Сацыяльна-эканаміч развіццё беларускіх зямель у 9 – 13 ст. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Сацыяльна-эканаміч развіццё беларускіх зямель у 9 – 13 ст.



У гэты час была с/г. Асноўныя прылады апрацоўкі глебы – шмат і двухзубыя сохі. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта і пшаніца, авёс, ячмень. Сельскае і гарадское насельніцтва старажытнай Беларусі займалася агародніцтвам, добра ведала садоўніцтва (яблані, грушы, вішань, сліў). Важнай галіной с/г з’яўлялася жывёлагадоўля. З развіццём земляробства паляванне, рыбалоўства, бортніцтва страчвалі ранейшае значэнне і ўсё больш набіралі характар падсобных заняткаў. Развіццё прадукцыйных сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. У гэты час узнікаюць гарады такія як Заслаў’е (988 г.), Браслаў (1065 г.), Друцк (1078 г.), Гародня (1127 г.) і інш.. З пачаткам феадальнай раздробленнасці з’яўляюцца гарады-крэпасці асобных княстваў. Мінскі замак - пабудованы ў другой палове 11 ст. Замак быў складаным архітэктурным комплексам, з рвзнастайнымі пабудовамі, пераважна драўлянымі, саборным храмам, некалькімі вуліцамі. За сценамі замка сфарміраваўся рамесніцкі пасад з гандлёвай плошчай. Доўгі час замак быў палітычным, ваенным і культурным цэнтрам, рэзідэнцыяй князёў. Гарады з’яўляліся не толькі центрам раместнай вытворчасці, але і гандлю, як унутраннага, так і знешняга. У 12- 13 ст. склаўся абмен на ўнутраным рынку ў сувязі з аддзяленнем горада ад вёскі, ўто выклікала абмен паміж імі. Развіваўся і знешні гандль, значным гандлёвым цэнтрам быў і старажытны Менск. Шлях па р. Свіслач, Бярэзіна і Днепр звязваў яго з Кіевам. Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з больш далёкімі. Праз Русь водны шлях “звараг у грэкі”. З узнікненнем прыватнай уласнасці ўмацоўвалася і пашыралася феадальнае землеўладанне. Сяляне-абшчыннікі пазбаўляліся зямлі і станавіліся залежнымі ад феадала людзей. З часам феадальнае землеўладанне стала пануючай формай зямельнай уласнасці. Уласнік зямель – князь. Сёламі валодалі, як князі, так і баяры і княжацкія дружыннікі. На працягу 11 – 13 ст. на Беларусі развівалася не толькі свецкая, але і царкоўнае землеўладанне. Сяляне пдацілі даніну. Абшчынскія сялянскія землі пераходзілі да феадалаў, а землі, якія не былі імі захоплены, станавіліся ўласнасцю дзяржавы. Жыхары гарадоў таксама траплялі ў феадальную залежнасць. Дальнейшае развіцце феадальных адносін павялічвала сацыяльную працілегласць паміж нізамі і пануючым класам.
47.Беларусь на мижнароднай арэне.Знешняя палитыка РБ у 1990-2012гг

Рэспубліка Беларусь выступае як раўнапраўны член сусветнага супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння яе суверэнітэту 27 ліпеня 1990 г. Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзіла ўзгоднены з цэнтральнымі органамі знешнепалітычны курс, яе ўдзел у шматлікіх міжнародных арганізацыях меў фармальны характар. Пасля прыпынення існавання СССР пачаўся прынцыпова новы этап у міжнародным жыцці Беларусі. Атрымаўшы незалежнасць, Беларусь стала праводзіць самастойны знешнепалітычны курс, асабліва ў межах дзейнасці ААН. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці прызнаны міжнароднай супольнасцю. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы i cyпрацоўнмцтве ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Сусветнага банка рэканструкцыі i развіцця, иаладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім эканамічным саюзам (ЕЭС). Наша краіна застаецца актыўным членам ААН, удзельнічае ў рабоце Генеральнай Асамблеі, розных камісій i камітэтаў". Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у 1996г. ўдзельнічаў у сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Капенгагене (Данія), дзе абгрунтаваў канцэпцыю аказання ўсебаковай дапамогі ў межах ААН краінам з пераходнай эканомікай, да якіх належыць сёння i Беларусь. Наша краіна была прадстаўлена таксама ў «саміцс тысячагоддзя» — сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў свету, што адбылася ў 2000 г. у 3ША. Найвялікшай трагедыяй для беларускага народа стала ў 1986 г. Чарнобыльская катастрофа. Толькі праз чатыры гады наша рэспубліка атрымала міжнародную дапамогу па лініі ААН. За гэтыя гады была арганізавана міжнародная экспертыза вынікаў катастрофы i дапамогі ў ix пераадоленні. ААН прыняла рэзалюцыю «Міжнароднае супрацоўніцтва ў справе змякчэння i пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі». Ва ўмовах нарастання ваеннага супрацьстаяння ў гады «халоднай вайны» Беларусь была самай «узброенай» савецкай рэспублікай. На яе тэрыторыі знаходзілася амаль 30% ycix ядзерных боепрыпасаў былога СССР. Вялікая колькасць ядзернай збpoi пагражала не толькі былым праціўнікам СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку i для самой Беларусі. У Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. было абвешчана, што Беларусь мае на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку - нейтралънай дзяржавай. У адпаведнасці з гэтым ядзерная зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны. Беларусь стала першай у свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй. Другім крокам на шляху раззбраення стала падпісанне ў лютым 1995г. Пагаднення аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Сёння Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходнееўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для паступовага ўваходжання ў еўрапейскае супольніцтва i ўтварэнне агульнага рынку з Еўропай. Асаблівая ўвага надаецца развіццю двухбаковых эканамічных i палітычных адносін з Расяй. Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй з'яўляецца прыярытэтным кірункам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе i супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаўленні i развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю i Расіяй, a таксама краінамі СНД меў праведзены ў мai 1995 г. усебелаpycкi рэферэндум. На рэферэндуме большасць нaceльнiцтвa, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, г. зн. паступовае збліжэнне i выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстойлівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. Далейшым развіццём гэтых адносін з'явілася падпісанне 2 красавіка 1996 г. дагавора паміж Расіяй i Беларуссю аб стварэнні Суполъніцтва Суверэнных Рэспублік. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін было стварэнне Союза Беларусі і Pacii, дагавор аб якім падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 25 снежня 1998 г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі. Канчатковае завяршэнне гэтага працэсу звязана з утварэннем Саюзнай дзяржаны. Дагавор аб гэтым падпісалі ў Маскве 8 снежня 1999 г. прэзідэнты А. Лукашэнка і Б. Ельцын.

18. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове XVII — XVIII ст.

У другой палове XVII ст. Рэч Паспалітая, у тым ліку і Беларусь, якая ўваходзіла ў яе склад, знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу. З сярэдзіны XVII ст. гэта дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутраных міжусобіц. Напрыклад, 1648 -1651 гг. - казацка-сялянская вайна, якая насіла адначасова антыфеадальны і вызваленчы (асабліва на тэрыторыі Украіны) характар; 1654 - 1667 гг. - вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, выкліканая імкненнем цара Аляксея Міхайлавіча далучыць да сваіх уладанняў Беларусь і Украіну. Яна пачалася ў сувязі з уваходжаннем Украіны ў склад Рускай дзяржавы паводле дамоўленасці паміж Б. Хмяльніцкім і маскоўскім баярствам (Пераяслаўская Рада 1654 г.). Для развіцця грамадства яна была самай трагічнай у гісторыі феадальнай Беларусі, паскорыла працэсы паланізацыі і амаль цалкам пазбавіла беларусаў іх арыстакратыі і мяшчанства.

Голад, эпідэміі прычынілі велізарныя бедствы. Былі разбураны гарады, колькасць насельніцтва зменшылася больш чым у два разы. "Крывавым патопам" называлі сучаснікі падзеі 1654 -1667 гг. (загінула 1,5 млн чалавек з 2,9 млн жыхароў Рэчы Паспалітай). Канец вайне паклала заключэнне Андрусаўскага перамір'я (1667 г.). Наступныя 30 гадоў былі перыядам адносна мірнага развіцця, але ўжо ў пачатку XVIII ст. аднаўленне гаспадаркі было спынена Паўночнай вайной, якую вялі Расія, Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая супраць Швецыі. Карл XII намерваўся ўмацаваць пазіцыі ў Еўропе, Пётр I жадаў "прарубіць акно" ў тую ж Еўропу. Да Палтаўскай бітвы Беларусь зноў была галоўнай арэнай баявых дзеянняў. Хоць межы Рэчы Паспалітай пасля Паўночнай вайны (1700 - 1721 гг.) засталіся некранутымі, але рэальны суверэнітэт дзяржавы быў згублены.

Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі. За сялянскі кошт жылі і карміліся дзяржава, шляхта, войска, царква. На іх карысць прыгонныя адпрацоўвалі шматлікія павіннасці. Галоўныя з іх, як і раней, - паншчына (дармавая праца сялян з уласным інвентаром у гаспадарцы феадала), чынш (грашовы падатак) і дзякла (натуральная даніна, якая складалася з прадуктаў сельскай гаспадаркі і прыродных дароў). Акрамя штотыднёвай паншчыны сяляне выконвалі адработачныя павіннасці - гвалты, талокі, згоны - работы, звязаныя са жнівом, сенакосам, узворваннем зямлі феадала. За XVII - XVIII стст. нормы паншчыны, грашовыя падаткі павялічыліся.

Выступленні сялян мелі абмежаваны, стыхійны, разрознены і лакальны характар, а таму лёгка падаўляліся.

Пасля разбуральных войнаў жыхары беларускіх гарадоў і мястэчак пачалі расчышчаць пажарышчы і адбудоўваць свае сядзібы. Але вярнуць былую веліч і прыгажосць людным, багатым гарадам Беларусі ім так і не ўдалося. Напрыклад, 18 гарадоў і мястэчак Наваградскага ваяводства страцілі больш чым 40 % свайго насельніцтва. Гарады Беларусі па-ранейшаму карысталіся магдэбургскім правам, паводле якога гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантавалася свабода занятку рамяством, гандлем, земляробствам і дазвалялася выбіраць свае органы ўлады - магістрат, суд", ствараць рамесныя аб'яднанні - цэхі. У пачатку XVIII ст. на Беларусі з'яўляюцца першыя мануфактуры - Налібоцкая і Урэцкая шкляныя. Еўрапейскую вядомасць мела мануфактура ў радзівілаўскім мястэчку Урэчча - першае прадпрыемства па вырабе люстэркаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Шырокую вядомасць атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў. Слуцкія паясы маюць сусветную славу. Пры іх вырабе выкарыстоўваліся беларускія народныя узоры, нацыянальны арнамент. Даўжыня такога пояса складала 2 - 4, 5 м.

Такім чынам у другой палове XVII - першай палове XVIII ст. беларускія вёска і горад перажывалі заняпад, звязаны з ваенным ліхалеццем. Але ў другой палове XVIII ст. пачалося аднаўленне гаспадаркі.

 

Беларусь у вайне 1812г.

У чэрвені 1812 г. 600-тысячная армія французскага імператара Наполеона Бонапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусь Першапачаткова французскі бок планаваў разграміць рускія арміі ў прыгранічных баях, спыніцца ў Вільні і вымусіць расійскага імператара Аляксандра I пайсці на зак-лючэнне міру. Аднак гэты план не ажыццявіўся. Рускія арміі (1-я — генералаМ. Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся ў Вільні, 2-я — генералаЯ. Баграціёна, штаб — у Ваўкавыску), адступіў-шы, аб'ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі Беларусі не ўдалося.

У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін з леп-шых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я. Кульнёў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смярот-на паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам значныя сілы француз-скай арміі скаваў корпус генерала М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку.

Зразумеўшы, што план маланкавага разгрому расійскай арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць бая-выя дзеянні ў Віцебску і пачаць тут мірныя перагаворы з Аляксандрам I. Аднак французская армія магла захаваць сваю баяздольнасць толькі рухаючыся наперад. А наперадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 г., захоп Масквы і ад-ступленне з яе. Кіраўніцтва рускай арміяй у гэты час ажыц-цяўляў фельдмаршал М. Кутузаў. Пад яго камандаваннем пачалося выгнанне французскіх захопнікаў.

У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г. бая-выя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Ра-шаючая бітва адбылася пад Барысавам каля вёскі Студзёнкі. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10частка «Вялікай арміі» Напалеона.

2. Становішча Беларусі ў час вайны характарызавалася тым, што тут сутыкнуліся арміі дзвюх вялікіх дзяржаў. Польская і апалячаная шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Шляхціцы віталі прыход Напалеона і паступалі на службу ў яго армію. Загадам Напалеона быў утвораны Часо-выўрад ВКЛ, які займаўся, перш заўсё, забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы.

Войскі рускай арміі былі ўкамплектаваны рэкрутамі, набранымі таксама і з беларускіх губерняў на 20-гадовы тэрмін службы. Іх колькасць была значна большай у параў-нанні з тымі жыхарамі Беларусі, што знаходзіліся ў складзе войскаў Напалеона.

а42У пачатку вайны сялянства Беларусі з прыходам Напалеона звязвала надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй Полыдчы асабістая залежнасць сялян ад памешчы-каў была ім ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыярэквш^ш (прыму-совае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі) і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў. У такіх умовах у Беларусі раз-гарнуўся партызанскі рух. Асаблівую актыўнасць у бараць-бе з французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, што пад Полацкам. Некаторыя з іх былі ўзнагароджаны крыжамі і медалямі.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 528; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.21.158.148 (0.013 с.)