Вопрос 22: станов1шча заходняй беларус1 (20 - 30-я гг. ). Уз'яднанне беларускага народа 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вопрос 22: станов1шча заходняй беларус1 (20 - 30-я гг. ). Уз'яднанне беларускага народа



У 1921 г. на Рыжскiх мiрных перагаворах Польшчы пры дапамозе Антанты удалося далучыць да сваей дзяржавы заходнюю частку Беларусi (Гродзенскую, усходнiя паветы Вiленскай i заходнiя паветы Мiнскай

губерняу). У Заходняй Беларусi пражывала 4,6 млн чалавек, з iх 85 % - у вёсцы i 15 % - у горадзе. Кiруючыя колы Польшчы разглядалi Заходнюю Беларусь толькi як крынiцу таннай сыравiны, рабочай сiлы i рынак збыту для польскай прамысловасцi. Акрамя таго, у планах Польшчы ей прызначалася роля ваеннага плацдарма у выпадку вайны з СССР.

Новыя фабрыкi i заводы у Заходняй Беларусi не будавалiся. Большасць прамысловых прадпрыемствау - дробныя фабрыкi i заводы - займалiся перапрацоукай прадуктау сельскай гаспадаркi i некаторых вiдау мясцовай сыравiны. Пераважалi харчовая i дрэваапрацоучая галiны прамысловасцi. Рабочыя працавалi па 12 -- 14 гадзiн, а атрымлiвалi зарплату у 1,5-2 разы меншую, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Падрапежніцку знiшчалiся прыродныя багаццi Заходняй Беларусi, плошча лясоу змяншалася,

асаблiва бязлiтасна знiшчалася Белавежская пушча. Больш за 80 % насельнiцтва Заходняй Беларусi займалася сельскай гаспадаркай. Але у сялян было мала зямлi, i таму у пачатку 20-х гг. польскi урад правёу зямельныя рэформы, якiя уключалi: продаж праз Зямельны банк часткi памешчыцкай зямлi дробнымi надзеламi парцэлямi, камасацыю звядзенне у адзiн надзел дробных сялянскiх палосак з адначасовым высяленнем на хутар. Польскi урад пачау засяляць беларускiя землi ваеннымi каланiстамi-асаднiкамi, болынасць якiх складалi польскiя афiцэры i унтэрафiцэры. Яны атрымлiвалi бясплатна або за невялiкую цану зямельныя участкi па 15 - 45 га. Памешчыкi, кулакi i асаднiкi жорстка эксплуатавалi сялян, якiя бяднелi i масава разаралiся. Многiя з сялян выязджалi у пошуках лепшай долi у краiны Заходняй Еуропы, ЗША, Канаду.

Працоуныя Заходняй Беларусi цярпелi жорсткi нацыянальны прыгнет i поунае палiтычнае бяспрауе. Беларусау

не жадалi лiчыць нацыяй. Ажыццяулялася гвалтоуная паланiзацыя беларускага насельнiцтва: закрывалiся iснаваушыя дагэтуль беларускiя школы, настаунiцкiя семiнарыi, якiя з'яулялiся базай падрыхтоукi педагогау для гэтых школ, спынялiся выданнi беларускiх газет, забаранялася ужыванне беларускай мовы у дзяржауных установах. Да гэтага дабаулялася релiгiйная нецярпiмасць польскiх улад да праваслаунай большасцi беларускага насельнiцтва. 3 500 iснаваушых у Заходняй Беларусi праваслауных цэрквау больш за 300 былi ператвораны у каталiцкiя касцёлы.

Працоуныя Заходняй Беларусi не мiрылiся са сваiм цяжкiм становiшчам, вялi барацьбу супраць гiрыгнятальнiкау. У першыя гады польскага панавання барацьба набыла партызанскi характар. Партызаны

спальвалi маёнткi памешчыкау, сядзiбы асаднiкау, рабiлi налёты на палiцэйскiя участкi. У нацыянальна-вызваленчым руху iснавалi два напрамкi: рэвалюцыйна-вызваленчы i нацыянальна-дэмакратычны. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак узначальвала Камунiстычная партыя Заходняй Беларусi (КПЗБ), створаная у 1923 г. Кiраунiцтва КПЗБ вяло лiнiю на далейшае разгортванне партызанскага руху i давядзенне яго да змены палiтычнай улады у Заходняй Беларусi. Арганiзатарамi рэвалюцыйнага руху былi: I. Лагiновiч, С. Прытыцкi, В. Царук, В. Харужая i iнш. Пад арганiзацыйным уплывам КПЗБ у 1926 г. аформiлася масавая палiтычная арганiзацыя - Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з вядомым беларускiм вучоным, грамадскiм дзеячам Б. Тарашкевiчам. Яе праграма уключала наступныя патрабаваннi: самавызначэнне Заходняй Беларусi, стварэнне рабоча-сялянскага урада, перадача зямлi сялянам без выкупу. Урад Пiлсудскага разграмiу Грамаду, кiнуушы у турму некалькi соцень актывiстау.

Летам 1935 г. пачалося буйное выступление нарачанскiх сялян-рыбакоу, у якiм удзельнiчала каля 5 тыс. чалавек. Прычынай паслужылi спробы улад пазбавiць сялян права лавiць рыбу. Кiравала барацьбой рыбакоу КПЗБ. Барацьба нарачанскiх рыбакоу вялася аж да 1939 г.

У канцы 30-х гг. пачауся спад рабочага i сялянскага руху. Гэтаму садзейнiчау неабгрунтаваны роспуск у 1938 г. Выканкамам Камiнтэрна КПЗБ. Роспуску КПЗБ папярэднiчалi сталiнскiя рэпрэсii у 1936 - 1937 гг. яе кiруючых работнiкау. У лiку арыштаваных былi члены ЦК КПЗБ I. Лагiновiч, А. Славiнскi, А. Алыпэускi, В.Харужая, дзесяткi актыуных дзеячау нацыянальна-вызваленчага руху.

Сваей упартай барацьбой працоуныя Заходняй Беларусi засведчылi iмкненне да уз'яднання з Савецкай Беларуссю, кансалiдацыi у адзiнай дзяржаве.

Лёс Польшчы вырашыла заключэнне 23 жнiýня 1939 г. пакта аб ненападзе памiж СССР i Германiяй, якi быу дапоунены сакрэтнымi пратаколамi, па якiх тэрыторыя Польшчы падзялялася на сферы уплыву СССР i Германii. Устанаýлiвалася, што мяжа гэтых сфер павiнна праходзiць па лiнii рэк Нарэу, Буг, Вiсла, Сан. Заходняя Беларусь i Заходняя Украiна прызнавалiся сферай iнтарэсаý СССР. Пратаколы, як i заключаны 28 верасня 1939 г. дагавор аб дружбе i гранiцы памiж СССР i Германiяй, з'яýлялiся грубым парушэннем правоу польскага народа на самавызначэнне, хоць аб'ектыуна аднаýлялi нацыянальныя правы беларускага i ýкраiнскага народау, парушаныя ýмовамi Рыжскага дагавора 1921 г. 17 верасня 1939 г. савецкiя войскi ýступiлi у Заходнюю Беларусь i к канцу месяца поунасцю занялі яе. Пачалiся палiтычныя i сацыяльна-эканамiчныя пераутварэннi.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 361; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.19.27.178 (0.005 с.)