Тэма 7: спецыяльная лексіка. Паняцце тэрміна 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэма 7: спецыяльная лексіка. Паняцце тэрміна



Мэты: 1.Пазнаёміць студэнтаў з новым матэрыялам.

2. Выпрацоўваць маўленчыя навыкі.

3. Садзейнічаць выхаванню моўнай культуры падчас камунікатыўнай дзейнасці.

4. Выхоўваць імкненне да ўласнага ітэлектуальнага развіцця, пачуццё павагі і гонару за творчасць і дзейнасць нашых славутых землякоў.

Літаратура:

1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Дапам. /Аўт.-склад. В.В.Маршэўская [і інш.].– Гродна: ГрДУ, 2006. – 84 с.

2. Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мінск, 2009.

3. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В.А.Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. — 256 с.

Ход заняткаў:

1. Уступная частка:

а) Праверка дамашняга задання;

б) Актывізацыя апорных ведаў.

2. Асноўная частка:

а) Паведамленне новага матэрыялу:

Тэрмін - спецыяльнае слова створанае (запазычанае) для дакладнага выражэння спецыяльнага паняцця і абазначэння спецыяльнага прадмета.

Тэрміналогія – сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, культуры (біялагічная, медыцынская, лінгвістычная, палітычная, эканамічная тэрміналогія).

Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў:

1. Сістэмнасць – кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы.

2. Наяўнасць дэфініцый – сутнасць тэрміна павінна быць дакладна вызначана.

3. Тэндэнцыя да адназначнасці – кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы.

4. Адсутнасць канатацыі – лексічнае значэнне тэрміна не павінна ўтрымліваць эмацыянальнасць, ацэначнасць.

5. Стылістычная нейтральнасць – тэрміны не нясуць у сабе адзнакі пэўнага функцыянальнага стылю.

Адрозненне агульнаўжывальных слоў і тэрмінаў:

1. Тэрміны належаць навуковаму стылю;

2. Сярод тэрмінаў пераважаюць назоўнікі;

3. Значная колькасць тэрмінаў – словы іншамоўнага паходжання;

4. Для ўтварэння тэрмінаў больш актыўна выкарыстоўваюцца інтэрнацыянальныя элементы (часцей грэка-лацінскага паходжання).

Класіфікацыя навуковай лексікі:

Нетэрміналагічная – аб’ядноўвае словы з адцягненымі, абагульняючымі значэннямі;

Агульнанавуковая – увесь час пашыраецца ў выніку цеснага ўзаемадзеяння навук;

Уласнатэрміналагічная – сукупнасць спецыяльных назваў з розных галін навукі і тэхнікі.

У слоўніках навуковыя тэрміны пазначаюцца спецыяльнымі паметамі паводле пэўнай навукі: філас., бат., хім., мед.

Наменклатурныя назвы (номены) – гэта толькі cукупнасць назваў, якія ўжываюцца ў навуцы, тэхніцы, вытворчасці.

Прафесіяналізмы – словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці (кок, збытавікі).

Агульныя рысы тэрмінаў і прафесіяналізмаў:

Абмежаванасць ва ўжытку;

Здольнасць называць адны і тыя ж прадметы, з’явы;

Прыналежнасць да пэўнага стылю;

Аналагічныя спосабы ўтварэння.

Адрозненне тэрмінаў і прафесіяналізмаў:

Часам і шляхам свайго фарміравання

(П. утвараюцца раней і стыхійна);

Нарматыўным статусам (Т. з’яўляюцца афіцыйна ўзаконенай назвай навуковага паняцця);

Адносінамі да экспрэсіўнасці;

Выкарыстаннем у розных тыпах тэкстаў;

Пашыранасцю ў межах агульнанацыянальй мовы (П. маюць вузкі, мясцовы характар);

Функцыянальнай нагрузкай.

Тэрмiны - сiнонiмы

Тыпы:

два iншамоўныя тэрмiны (кантралёр - рэвiзор);

iншамоўны i ўласны тэрмiны (дэфiцыт - недахоп);

поўны тэрмiн i скарочаны (намiнальная цана - намiнал)

Тэрмiны - антонiмы

Падзяляюцца на:

Лексiчныя - пасiў – актыў,

дарагi– танны;

Словаўтваральныя –

рэклама – антырэклама,

баланс – дэбаланс.

Аманiмiчныя тэрмiны

Узнікаюць на аснове распаду полісеміі (калі адно мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэння утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па семантыцы словы-тэрміны)

1. Пасіў – частка бухгалтарскага балансу.

2. Пасіў – залежны стан.

б) Замацаванне:

З гісторыі беларускай тэрміналогіі

Першапачатковая аснова – намінацыя розных прадметаў і з’яў прыроды, побыту, паняццяў тагачаснай рэчаіснасці (надпісы на камянях, берасцяныя граматы).

“Руская праўда” XІ ст. - скотъ – грошы, каганъ - князь, правда –суд, закон.

XIV – XVI ст. – грамадска-палітычныя, юрыдычныя, гандлёва-прамысловыя тэрміналагічныя сістэмы.

Ролю тэрміналагічных слоўнікаў выконвалі глосы (тлумачэнні на палях).

Л. Зізаній “Лексіс”(1569г.), П. Бярында “Лексікон”(1624г.)

XVII – XIX ст. – перыяд заняпаду беларускай мовы.

Пачатак XX ст. 1921 г. створана Навукова-тэрміналагічная камісія, задача якой – выпрацоўка тэрмінаў па ўсіх галінах навукі. (Я.Купала, Я.Колас, С.Некрашэвіч і інш.)

1922-1930-я г.г. – 23 выпускі Беларускай навуковай тэрміналогіі.

“Дзелавод. Узоры афіцыйных папер, слоўнік тэхнічна-канцылярскіх выразаў і іншыя патрэбныя ў дзелаводстве веды” С.Серады (Мн., 1926)

30-40-я г.г. - праца амаль спынілася.

1980 г. – створана Рэспубліканская тэрміналагічная камісія.

З 1989 г. - пры Міністэрстве адукацыі працуе Тэрміналагічная камісія, мэта – стабілізацыя і развіццё тэрмінасістэмы.

Тэрміналагічныя слоўнікі

Тэрміналагічныя слоўнікі – слоўнікі змешанага лінгвістычнага і энцыклапедычнага тыпу.

Каўрус А.А. “Дакумент па-беларуску: Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка”(1994);

Дубовік А.Е. “Англо-русско-белорусский словарь менеджера” (1996);

“Слоўнік катэгорый эканамічнай тэорыі” (1999) і інш.

Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. Мн,1992

3. Падвядзенне вынікаў.

4. Дамашняе заданне:

Выпішыце з тэрміналагічных слоўнікаў па 5-6 уласнабеларускіх і запазычаных тэрмінаў, растлумачце іх значэнне.

 

Кантрольная работа

Варыянт 1

Тэст.

1. Пазнайце слова па лексічным значэнні.

Хата лесніка і яго сям’і:

1) леснікоўства

2) леснічоўка

3) леспрамгас

4) лесасека

2. Адзначце словазлучэнні, дзе выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні.

1) вузел супярэчнасцей

2) чыгуначны вузел

3) завязаць вузел

3. Адзначце радкі з амонімамі.

1) дума пра будучае – гарадская дума

2) у гарадскіх барах – атмасферны ціск вымяраецца ў барах

4. Вызначце адназначныя словы.

1) гадзіннік

2) кляваць

3) кропка

5. Адзначце сінонімы да слова аб’ектыўны.

1) справядлівы

2) непрадузяты

3) пабочны

4) другарадны

6. Адзначце сказ, у якім ёсць антонімы.

1) З гучным клопатам вецер вароты адпёр і запёр.

2) Не, не паўсюдна забыты няшчасце і пакуты.

7. Адзначце сказ, у якім ёсць сінонімы.

1) Увесь час налятаў вецер, сыпаў снегам у твар.

2) Роўна так сцелюцца сняжынкі ў полі, круцяцца, кружацца ціха, паволі.

8. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна.

1 ) адзінокі выстрал

2) вадзяны млын

3) дробязны твар

9. Са слоў, што ў дужках выберыце патрэбнае.

Брыгада (1)выкладала,2)выкладвала) сцены, вяла цяслярскія і сталярныя работы.

10. Знайдзіце ў кожным сінанімічным радзе лішняе слова.

1) абжыты, наседжаны,утульны;

2) стораж, канваір, вахцёр;

11. Адзнацче нумар выразу, які можа ўжывацца і як устойлівы (фразеалагізм), і як свабодны.

1) насіць на руках;

2) абвесці вакол пальца;

12. Адзначце сінонімы да фразеалагізма.

На ўсе вочы (глядзець):

1) уважліва

2) доўга

3) пільна

4) з зайздрасцю

13.Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем.

А. На птушыных правах. 1) Каварны, крывадушны чалавек.

Б. Воўк у авечай шкуры. 2) Незаконна ці не маючы забеспячэння.

3) Траціць сумленне.

14. Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі.

А. В два счёта. 1) Раз- пораз.

Б. День ото дня. 2) Адным скокам.

3) Што ні дзень.

15. Адзначце словазлучэнне, у якім парушана лексічная спалучальнасць слоў.

1) пераканаўчы доказ

2) сумленны доказ

16. Вызначце сказ, у якім ёсць лексічная або стылістычная памылка.

1) Густы вецер даносіў з лесу цёплы прэлы пах лісця і грыбоў.

2) Лось ведаў гэту пушчу як свае пяць пальцаў.

Пераклад тэксту.

Социальные изменения в обществе во многом зависят от умения организовать продуктивный, конструктивный диалог в самых различных сферах деятельности людей. В связи с этим представляется актуальным возрождение традиции свободного владения словом и целесообразным интерес к людям, умеющим самостоятельно и свободно излагать свои мысли, воздействуя на слушателей, убеждая и переубеждая их с помощью выразительных средств языка и логико-композиционной содержательности речи.

Тэарэтычная частка.

Пералічыце функцыі, якія выконвае мова ў жыцці чалавека.

Раскрыйце паняцце камунікатыўнай функцыі.

Варыянт 2

Тэст.

3. Пазнайце слова па лексічным значэнні.

Той, хто арэ зямлю.

5) араты

6) аратар

7) аракул

4. Адзначце словазлучэнні, дзе выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні.

4) сагнуць цвік

5) сагнуць руку ў локці

6) сагнуць народ

3. Адзначце радкі з амонімамі.

1) помнік Янку Купалу – помнікі пісьменнасці

2) выраз для рукавоў – выраз твару

4. Вызначце адназначныя словы.

1) дзверы

2) галава

3) калена

5. Адзначце сінонімы да слова актыўны.

1) хуткі

2) дзейны

3) энергічны

4) якасны

6. Адзначце сказ, у якім ёсць антонімы.

1) Хто чужога не шануе, той свайго не мае.

2) Дарожка перасячэ гай, прарэжа луг, ускочыць у вёску.

7. Адзначце сказ, у якім ёсць сінонімы.

1) Нішто не варухнецца, толькі неба іскрыцца.

2) Трывожна на сэрцы, неспакойна.

8. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна.

1 ) пясчаны колер

2) пісьменны стол

3) аптэкарскі кіёск

9. Са слоў, што ў дужках выберыце патрэбнае.

Маці заўсёды вучыла нас, каб мы не (1)губілі, 2)гублялі) нічога жывога.

10. Знайдзіце ў кожным сінанімічным радзе лішняе слова.

1) вядомы, славуты, ідэальны;

2) загадзя, заўсёды, заўжды;

11. Адзнацче нумар выразу, які можа ўжывацца і як устойлівы (фразеалагізм), і як свабодны.

1) на скорую руку;

2) адрэзаная луста (скіба);

12. Адзначце сінонімы да фразеалагізма.

У адзін голас:

1) адначасова

2) аднадушна

3) аднолькава

4) гучна

13.Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем.

А. Стрэляны варабей. 1) Каварны, крывадушны чалавек.

Б. Апускацца на дно. 2) Вельмі вопытны чалавек.

3) Маральна занепадаць.

14. Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі.

А. За словом в карман не лезет. 1) Хуткі на хаду.

Б. Лёгок на ногу. 2) Як ніколі нічога.

3) Спрытны на язык.

15. Адзначце словазлучэнне, у якім парушана лексічная спалучальнасць слоў.

1) хуткі тэмп

2) хуткае пытанне

16. Вызначце сказ, у якім ёсць лексічная або стылістычная памылка.

1) Рэйс адклалі на няўпэўнены час.

2) Яны распытвалі адзін аднаго пра асабістае жыццё.

Пераклад тэксту.

Наверное, нет таких профессий, где искусное владение словом не пригодилось бы. Но в некоторых сферах человеческой деятельности оно становится просто необходимым, является обязательным условием эффективной работы. Юрист, учитель, социальный работник, менеджер, политик, проповедник должны овладеть искусством речи, если хотят достичь вершин в своей профессии. Ведь им постоянно приходится общаться с людьми, беседовать, консультировать, наставлять, выступать публично, в официальной обстановке. А чтобы произнести публичную речь, мало знать, что сказать, надо еще знать, как сказать, надо представлять себе особенности ораторской речи, учитывать множество факторов, влияющих на оратора и на слушателей, владеть техникой говорения.

Тэарэтычная частка.

Напішыце кампазіцыйную пабудову апавядання, апісання, разважання.

Варыянт 3

Тэст.

5. Пазнайце слова па лексічным значэнні.

Чулы, дабрачынны, чалавечы:

8) гуманны

9) гуманітарны

10) гумовы

6. Адзначце словазлучэнні, дзе выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні.

7) вада сагрэлася

8) зямля сагрэлася

9) сагрэць дзіця ласкай

3. Адзначце радкі з амонімамі.

1) серыя выбухаў – трэцяя серыя фільма

2) пачатак восені – кукурузны пачатак

4. Вызначце адназначныя словы.

1) ключ

2) кропля

3) курган

5. Адзначце сінонімы да слова актуальны.

1) значны

2) важны

3) надзённы

4) істотны

6. Адзначце сказ, у якім ёсць антонімы.

1) Ад добрага не ўцякай і ліхога не рабі.

2) Навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія.

7. Адзначце сказ, у якім ёсць сінонімы.

1) Заіскрыліся, заблішчалі на сонцы белыя абрусы снягоў.

2) Атуліў бы я ўсё вецце аксамітам, шоўкам алым.

8. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна.

1 ) віхравы чуб

2) лясны масіў

3) лекавая фізкультура

9. Са слоў, што ў дужках выберыце патрэбнае.

Насцярожанае вуха пачула падазроныя гукі на (1)лясістай,2)лясной) дарозе.

10. Знайдзіце ў кожным сінанімічным радзе лішняе слова.

1) курган, насып, валун;

2) нетаропкі, жвавы, павольны;

11. Адзнацче нумар выразу, які можа ўжывацца і як устойлівы (фразеалагізм), і як свабодны.

1) паказаць зубы;

2) з усіх ног;

12. Адзначце сінонімы да фразеалагізма.

Рабіць выгляд:

1) прыбірацца

2) прытварацца

3) прыстасоўвацца

4) прыкідвацца

13.Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем.

А. Закладваць фундамент. 1) Нечакана і без падстаў.

Б. Простая арыфметыка. 2) Даваць пачатак чаму - небудзь.

3) Нешта вельмі лёгкае для разумення.

14. Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі.

А. Ни к селу ни к городу. 1) Ні да вока ні да бока.

Б. Ни кола ни двора. 2) Ні хаты ні лапаты.

3) Ні даць ні ўзяць.

15. Адзначце словазлучэнне, у якім парушана лексічная спалучальнасць слоў.

1) аб’ёмны твор

2) аб’ёмны дзень

16. Вызначце сказ, у якім ёсць лексічная або стылістычная памылка.

1) Па-чалавечы задумліва шуміць каласамі поле.

2) Не хочаш нават паўзу памаўчаць.

Пераклад тэксту.

Основное требование, которое должно быть учтено участниками делового общения - это строгое отношение к использованию речевых средств. Не допускаются бранные слова и нецензурные выражения, просторечия, жаргонизмы, диалектизмы, архаизмы. От участников делового общения требуется хорошее знание языка своей профессии. Владение профессиональным языком предполагает освоение основных понятий данной сферы, правильное употребление терминов, специальных слов и выражений. При этом следует учитывать, что общаться между собой могут люди одной и разных специальностей, а также специалисты с неспециалистами.

Тэарэтычная частка.

Пералічыце асноўныя кампаненты культуры прафесійнага маўлення.

Раскрыйце паняцце лагічнасці маўлення.

 

СКРС

ТЭМА 1: Культура прафесійнага маўлення

1. Мова і маўленне.

2. Формы і тыпы маўлення.

3. Маўленчая камунікацыя.

4. Маўленчая дзейнасць і яе віды.

5. Тэкст, яго ўласцівасці, структура і аналіз.

М а ў л е н ч ы п р а к т ы к у м

 

ТЭМА 2: Стылістычная дыферэнцыяцыя маўлення

1. Паняцце стылю і жанру маўлення.

2. Стылістычная дыферэнцыяцыя беларускай мовы

(агульная характарыстыка).

3. Размоўна-гутарковы стыль, яго формы,

прыкметы, падстылі і моўныя асаблівасці.

4. Стыль мастацкай літаратуры, яго спецыфіка і

моўныя асаблівасці.

5. Публіцыстычны стыль, яго функцыя, падстылі і

моўныя асаблівасці.

6. Канфесійны стыль, вытокі яго развіцця і

рэалізацыі. Моўныя асаблівасці.

М а ў л е н ч ы п р а к т ы к у м

 

ТЭМА 3: Афіцыйна- справавая сфера маўлення

1. Агульная характарыстыка.

2. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці.

3. Марфалагічныя асаблівасці.

4. Сінтаксічныя асаблівасці.

5. Афіцыйна- справавы тэкст, яго тыпы і апрацоўка.

6. Структура і моўная арганізацыя афіцыйна- справавога тэксту.

7. Сістэма жанраў сучаснай афіцыйна- справавой літаратуры.

М а ў л е н ч ы п р а к т ы к у м

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-17; просмотров: 688; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.124.232 (0.086 с.)