Аснауныя канцэпцыи паходжання беларусау. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Аснауныя канцэпцыи паходжання беларусау.



3)Узнiкненне Бел. Адным з самых складаных у гісторыі Беларусі з'яўляецца пытан-не: як і калі з раней названых славянскіх, славяна-балцкіх суполь-насцей і іншых груп насельніцтва сфарміравалася беларуская народ-насць, як узнікла Беларусь? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна нельга. Няма адзінага погляду і на пытанні аб продках беларусаў У XIX ст. з'явіліся польская і велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на тон падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л.Галембоўскі, А.Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў — часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай канцэпцыі (А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь — частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова - дыялект рус-кай мовы. Памылковасць гэтых канцэпцый выяўлена даследаваннямі па бела-рускай мове. У пачатку XX ст. з'явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М.Пагодзін, В.Ластоўскі і інш. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з'яўляюцца крывічы. Аўтары канцэпцыі атаясамлівалі беларусаў і крывічоў і прапаноўвалі называць беларусаў крывічамі, а Беларусь - Крывіяй. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўноч-ную і цэнтральную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. А як жа ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва? крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая. Аднак і гэта кан-цэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны XII ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся. Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу бела-русаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам — балтамі - прывяло да з'яўлення беларускага этнасу. Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтарам з'яўляецца пісьменнік І.Ласкоў. На падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны. Для такой высновы няма навуковых падстаў У 50-я гады XX ст. савецкі этнограф С.Токараў абгрунтаваў новую канцэпцыю. Аднак у гэтай канцэпцыі з'явілася шмат апанентаў (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.). Яны поўнасцю адмаўляюць сам факт існавання старажытнарускай народнасці і фарміравання на яе аснове беларусаў, украінцаў і рускіх. Згодна са сцвярджэннямі М.Ермаловіча, ніякай старажытнарускай народнасці не існавала. А калі гэта так, дык і не магло быць ніякага падзелу неіснуючай агульнарускай народнасці на тры галіны - рускую, украінскую і беларускую. У сувязі з такімі развагамі ўзнікае і яшчэ адно пытанне: калі не было агульнарускай народнасці, як тады, на думку аўтараў гэтай канцэпцыі, адбылося фарміраванне беларускага, рускага і ўкраінскага этнасаў, а потым і адпаведных народнасцей. Ермаловіч мяркуе, што справа ўся ў тым, на якой тэрыторыі пасяліліся плямёны і з якім карэнным насельніцтвам (субстратам) адбылося змяшэнне. Так, рускі этнас фарміраваўся на аснове фіна-угорскага субстрату, украінскі — цюркскага, беларускі — балцкага. Вось такая канцэпцыя фарміравання беларускага этнасу, якой прытрымліваецца М.Ермаловіч. Трэба дадаць, што яна знаходзіць сабе прыхільнікаў і сярод іншых гісторыкаў. Яе, вядома, нельга прыняць цалкам, але нельга і адхіліць, таму што ідзе навуковы пошук і розныя пункты погляду маюць права на жыццё. Як вынікае з вышэйадзначанага, паводле тэарэтычнага падыходу кан-цэпцыі паходжання, беларусаў можна падзяліць на дзве групы. Пер-шую складаюць погляды вучоных на беларускі этнагенез як на спрош-чаную эвалюцыю, другую - погляды даследчыкаў, якія тлумачаць па-ходжанне беларускага народа выключна міграцыяй славян на тэры-торыю сучаснай Беларусі і змешваннем іх з мясцовым даславянскім насельніцтвам. У пачатку 90-х гадоў новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў гісторык-этнограф М.Піліпенка Аўтар гэтай канцэпцыі адмовіўся ад уяўлення аб беларускім этнагенезе як спрош-чанай эвалюцыі, а таксама ад тлумачэння яго толькі вялікай міграцыяй. Даследчык лічыць, што ў фарміраванні беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і дыфузія, якія цесна ўзаемадзейнічалі і дапаўнялі адна другую ў гэтым працяглым і складаным працэсе... у канцы Х – пачатку XI ст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнаславянскую этнічную супольнасць. Для яе былі характэрны агульнаўсходнесла-вянская мова, агульная матэрыяльная і духоўная культура. 3 транс-фармацыяй гэтых першапачатковых этнічных славянскіх супольнас^ цей у агульнаславянскую старажытную супольнасць іх тэрыторыі сталі агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву "Русь". Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва "Русь", а насельніцтва стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі. "Белая Русь". Якое паходжанне гэтай назвы? У розныя часы яе тлумачылі па-рознаму. Яе звязвалі з прыгажосцю зямлі (Макарый, XVI ст.), мно-ствам снегу (С.Герберштэйн, XVI ст.), вольнасцю (В.Тацішчаў, XVIII ст.), незалежнасцю ад татара-манголаў (М.Любаўскі, XIX ст.), са светлапігментаваным і светлавокім антрапалагічным тыпам жыха-роў (М.Янчук, пачатак XX ст.). У наш час з'явіліся іншыя тлумачэнні: назва "Белая Русь" звязваецца з болып раннім прыняццем хрысціянства ў параўнанні з Чорнай Руссю (Я.Юхо), з шырокім распаў-сюджваннем у тапаніміцы назваў са словам "белая" (П.Крапівін). Заслугоўвае ўвагі наступнае тлумачэнне гэтай назвы. Назва "Чорная Русь" была дадзена балтамі. Згодна з балцкай традыцыяй, чорны колер сімвалізуе Захад, а белы - Усход. У сувязі з гэтай традыцыяй самую заходнюю частку Русі, г. зн. Верхняе Панямонне, сталі называць Чорнай Руссю, а ўсходнюю, г. зн. Падняпроўе, — Белай Руссю. Некаторыя даследчыкі лічаць, што з'яўленне назвы "Чорная Русь" выклікана тым, што для Верхняга Панямоння было характэрна язычніцтва, а для Падняпроўя — хрысціянства. Але і з такім пунктам погляду нельга поўнасцю пагадзіцца таму, што ў перыяд замацавання гэтага тэрміна амаль ўсё насельніцтва, як усходнеславянскае, так і балцкае, было ўжо хрысціянскім. Хрысціянскія цэрквы ў гарадах Верхняга Панямоння былі пабудаваны не пазней, чым у гарадах су-часнага Беларускага Падняпроўя. Такім чынам, у XV - XVI стст. у паўночнай частцы папрыпяцкага (палескага) рэгіёна, цэнтральным рэгіёне і паўднёвай зоне падзвінска-дняпроўскага рэгіёна аформілася сістэма новай, усходнеславянскай мовы, якая атрымала назву "беларуская", г. зн. узнікла адна з най-важнейшых рыс беларускага этнасу.

 


5. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў

Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання: вотчыннае – валоданне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелу яе і перадачы ў спадчыну; памеснае – перадача зямлі ў часовае ўладанне за службу без права спадчыны; царкоўнае і манастырскае – знаходжанне зямель ва ўласнасці царквы і манастыроў. Клас феадалаў меў іерархіюФеадалы карміліся за кошт сваіх вотчын. Вотчына ўключала замак феадала, абкружаны землянымі валамі і равамі, драўлянай сцяной, за якой размяшчаліся замкавыя пабудовы, а таксама падпарадкаваную феадалу вясковую акругу. Уладара абслугоўвала залежная ад яго чэлядзь. Ён меў уласнае войска, з дапамогай якога ахоўваў сваё дабро і здзяйсняў уладу над сялянамі вясковай акругі. Большую частку насельніцтва складалі сяляне. Сярод іх крыніцы называюць смердаў (найбольш шматлікая група феадальна залежных сялян), закупаў (часова несвабодныя людзі, якія трапілі ў даўгавую залежнасць за ўзятую пазыку (купу), халопаў і рабоў (асабіста несвабоднае насельніцтва). Вядомы таксама радовічы – сяляне, звязаныя з феадалам нейкімі абавязацельствамі (“радам”, адсюль словы “радзіцца”, “дамаўляцца”), ізгоі – сяляне, якія выйшлі з абшчыны, знаходзіліся на службе ў феадалаў і поўнасцю залежалі ад іх волі. Цэнтрам “весяў” быў “пагост”. Жыллём служылі невялікія зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, у якіх палілася па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва арганізоўвалася ў сялянскія абшчыны, якія называліся “вервь” ці “мир”. Абшчына аб’ядноўвала сем’і адной або некалькіх вёсак. Зямля з’яўлялася ўласнасцю абшчыны і перыядычна пераразмяркоўвалася паміж асобнымі сем’ямі. У абшчынным карыстанні заставаліся сенажаці, лугі, лясныя ўгоддзі, рэкі і азёры. Абшчыннікі былі звязаны паміж сабой кругавой парукай: разам адказвалі за здзейсненае на яе тэрыторыі злачынства, калі віноўнік невядомы, разам узнаўлялі страты, нанесеныя гаспадарцы або рэчы ўласніка. Абшчына была адным са сродкаў супраціўлення наступленню феадалаў на сялянскія землі і ўгоддзі. У працэсе эвалюцыі з абшчыны вылучаліся заможныя сялянскія гаспадаркі. Асноўныя формы сялянскіх павіннасцей феадалу – аброк (аплата натурай часткі сялянскага прыбытку) і паншчына (работа на барскім полі). Сяляне таксама працавалі на будаўніцтве гарадоў, замкаў, абарончых ліній, дарог. У час войнаў і феадальных міжусобіц яны аддавалі сваіх коней, абавязаны былі пастаўляць прадукты харчавання. Большую частку неабходных для жыцця рэчаў сяляне рабілі самі. Сыравінай для вытворчасці тканін, напрыклад, служылі шэрсць, лён і каноплі. Існавалі розныя сістэмы земляробства: падсечная, пераложная (зямлю пераставалі апрацоўваць для аднаўлення яе натуральнай урадлівасці), папарная збожжавая сістэма з двухполлем ці трохполлем. Сеялі жыта, пшаніцу, авёс, ячмень, проса, грэчку, гарох, лён, каноплі. Паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва і бортніцтва ігралі падначаленую ролю. Поспехі, дасягнутыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, стварылі ўмовы для аддзялення рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады. Пісьмовыя крыніцы і археалагічныя матэрыялы, на думку Э.М. Загарульскага, сведчаць аб тым, што ўзнікненне гарадоў звязана са славянскім этапам у гісторыі Беларусі. У аснове большасці гарадоў ляжалі княжацкі замак або пагранічная крэпасць, ваенны і фінансава-адміністрацыйны цэнтр акругі, феадальная сядзіба. У замку ці каля яго сяліліся рамеснікі і гандляры, бо феадалы з’яўляліся заказчыкамі і спажыўцамі іх прадукцыі. Па меры павелічэння ўдзельнай вагі гэтай катэгорыі людзей паселішча ператваралася ў горад. Для горада ранняга сярэднявечча былі характэрнымі дастаткова вялікая плошча ўмацаванай часткі паселішча, радыяльная або веерападобная сетка вуліц, якія зыходзіліся да гарадскіх варот, элементы добраўпарадкавання, наяўнасць рынка, а таксама манументальных культавых і свецкіх пабудоў. Цэнтральная ўмацаваная частка горада называлася дзядзінцам. Гэта – арыстакратычная частка горада, дзе пераважна сяліліся феадалы, заможнае купецтва, духавенства. Побач з дзядзінцам размяшчаўся неўмацаваны рамесніцка-гандлёвы пасад. Насельніцтва большасці гарадоў складала ад 1 да 3 тыс. чалавек. У гарадах існавалі некалькі дзесяткаў відаў розных рамёстваў. Развіты былі металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, ганчарная і гарбарная справы, разьба па косці. У буйных гарадах ювеліры валодалі майстэрствам зерні і эмалі, выраблялі складаныя і дарагія ўпрыгожанні з золата і серабра. У Полацку была наладжана вытворчасць шкляных упрыгожанняў, бранзалетаў, якія карысталіся вялікім попытам гараджанак. Гарадскія жыхары занімаліся таксама земляробствам, жывёлагадоўляй, садаводствам і рыбалоўствам, паляваннем. Развіваўся гандаль. Археалагічныя даследаванні выявілі ў заходніх землях Русі прадметы візантыйскай, заходнееўрапейскай і ўсходняй вытворчасці. З Візантыі ў спецыяльных гліняных пасудзінах – амфарах – прывозілі віно і аліўкавы алей, пастаўляліся таксама з гэтай краіны каштоўны посуд і прадметы хрысціянскага культу. З Заходняй Русі ў суседнія краіны вывозіліся зерне, футра, скура, воск. Вядома аб існаванні ў Кіеве полацкага гандлёвага двара. Сведчаннем развітога гандлю з’яўляюцца знаходкі манет, сярэбраных грашовых злепкаў, якімі аплочваліся буйныя таварныя партыі. Гандляры ўзмацняліся эканамічна і палітычна, стваралі свае аб’яднанні – “братчыны”.

3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся. Летапісцы ў розных гарадах засведчылі трывожныя звесткі: нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў? 3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і "гроба гасподня". У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім — ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам - вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся па нама-ганню палы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Прускі (Лівонскі) ордэн. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі. Атрымліваючы вялікую дапамогу людзьмі, зброяй і грашыма з боку нямецкіх феадалаў і паўночнагерманскіх гарадоў, рыцары-крыжакі пашыралі занятыя тэрыторыі, узводзячы магутныя замкі. Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кант-роль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках так-сама права збіраць даніну з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі; пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых тэўтонскіх коней, панцыры, балісты". Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі по-лацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя - Кукенойса і Герцыке - не атрымалі падтрымкі, у 1207 — 1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў за-снаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн. Зрэшты, крыжакі дамагліся таго, што пазбавілі полацкага князя і права збірання даніны з ліваў. Полацкі князь са свайго боку забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход па-чаўся паспяхова. Заваяваўшы Эстонію і значную частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Русі. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна адкінула б рыцараў. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе. 3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне, якое пацярпелі ў гэтай бітве аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, паслужыла перадумовай да Батыевай навалы. За пяць гадоў (1236 - 1240) татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маск-ву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і народы Заходняй Еўропы. Аднак Русй, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Татара-мангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг.

 

10. Крэўская унія. Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Востраўскае пагадненне. Вітаўт і цэнтралізацыя дзяржавы.

Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыi i адолець палiт. крызiс сваiмi сiламi i зрабiў стаўку на знеш. сiлу – Польшчу. К кан. XIV ст. складваюцца ўмовы зблiжэння ВКЛ i Польшчы (гэтага патраб. i знеш. небяспека – Тэўтонскi ордэн). Польск. феад. пратэндавалі на Валынь, Падолію, Галіцкую Русь. У 1385 г. 14 жніуня было падпiсана пагадн. мiж ВКЛ i Польшчай – Крэўская ўнiя. Ягайла стаў польскiм каралём. Па сваiх умовах унiя была iнкарпарацыяй ВКЛ у Польшчу i вяла да катал. экспансii на бел.-лiт. землях, землі літ. і рускія далучаліся да польс. кароны. У 1386 г. Якайла выбраны каралем і прыняу катал.. Незадав. уніяй (самаст. існав. ВКЛ прыпынялася) бел.-лiт. феад. пачынаюць барацьбу супраць унii. Ягайла праводзіць пракатал. паліт. У1386-1387 акаталічваюцца літ. феад.. Узнікае грам.-паліт. рух, які перарастае у 1-ю грам. вайну 1386-1387гг.. Рух ўзначалiлi Андр.Альгердавiч – на першым этапе, Вiтаўт, сын Кейстута – на другiм. Барацьба Вітаута з Ягайлам была накірав. на адстойванне дзярж. суверэн. ВКЛ. Вітаут абапірауся на літ.-бел. баярства і на шыр. колы насельн.. Гал. сілай Ягайлы было польс. войска. Барацьба вялася з пераменным поспехам і завярш. падпiс. Востраўскага пагаднення (5 жніуня 1392) аб падзеле ўлады памiж Ягайлам i Вiтаўтам. Яна значна карэкцiравала Крэўскую ўнiю: ВКЛ было гарантавана адасобл. дзярж. iснаванне, але ў саюзе з Польшчай i пад верхаўладзем польск. караля. Вітаут прызнаны ВкнЛ і яму былі вернуты спадч. уладанні: Трокі, Гародня, Бярэсце і Луцкая зямля. Ен дау клятву быць верным каралю, карал. і Польскай Кароне. Ен імкнууся замацав. свае пазіц. у ВКЛ з дапам. цэнтраліз. і зрабіу стауку на літ. феад.. Князь ВКЛ – Вітаут - апошні цэнтралізатар, які ліквідавау сіст. абл. спадч. княжання і замяніу яе інстыт. намесніцтва – намеснікамі прызнач. у зах.руск. княствы прадст. цэнтр. улады, пераваж. літ. паходж.. Але поунай цэнтр. ен не дасягнуу. Некат. надзельн. княствы атрымалі абл. прывілеі у якасці гаранта сваіх правоу. Але ж перам. у Грунвальдскай бітве 1410г. узняла паліт. ролю ВКЛ і адлюстравалася на асабіст. статусе Вітаута. Вітаут робіць спробы дасягнуць поун. суверэніт. і нават ператвар. ВКЛ у каралеуства. Юрыдычна палiт. самаст. ВКЛ была аформлена падпiс. Гарадзельскай унii 1413 г. (на р.Буг), але ўсе роўна пад уладай польск. караля. З аднаго боку Вітаут быу зацікаул. у захав. незал. ВКЛ і манаполіі на уладу у ім, а з др. боку не мог адмовіцца ад пагадн. з Польшчай. Таму Гарадз. граматай былі дараваны правы той частцы феадалау, што прынялі катал. і польс. гербы. Літ. феад.-катол. займалі выш. пасады і знаходзіліся у гаспад. радзе. Кіраўніком выканаўчай улады ваяводства быў ваявода, па- сада якога з'яўлялася пажыццёвай. Ён зацвярджаўся з ліку буйных феадалаў каралём і вялікім князем разам з панамі-радай. У лік галоўных службовых асоб ваяводства ўваходзілі кашталян, гараднічы, ключнік і канюшы. Кашталян кіраваў гарнізонам галоўнага замка ваяводства і прыпісаным да яго апалчэннем. Гараднічы ажыццяўляў непасрэдны кантроль за рамонтам і ўтрыманнем замка, а пры адсутнасці кашталяна - кіраваў замкавым гарнізонам. Ключнік ведаў зборам падаткаў, а канюшы - станам канюшняў і ўтрыманнем коней. На чале павета знаходзіўся стараста, які меў такія ж паўнамоцтвы, як і ваявода, але ў адміністрацыйных межах павета. Сярод павятовых пасад выдзяляліся таксама пасады харужага і маршалка. На харужага, які з'яўляўся знамяносцам, ускладваліся таксама функцыі па зборы феадальнага апалчэння павета. Непасрэднае камандаванне апалчэннем у час баявых дзеянняў ажыццяўляў маршалак, які ў мірны час кіраваў работай павятовага сейміка. Правасл. феад. бел. апынуліся у яшчэ больш нераунапр. станов. У 1413 г. у Новагародку было прынята рашэнне аб стварэнні уніяцкай царквы. Аднак з гэтага нічога не атрымалася. Імкн. літ. феад. да дал. узмацнення сваіх пазіцый вылілася у ідэю ствар. літ. каралеуства. Але яна не здзейнілася, бо памер Вітаут. Т.ч. аднаул. літ. прастола, ліквідац. абл. княжанняу, выбарнасць ВкнЛ на асн. Кр. уніі, колькас. рост, паліт. і маем. узвыш. баярства і шляхецтва, яго нежаданне мець неабмеж. уладувял. князя – сведчылане толькі аб поспехах у справе цэнтр., але і аб паступ. набыцці ВКЛ статусу неабмеж. канстытуц. манархіі. У Ватыкане знаходзіуся цэнтр супярэчнасцей паміж католікамі і правасл.. Пасля смерці Вітаута князем стау Свідрыг.Альгердавіч(меў падтрымку з боку праваслаўных феадалаў, не выконваў Гарадзельскія прывілеі, прызначаў на пасады не католікаў, а праваслаўных, за што літоўская арыстакратыя ў 1432 г. арганізавала няўдалы замах на яго жыццё), а потым Жыгімонт Кейстутавіч, які пацвердзіу унію з Польшчай. На зах. дзярж. – Жыгімонт., на усх. – Свідрыг. Супрацьстаянне бакоў прывяло да 2-й грамадз. вайны (1431—1436), закончылася паражэннем Свідрыг., пад уплывам якой былi прыняты прывiлеi польскага караля (1432) правы і феад.-католікам, і рускім князям, і шляхце; i вял. князя (1434), якiя пашыралi правы правасл. феад. (забарона займаць вышэйш. дзярж. пасады захоўвалася). Свідр. быу захопл. ідэяй зліцця правасл. і катал. царквы, і сам змагауся за княж. прастол. Былі урауняны правы літ. і бел. феад. з феад.-католік.. Жыгімонт. быу князем з 1436-1440, зрабіу спробу цэнтраліз. шляхам тэрору і яго забілі. Пасля яго смерці палякі імкнуліся замест пасады ВкнЛ увесці каралеускае намесніцтва на чале з Казімірам. У1440г. пачауся пераход ад абмеж. манархіі да манархіі парламентс. тыпу. Але сын Ягайлы – Казімір стау князем ВКЛ. У дапамогу яму былі абраны асобыя міністры, якія склалі “тайную раду”. ВКЛ зноу стала незалеж. дзярж. Але у 1447г. Казімір быу абраны на польскі прастол., што зноу аднавіла дынастычную унію. У 1447г. быу выдадзены Казімірау прывілей, які гарантавау суверэнныя правы ВКЛ і забараняу надзяляць палякау у ВКЛ пасадамі і даваць ім зямлю. У1526г. князем ВКЛ стау Жыгімонта І Стары. У час яго княжання літоўскімі патрыётамі была зроблена яшчэ адна спроба разарваць унію з Польшчай. Велікакняжацкая рада мела намер абвясціць сына Жыгімонта I Старога - Жыгімонта II Аўгуста каралём Вялікага княства Літоўскага і аб'явіць сваю дзяржаву каралеўствам. Карона, на думку рады, магла б выратаваць ВКЛ ад уключэння яго ў склад Польскай Кароны.У 1529 г. кароль Полынчы прывёз 9-гадовага каралевіча ў Вільню, дазволіў абвясціць яго вялікім князем літоўскім, але пад ціскам Ватыкана і Боны Сфорцы на каранацыю не пагадзіўся і звёз яго ў Полынчу, бо баяўся, каб у Вільні чагосьці не ўтварылі магнаты ВКЛ, як гэта адбылося ў 1440 г. I толькі ў 1544 г. кароль пагадзіўся адпусціць свайго сына ў Вільню, дзе ён кіраваў пры дапамозе велікакняжацкай рады. Калі ў 1548 г. Жыгімонт I Стары памёр, агульным гаспадаром Польшчы і Вялікага княства Літоўскага стаў Жыгімонт II Аўгуст.Спроба правалілася.

 

9. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага.

Знеш. палiт. ВКЛ не была сваб. ад уплыву на яе ўнутрыпалiт. працэсаў у дзярж.. Унiя з Польшчай (1385), нягледз. на склад. ўнутр. вынiкi, умацавала мiжнародн. пазiцыi княства. Гал. ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напруж. барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i ням. агрэсiя была спынена.У XIV—XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыт. Залатая Арда ужо распалася і утварылася Вялік. Арда (ад Волгі да Дняпра), узначальвау Саід-Ахмед. ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам (гал. войска – Навагар.) мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўс. князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практ. спынiлiся.З др. пал. XV ст. у знеш. палiт. ВКЛ паўстае пыт. ўзаемаадн. з мацн. суседам на поўд. – Крымскiм ханствам. Першапач. аднос. былi добр., але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўл. з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўдн. межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за пер. з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Бел. 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Новагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiт., бел. i ўкр. атрадамi было нанесена параж. крымскiм татарам пад Каневам на Ўкр.. З гэтага моманту яны ўжо не паграж. ВКЛ. Пазней татар. ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усх. палiтыкi. З кан.XV ст. абвастр. аднос. памiж ВКЛ i Р.дзярж.. Прычыны – 1)завярш. палiт. аб`яднання Паўн.-Усх. Русi пад уладай Масквы (вылучылiся 2 цэнтры аб`ядн. зямель былой Старажытнарус. дзярж. – ВКЛ i М. дзярж.), 2) асаблiв-ці. выраш. канфесiйнага пыт. ў ВКЛ,Маск.князь прэтэндавау на ролю адзін. правасл. гасудара. Наступ каталiцызму падштурхн. бел. феад. да перах. пад уладу Масквы. Канфрант-я памiж М.дзярж. i ВКЛ неаднараз. прыводзiла да войн (1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537). У т. зв. прыгранічнай вайне 1487-1494гг. фактычна знішчана граніца паміж ВКЛ і Маск. дзяржавай. Пасля вайны1507-1508 гг. паміж ВКЛ і Мас.дзярж., маск. князь Васіль ІІІ вырашыу захапіць Смаленск. У снежні 1512г. рус. армія на чале з вял. князем рушыла на Смаленск, але захапіць горад не удалося. Новая кампанія пачалася летам 1513г. і такс. была безвыніковай. 3-я кампанія пачалася у маі 1514г. і пасля трохмесяч. штурму Смаленск капітуліравау. Рус. войскі рушылі на зах. да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбыл. вял. бітва войск ВКЛ з войскамі Мас.дзярж., войскі М.дзярж. пацярпелі параж. Гэты факт гіст. выкарыстоуваецца бел. апазіцыяй для распальвання варожасці паміж бел. і рус. народамі. Т.ч., знеш. палiт. ВКЛ была склад. i супярэчл., прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV—XV стст. – гэта барацьба супр. крыж. (Тэўт. ордэн) i татар. ханствамi (Зал. Ардой, Вял. Ардой, Крымс. хан-ам) i пашыр. сваей тэрыт., у кан. XV—XVI стст. – гал. напр. знешнепалiт. дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкур. барацьба з М.дзярж.. Страта 1/4 тэрыт. ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значн. аслабл. ВКЛ i вымушала яго да больш цесн. саюза з Польшчай.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 877; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.94.251 (0.015 с.)