаць тыповыя эмацыянальныя рэакцыі на розныя стымулы: узнагароду, няўдачу, інш. Апісаць, ці развітыя вышэйшыя пачуцці: маральныя, інтэлектуальныя, эстэтычныя.

8. Валявая сфера. Пазначыць, якія валявыя якасці найбольш, а якія найменш уласцівыя вучню. Ацаніць ступень развітасці валявых якасцей.

9. Пазнавальная сфера.

а) Мысленне. Пазначце, які від мыслення з'яўляецца вядучым (калі такі ёсць): абстрактна-лагічнае ці наяўна-вобразнае, тэарэтычнае ці практычнае. Апішыце прыклады выкарыстання вучнем гэтых відаў мыслення. Адзначце, ці сфармаваныя ў вучня навуковыя паняцці ў тым ліку па вашым прадмеце. Ці развітае ў вучня дывергентнае (нестандартнае, творчае мысленне), у чым яно праяўляецца. Апішыце прыклады выкарыстання вучнем асноўных аперацый мыслення: аналізу, сінтэзу, абагульнення, абстрагавання, параўнання, канкрэтызацыі.

б) Маўленне. Ацаніце маўленне вучня з пункту гледжання яго правільнасці і багацця.

в) Памяць. Пазначце, ці развітае ў вучня адвольнае запамінанне (произвольное запоминание), ці валодае вучань спецыяльнымі прыёмамі запамінання (мнеманічнымі прыёмамі).

г) Увага. Ацаніце ступень развітасці ў вучня адвольнай ўвагі (произвольного внимания). Апішыце, ці развітыя (і ў якой ступені) ў вучня такія ўласцівасці ўвагі як аб'ём, размеркаванасць (распределение), канцэнтрацыя, устойлівасць, хуткасць пераключэння ўвагі.

д) Фантазія. Апішыце, ці развіта ў вучня адвольная фантазія (произвольное воображение). Ці карыстаецца вучань такімі прыёмамі фантазіі як гіпербалізацыя (перабольшванне), аглютынацыя, тыпізацыя, схематызацыя. Аб чым марыць вучань?

10. Камунікатыўная сфера. Пазначыць, ці маюцца камунікатыўныя і арганізатарскія здольнасці; апісаць, як яны праяўляюцца. Адзначыць, ці маюцца лідэрскія здольнасці. Апішыце характэрныя рысы невербальнай камунікацыі.  

11. Навыкі і ўменні па Вашым прадмеце. Апішыце, наколькі развітыя гэтыя навыкі і ўменні.      

12. Узроставыя асаблівасці. Апішыце, якія характэрныя асаблівасці пэўнага ўзроставага перыяду праяўляюцца ў асобе і паводзінах вучня. Чым вучань адрозніваецца ад “тыповага” (паводле літаратуры) прадстаўніка свайго ўзросту.

13. Паспяховасць навучальнай дзейнасці, стан адказнасці і дысцыпліны. Адзначце ўзровень паспяховасці па Вашым і іншых прадметах; схільнасць да пэўных прадметаў і цяжкасці ў іншых; стан дысцыпліны і адказнасці; наколькі ініцыятыўны вучань ў навучальнай дзейнасці. Ацаніце адаптаванасць да класа і школы.

14. Псіхалагічныя парады (школьніку, бацькам, настаўніку). У выпадку калі Вамі заўважаны праблемы ў пазначаных вышэй або іншых сферах, прапануйце шляхі іх вырашэння. Пазначце, якія асобасныя асаблівасці ўскладняюць жыццё школьніка. Таксама пазначце, якім чынам варта будаваць стратэгію далейшага развіцця асобы, на якія рысы асобы варта пры гэтым абапірацца. Пазначце, ці патрабуецца дапамога псіхолага ў пэўных сферах.

15. Пазначце, якім чынам даследаванне асобы школьніка дапамагло Вам удасканаліць Вашу працу. Калі гэтага не адбылося, апішыце прычыны.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-04-20; просмотров: 168; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.121.131 (0.005 с.)