Аснауныя матывы i вобразы лiрыкi П.Броукi (13.1) 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Аснауныя матывы i вобразы лiрыкi П.Броукi (13.1)



Першы верш П.Броукi "Ой,не шапчы,мая бярозка" быу надрукаваны у газеце "Чырвоная Полаччына" у 1926г.З першых крокау у лiтаратуры аутар заяуляе што ён не будзе "стаяць на раздарожжы,вачамi сумнымi глядзець удалячынь",а будзе iсцi у нагу з часам,апяваючы поступ новага жыцця. Паэзiя П.Броукi увабрала у сябе жыватворныя сокi роднай зямлi,пераняла яе красу,напоунiлася самымi рознымi чалавечымi пачуццямi-радасцю,замiлаваннем, пачуццём аптымiзму. Значнае месца у творчасцi П.Броукi займае тэма Вялiкай Айчынай вайны.Героi яго творау - воiныфрантавiкi,партызаны,iх сёстры,бацькi,каханыя. У вершы "Рана" расказваецца пра цяжкi шлях воiна да роднай зямлi. Аб вялiкiх выпрабаваннях, якiя выпалi на яго долю,сведчаць восем ран на целе. Зажылi раны салдата,але не можа загаiцца душэуны боль ад таго,што Беларусь яшчэ стогне ботам акупантау. Суняць гэты боль можа толькi поунае вызвален не роднага краю. У гады Вялiкай Айчынай вайны П.Броукам была напiсана паэма "Беларусь"-паэтычны маналог аб Радзiме,усхваляваны зварот да яе. Творы П.Броукi пасляваеннага часу (паэма "Паланянка",вершы "Парк Перамогi","Смерть героя") яшчэ звязаны з франтавой тэматыкай,але пафас творчасцi паэта вызначае тэма мiрнай працы,размах аднауленчага будаунiцтва(паэма "Хлеб", вершы "Архiтэктар", "Бондар"). Лiрычнай цеплынёй вызначаецца iнтымная лiрыка П.Броукi ("Маладзiком", "Пра вочы","Косы","Ты мая пчолка","Пахне чабор). Верш "Пахне чабор"-песня-споведзь,у якой выяулена разнастайная гама па чуццяу: i успамiны аб даунiм,беззваротным юнацтве,i першае каханне,што апалiла душу героя, i прыгажосць чыстай душы,яе рамантычная узнёсласць, i юнацкая нерашучасць,i боль страты,i дакор сабе...

Год адзiнаццаць,а можа дванаццаць Сэрца балiць, што не здолеу спаткацца Сэрца нязменна хвалюе дакор Пахне чабор

П.Броука выступае i паэт-фiлосаф,якi разважае над праблемамi жыцця,над тым,якой павiнна быць паэзiя. Паэт,на думкуП.Броукi,павiнен жыць адным жыццём з народам i зямлей,роднай Бацькаушчынай. Паэзiя павiнна быць заусёды маладой, як вясна,звонкай i пявучай,як салавей,шчырай i празрыстай, як дзiцячая сляза;яна павiнна "плысцi ракой,цячы кранiчкай жвавай",мець крылы для палёту,быць у вечным творчым гарэннi.Такiя думкi сцвярджае народны паэт Беларусi у вершы "Паэзiя".

 

 

1. Iдэйный змест паэмы Броукi "Голас сэрца". Вобраз мацi-паланянкi. (10.1)

У 1947 г. П.Броука наведау Асвенцiм i адчуу усю бязмежнасць людской трагедыi. Ен убачыу змрочныя халодныя баракi, печы крэматорыя, тыя комiны i сцены, якiя былi нямымi сведкамi жахлiвых вiдовiшчау. Горыч ад гэтых уражанняу, невымерны боль за мацi i нарадзiлi паэму "Голас сэрца", якую П.Броука змог напiсаць толькi праз пятнаццаць гадоу пасля сканчэння вайны. Яна прасякнута вялiкiм душэуным болем, якi не сцiхае праз многiя гады. У паэме П.Броука узвышаецца над сваiм горам i яго боль затрагiчны лес мацi перарастае у боль i трывогу за лес усяго чалавецтва, якому пагражае новая сусветная вайна. Зразумела, вобраз мацi, сцiплай сялянскай жанчыны, - галоуны у паэме. Усе, што звязана з мацi, паэт памятае да драбнiц, памятае усе дэталi мiрнага вясковага побыту працу мацi у хаце. Як з жывой, размауляе сын з мацi, успамiнаючы, як яна "спявала, як грала, як жала, як шыла кашульку, як вышывала", як чакала сыноу з далекай дарогi каб абняць, пацалаваць i сагрэць iх, як свяцiлiся вочы яе ласкай i радасцю, як рукi пахлi "лебядою, i хлебам жытневым, i сырадоем". У гады ваеннага лiхалецця мацi была разам з партызанамi. Яна iм "абвязвала раны белай хусцiнкай, дзялiлася з iмi хлеба скарынкай". I менавiта за сувязь з партызанамi мацi пайшла на жудасную смерць. Сум па мацi, а разам з тым любоу i павага сына да яе узрастае яшчэ i ад таго што у цяжкi час i яна была змагаром. Паэту нiбы чуецца голас мацi, якi адначасова з'яуляецца i голасам усiх ахвяр вайны. Паступова матыу журбы i гора саступае iншым пачуццям паэта. П.Броука, многа дзе пабываушы, бачыу, што у свеце неспакойна, што есць людзi, якiх"так цягне да бою". Паэт занепакоены, што у сучасным свеце яшчэ многiя трымаюць у руках зброю, што цячэ кроу нявiнных людзей, што пачынае падымацьгалаву пачвара - вайна. П.Броука асуджаючы войны, упэунены, што на зямлi i без iх шмат праблем, шмат бедных, галодных i абяздоленых, i таму самае разумнае - накiраваць астранамiчныя сродкi, якiя iдуць на узбраенне, на будаунiцтва жылля, школ, бальнiц, на хлеб, на вопратку, на павышэнне дабрабыту людзей. Паэтызуючы сцэны мiрнага жыцця, нагадваючы чалавецтву пра яшчэ не зробленае на зямлi, паэт падводзiць чытача да успрыняцця заключных радкоу паэмы. Гэта зварот да мацi-нябожчыцы, заклiк да захавання на зямлi мiру:

Сення магутныя нашыя словы Скрозь над зямлею праменнямi свецяць: - Мiр ва усiм свеце! Мiр ва усiм свеце!

 

28. Пімен Панчанка

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-14; просмотров: 904; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.15.63.145 (0.005 с.)