Паэзiя Аркадзя Куляшова, яe тэматыка, публiцыстычная накiраванасць, фiласофскiя i маральна-этычныя праблемы.(15.1) 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Паэзiя Аркадзя Куляшова, яe тэматыка, публiцыстычная накiраванасць, фiласофскiя i маральна-этычныя праблемы.(15.1)



А. Куляшоу пачау друкавацца з 1926 года. Першы зборнiк "Росквiт зямлi" быу прыхiльна сустрэты у той час. У iм выяуляцца эмацыянальнае светаадчуванне рамантычнага юнака. Новы крок у творчым развiццi А. Куляшова пазначаны 30-мi гадамi. У вершах "Воблака", "Ранак", "Плыла, цалавалася хмара с зямлёю", "Мая Бесядзь", А. Куляшоу па-сапрауднаму звярнууся да чалавечай душы, прыйшоу да арыгiнальнай, самабытнай творчасцi, да прастаты i глыбокага фiласофскага роздуму, да шырокага абагульнення, у якiм моцна аб'яднаны думка i пачуццё паэта. У гады Вялiкай Айчыннай вайны А. Куляшоу стварыу цэлы баладны цыкл пра подзвiг беларускага народа у гады лiхалецця, у рамках якога вылучаюцца вершы-балады "Млынар", "Над брацкай магiлай", "Лiст з палону", "Мацi", "Балада аб чатырох заложнiках", "Балада аб знойдзенай падкове" i iнш. У вершах А. Куляшова ваеннага часу гучыць светлы, пранiкнёны, узнёсла-балючы голас чалавека, грамадзянiна, байца. Героi творау А. Куляшова - фiгуры рэальныя i легендарныя, драматычныя i бессмяротныя. Яны аддаюць сваё жыццё за маральныя каштоунасцi усяго чалавецтва. У пасляваенны час творчасць А. Куляшова вызначаецца сталасцю, глыбокiм фiласофскiм зместам, патрыятызмам. У гэтым сэнсе вельмi паказальным з'яуляецца верш "Спакойнага шчасця не зычу нiкому...". Гэта верш-споведзь. Усё, што акружае чалавека, вартае яго увагi, бо гэта i ёсць жыццё, неспакойнае, нялёгкае, складанае. Паэт не прымае лёгкага шчасця, таго уяунага дабрабыту, якiм жыве абывацель. Ён жадае усе свае пачуццi перадаць людзям, захапiць iмi чалавечыя сэрцы. У 1965 годзе А. Куляшоу напiсау цыкл вершау, аб'яднаных агульнай назвай "Маналог". У вершах "Маналога" - роздум паэта аб маральным абавязку людзей прерад памяццю, аб непераможнай сiле прауды i справядлiвасцi, аб значэннi творчасцi у жыццi грамадства, аб адазнасцi творцау перад часам i людзьмi. У лiрыцы А. Куляшова 60 - 70-х гадоу выявiлiся вялiкiя духоуныя мажлiвасцi чалавека - прага дзейнасцi, адчуванне сваёй асабiстай велiчы i вартасцi, адказнасць за "цяжкую пасаду паэта", за лёс Айчыны, разуменне сутнасцi гiстарычных падзей i агульнай сувязi з'яу. Аутар пiша паэмы "Цунамi", "Варшаускi тракт", "Хамуцiус", у якiх перадае самаадчуванне чалавека у наш трывожны, навальнiчны век, яго барацьбу за будучае без вайны, за чытае паветра i ваду, за ачалавечанне свету, за усеагульнае шчасце.

 

Паэма Аркадзя Куляшова "Сцяг Брыгады".16.1

Алесь Рыбка - галоуны герой паэмы - пакiдае родны Мiнск у трагiчны час: вайна прынесла у яго дом вялiкае гора, разбурыла любiмы горад, разлучыла з сям'ей. Адчуваючы сябе сынам Радзiмы, часцiнкай свайго народа, ен iдзе на суровую i цяжкую бiтву з фашызмам, даючы свяшчэнную клятву вярнуцца дамоу толькi з перамогай. Алесь Рыбка нi на хвiлiну не губляе веры у сiлы народа. Нават у самыя драматычныя моманты свайго франтавога жыцця - развiтваючыся з домам, выратоуваючы сцяг брыгады, пераходзячы лiнiю фронту, у цяжкiх умовах акружэння - герой верыць у перамогу, i гэта вера з'яуляецца для яго надзейным компасам. Ён хоча прыйсцi дадому не нiкчемным, слабым жабраком, а пераможцам. Ён верыць у справядлiвасць змагання. У героя паэмы высокае пачуццё грамадзянскага абавязку перад народам, сапраудны гуманiзм i нянавiсць да ворага, яснае, чыстае сумленне i прыгожая душа. Усе гэта спалучаецца з мужнасцю i чэснасцю. Ен не шкадуе жыцця, выратоуваючы сцяг брыгады, выносiць з поля бою цяжка параненага камiсара Заруднага i гэтым самым выконвае высокi воiнскi i грамадзянскi абавязак. Мужнасцю i стойкасцю вызначаецца i камiсар Зарудны. У самыя цяжкiя моманты бою ён натхняе байцоу брыгады сваей верай у перамогу. Правобразам камiсара паслужыу член Ваеннага савета 11 армii брыгадны камiсар I.В. Зуеу, з якiм А. Куляшоу быу асабiста знаемы. Разам з мужнасцю камiсара Заруднага i Алеся Рыбкi паэт паказвае паводзiны Мiкiты Ворчыка - былога наводчыка гарматы, аднаго з тых, каму пашанцавала застацца жывым. Пад уплывам панiчных чутак Ворчык губляе веру у перамогу, не бачыць сэнсу у далейшым зьаганнi, не знаходзiць у сябе дастаткова сiл, каб пераздолiць разгубленасць.У вынiку ен кiдае баявых сяброу, шукаючы "цiшынi i спакою" дома. Але не знаходзiць Мiкiта сямейнага шчасця: дома ён даведваецца аб трагiчнай смерцi жонкi Марыны i яе перадсмяротнай запiсцы з просьбай адпомсцiць ворагу здзекi i слезы. Высвятляуцца таксама, что Ворчык, пакiдаючы сваiх сяброу забрау ватоуку з зашытым брыгадным сцягам. За здраду Мiкiту выносiцца суровы прысуд. Вобразамi старасты - прыслугача Мядзвецкага, хутаранкi Лiзаветы А. Куляшоу паказау маладушных людзей, здраднiкау. Паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады" сцвярджае духоуныя каштоунасцi народа - нянавiсць да ворагау, здраднiкау, вальналюбства, высакародства, працавiтасць, чалавечую годнасць. А.Твардоускi назвау паэму "голасам сэрдца, напоуненага болем за родную беларускую зямлю, плачам па ёй i гарачай, светлай верай у яе сiлы да барацьбы, у яе вызваленне".

 

26. М. Танк

 

1. Iдэйны змест паэмы Максiма Танка "Люцыян Таполя" Праблема мастака i мастацтва у паэме. 18.1

Тэма бяссмерцтва народнага мастацтва, лес таленавiтых мастакоу з народа раскрываюцца у паэме "Люцыян Таполя" (1946). Галоуны герой паэмы - народны умелец, пад рукамi якога, "бы ад чарау нейкiх, ажывала нават нежывое". Смаргонскiя лесарубы, рыбакi, каханая Тэкля станавiлiся апосталамi, прарокамi, а прыгнятальнiкi - iрадамi, рознымi пачварамi. Бiскуп Сямашка ня мог дараваць такога прастому "хлопу", чалавеку з народа, i прыдумау цяжкую кару: "пад страхам пекла i пракляцця цэлых дзесяць год адбыць пакуты i не брацца за свае мастэства". Для мастака гэта азначала духоуную смерць. Але Таполя змог пераадолець гэтыя перашкоды, бо "хацеу пакiнуць пакаленням след жыцця свайго, сваiх пакут, сказ пра мары, пра свае iмкненне". Мастак пасiвеу i так змянiуся за дзесяць пакутных гадоу, што нават сябры перасталi яго пазнаваць i (жыцця) крыудзiцель бiскуп Сямашка даверыу непазнанаму Люцыяну Таполi збудаваць не батлейку, а новую сапраудную святыню. З гэтага моманту фабула паэмы развiваецца паводле прынцыпу помства жыцця - помства мастака, як у народных казках. Назло саноунаму артадоксу Люцыян Таполя дазволiу свабоду творчасцi, дау выйсцi пакутлiвай патрэбе справядлiвасцi. Не самой помствай, а творчым i стваральным парывам поунiлася душа мастака, ен хацеу пакiнуць людзям запавет, асудзiць уцiск над творчасцю. Сiлы зла паказаны у вобразах хiмер, падобных да паноу i духоунiкау-езуiтау, "даайца Сямашкi". Усе яны заузята паузуць "па душу, па думку чалавека, што як сонца слепiць вочы iм...-чорным сiлам пекла". Мастак доляу свайго крыудзi целя за жывое:

Дзесяць дзен хварэу Сямашка бiскур I крычау, каб прывялi Таполю. На дзесятый дзень памер свiтаннем.

Люцыян Таполя вымушаны быу усеж уцякаць ад жывых прататыпау сваiх хiмер. Ен знiк у народзе, i толькi новыя творы, што выплывалi з народных глыбiнь, гаварылi пра неумiручасць таленту i мастацкай прауды, якiм няма i быць не можа нi канца, нi пачатку:

Бо у народзе Як у прадвечным лесе, Дзе ты знойдзiш дрэва, ад якога Шум вясны пачауся? Дзе ты знойдзеш!

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-14; просмотров: 1759; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.135.190.232 (0.011 с.)