Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Нацыянальная гарадская беларуская інтэлігенцыя: супольна ці па абодва бакі.
Як агульнавядома і што падмацоўваюць даследчыя матэрыялы з розных навукова-культуралагічных крыніц, беларуская інтэлігенцыя выканала сваю гістарычную місію стваральніка літаратурнага варыянта нацыянальнай мовы. Гэта адбылося ў пачатку мінулага стагоддзя. Але адметнае тут у тым, што на той час у моўным літаратурастваральным працэсе ўдзельнічала пераважна вясковая і шляхетна-сялянская па паходжанні інтэлігенцыя. Апошняя па сутнасці не мела істотнай падтрымкі з боку гараджан, бо буйная гарадская прамыслова-вытворчая структура тады яшчэ толькі фарміравалася. У дадатак да гэтага, што трэба ўзгадаць, яшчэ ў пачатку XX ст. дарэвалюцыйны беларускі горад не быў беларускім па складзе насельніцтва (для прыкладу, беларусы складалі: у Мінску – 9 %, у Гродна – 11,6 %, у Віцебску – 12,2 %, у Гомелі – 17,4 %), а таму патэнцыяльна як бы і не мог прэтэндаваць на моўнае лідэрства. Але сутнасць праблемы не зусім у гэтым. Склад насельніцтва нават пры пануючым прадстаўніцтве карэннага этнаса на самай справе далёка не зыходны, самы ўплывовы чыннік у выбары сістэмы моўных сродкаў зносін, хоць, зразумела, важны з заканадаўчага боку. Вядучая большасць насельнікаў незалежна ад месца свайго пражывання заўжды выбірае тую моўную сістэму, якая выступае дамінуючым сродкам зносін у дадзеным тыпе камунікатыўнага асяроддзя. Прыгадаем, што на пачатку мінулага стагоддзя характар моўнай палітыкі, у тым ліку і ў галіне асветы і адукацыі, якую праводзіла расійскае самадзяржаўе ў адносінах да «іншародцаў», не быў спрыяльным для беларусаў[26]. Зыходзячы з гэтага, ужо можна меркаваць: тагачасны беларускі горад і не мог быць у значнай ступені беларускамоўным па маўленчым абліччы, як і вёска пераважна рускамоўнай ці польскамоўнай. Такім чынам, па прычыне фактычнай адсутнасці беларускамоўнага асяроддзя наўрад ці маглі на пачатку XX ст. з'явіцца лідэры нацыянальнамоўнага адраджэння сярод тагачасных гараджан і тым больш з ліку прадстаўнікоў яе вытворчай часткі, якія б супольна здзяйснялі сваю культуралагічную місію. У перыяд кароткачасовага Рэнесансу ў Беларусі беларуская частка ў агульнай колькасці гарадскога насельніцтва ўжо складала 39,3 % (перапіс 1926 г.). Гэта, зразумела, у спалучэнні з іншымі чыннікамі патэнцыяльна пашырала кола носьбітаў беларускай мовы і спрыяла ўмацаванню беларускай мовы як актыўнага сродку маўлення. Але і тады, у час Адраджэння, складвалася дастаткова спецыфічная сітуацыя: мовастваральны працэс у беларускім гарадскім асяроддзі адбываўся па сутнасці без ўплывовага ўдзелу вытворча-тэхнічнай інтэлігенцыі. Ініцыятыўнай мовастваральнай і моватворчай працай займалася пераважна філалагічна-гуманітарная інтэлігенцыя. У пасляваеннае ліхалецце аб'яднальны па моватворчай прыкмеце працэс супрацоўніцтва вытворчай і гуманітарнай частак беларускай інтэлегінцыі зноў не меў свайго лагічнага завяршэння. І не толькі па прычыне жахлівых вынікаў татальнага вынішчэння нацыянальнай гуманітарнай інтэлігенцыі ці нязначнай колькасці беларусаў у складзе гарадскога насельніцтва (яно складала 31% паводле перапісу 1959 г.). Справа ў наступным. У пачатку 50-ых гадоў XX ст. было вызначана месца Беларусі ў структуры тагачаснага індустрыяльна-прамысловага комплексу былога СССР і праведзены адпаведныя палітычна-кадравыя мерапрыемствы[27] па рэалізацыі статусу Беларусі ў Савецкім Саюзе як «зборачнага (чытай: тэхніка-прамысловага — В. К.) цэха». Рэалізацыя гэтага праекта дасягалася за кошт тэхнічных кадраў з Расіі, зразумела, рускамоўных па характары маўленчай дзейнасці. А таму шанцы быць разам гуманітарна-філалагічнай беларускай інтэлігенцыі і рускамоўнай вытворчай яшчэ больш разыходзіліся. I гэта адбывалася на той момант, калі горад меў магчымасць па сістэме вуснай камунікацыі быць хутчэй беларускім, чым рускамоўным. Такому павароту ў развіцці моўнай сітуацыі ў горадзе спрыялі істотныя міграцыйныя працэсы сельскіх жыхароў ў горад, якія мелі месца ў 50 – 60-ых гадах, а таксама папярэдні характар развіцця моўнай сітуацыі ў вёсцы ў ваенны і пасляваенны час[28]. Гэтага не адбылося. Бракавала адпаведнай моўнай палітыкі ў спалучэнні яе з дамінантным становішчам беларускай літаратурнай мовы ў інфармацыйнай прасторы. У выніку і ў новых сацыяльна-палітычных умовах Беларусі, з усталяваннем новых ідэалагічных дактрын у грамадстве менавіта гуманітарнай частцы тагачаснай інтэлігенцыі зноў давялося трымаць штандар беларушчыны. Трымаць адной, без падтрымкі і ўзаемадзеяння з боку яе сацыяльна-вытворчага прадстаўніцтва. Такая ж сітуацыя без істотных перамен працягваецца і зараз.
На першы погляд вялікай бяды ў гэтым нібыта і няма. Попрасту гістарычныя абставіны склаліся так, што беларуская інтэлігенцыя на працягу фактычна стогадовага прамежку часу не змагла інтэгравацца па моўнай прыкмеце. Адпаведна і не здолела поўнасцю выканаць сваю мова- і культуратворчую місію. Аднак, паколькі існуе вера маладога пакалення гараджан, будучых вядучых спецыялістаў у галіне прамысловасці, у жыццёвасць беларускай мовы і яе паўнавартаснае функцыянаванне[29], а таксама зыходзячы з характару развіцця культуратворчых працэсаў, шанцы здзейсніць незрэалізаванае ў яе як бы застаюцца. Але гэта са сферы віртуальнага. Факт моўна непаяднанай інтэлігенцыі у Беларусі на самай жа справе не настолькі бяскрыўдны і неістотны, калі кваліфікаваць яго з пазіцый сацыяльна-камунікатыўнай запатрабаванасці мовы. Па сутнасці, з-за функцыянальна абмежаванага выкарыстання беларуская літаратурная мова з'яўляецца культурастваральным сродкам для невялікай часткі беларускага грамадства. I спецыфіка тут у тым, што гэты статус яна захоўвае амаль на працягу двух апошніх стагоддзяў. Інакш кажучы, як выступала яна сродкам стварэння галоўным чынам літаратурных твораў у іх розных тыпах форм, пачынаючы з першых беларускіх камедый, такой жа і засталася, па сутнасці, яе ніша ў сучаснай інфармацыйнай прасторы. Усё астатняе ва ўмовах Беларусі ў інфармацыйнай сферы належыць рускай мове. 3 улікам стану і развіцця сучасных інфармацыйных тэхналогій якраз гэта становіцца найбольш небяспечным. Уратаваць сітуацыю сёння яшчэ магчыма. Для гэтага, як паказана вышэй, існуюць і лінгвальныя, і сацыяльныя перадумовы. Аднак жыццесцвярджальны прагноз прыхільнікаў аптымістычнага лёсу беларускай літаратурнай мовы здзейсніцца толькі пры ўмове выхаду яе за межы культурастваральнай нішы і існавання ў дастаткова шырокай інфармацыйнай прасторы. Якраз гэта ў сваю чаргу можа паспрыяць таксама і завяршэнню паяднання беларускай інтэлігенцыі па моўнай прыкмеце. Але вырашэнне падобных задач — у сферы дзяржаўнай кампетэнцыі, і яны могуць ажыццявіцца праз адпаведную праграму дзяржаўнай моўнай палітыкі пры вядучай ролі ў ёй інстытута нацыянальнай моўнай адукацыі. Першазначнасць менавіта гэтых чыннікаў у беларускай нацыянальна-моўнай праблематыцы падмацоўваецца самой гісторыяй Беларусі. Так, у 1864 г. былы папячыцель Віленскай вучэбнай акругі I.П.Карнілаў пісаў, што супраць паланізацыі нельга змагацца толькі войскамі і паліцыяй, бо гэта можа выклікаць пратэсты, нянавісць і варожасць. «Трэба, каб расійская думка, расійскае слова і расійская кніга маральна заваявалі гэты край паўсюдна»[30]. Больш за тое, ён лічыў, што для паспяховай русіфікацыі краю патрэбны толькі тры рэчы: «рускі склад адміністрацыі, першаснае значэнне праваслаўя і рускай школы»[31]. Нельга не згадзіцца, што гэтае самае патрэбна здзейсніць дзяржаўным інстытуцыям у Беларусі і сёння, толькі з дакладнасцю наадварот. Пры гэтым варта, аднак, усведамляць, што зварот да ўтварэння адзінамоўнай нацыянальнай беларускай інфармацыйна-камунікатыўнай прасторы ў сённяшніх гістарычных умовах ужо не толькі не магчымы, але і не пажаданы. Беларусь як была на працягу ўсёй сваёй гісторыі шматмоўнай, такой яна павінна і застацца. У моўнай сферы рэспублікі найперш трэба змяніць становішча моў, а тым самым вызначыць пазіцыю і месца кожнай з іх. А якую з іх выбраць у якасці сродку камунікацыі — права і магчымасць самой асобы. Наданне ж статусу дамінантнай мовы беларускай літаратурнай мове і забеспячэнне яе функцыянальнай актыўнасці абумоўлена неабходнасцю ўсведамлення пазнаваўчай каштоўнасці любой мовы свету. У свой час сусветна вядомы лінгвіст Б. Л. Уорф у сярэдзіне мінулага стагоддзя пісаў: «Тыя, хто ўяўляе сабе чалавецтва будучага з адной мовай, няхай сабе англійскай, нямецкай ці рускай, надзвычай памыляюцца, калі прымаюць за ідэал тое, што можа прынесці найвялікшую шкоду развіццю чалавечага мыслення»[32]. Таму, каб не страціць беззваротна беларускую мову ў працэсе глабалізацыі сучаснай інфармацыйнай прасторы і захаваць яе як адзін з унікальных помнікаў і сродкаў чалавечай культуры, пра яе мы вымушаны дбаць сёння.
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 218; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.223.160.61 (0.006 с.) |