Адказы на пытанні да іспыту па дысцыпліне 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Адказы на пытанні да іспыту па дысцыпліне



Асн. заканамернасці развіцця бел. літ. пач. ХХ ст.

Усё развів. паскорана. Пісьменнікі выкарыстоўваюць кніжныя і фальклорныя традыцыі (не залежна ад жанраў твораў). АЛЕ! Пісьменнікі і адыходзілі ад фальклору, выпрацоўваючы рысы творчай індывідуальнасці. Працягвае развіццё рэалізм (Колас), але і існаваў рамантызм (Купала).

Заканамернасці:

1)Паскоранасць - гал. заканамернасць! (артыкул Багдановіча “Забыты шлях”);

2) Вылучэнне творчых індывідуальнасцей (артыкул Багдановіча “Глыбы і слаі”);

3) Масавы прыток у літ.-ру творчых сіл, які нарадзіў масавую паэзію і прозу;

4) спалучэнне фальклорных і кніжна-літ. традыцый (нац. і агульначалавечых);

5) Жанрава-стылёвае ўзбагачэнне бел. літ.: бурны росквіт паэзіі (лірыкі) і паступовае развіццё прозы і драматургіі;

6)Спалучэнне рэалізму з рамантызмам, сімвалізмам, імпрэсіялізмам і інш плынямі

Усё развів. у агульнагістрач. кантэксце.

К. Каганец - паэт, празаік, драматург, грамадска-палітычны дзеяч.

Каганец Карусь - сапр.: Кастравіцкі Казімір Рафаіл Карлавіч; іншыя псеўданімы і крыптанім: Будзімір; К.Шашаль; К.Качанец; 29.1(10.2).1868, Табольск, Расія - 20.5.1918, в. Прымагілле Мінскага пав., цяпер в. Юцкі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Сын удзельніка паўстання 1863-64, сасланага ў Сібір. У 1874 сям’і дазволена вярнуцца ў Беларусь, жылі ў в. Засулле каля Стоўбцаў і в. Прымагілле каля Койданава. Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х г. у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літ. дзейнасць пачаў у 1893. 1890-пач 1900 - публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газ. «Минский листок» і «Северо-Западный край». 1902-03 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газ. «Палессе» (1904). Сак. 1905 удзельнічаў у І-ым сялянскім з’ездзе Беларусі. Арыштаваны 19.12.1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16.5.1906 знаходзіўся ў Мінскай турме. 2.4.1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Супрацоўнічаў з газ. «Наша ніва». Апрацаваў кірылічны варыянт 1-га бел. падручніка новага часу «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (СПб, 1906, выд. ананімна). Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль «Модны шляхцюк» (СПб, 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з 1-ых твораў нац. тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай І.Буйніцкага, у 1918 – 1-ым бел. таварыствам драмы і камедыі, у 1928 - БДТ-2). У пач. 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім пав., дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны К. пасля яго смерці трапіла да Я.Лёсіка, які апублікаваў яе ў «Беларусі» (1919) і «Вольным сцягу» (1921). Пахаваны ў в. Навасёлкі ля Койданава (Дзяржынска). У 1988 на магіле пастаўлены помнік.

 

Золата” Ядвігіна Ш.: спроба рамана.

Раман "Золата" спалучае ў сабе рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі і раскрывае тэму ўлады грошай, іх згубнага ўплыву на чалавека. Падзеі ў рамане адбываюцца на Бел. пасля адмены прыгоннага права. Цэнтральнымі героямі з'яўляюцца Мікола Стрончык, яго дачка Зося, Васіль Дубінскі, Прузына Салянічышка, Алёкса Гуронак, карчмар Лейба. Сюжэт твора будуецца вакол дэманічнай па натуры Зосі. Яна кахае Алёксу, якога бацькі хочуць ажаніць з багатай Прузынай. Люта ненавідзячы сваю саперніцу, Зося робіць закаханага ў яе Васіля Дубінскага забойцам Прузыны (яна была кінута ў калодзеж). Падазроным жа ў злачынстве аказаўся не Васіль, а Алёкса, які з-за гэтага вымушаны эмігрыраваць ў Амерыку. Зося ў хуткім часе выходзіць замуж за Васіля, сумеснае жыццё для якога становіцца невыносным, трагічным. У стане афекту (калі нованароджаную дачку назвалі Прузынай) ён кідаецца ў калодзеж. Самагубства Васіля ўспрымаецца як божае пакаранне, помста за заўчасную смерць дзяўчыны. У рамане, як адзначалася ў крытычн літ-ры, перавага аддаецца сюжэту, дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, раскрыццю сацыяльна-класавых канфліктаў, што, безумоўна, крыху зніжае мастацкія вартасці твора.

 

Адказы на пытанні да іспыту па дысцыпліне

«Гісторыя беларускай літаратуры XX – пачатку XXI стагоддзя»

 

 

1. Перыядызацыя бел.літ.ХХ ст. Яе нац.-гіст.-ыя і мастацка-эстэтычныя асновы. Перыядызацыя – сістэмнасць неабходная для кожный навукі.

Прозвішча навукоўцаў, якія прапаноўвалі свае варыянты перыядызацыі бел літ ХХ ст.: Міхась Мушынскі; Алег Лойка; Іван Шпакоўскі; Мікола Мішчанчук.

Перыядызацыя была патрэбна:

Гісторыя любой навукі ўяўляе сабой пэўную сістэму. У гісторыі літ-ры такую ролю адыгрывае перыядызацыя. З’яўленне новай перыядызацыі бел літ ХХ ст абумоўлена і падрыхтавана развіццём літ-ры і свядомасцю самаго народа. Новая перыядызацыя ўзнікла ў 90-е гады ХХ ст. Навукова абгрунтаваная перыядызацыя мае вялікае значэнне ў паглыбленным даследаванні шляхоў, якімі рухалася літ-ра у спасціжэнні яе найбольш хар-ных асаблівасцей і ўнутраных заканамернасцей. У аснову прапанаваных перыядызацый пакладзены новыя падыходы ў асэнсаванні літ. працэсу, розныя крытэрыі ацэнкі маст.-літ. твораў.

Канцэпцыя усім вядомая (з кніг і г.д.) Канцэпцыя новай перыядызацыі Мушынскага
І перыяд 1917-32 ІІ перыяд 1933-55 ІІІ перыяд 1956-сучаснаць І перыяд 1900-канец 20-х гг. ІІ - пач. 30-х гг.-сяр. 50-х гг. ІІІ - сяр.50-х гг.-сучаснасць

Мушынскі пры ўстанаўленні перыядызацыі прапанаваў у якасці крытэрыя ідэйна-мастацкую, эстэтычную сталасць літ-ры, жанрава-стылявое выяўленчае багацце літ., улічваючы побач з гэтым гуманістычную скіраванасць літ., яе выразнасць, выяўленне яе нац. асаблівасцей і непаўторнасці.

Хар-ка перыядызацыі Мушынскага:

І перыяд – развіццё рэалізму, народнасць. Гэты перыяд афарбаваны ў колеры нац.-адраджэнскія, патрыятычныя. Чалавек для літ-ры быў каштоўны як асоба.

ІІ перыяд – адступленне ад народнасці. У гэты перыяд (асабліва ў 2-ой пал. 30-х, у канцы 40-х і пач. 50-х гг.) дэфармуецца само паняцце прыгожага пісьменства. Пад літ-рай фактычна пачынаюць разумець ідэалагічную форму водгуку пісьменніка на грамадскія падзеі часу. Класавыя крытэрыі выцесняюць эстэтычныя.

Выключэнне: гады ВАВ.

ІІІ перыяд – развіццё публіцыстыкі, лірызацыя прозы, але ў 70-х гг. – зноў застой. 2-ая пал. 80-х гг. – новае адраджэнне літ-ры.

МІШЧАНЧУК у аснову перыядызацыі паклаў крытэрый нац. адраджэння:

І - 1900-28: перыяд узлёту,праўдзівасці,пошукаў стыляў эпохі,ўвага да чалавека-пакутніка

ІІ -31-83: пошукі агульначалавечай каштоўнасці,але не было ярка вяўлен. нац. ідэі

ІІІ - 1983-суч.: новы перыяд. Павышаная цікавасць да грамадскіх праблем, уплыў таталітарнага грамадства на асобу, пераасэнсаванне ранейшых этапаў літ-ры.

2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. літ. і яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.

Нац./нашаніўская пара: рэв-я 1905-га года. Багушэвіч гаварыў, што нараджаецца бел інтэлігенцыя. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху: культурна-асветніцкая і літ-ная. Важная роля ў гэты перыяд адводзіцца рускамоўнаму друку, дзе рыхтавалі ідэю Адраджэння: “Северо-западный край” (1903-05, гал. рэд. Мыслаўскі). Друкуюцца першы твор Купалы, вершы Цёткі. Газета была закрыта за рэвалюцыйныя погляды. У Мінску выйшла бел газета на рус мове «Голос Белоруссии», зачыненая на 1-ым нумары; З 1906 ў Ленінградзе пачало працаваць 1-ае бел выдавецкае таварыства, «Загляне сонца і ў наша ваконца», якiм надрукована шмат бел кніжак. З’яўляліся і другія выдавецтвы. 1906, Вільня- 1-шы N 1-шай легальнай бел газеты «Наша доля»: Рэвалюцыянерка Цётка (А. Пашкевіч), Ядвігін Ш., Якуб Колас, А. Навіна (Антон Луцкевіч) і інш. Усяго выйшла 6N, з каторых 5 сканфіскавала паліцыя. Вестка аб легальнай бел. газеце пракацілася па ўсёй Беларусі. У Вільні газету бралі нарасхват, чыталі вялікімі кучкамі, плацілі вялікія грошы. Калі газета дайшла ў правінцыю, сяляне сталі прысылаць у рэдакцыю пісьма з гарачымі, радаснымі словамі абуджаных сыноў бацькаўшчыны. Працягам «Нашай долі» была «Наша ніва», першы нумар выйшаў у 1906 ў Вільні. Да восені 1915 года «Наша Ніва» гуртавала ля сябе ўсю сведамую Беларусь, тут выраслі літ. іменні ўсіх выдатнейшых бел.паэтаў і пісьменнікаў. Каб дайсці да ўсіх беларусаў, рас. і польскага школьнага наўчання, «Наша ніва», як і «Наша доля», друкавалася і кірыліцай і лацінкаю, але з 1912 года, з-за вялікага кошту, газета перайшла на адно кірылаўскае пісьмо. У цесным звязку з «Нашай нівай» працавала «Бел. выдавецкае таварыства ў Вільні». Пераважнасць нац. элементаў, лозунгаў і матываў, ў гэтую пару найбольш інтэнсіўна спачатку развілася паэзія, таму што былі захаваны традыцыі вуснай народнай творчасці, вершаваны фальклор. Існавалі розныя варыянты адных і тых жа песен, першыя творы Коласа і Купала – вершы. Проза развівалася паралельна, паэзія нават дапамагала прозе (вершаваная проза). М. Гарэцкі піша артыкулы “Наш тэатр” (1913) і “Развагі і думкі” (1914), апошні якраз прапагандуе развіццё прозы. Былi паэты, звязаныя сваёю літ. дзейнасцю яшчэ з народніцкаю парою (К. Каганец, Ядвігін Ш. і інш), другія прыйшлі як новыя сілы (Цётка, Я. Колас, Янка Купала, М. Багдановіч і інш.). Агульны характар - нацыянальна-адраджэнскі і пераважна класава-сялянскі. Дзякуючы “Нашай Ніве” была магчымасць друкавацца аўтарам і быў прыток гэтых аўтараў (пад знакам нац адраджэння). Як выдатная культурная сіла ў адраджэнні Ян Луцкевіч (1881-1919), хоць сам = не пісаў, зрабіў тым часам незвычайна многа ў гісторыі нашаніўскае літ-ры, быўшы ініцыятарам «Нашай долі» і «Нашай нівы», дабываючы кошты на друкаванне газет і кніжак, гуртуючы ля сябе людзей слова і жывучы з імі адной ідэяй, адною справаю, адным жыццём. У гісторыі ж адраджэння Я. Луцкевіч мае непараўнана важнейшае значэнне. Памёр без пары, ад сухот, якіх набраўся, седзячы за сацыялістычныя пераконанні ў царскай турме, горка аплаканы ўсёю сведамаю часткаю бел народа, якому аддаў усё сваё жыццё і адказаў багаты нац. музей і бібліятэку ў Вільні. Быў закладчыкам 1-га бел навуковага таварыства, 1-й гімназіі ў бел мове.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-15; просмотров: 603; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.134.118.95 (0.009 с.)