Дынастычная барацьба 70-90-х гг. XIV ст.: прычыны і вынікі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Дынастычная барацьба 70-90-х гг. XIV ст.: прычыны і вынікі.



Дынастычная барацьба за вярхоўную ўладу ў ВКЛ пасля смерці Альгерда – 1377 – 1392. Пасля яе ўдзельныя князі адчувалі сябе сапраўднымі манархамі ў сваіх землях. Сувязь з цэнтрам практычна адсутнічала, гаспадарылі і рабілі палітычны выбар яны самастойна. Небяспечнай сепаратысцкай дэцэнтралізуючай сілай былі абласныя правадыры на ўскраінах дзяржавы. Пасля смерці другой жонкі вялікага князя Альгерда княгіні Ульяны (княжыла ў Віцебску па спадчыннаму праву), адзін з яе сыноў, Свідрыгайла Альгердавіч, самавольна заняў віцебскі княжацкі пасад. Набірала моц адасобленасць і непадначаленасць ўдзельных князёў → актуальная задача -- навядзенне парадку ў абласных княствах.

37. Крэўская унія, яе прычыны і вынікі. “Рускае пытанне” і барацьба феадальных.

1382 г. – бескаралеўе ў Польшчы. У Польшчы каранавалі Ядзвігу, якой было толькі 13 гадоў. Пошукі ёй жаніха. Жаніх каралевы Ядзвігі – Вільгельм Габсбург. Другі жаніх – вялікі Князь Ягайла, які быў язычнікам. 1385 г. – Крэўская унія. Унія – аб’яднанне дзвюх дязржаў пад кіраўніцтвам аднаго правіцеля. Ягайла і іншыя князі даў абяцанне “на вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія і рускія да Кароны Польскай” (такі запіс быццам быў у акце ўніі, але арыгінал дамовы не захаваўся). Затым Ягайла каранаваўся на караля Польшчы (1386 – 1434). Каталіцкае імя Уладзіслава ІІ.

На беларускіх землях пачалі будавацца касцёлы і ўзводзіцца каталіцкія манастыры (прывілеі для баяр, прыняўшых каталіцтваправа на спадчыннае землеўладанне; каталіцкай царкве – з’явілася першая каталіцкая – Віленская – епархія-біскупства). Ягайла імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву адзінай у дзяржаве Пасля Крэўскай уніі ў ВКЛ з’явіліся каталікі - літоўцы, каталікі – беларусы і палякі побач з праваслаўнымі беларусамі, украінцамі і рускімі. Актыўная падтрымка каталіцкай шляхты (дваранства). Роля якога значна ўзрасла. Расло і запрыгоньванне сялян. Саюз двух дзяржаў значна павялічыў іх абароназдольнасць, садзейнічаў росту культурных і іншых сувязей

 

38. Вітаўт, яго ўнутраная і знешняя палітыка.

У 1392 г. – Востраўскае пагадненне паміж Ягайлам і Вітаўтам аб уладзе ў княстве.

Улада перайшла да Вітаўта. Вітаўт (1392 – 1430), які меў падтрымку буйных баяр і дробных князёў. На працягу 1393 – 1395 Вітаўт ліквідаваў буйныя ўдзельныя княжанні ў Полацку, Віцебску, Смаленску, Ноўгарадзе Северскім, Кіеве, на Валыні і Падоллі. Некаторыя былыя мясцовыя валадары надзяляліся іншымі княствамі. Кіеўскі князь Уладзімір Альгердавіч атрымаў Капыль. Іншыя – у турму (калі аказвалі супраціўленне) – князь Ноўгарада Северскага Дзмітрый Карыбут, падольскі князь Фёдар Карыятовіч. Вітаў прызначаў ва ўдзелы сваіх намеснікаў (служылыя людзі і свята выконвалі волю гаспадара). Віцебск – Фёдар Вёсна, Кіеў – Іван Гальшанскі. Традыцыя “старыну не рухаці, новін не вводіті” (Віцень) – захаванне за абласцямі пэўнай аўтаноміі і самабытнасці. Выдаваў абласныя прывілеі. Увядзенне намесніцтваў: 1) скіравала абласныя ўскраіны ВКЛ да больш цеснай сувязі з цэнтрам. 2) умацавала вярхоўную ўладу. Спрыяла ўнутранаму адзінству і цэласнасці дзяржавы. 1413 г. – Гарадзельскі прывілей – праваслаўная знаць ставілася ў дыскрымінацыйнае становішча:

§3 – толькі “католікі Рымскае царкве падуладчныя” валодаюць і карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілеямі і падараваннямі пануючаму класу з боку вярхоўнай улады;

§6 – пацверджана забарона на шлюбы паміж католікамі і праваслаўнымі;

§9 – на “дастоінства, месцы і пасады” прызначаюцца “толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладныя святой Рымскай царкве. … усе пастаянныя ўрады земскія … надаюцца толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры і да савета нашага (вялікакняжацкай рады) дапускаюцца і ў ім прысутнічаюць, калі абмяркоўваюцца пытанні дзяржаўнага дабрабыту, таму што часта розніца ў веравызнаннях прыводзіць да розніцы ў пазіцыях і аказваюцца цераз гэта вядомымі такія рашэнні, якія неабходна ў тайне захоўваць”.

§ 11 – 12 пазбаўлялі праваслаўных феадалаў права выбрання вялікага князя літоўскага, якім карысталіся “паны і шляхціцы зямлі літоўскай, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя”. Пры Вітаўце княства дасягнула найбольшай магутнасці і памераў. Пасля Грунвальдскай бітвы да княства была далучана Жамойція. Вітаўт даў згоду каранавацца. Прыняць карону з рук германскага імператара. Аднак памёр у Троках ва ўзросце 80 гадоў. Існуе меркаванне, што карону па дарозе перахапілі палякі, якія абабралі імператарскіх паслоў.

39. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. Свідрыгайла і Жыгімонт

Вайна 1432 – 1436 гг.

У 1430 г. – вялікі князь Леў Свідрыгайла (1430 – 1432) (у хрышчэнні па каталіцкаму абраду Баляслаў). Сын Альгерда, брат Ягайлы. Выступіў супраць уніі. Яго падтрымалі беларускія і ўкраінскія феадалы. Пачаў прыцягваць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўласнікаў. Літоўскія феадалы пры падтрымцы польскай арыстакратыі абвясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (1432 - 1440), брата Ягайлы.. Свідрыгайла ўцёк у Полацк. Адбыўся часовы раскол дзяржаўнай улады. У 1432 г. – успыхнула вайна. На дапамогу Жыгімонту свае войскі прыслала Польшча.

На баку Свідрыгайлы – Полацкая, Смаленская, Кіеўская, Чарнігава – Северская землі, часткова Валынь і Падолле. Свідрыгайла ўступіў у саюз з Лівонскім ордэнам, спустошыў Літву, заняў Брэстчыну, Верхняе Панямонне, Заслаўе, Мінск і інш. Каб не даць Свідрыгайлу апоры на праваслаўных кароль Ягайла і вялікі князь Жыгімонт выдалі два новых прывілеі з мэтай ураўняць у правах феадалаў – каталікоў і феадалаў – праваслаўных. (Прывілеі 1432 і 1434 гг.). Свідрыгайла западозрыў, што на бок Жыгімонта схіляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Русі Герасім (быў схоплены ў Віцебску). Праваслаўным феадалам было дазволена карыстацца сваімі гербамі. Тады беларускія князі Друцкія і Адзінцэвічы набылі свае ўласныя гербы, якімі не карыстаўся больш ніводны род. Гэтыя князі да канца падтрымлівалі Свідрыгайлу. У 1435 г. пад Вількамірам (Літва)адбылася рашучая бітва. Паражэнне Свідрыгайлы. Загінулі 13 украінскіх і беларускіх князёў. Разбіты і атрады Лівонскага ордэна. Свідрыгайла ўцёк у Полацк. “ І за тое Бог не дапамог князю Свідрыгайлу, што ён спаліў мітрапаліта Герасіма. І дапамог Бог вялікаму князю Жыгімонту”. Полацк, Віцебск і іншыя гарады яшчэ супраціўляліся Жыгімонту. Пасля барацьбы вымушаны былі здацца. Свідрыгайла ўцёк на Валынь. Вайна скончылася ў 1436 г. перамогай Жыгімонта. Праз некалькі гадоў пасля перамогу Жыгімонт быў забіты змоўшчыкамі – прыхільнікамі Свідрыгайлы.

40. Казімір, яго ўнутраная і знешняя палітыка.

Вялікім князем быў выбраны сын Ягайлы Казімір (1440 – 1492). Яму было толькі 14 гадоў, вядомы як Казімір ІV Ягелончык. У княстве ўсталяваўся мір на 59 гадоў. У 1481 г. у Кіеве была выкрыта змова праваслаўных феадалаў супраць Казіміра. Змова – тайнае пагадненне групы людзей. Змову ўзначаліў слуцкі князь Міхаіл Алелькавіч. У ёй удзельнічалі князі Іван Гальшанскі, Фёдар Бельскі і інш. Планавалі скінуць Казіміра і захапіць уладу у ВКЛ. У выпадку няўдачы – далучыць частку беларускіх зямель да Маскоўскай дзяржавы. Бельскі ўцёк у Маскву. З 1487 па 1493 г. на службу ў Маскву разам са сваімі валасцямі выйшлі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія (памежная вайна). Зноў “рускае пытанне”.

41. Органы дзяржаўнай улады і кіравання Вялікага княства Літоўскага ў другой палове

Вышэйшай асобай у дзяржаве быў князь. У часы Гедыміна, Альгерда і Вітаўта ўлада вялікага князя лічылася неабмежаванай. Такую форму ўлады называюць манархіяй. Важнейшы абавязак князя – абарона краіны. Ён узначальваў узброеныя сілы, выдаваў законы, ажыццяўляў зносіны з іншымі дзяржавамі, аб’яўляў вайну і заключаў мір, распараджаўся казной, прызначаў людзей на дзяржаўныя пасады. У часы княжанняў Казіміра Ягелончыка (1440 – 1492, кароль Польшчы з 1447 г.) і асабліва яго сына Аляксандра І (1492 – 1506) улада вялікага князя была вельмі абмежавана радай. У ВКЛ на працягу канца XIV – 1-й паловы XVI ст. адбывалася фарміраванне дзяржаўна – палітычнага ладу ў форме саслоўна – прадстаўнічай манархіі. У ВКЛ для вызначэння саслоўяў выкарыстоўвалася слова “станы”. Саслоўі былі прывілеяваныя і простыя. Свецкія – князі, паны, баяры – шляхта. Духоўныя – епіскапы, кіраўнікі манастыроў, святары. Простыя – мяшчане і сяляне. Рада ВКЛ (паны – рада) у XV ст. адасобілася ў саслоўны, кантралюючы ўсю дзейнасць вялікага князя ўладны орган. Да гэтага яна была дарадчым органам пры князі. Заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады рада стала ў 1492 г. Прывілей 1492 г. – гаспадар (вялікі князь) быў абавязаны весці дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі толькі па ўзгадненню з панамі – раднымі. У склад Рады ўваходзілі: ваяводы, кашталяны, каталіцкія біскупы, канцлер падканцлер, падскарбі, гетман ы, маршалк і. У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган улады ВКЛ – сойм. Яго з’яўленне было абумоўлена неабходнасцю пашырэння сацыяльнай апоры вярхоўнай улады. Спачатку на сойм запрашалася пагалоўна ўся шляхта. Затым выбар дэпутатаў на сойм – па 2 ад павета. Яны выбіраліся на павятовых сойміках, дзе збіралася ўся шляхта таго ці іншага павета і выпрацоўваліся інструкцыі паслам – дэпутатам. У склад сойма ўваходзілі: паны – радныя, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага дзяржаўнага апарату. На пасяджэннях магла прысутнічаць уся шляхта ВКЛ. Пытанні сойма: заключэнне уніі з каралеўствам Польскім, выбранне вялікага князя. З 16 ст.ваенныя праблемы (аб’ява баявых дзеянняў, норма вайсковай службы, вызначэнне падаткаў на ваенныя патрэбы), заканадаўчыя, судовыя і інш. Развіццё сістэмы мясцовага кіравання Вялікія князі літоўскія ў 13 – 14 ст. захоўвалі былую тэрытарыяльную структуру на падуладных землях, ажыццяўлялі кіраўніцтва імі праз сістэму васалітэту. Вялікія князі на далучаных землях пакідалі прадстаўнікоў мясцовых дынастый. Паступова улада ў іх пераходзіла да прадстаўнікоў вялікакняжацкага роду. Вітаўт увёў інстытут намесніцтва. Пераемнікамі ўдзельных князёў станавіліся вялікакняжацкія намеснікі. Правы: уся адміністрацыйна – гаспадарчая. Фінансавая, судовая ўлады. Цівуны і старцы размяркоўвалі і збіралі чынш з сялян, наглядалі за работамі ў вялікакняжацкай гаспадарцы + абаранялі сялян ад свавольстваў і празмернага прыгнёту з боку аканомаў. Ваяводства – ваявода -вырашаў усе пытанні, Намеснік – кашталян (камандаваў вайсковымі сіламі), Падваявода (вёў справы канцылярыі), Гараднічы (адказваў за рамонт і ўмацаванне ваяводскага замка), Ключнік (наглядаў за зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей), Ляснічы і лоўчы (даглядалі лясныя ўгоддзі), Стайнік (загадваў ваяводскай стайняй)

42. Абвастрэнне ўнутрыпалітычнай барацьбы ў Вялікім княстве Літоўскім

Да пачатку XVI ст. у ВКЛ абвастрыліся дзве групы супярэчнасцяў, якія склаліся яшчэ ў XV ст. Першая: супярэчнасці паміж феадаламі-шляхтай праваслаўнага і каталіцкага веравызнання з-за іх няроўнага становішча (прывілеі, у прыватнасці палітычнага характару былі ў феадалаў-католікаў (гл. Гарадзельскі прывілей). Другая: барацьба шматлікай шляхты супраць магнацкай алігархіі за права ўдзельнічаць у кіраванні дзяржавай, а значыць размеркаванні багаццяў дзяржавы Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г. Міхаіл Глінскі – прадстаўнік знакамітага княжацкага роду. Быў першым дарадцам вялікага князя Аляксандра. Пасля яго смерці страціў свае ўплывы. Ён выступіў супраць Жыгімонта І з мэтай падзелу краіны. Пачаў распаўсюджваць чуткі, што хутка ўсіх праваслаўных у Вялікім княстве Літоўскім пачнуць гвалтоўна абарочваць у каталіцкую веру. У выніку незадаволеных “ было іх ужо вельмі многа... якія Глінскаму дапамагалі і з ахвотай засталіся б з ім да канца”. (З “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага). Глінскі пайшоў на перамовы з Масквой (Васіль ІІІ). Цэнтр выступлення – Тураў. Адсюль Глінскі пайшоў да Мазыра. “Мазыр узяў ды ўсіх сваіх людзей там пасадзіў”. “ Прысталі таксама да яго князі Друцкія і князь Міхаіл Мсціслаўскі з замкамі сваімі, той з Друцкім, а гэты з Мсціслаўскім, так жа і аршанцы, Крычаў, Гомель паддаліся яму”. Сумесна з маскоўскім войскам атрады Глінскага аблажылі Менск. Рэйды да Слуцка і Новагародка. Супраць паўстанцаў выступіла ўрадавае войска. Глінскі адступіў да Оршы (там былі асноўныя сілы рускіх). Перайшлі Днепр без барацьбы з войскамі Жыгімонта І. Мірнае пагадненне. Глінскі і яго родныя атрымалі права свабоднага выезду ў Маскву. У Маскве Глінскі пазнаў узлёты і падзенні і ўрэшце загінуў у турме.

43. Земская рэформа сярэдзіны XVІ ст. Станаўленне шляхецкай дэмакратыі.

У XVI ст. рэлігійныя супярэчнасці паступова адыходзілі. Паўсталі іншыя – паміж найбагацейшая шляхтай (магнатамі) і сярэдняй і дробнай шляхтай. У руках магнатэрыі сканцэнтравалася неабмежаваная ўлада.

З заявы члена гаспадарскай рады магната Альбрэхта Гаштольда: “ Соймы нашыя праходзяць зусім інакш, чым у Польшчы: што вырашае гаспадар і паны – рада – тое шляхта абавязкова прымае да выканання. Мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем ”.

У Польшчы (Кароне) шляхта рашучым чынам уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Польскія шляхецкія вольнасці, відавочна, прываблівалі шляхту ВКЛ. Яна дамагалася заключэння цеснай уніі з Польшчай, каб заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваёй дзяржаве.

Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым у 1560-я гг. Асабліва яскрава яно выявілася ў час сойма 1562 г. пад Віцебскам. На ім шляхта звярнулася да Жыгімонта ІІ з просьбай “ учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіраць, мець агульную абарону, супольна соймікаваць і права аднолькавае ўжываць. ”

Вярхоўная ўлада пайшла на саступкі. Ураўнавала (1563 г.) у правах праваслаўную і каталіцкую шляхту, ухваліла судовую рэформу (стварыла гродскія і земскія) суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта.

У 1565 г. пачалі збірацца павятовыя шляхецкія сеймікі, дзе таксама ўзвысілася роля павятовай шляхты.

44. Развіццё заканадаўства і эвалюцыя судовай сістэмы ВКЛ да канца XVI ст. Статуты

Вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд - вышэйшы судовы орган ў ВКЛ для ўсяго насельніцтва. Да вышэйшых судовых органаў адносіліся суды паноў – рады і сойма 1581 г. – да вялікакняжацкага суда дадаўся Галоўны трыбунал ВКЛ.

Разглядаў справы – аб дзяржаўных злачынствах, аб прыналежнасці да шляхецкага саслоўя, па скаргах на злоўжыванні ўладаў вышэйшых службовых асоб.

На месцах – суд ваявод.(ваяводскі суд ). Ён судзіў – дзяржаўных сялян, мяшчан гарадоў, якія не мелі Магдэбурскае права, шляхту, якая мела маёнткі ў вялікакняжацкіх землях.

У Полацку і Віцебску на ваяводскім судзе была абавязковай прысутнасць старэйшых баяр і мяшчан. Тут вялікі князь дазваляў мясцовай арыстакратыі вырашаць пытанні адносна выбрання службовых асоб, выканання воінскай службы, некаторыя гаспадарчыя справы. Займаць пасады гараднічага, ключніка, лоўчага і іншыя мелі права толькі ўраджэнцы гэтых зямель. ЧАМУ ТАК? – Бо ўвайшлі ў склад ВКЛ на пачатку 14 ст. на ўмовах дагавору мясцовага баярства з вялікімі князямі.

Асобны суд быў у: гарадоў з Магдэбурскім правам (войтаўска – лаўніцкі суд), для прыватнаўладальніцкіх і царкоўных сялян. Такіх сялян судзілі ўладальнікі на так званым вотчыным судзепа звычаю старадаўняму ”. Такое права было дадзена Свідрыгайлам (1430 – 1435), калі ён раздаваў феадалам у спадчыннае валоданне землі. (“права люді судіті, і віны і пересуд з оных іматі”.

У 1447 г. – прывілей Казіміра. Афіцыйна ўзаконена права суда феадалаў над сялянамі. Пачатак афармлення залежнасці сялян ад феадалаў. Феадалам забяспечвалася валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці. Яны мелі права на суд над залежным ад іх насельніцтвам.

1468 г.Судзебнік Казіміра. Першы зборнік юрыдычных (судовых) законаў ВКЛ. Устанаўліваў адзіныя ва ўсім княстве віды пакаранняў: пакаранне смерцю, пабоі і грашовае спагнанне. Быў напісаны на беларускай мове.

Прынцып удзелу мясцовай шляхты ў судовай дзейнасці быў прыняты паводле рэформы 1565 г. Паводле рэформы у кожным павеце ствараліся земскі, гродскі (замкавы) і падкаморскі суды. З емскі суд с кладаўся з суддзі, падсудка і пісара.

Кандыдатамі на пасаду маглі стаць толькі шляхціцы, якія мелі зямельныя ўладанні, былі ўраджэнцамі ВКЛ, мясцовыя (не “ новооселыя”), хрысціяне, якія ведалі права, былі пісьменнымі і не займалі іншых дзяржаўных і царкоўных пасад.

Земскі суд – разглядаў грамадска – прававыя іскі (справы князёў, шляхты, баяр, якія мелі землі ў павеце). Не разглядаў справы, якія адносіліся да ведама вялікакняжацкага і гродскага (замкавага) суду.

Гродскі суд – складаўся з асобаў, якіх прызначаў ваявода. Быў для усіх саслоўяў (усесаслоўны) – для шляхты, мяшчан, сялян. Нават сяляне узбуджалі справы (выступалі “стороной поводовой ”). Вырашаў у асноўным крымінальныя справы.

Падкаморскі павятовы судпазямельныя спрэчкі. Створаны паводле рэформы 1565 г.

Войтаўска – лаўнічы суду гарадах. Крымінальныя і грамадзянскія справы. Складаўся з: войта, намесніка (лентвойт а) і лаўнікаў (засядацелаў), якіх выбіралі мяшчане.

Копны суд. Дзейнічаў да к. 16 – пач. 17 ст. у ім шляхціц, баярын, селянін выступалі раўнапраўнымі асобамі ў судовым разборы. Суддзямі былі мужы і старцы копныя, якія вылучаліся з сялян. Для грамадзянскіх і крымінальных спраў. Тут судовыя пастановы не падлягалі абскарджанню і адразу выконваліся. У 17 ст. копныя суды пачалі забараняцца землеўладальнікамі і прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі.

Заканадаўчая база судовай дзейнасці: Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. У Статуце сабраны нормы дзяржаўнага, зямельнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага і іншых галін права.

Асноўнымі прынцыпамі правасуддзя былі: прыярытэт законаў, публічнасць суда, права абвінавачанага на абарону, персанальная адказнасць за забойства, аддзяленне суда ад улады, адзінства законаў для ўсіх.

45. Руска-літоўскія войны канца XV – першай паловы XVI ст. К.І.Астрожскі.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. Таму было некалькі прычын.

К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Ён лічыў сябе нацыянальным рускім гаспадаром і ўзяў на сябе місію аб’яднання ўсіх рускіх зямель. Так гістарычна вылучыліся два цэнтры, вакол якіх сталі аб’ядноўвацца землі былой Старажытнарускай дзяржавы. Два цэнтры не маглі ўрэшце рэшт не сутыкнуцца. Гэта стала адной з падстаў абвастрэння іх адносін. Ва ўмовах пашырэння цэнтралізатарскіх тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя ВКЛ імкнулася ўбіць клін у гэты працэс і падтрымаць тыя княствы Русі, якія засталіся самастойнымі.

Другая прычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання ў Вялікім княстве Літоўскім. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. Між тым, у Вялікім княстве Літоўскім праваслаўная вера прыціскалася. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу ў яе нетрах. Некаторыя з беларускіх феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы.

Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У выніку яе была зламана абарона ўсёй літоўскай прымежавай паласы з Маскоўскім княствам.

У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрагу буйных феадалаў Вялікага княства Літоўскага ў межы Рускай дзяржавы. Іван ІІІ прыняў іх на службу і абвясціў вайну Вялікаму княству Літоўскаму.

Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У лістападе 1501 г. былы саюзнік Івана Ш, Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку 2 красавіка 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.
Палітыку Івана Ш (ён памёр 27 кастрычніка 1505 г.) праводзіў яго сын Васілій Ш. 19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. На прастол быў абраны брат Аляксандра – Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт пайшоў на саюз з некаторымі рускімі князямі.

У сваю чаргу Васілій Ш уступае ў блок з Міхалам Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што трапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонце.

Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. Яна цесна звязана з пачатым у лютым 1508 г. феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім, якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі ён прысягнуў Васілію Ш.

Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войн канца ХV – пачатку ХVІ стст. Вялікае княства Літоўскае атрымала тэрыторыі 5 смаленскіх воласцяў.

Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў.
У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.

46. Барацьба з крымскімі татарамі ў апошняй чвэрці ХV – першай палове ХVІ ст.

У другой палове XV ст. на ўсходзе і поўдні ВКЛ апынулася ў акружэнні непрыязных дяржаў. На яго паўднёвых межах з'явіўся тады моцны і небяспечны вораг - Крымскае ханства, што ўтварылася ў выніку распаду калісьці магутнай Залатой Арды, якая з 1475 г. папала ў васальную залежнасць ад Турэцкай Порты і ажыццяўляла палітыку султанаў. Крымская знаць жыла за кошт рабаўніцтва су-

седніх зямель. У апошняй чвэрці XV ст. ханства становіцца саюзнікам Маскоўскай дзяржавы. У 1480 г. паміж Менглі-Гірэем і Іванам III было заключана пагадненне аб сумеснай барацьбе з ВКЛ.

Крымскі правіцель абяцаў тады Маскве ваяваць землі вялікага князя літоўскага Казіміра. Галоўным аб'ектам сваіх спусташальных набегаў з таго часу хан абраў багатыя, урадлівыя землі свайго аўночнага суседа. Апроч прагі нажывы яго падштурхоўвала на тое і палітычная прычы-на - бавязацельства перад маскоўскім саюзнікам. Смерчам праносілася манеўраная татарская конніца па ўкраінскіх і беларускіх землях, а абраная тактыка - пазбягаць сечы, парабаваць і хутка ўбрацца прэч. Асабліва пакутавала ад гэтага Украіна. 3 канца XV ст. крымскія татары цачынаюць пустошыць землі Беларусі. 3 1500 да 1569 гг. яны зрабілі 45 наездаў. Дзесяткі тысяч чалавек выводзілі яны ў палон для продажу ў азіяцкія краіны. Асаблівую каштоўнасць уяўлялі для татараў перш за ўсё маладыя і дужыя людзі, дзяўчынкі, якіх яны потым прадавалі за вялікія грошы на нявольніцкіх рынках Крыма і Турцыі. Падчас вайны 1500-1503 гг. Іван III патрабаваў ад Менглі-Гірэя зрабіць абяцаны напад на ВКЛ у напрамку Турава - Пінска - Менска, каб паставіць яго пад двайны ўдар. Карыстаючыся тым, што асноўныя сілы княства знаходзіліся на ўсходзе дзяржавы, дзе ваявалі з Масквою, крымчакі ў гэты час пастаянна пустошылі беларускія землі. У 1500 г. яны спалілі прадмесці Бярэсця, пасад Ка-

мянца. Восенню 1502 г., у самы разгар баёў пад Смаленскам, пераправіўшыся цераз Прыпяць, яны ваявалі землі каля Турава, Пінска, Слуцка. Слуцкі князь Сямён Міхайлавіч Алелькавіч перахапіў крымчакоў у шасці мілях ад Бабруйска і ўшчэнт разбіў іх на рацэ Уша, вызваліўшы ўсіх палонных.

У наступным, 1503 г., 6-тысячны татарскі атрад, узначалены сынам хана Біці-Гірэем, прыйшоў пад Слуцк і стаў там кошам (лагерам). Распушчаныя па Беларусі загоны спустошылі ваколіцы Капыля і Нясвіжа, спалілі Клецкі замак. Даведаўшыся пра падыход вялікага войска, яны павярнулі назад і са значным палонам вярнуліся ў Крым. 3-тысячны татарскі атрад дайшоў амаль да Наваградка, але вярнуцца ў Крым яму на гэты раз не ўдалося. Літвінскае войска на чале з Сямёнам Алелькавічам, Станіславам Кішкай, Юрыем Неміровічам і Альбрэхтам Гаштольдам дагнала крымчакоў і разбіла іх каля Давыд-Гарадка. I ў час перамір'я Руская дзяржава ўмела выкарыстоўвала агрэсіўныя памкненні Крымскага ханства, накіроўваючы яго супраць ВКЛ. У 1505 г. сыны Менглі-Гірэя Біці і Бурнаш з ардою да 12 тыс. коннікаў накіраваліся ў цэнтр Беларусі, са Слуцка і Клецка распускалі загоны на Наваградак, Ліду і гаспадарылі на нашай зямлі. Гэта быў адзін з самых спусташальных набегаў. Рабаўнікі падпалілі ваколіцы шмат якіх гарадоў, пазнішчалі вёскі і вывелі ў Крым каля 100 тысяч палонных. Спадзяючыся на беспакаранасць, летам 1506 г. 30-тысячная татарская раць зноў варвалася на Беларусь. Гэта быў апераджальны ўдар маскоўска-крымскай кааліцыі напярэдадні чарговай вайны з ВКЛ. Але на гэты раз пазбегнуць расплаты не ўдалося. 5 жніўня 1506 г. каля Клецка асноўныя іх сілы былі ўшчэнт разгромлены літвінскім войскам пад кіраўніцтвам князя Міхаіла Глінскага. Тысячы варожых трупаў засталіся ляжаць на месцы бітвы, а недабіткі былі перахоплены пад Капылем і Петрыкавым. Вызвалены 40 тыс. чалавек, якіх вялі ў няволю ў Крым. Гэта была, бадай, першая перамога такога маштабу над татарамі за колькі трывожных дзесяці годдзяў. Пасля клецкай катастрофы палітыка Крыма ў дачыненні паўночнага суседа стала мяняцца. Татарскія напады на Беларусь сталі насіць эпізадычны характар (у 1508, 1510, 1521, 1526, 1527, 1530 гг.). Урэшце яны ўвогуле былі спынены наладжанай абаронай паўднёвых рубяжоў дзяржавы, у тым ліку стварэннем атрадаў казакоў ва Украіне. 3 другой паловы 1520-х гадоў крымская небяспека зменшылася. Змена адносін у трохкутніку Вільня-Масква-Крым выклікана і тым, што далейшае ўзмацненне Маскоўскай дзяржавы супярэчыла стратэгічным інтарэсам Асманскай імперыі і яе васала - Крымскага ханства, якія імкнуліся да падтрымання штучнай раўнавагі паміж краінамі Усходняй Еўропы.

 

47. Лівонская вайна: прычыны, ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, вынікі.

Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. У падзеле Лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Пазней Лівонскі ордэн парушае гэта пагадненне і заключае абаронча-наступальны саюз з Польшчай супрацьМасквы. Гэта падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. У 1561 г. Віленскі сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад патранат.З гэтага часу праціўнікам Расіі ў Лівонскай вайне стала ВКЛ. ВКЛ у Лівонскай вайне мела на ўвазе дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г.зн. на заходнееўрапейскі рынак. Расія пераносіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі і ў 1563 г. захоплівае Полацк, які адкрываў шляхі рускай арміі на Вільню і Рыгу. Абраны ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый пачынае з наёмным войскам контрнаступленне супраць Расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Пасля 20-дзённай асады адваёўваецца Полацк, вызваляецца Лівонія, ваенныя дзеянні пераносяцца на рускую тэрыторыю. Гераічная абарона Пскова ў 1581–1582 гг. прымусіла знясіленыя 25-гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перагаворы. Згодна з Ям-Запольскім перамір’ем Рэч Паспалітая вяртала Расіі захопленыя рускія гарады – Вялікія Лукі, Ізборск і іншыя, за выключэннем раёна г.Веліжа, дзе адраджалася мяжа, што існавала да 1514 г. Расія адмаўлялася ад усіх зямель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі. Расія не атрымала выхад да Балтыйскага мора. У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 787; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.230.44 (0.041 с.)