Кафедра усеагульнай гісторыі 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Кафедра усеагульнай гісторыі



 

Курс 4

 

Семестр 7

 

Лекцыі – 32 гадзіны Экзамен 7 семестр

 

Семінарскія заняткі – 18 гадзін Залік няма

 

Курсавая работа няма

Самастойная кіруемая

работа студэнтаў – гадзін

 

Усяго аўдыторных

гадзін па дысцыпліне – 50 гадзін

 

Усяго гадзін Форма атрымання

па дысцыпліне – вышэйшай адукацыі: дзённая

 

 

Склаў Р.Р.Лазько д.г.н., прафесар


 

 

Вучэбная праграма складзена на аснове базавай вучэбнай праграмы, зацверджанай ___ ___________ 2011 г., регістрацыйны нумар /баз.

 

 

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на паседжанні кафедры ўсеагульнай гісторыі

 

____ ________ 2011 г., пратакол № ___

Загадчык кафедры

прафесар___________ Р.Р. Лазько

 

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння

Метадычным саветам гістарычнага факультэта

 

___ ___________ 2011 г., пратакол № __

 

Старшыня, дацэнт

____________ Г.А. Аляксейчанка

 


Тлумачальная запіска

Міжэтнічныя адносіны, з’яўляючыся важным сродкам пазнання чалавекам свету, служылі істотным і неабходным фактарам антрапа- і сацыягенеза. Іх ускладненне на пэўным этапе стала адной з прычын утварэння дзяржавы, якая прыняла на сябе асноўныя функцыі гэтых адносін – падтрыманне знешняй бяспекі, фарміраванне спрыяльных умоў для абменаў і узаемадзеяння з іншымі этнасамі, утвараючымі свае дзяржавы. Міждзяржаўныя адносіны сталі асноўным кампанентам міжнародных адносін, аднак не з’яўляюцца тоеснымі ім. У працэсе свайго развіцця міжнародныя адносіны надзвычай ускладніліся: сёння ў іх, акрамя блізка да двух соцень дзяржаў удзельнічаюць тысячы іншых суб’ектаў са сваімі задачамі, якія аказваюць істотны ўплыў на палітыку. Такі характар міжнародныя адносіны набылі на працягу ХХ стагоддзя пад уплывам мадэрнізацыі, двух глабальных катастроф – сусветных войнаў, якія павысілі адказнасць кожнага чалавека, асобных сацыяльных груп, за вынікі палітыкі дзяржаў, і пад уплывам глабальных праблем, узнікшых на пераходзе чалавецтва ад індустрыяльнага да інфармацыйна-тэхналагічнага грамадства. Важным ускладняючым кампанентам сучасных міжнародных адносін з’яўляецца таксама распад сацыялістычных таталітарных сістэм, які істотна мяняе палітычны ландшафт Еўропы і Азіі.

Вывучэнне сусветнай палітыкі і сучасных міжнародных адносін з’яўляецца неабходным звяном сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў па гістарычных спецыяльнасцях. Матэрыял гэтага курса выдатна адлюстроўвае складанасць гістарычнага працэсу, няспыннае ўзаемадзеянне ў ім аб’ектыўных і суб’ектыўных фактараў, яго поліварыянтнасць і альтэрнатыўнасць. Таму яго вывучэнне аб’ектыўна служыць дасягненню галоўнай стратэгічнай мэты гэтага ўзроўню навучання – фарміраванню спецыяліста, гатовага да самастойнай творчай дзейнасці ў сферы даследавання гісторыі і яе выкладання. Спецыяльная прадметная мэта курса заключаецца ў азнаямленні з міжнароднымі адносінамі і знешняй палітыкай дзяржаў як з асобнымі сферамі сацыяльнай дзейнасці людзей, якая ажыццяўляецца па-за дзяржаўнымі граніцамі.

Яго асноўныя задачы заключаюцца ў вывучэнні:

- заканамернасцей фарміравання і развіцця знешняй палітыкі, міждзяржаўных і міжнародных адносін, агульнага і спецыфічнага ў кожнай з гэтых сфер;

- фарміравання сістэмнасці ў міжнародных адносінах, уключаючы заканамернасці змены сістэм на матэрыяле міжнародных адносін ХХ стагоддзя;

- гістарычных умоў набыцця міжнароднымі палітычнымі адносінамі характару сусветнай палітыкі, заканамернасцей і этапаў яе развіцця;

- працэса краху двухполюснай сістэмы свету ў канцы ХХ стагоддзя, праблем фарміравання новай сістэмы на сучаснам этапе;

- дзейнасці асноўных суб’ектаў міжнародных адносін рубяжа ХХ – ХХІ стагоддзяў (дзяржавы, групы дзяржаў, міжнародныя арганізацыі).

У выніку вывучэння курса студэнт абавязаны ведаць:

- сутнасць знешняй палітыкі і міжнарожных адносін, ролю дзяржавы ў міжнародных адносінах;

- крытэрыі фарміравання сістэм міжнародных адносін і асноўныя іх гістарычныя формы;

- фактары знешняй палітыкі і міжнародных адносін;

- геаграфічныя ўзроўні міжнародных адносін;

- характар развіцця Версальскай сістэмы як незавершанага, пераходнага тыпу сістэмы міжнародых адносін;

- ролю СССР у сусветнай палітыцы як сістэмаўтвараючага і дэструктыўнага фактара на розных этапах яе развіцця;

- канструкцыю ялцінска-патсдамскай сістэмы і прычыны яе эвалюцыі ў двухполюсную сістэму свету;

- глабальныя праблемы чалавецтва як фактар міжнародных адносін пасля Другоой сусветнай вайны;

- гістарычныя ўмовы, прычыны, наступствы развалу двухполюснай сістэмы;

- характар сусветнай палітыкі і міжнародных адносін на мяжы ХХ – ХХІ стагоддзяў;

- ролю ААН, іншых міжнародных арганізацый у сучасным свеце;

умець:

- вызначыць прызнакі сістэмнасці ў міжнародных адносінах на розных этапах іх развіцця;

- праводзіць тыпалогію міжнародных адносін па розных крытэрыях;

- праводзіць спекулятыўную рэканструкцыю і параўнальны аналіз сістэм міжнародных адносін ХХ стагоддзя;

- прадставіць канструкцыю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, яе ролю ў сучасным свеце;

- вызначаць па карце асноўныя рэгіёны сучасных міжнародных адносін і канфліктныя зоны;

валодаць:

- методыкай навуковай крытыкі існуючай літаратуры па праграме курса;

- уменнямі пошуку, сістэматызацыі і аналізу матэрыяла крыніц па праграме курса;

- методыкай падрыхтоўкі навуковага даклада, напісання рэцэнзіі;

- уменнямі весці дыскусію па праблематыцы курса;

- уменнямі суадносіць гістарычныя і сучасныя палітычныя карты, выдзяляць на іх геапалітычныя рэгіёны, кантактныя і канфліктныя зоны ў міжнародных адносінах.

Вучэбная праграма з’яўляецца праграмай адной з дысцыплін, якія ўводзяцца па выбару студэнта. Яна прадназначана для спецыяльнасці 1-21.03.01 “Гісторыя айчынная і ўсеагульная”.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАга матэрыяла



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-09; просмотров: 272; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.230.82 (0.008 с.)