Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Метадычныя рэкамендацыі да правядзення скрс ⇐ ПредыдущаяСтр 5 из 5
Самастойная кіруемая работа студэнтаў (СКРС) – гэта пэўным чынам арганізаваная выкладчыкам мэтанакіраваная самастойная дзейнасць студэнтаў, якая заснавана на асвядомленай індывідуальна-групавой пазнавальнай актыўнасці па сістэмнаму засваенню прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў, спосабаў іх атрымання. Формы СКРС, яе контролю і адзнакі могуць быць разнастайнымі, у залежнасці ад мэт навучання, характару дысцыпліны, аб’ёму гадзін, якія вызначаны на вывучэнне: 1. Падрыхтоўка да практычных, семінарскіх заняткаў; 2. Напісанне рэфератаў да асобных тэм; 3. Вывучэнне і канспектаванне зборнікаў дакументаў; 4. Вывучэнне тэм і праблем, якія не выносяцца на практычныя і семінарскія заняткі; 5. Выкананне кантрольных работ; 6. Напісанне тэматычных дакладаў, рэфератаў і эсэ на праблемныя тэмы; 7. Анаціраванне манаграфій ці іх асобных раздзелаў, артыкулаў; 8. Удзел студэнтаў у складанні тэстаў; 9. Выкананне даследчых і творчых заданняў і г.д. Кантроль СКРС можа быць таксама арганізаваны ў форме спецыяльных кантрольных мерапрыемстваў, да якіх адносяць: 1. Выніковыя семестровыя залікі; 2. Індывідуальныя гутаркі; 3. Калёквіумы; 4. Тэсціраванне; 5. Правядзенне групавых пісьмовых работ і г.д. Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка з’яўляецца адным з найбольш эфектыўных накірункаў у вучэбным працэсе, развівае самастойную творчую дзейнасць, выключна моцна стымулюючую набыццё і замацаванне ведаў.
Тэсты Навука пра мовы называецца: { = мовазнаўства ~ лексікалогія ~ лексікаграфія }
Якія мовы не адносяцца да ўсходнеславянскай групы моў: { ~ беларуская ~ руская = польская ~ украінская = балгарская }
Асобныя мовы індаеўрапейскай сям’і гэта:{ = грэчаская ~ чэшская = албанская ~ славацкая }
Пра якую функцыю мовы гаворыцца: Мова – сродак зносін паміж людзьмі. { = камунікатыўная ~ пазнавальная ~ намінатыўная }
Пра якую функцыю мовы ідзе гаворка: Пазнанне чалавека грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. { ~ пазнавальная = намінатыўная ~ экспрэсіўная ~ эстэтычная }
Адзначце запазычаныя словы: { ~ возера = фантазія = акварыум ~ жалейка
}
Адзначце слова, якое адносіцца да лексікі абмежаванага ўжытку: { ~ жыта ~ чалавек = цяперака ~ здароўе }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы адносяцца да лексікіабмежаванага ўжытку: { ~ шырокая дарога = азонавы пласт = гадавы баланс ~ гарачая вада }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы адносяцца да дыялектнай лексікі: { ~ восеньскае надвор’е = смачная картопля ~ пасадзіць бульбу = не рабі кепства }
Адзначце сказы, у якіх ужыты дыялектныя словы: { = Хлеб спячэцца харошы, духоўны. = У жлукту бялізну клалі, кіпенем залівалі. ~ Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца. }
Адзначце словы, якія адносяцца да спецыяльнай лексікі: { = акустыка ~ вырай ~ падарожнік ~ спрэчка = пратакол }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы адносяцца да спецыяльнай лексікі: { ~ вячэрні змрок ~ светлая надзея = муфта счаплення = кантынентальны шэльф }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца ўстарэлымі: { = земскі сход ~ гугнявае чатанне ~ абаронца дзяцей = незлічоная раць } Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і іх характарыстыкай. Адзначце нумар правільнага адказу. А. дзедзіч Б. бульбешнік В. энтузіязм 1. Устарэлае слова 2. Дыялектнае слова 3. Спецыяльнае слова 4. Запазычанае слова { ~ А3Б1В2 ~ А4Б3В2 = А1Б2В4 } Што не з’яўляецца разнавіднасцямі двухмоўя: { ~ індывідуальнае ~ групавое = калектыўнае ~ поўнае }
Адзначце, у якіх аспектах разглядаецца двухмоўе: { = псіхалагічнае = педагагічнае ~ філасофскае = сацаялінгвістычнае ~ сацыялагічнае }
На якім узроўні не можа адбывацца беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя: { ~ фанетычны ~ акцэнталагічны ~ словаўтваральны ~ лексічны = эстэтычны }
Пра які ўзровень інтэрферэнцыі ідзе гаворка: Не ўлічваюцца асаблівасці пастаноўкі націску ў суадносных словах дзвюх моў (крапіва – крапіва). { ~ лексічны = акцэнталагічны ~ марфалагічны }
Што не адносіцца да тыпаў тэксту: { ~ апісанне ~ апавяданне = водгук ~ разважанне }
Пра які тып тэксту гаворыцца: У тэксце адбываецца паслядоўнасць падзей і дзеянняў. {
= апавяданне ~ апісанне ~ доказ ~ разважанне }
Схема пабудавы якога тыпу тэксту разглядаецца: { 1. Агульнае ўражанне. 2. Асобныя прыкметы, уласцівасці. 3. Вывад. { ~ апавяданне = апісанне ~ доказ ~ разважанне }
Размясціце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Адзначце варыянт правільнага адказу. 1) Родная хата... 2) Здавалася б. што ў гэтых рэчах асаблівага? 3) Печка цагляная, лава драўляная і дубавы стол, маленькія акенцы на бок узыходу сонца. 4) А як кранае сэрца праз дзесяткі гадоў кожная яго дэталь, звыклая, да дробязей знаёмая з дзяцінства. 5) Звычайны, вядомы кожнаму вяскоўцу малюнак. { ~ 3, 2, 1, 5, 4 = 1, 3, 2, 5, 4 ~ 4, 5, 3, 2, 1 ~ 2, 1, 4,3, 5 }
Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць наступнаму тэксту: (1) Люблю я, не спяшаючыся, ісці па палявой дарозе. (2) Яркае сонца аблівае твар зямлі мяккім, цёплым святлом. (3) Бугаркамі параскідаліся па небе хмаркі, якія плывуць чародкамі, адна за адной, ў адзін бок неба, а потым прападаюць. (4) Над полем кружацца жаваранкі, крычыць у небе каршун, трапечацца ястраб на адным месцы. (5) А дарога ўсё цягнецца і цягнецца, як клубок нітак. { = тып тэксту – апісанне; ~ тэкст адказвае на агульнае пытанне: чаму? ~ асноўная думка тэксту выражана ў 4-м сказе; = сувязь сказаў у тэксце – паралельная. }
Якія капаненты не адносяцца да культуры прафесійнага маўлення? { ~ правільнасць ~ дакладнасць ~ чысціня = камунікатыўнасць = экспрэсіўнасць }
Пра які кампанент культуры прафесійнага маўлення гаворыцца: Прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурных нормаў. { ~ выразнасць ~ лагічнасць ~ дарэчнасць = правільнасць }
Вызначце, якое словазлучэнне ўжыта няправільна: { ~ смяяцца з яго ~ пайсці па ваду = клапаціцца а дзецях ~ ажаніцца з нялюбай }
Знайдзіце варыянт правільнага перакладу на беларускую мову словазлучэння по случаю праздніка: { ~ у выпадку свята = з нагоды свята ~ пры здарэнні свята }
Лагічнасць маўлення прадугледжвае: { = пабудову паслядоўнага выказвання ~ адметны выбар моўных сродкаў ~ якаснае ужыванне моўных сродкаў }
Пазнайце слова па лексічным значэнні. Хата лесніка і яго сям’і: { ~ леснікоўства = леснічоўка ~ леспрамгас ~ лесасека }
Адзначце словазлучэнні, дзе выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні. { = вузел супярэчнасцей ~ чыгуначны вузел ~ завязаць вузел }
Адзначце радкі з амонімамі. { ~ дума пра будучае – гарадская дума = у гарадскіх барах – атмасферны ціск вымяраецца ў барах }
Вызначце адназначныя словы. { = гадзіннік ~ кляваць ~ кропка }
Адзначце сінонімы да слова аб’ектыўны. { = справядлівы = непрадузяты ~ пабочны ~ другарадны }
Адзначце сказ, у якім ёсць антонімы. { = З гучным клопатам вецер вароты адпёр і запёр. ~ Не, не паўсюдна забыты няшчасце і пакуты. }
Адзначце сказ, у якім ёсць сінонімы. { ~ Увесь час налятаў вецер, сыпаў снегам у твар. = Роўна так сцелюцца сняжынкі ў полі, круцяцца, кружацца ціха, паволі. }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна. { = 1 ) адзінокі выстрал ~ вадзяны млын = дробязны твар }
Са слоў, што ў дужках выберыце патрэбнае. { Брыгада (~ выкладала,= выкладвала) сцены, вяла цяслярскія і сталярныя работы.
}
Знайдзіце ў сінанімічным радзе лішняе слова. { ~ Стораж = Канваір ~ Вахцёр }
Адзнацче нумар выразу, які можа ўжывацца і як устойлівы (фразеалагізм), і як свабодны. { = насіць на руках; ~ абвесці вакол пальца; }
Адзначце сінонімы да фразеалагізма. На ўсе вочы (глядзець): { = уважліва ~ доўга = пільна ~ з зайздрасцю }
Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем. А. На птушыных правах. 1) Каварны, крывадушны чалавек. Б. Воўк у авечай шкуры. 2) Незаконна ці не маючы забеспячэння. 3) Траціць сумленне. { = А2Б1 ~ А3Б2 ~ А1Б3 }
Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі. А. В два счёта. 1) Раз- пораз. Б. День ото дня. 2) Адным скокам. 3) Што ні дзень. { ~ А1Б2 ~ А3Б1 = А2Б3 }
Адзначце словазлучэнне, у якім парушана лексічная спалучальнасць слоў. { ~ пераканаўчы доказ = сумленны доказ }
Вызначце сказ, у якім ёсць лексічная або стылістычная памылка.{ ~ Густы вецер даносіў з лесу цёплы прэлы пах лісця і грыбоў. = Лось ведаў гэту пушчу як свае пяць пальцаў. } Пазнайце слова па лексічным значэнні. Той, хто арэ зямлю. { = араты ~ аратар ~ аракул }
Адзначце словазлучэнні, дзе выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні. { ~сагнуць цвік ~ сагнуць руку ў локці = сагнуць народ }
Адзначце радкі з амонімамі. { ~ помнік Янку Купалу – помнікі пісьменнасці = выраз для рукавоў – выраз твару }
Вызначце адназначныя словы. { = дзверы ~ галава ~ калена }
Адзначце сінонімы да слова актыўны. { ~ хуткі = дзейны = энергічны ~ якасны } Адзначце сказ, у якім ёсць антонімы. { = Хто чужога не шануе, той свайго не мае. ~ Дарожка перасячэ гай, прарэжа луг, ускочыць у вёску. }
Адзначце сказ, у якім ёсць сінонімы. { ~ Нішто не варухнецца, толькі неба іскрыцца. = Трывожна на сэрцы, неспакойна. }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна. { ~ пясчаны колер = пісьменны стол = аптэкарскі кіёск }
Са слоў, што ў дужках выберыце патрэбнае. { Маці заўсёды вучыла нас, каб мы не (= губілі, ~ гублялі) нічога жывога. }
Знайдзіце ў сінанімічным радзе лішняе слова. { ~ вядомы, ~ славуты, = ідэальны; }
Адзнацче нумар выразу, які можа ўжывацца і як устойлівы (фразеалагізм), і як свабодны.{ ~ на скорую руку; = адрэзаная луста (скіба); }
Адзначце сінонімы да фразеалагізма. У адзін голас: { = адначасова
~ аднадушна = аднолькава ~ гучна }
Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем. А. Стрэляны варабей. 1) Каварны, крывадушны чалавек. Б. Апускацца на дно. 2) Вельмі вопытны чалавек. 3) Маральна занепадаць. {
= А2Б3 ~ А1Б2 ~ А3Б1 }
Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі. А. За словом в карман не лезет. 1) Хуткі на хаду. Б. Лёгок на ногу. 2) Як ніколі нічога. 3) Спрытны на язык. { ~ А2Б3 = А3Б1 ~ А3Б2 }
Адзначце словазлучэнне, у якім парушана лексічная спалучальнасць слоў. { ~ хуткі тэмп = хуткае пытанне }
Вызначце сказ, у якім ёсць лексічная або стылістычная памылка. { = Рэйс адклалі на няўпэўнены час. ~ Яны распытвалі адзін аднаго пра асабістае жыццё. }
Пазнайце слова па лексічным значэнні. Чулы, дабрачынны, чалавечы: { = гуманны ~ гуманітарны ~ гумовы }
Адзначце словазлучэнні, дзе выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні. { ~ вада сагрэлася ~ зямля сагрэлася = сагрэць дзіця ласкай }
Адзначце радкі з амонімамі. ~ серыя выбухаў – трэцяя серыя фільма = пачатак восені – кукурузны пачатак }
Вызначце адназначныя словы. { ~ ключ ~ кропля = курган }
Адзначце сінонім да слова актуальны. { ~ значны ~ важны = надзённы ~ істотны }
Адзначце сказ, у якім ёсць антонімы.{ = Ад добрага не ўцякай і ліхога не рабі. ~ Навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія. } Адзначце сказ, у якім ёсць сінонімы. { = Заіскрыліся, заблішчалі на сонцы белыя абрусы снягоў. ~ Атуліў бы я ўсё вецце аксамітам, шоўкам алым. }
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна. { = віхравы чуб ~ лясны масіў = лекавая фізкультура }
Са слоў, што ў дужках выберыце патрэбнае. { Насцярожанае вуха пачула падазроныя гукі на (~ лясістай,= лясной) дарозе. }
Знайдзіце ў сінанімічным радзе лішняе слова. { ~ курган, ~ насып, = валун; }
Адзнацче нумар выразу, які можа ўжывацца і як устойлівы (фразеалагізм), і як свабодны. { = паказаць зубы; ~ з усіх ног; }
Адзначце сінонімы да фразеалагізма. Рабіць выгляд: { ~ прыбірацца = прытварацца ~ прыстасоўвацца = прыкідвацца }
Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем. А. Закладваць фундамент. 1) Нечакана і без падстаў. Б. Простая арыфметыка. 2) Даваць пачатак чаму - небудзь. 3) Нешта вельмі лёгкае для разумення. {
= А2Б3 ~ А1Б3 ~ А3Б2 }
Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі. А. Ни к селу ни к городу. 1) Ні да вока ні да бока. Б. Ни кола ни двора. 2) Ні хаты ні лапаты. 3) Ні даць ні ўзяць. {
~ А2Б1 ~ А3Б1 = А1Б2 }
Адзначце словазлучэнне, у якім парушана лексічная спалучальнасць слоў. { ~ аб’ёмны твор = аб’ёмны дзень }
Вызначце сказ, у якім ёсць лексічная або стылістычная памылка. { ~ Па-чалавечы задумліва шуміць каласамі поле. = Не хочаш нават паўзу памаўчаць. } Еўфрасіння Полацкая жыла ў:{ ~ Х ст. ~ ХI ст. = ХII ст. ~ ХIII ст.
}
Да ўзораў вуснай народнай творчасці адносяцца: { = калядныя песні ~ “Слова пра паход Ігаравы” ~ “казанні” Кірылы Тураўскага = быліны }
Стваральнікамі славянскай азбукі і пісьменства лічацца: { = Кірыла і Мяфодзій ~ Кірыла Тураўскі ~ Казьма (Грэк) }
Суаднясіце элементы двух мностваў: 1) нараджэнне Еўфрасінні Полацкай 2) нараджэнне Кірылы Тураўскага 3) майстар Богша зрабіў крыж 4) будаўніцтва Сафійскага Сабору ў Полацку
А) 50-я гг. ХII ст. Б) каля 1130 г. В) 1161 г. Г) 50-я гг. ХI ст. Д) каля 1104 г. {
= 1Д2Б3В4А ~ 1Д2А3В4Г ~ 1Д2Б3Г4А ~ 1Б2Д3В4А }
Біблія Францыска Скарыны была надрукавана ў: { ~ Вільні = Празе ~ Нясвіжы ~ Гродна }
Першая кніга ў межах сучаснай Беларусі, якая была надрукавана кірылічным шрыфтам, называлася: { ~ “Апостал” ~ “Буквар” ~ “Малая падарожная кніжка” = “Катэхізіс” }
Суаднясіце элементы двух мностваў: 1) 1517 г. 2) 1522 г. 3) 1525 г. 4) 1562г.
А) выданне Ф. Скарынай “Малой падарожнай кніжкі” Б) выданне Ф. Скарынай першай друкаванай кнігі “Псалтыра” В) выданне “Катэхізіса” С Буднага Г) выданне “Радзівілаўскай” Бібліі Д) выданне Ф. Скарынай “Апостала” {
~ 1Б2Г3А4Д ~ 1Б2А3Г4В = 1Б2А3Д4В ~ 1В2Г3Д4Б }
Па ініцыятыве Сімяона Полацкага была створана навучальная ўстанова: { ~ Медыцынская школа ў Гродна ~ Віленскі універсітэт = Славяна-грэка-лацінская акадэмія ў Маскве ~ Кіеўская духоўная акадэмія }
Да першай паловы ХIХ ст. адносіцца: { ~ пачатак літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы ~ пачатак літаратурнай дзейнасці Максіма Багдановіча = літаратурная дзейнасць Я. Баршчэўскага }
Да ананімных твораў, першай паловы ХIХ ст. адносяцца: { = “Тарас на Парнасе” ~ “Сялянка” ~ “Энеіда навыварат” }
“Загляне сонца і ў наша ваконца” – гэта назва:{ ~ літаратурнага твора = першага легальнага беларускага выдавецтва ~ асветніцкага гуртка ~ зборніка вершаў }
Вызначце аўтара зборніка “Жалейка”:{ = Янка Купала ~ Цётка ~ Якуб Колас ~ Ф. Багушэвіч }
Суаднясіце элементы двух мностваў: 1) І. Шамякін 2) І. Мележ 3) К. Чорны 4) М. Лынькоў
А) “Векапомныя дні” Б) “Млечны шлях” В) “Канстанцін заслонаў” Г) “Мінскі напрамак” {
~ 1Г2Б3Д4А ~ 1Г2А3Б4Д = 1В2Г3Б4А ~ 1В2Г3А4Д }
Твор, які напісаў В Быкаў гэта: { ~ “На ростанях” = “Трэцяя ракета” ~ “Птушкі і гнёзды” }
Вызначце стыль тэксту: У гісторыі Беларусі шмат трагічных старонак. Праносіліся над нашым краемв огненыя віхуры вайны, праходзілі заваёўнікі. Заставаліся зруйнаваныя гарады, спаленыя кнігі. Знішчаўся здабытак, які стагоддзі па крупіцы збіраў народ. Што застаецца? А застаецца памяць. Дрэва жыве, пакуль яго сілкуюць карані. Народ жа жыве, пакуль памятае сваю гісторыю. І таму зноў паўстаюць з руін і попелу гарады, адраджаецца роднае слова. Так было заўжды.{ = публіцыстычны ~ навуковы ~ афіцыйна-дзелавы ~ гутарковы ~ мастацкі }
Адзначце прыметы афіцыйна-дзелавога стылю: { ~ вобразнасць ~ непасрэднасць маўлення = строгая аб’ектыўнасць = канкрэтнасць ~ эмацыянальнасць }
Адзначце стыль, у якім ужываюцца наступныя словы (словазлучэнні): парламент, дэбаты, сацыяльны статус, сімпозіум; { ~ публіцыстычны ~ навуковы = афіцыйна-дзелавы ~ гутарковы ~ мастацкі }
Адзначце жанры публіцыстычнага стылю: { ~ пісьмо = нататка = інтэрв’ю ~ манаграфія ~ апавяданне }
Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-апавядання:{ = уступ (завязка) ~ вывады = асноўная частка ~ агульнае ўяўленне аб прадмете = развязка } Вызначце стыль тэксту: Фразеалагізмы – гатовыя спалучэнні слоў з непадзельным значэннем. Паводле значэння фразеалагізмы часта адпавядаюць асобным словам, словазлучэнням. У сказе фразеалагізм з’яўляецца адным членам сказа. Фразеалагізмы – сродак вобразнасці і выразнасці ў мове. { ~ публіцыстычны = навуковы ~ афіцыйна-дзелавы ~ гутарковы ~ мастацкі }
Адзначце прыметы гутарковага стылю: { = натуральнасць маўлення ~ строгая лаканічнасць ~ дакладнасць ~ сцісласць = непасрэднасць }
Адзначце стыль, у якім ужываюцца наступныя словы (словазлучэнні): арфаэпія, сінус, вуглярод, малекула; { ~ публіцыстычны = навуковы ~ афіцыйна-дзелавы ~ гутарковы ~ мастацкі }
Адзначце жанры мастацкага стылю: { ~ рэпартаж = аповесць ~ рэцэнзія = камедыя }
Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-разважання:{ ~ выразныя прыметы прадмета = тэзіс ~ кульмінацыя = доказы = вывады }
Вызначце стыль тэксту: Восенню, калі стаіць добрае надвор’е, шаманіць пад нагамі мох і сівец. Гарыць сіняваты верас на пасецы. Па ім поўзаюць вялікія мурашкі і лётаюць пчолы. З ракі прылятаюць вялікія зялёныя стракозы. Яны лапочуць над верасам доўгімі бліскучымі крыламі. { ~ публіцыстычны ~ навуковы ~ афіцыйна-дзелавы ~ гутарковы = мастацкі }
Адзначце прыметы навуковага стылю:{ ~ ацэначнасць = строгая дакладнасць = лагічнасць ~ пафаснасць мовы ~ афіцыйнасць }
Адзначце стыль, у якім ужываюцца наступныя словы (словазлучэнні): адказчык, ісцец, рэзалюцыя, дзяржаўны закон; { ~ публіцыстычны ~ навуковы = афіцыйна-дзелавы ~ гутарковы ~ мастацкі }
Адзначце жанры навуковага стылю: { = дысертацыя = рэферат ~ балада ~ даведка }
Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-апісання:{ = агульнае ўяўленне аб прадмеце ~ развязка = выразныя прыметы прадмета ~ доказы = адносіны аўтара }
План лексико-грамматического теста по дисциплине «Беларуская мова. Прафесійная лексіка.» 1 курс 1 семестр
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-17; просмотров: 276; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.14.168.56 (0.305 с.) |