Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
На крылах рамантызму. Творчасць Цёткі.
Пачынала сваю творчасць Цётка пад моцным уплывам Ф.Багушэвiча. Цётка наследуе творчыя прынцыпы Багушэвiча, яго iдэi. Асобныя вершы непасрэдна пераклiкаюцца з вершамi Багушэвiчача. Напрыклад, "Мае думкi", "Музыкант беларускi". Але Цётка жыла ў iншы час, яе творчасць разгортвалася у перыяд рэвалюцыi 1905-07, калi жыцце ставiла перад лiт-рай новыя задачы. Творчасць Цёткi набывае рэвалюцыйны хар-р. Бурлiвая энергiя рэвалюцыйных выступленняў нардных мас, пафас барацьбы захапляюць паэтэсу, вызначаюць iдэйныя i мастацкiя асаблiвасцi яе вершаў, прасягнутых нянавiсцью да самаўладства. Народная рэвалюцыя становiцца гал. тэмай яе творчасцi. Ёй прысвячае Цётка зб. "Хрэст на свабоду" (1906), якi складаецца з вершаў пра барацьбу народа супраць царызму ("Мора", "Хрэст на свабоду"). У зб. "Скрыпка бел” з'яу-ца творы, якiя прадвяшчаюць выбух народнага гневу i нянавiсцi ("Суседзям у няволi", "Вера беларуса"). Верш "Суседзям у няволi” напiсаны, калi паэтэса знаходзiлася у эмiграцыi на Украiне. У вершы яна становiцца прапагандыстам iдэй iнтернацыяналiзму, адзiнства iнтарэсаў працоўных мас усiх нацыянальнасцей. Iдэя верша - глыбокая вера ў непераможную сiлу народа, загартаваную ў суровых выпрабаваннях цяжкай i шматпакутнай гiсторыi. Цётка заклiкае народ шырэй глянуць на жыцце, на свет. У вершы "Хрэст на свабоду” паказаны падзеi рэвалюцыi 1905-07, калi 9 студзеня па ўказу цара была растрэляна мiрная дэманстрацыя. Верш належыць да публiцыст. лiрыкi. Самы яркi з рэвалюц. творау Цёткi - верш "Мора". У вершы падзеi рэвалюцыi паказаны на самым уздыме, у кульмiнацыi. У вершы паэтэса малюе карцiну раз'юшанай стыхii на моры. У вершы вобразна выступаюць хар-ныя асаблiвасцi паказу жыцця. Грозная навальнiца на моры паказваецца як бiтва памiж "разгневанай натурай” i "войскамi бога", у вобразе якiх выступаюць варожыя народу сiлы, сiла самадзяржаўя. Верш заканчваецца ўслаўленнем барацьбы. Верш з'яў-ца гiмнам рэвалюцыi. Паэтычная творчасць Цёткi амаль цалкам звязана з рэвалюцыйнымi падзеямi 1905-07. Вершы паэтэсы - палiтычная, публiцыстычная лiрыка, паэзiя высокiх грамадзянскiх настрояў, пачуццяў, iмкненняў. Цётка была не толькi таленавiтай паэтэсай, а i таленавiтым празаiкам, што яскрава выявiлася ў апошнi перыяд яе творчасцi (апавяданне "Прысяга над крывавымi разорамi"). Замалеўка з жыцця беднага, змучанага цяжкай працай i нястачай чалавека, селянiна Мацея. Творчасць Цёткi пасля падзей 1905-07 развiвалася ў складаных абставiнах рэвалюцыi. Яна працягвала верыць у тое, што народ не сказаў яшчэ свайго апошняга слова, што ён здабудзе сабе волю i права на лепшае жыццё. Гэтай верай прасягнуты яе вершы, напiсаныя у той час, а таксама апавяданнi "Навагоднi лiст".
11.Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі. У прозе Цёткі павышана цікавасць да агульначалавечых праблем, да пытанняў маральна-этычнага плану. Героі яе апавяданняў - гэта ахвяры таго ладу жыцця, якога не прымала Ц., з якім яна адкрыта змагалася. “Прысяга над крывавымі разорамі” - 1-ы празаічны твор, алегарычнае апавяд. ў форме сну. Ідэя саюза рабочага класа і сялянства. Надрукавана ў №1 “Нашай долі”. (у апавяданні 3 сыны Мацея, тры браты, сімвалізуюць адзінства рабочых, сялян і салдат, здольны дабіцца свабоды свайму народу, даць зямлю беззямельным. Сон Мацея - не проста яго спрадвечная мара аб зямлі, не проста яго гора і боль, а папярэджанне аб вялікай крыві, якая пральецца на гэтай зямлі. Цётка паказвае гэтым, што дарагой цаной прыйдзецца плаціць за зямлю і волю, што гэта барацьба патрабуе адзінства і згуртаванасці). “Навогодні ліст” - побач з бытавымі звесткамі з сялянскага жыцця як бы мімаходзь гаварыцца пра становішча ў краіне, пра рэпрэсіі, пра цяжкае жыццё - іншасказальная форма, каб замаскіраваць свае думкі перад царскай цэнзурай. Да ліку лепшых празаіч твораў Цеткі адносяцца апавяданні “Зялёнка” і “Міхаська”. Прасякнутыя глыбокім гуманізмам, яны сведчаць пра схільнасць пісьменніцы да псіхал аналізу, пра яе ўменне зазірнуць ва ўнутраны свет чалавека. Цікавы ўрывак з апав “Зялёнка”, дзе ў тэатральнай зале Зялёнка ў свае апошнія хвіліны слухае чароўныя гукі скрыпкі, і музыка гэтая нібы выяўляе яе высокія мары аб жыцці і прадказвае трагічны фінал. Гэты ўрывак сведчыць пра тое, што ў рэалістычны стыль прозы Цёткі пранікалі рамантычныя рысы, што яе апавяданням былі ўласцівы значныя элементы лірызму. Дарэчы, гэта было характэрна і для некаторых апавяданняў пач XX ст. Я. Коласа, З. Бядулі, Ядвігіна Ш., М. Гарэцкага, што сведчыла пра з’яўленне новых стылявых тэндэнцый у нашай прозе ў самы ранні перыяд яе станаўлення і развіцця.
Апавяданне “Зялёнка” мае шмат аўтабіяграфічных дэталяў. “Міхаська” - яшчэ адно абвінавачванне страшнаму свету бесчалавечнасці, таму сац. ладу, які нявечыць самую шчаслівую пару чалавека - дзяцінства. Ц. была вялікім сябрам маленькага чытача:“1-ае чытанне для дзетак беларусаў”. Навукова-папулярныя творы: “Гутаркі аб птушках”, “Пералётныя птушкі” - друкаваліся ў 1-м бел. часопісе для дзяцей і юнацтва “Лучынка” (1914) (Была яго рэдактарам). Падарожныя нарасы пра паездку ў Італію (“З дарогі”) і Фінляндыю (“Успаміны з паездкі ў Фінляндыю”).
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-15; просмотров: 2084; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.135.183.89 (0.005 с.) |