Мастацтва і музыка першабытных людзей. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Мастацтва і музыка першабытных людзей.



Прымітыўнае мастацтва эпохі неаліту было акрэслена арнаментам і скульптурай. Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным і меў выгляд хвалістых, ламаных ліній, зігзагаў,рысак кропкавых паглыбленняў. Ім упрыгожвалі прылады працы. Існаванне мацярынска-радавой абшчыны стварыла культ жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай скульптуры. Невялікія па памерах фігуркі жанчын выразалі з косці, каменню. Іх аўтары падкрэслівалі перш за ўсё біялагічны пачатак, павінна было ўвасабляць вобраз прамаці, ідэю плоднасці. Да эпохі позняга палеаліту адносяцца знаходкі ўпрыгожанняў. У большасці гэта былі прыстасаваныя прыродныя формы - зубы жывёл, раквіны з прасвідравнымі адтулінамі, касцяныя трубачкі. Важным дасягненнем неаліту з'яўляецца посуду, пачатак вырабу глінянага узнікненне прадзення і ткацтва. Гліняны посуд, пераважна востраканечнай формы, выраблялі ўручную, упрыгожвалі арнаментам і абпальвалі. Выкарыстанне і размяшчэнне арнаменту было самым разнастайным, а яго характар сведчыць аб развітым пачуцці формы ў старажытных майстроў. У часы позняга неаліту (3 тыс. да н. э.) атрымлівае распаўсюджанне кераміка шарападобных і пласкадонных форм (гаршкі, амфары, міскі) з выявамі жывёл,птушак, якія пасвайму выгляду нагадваюць арнамент.

Значнае месца ў мастацкай дзейнасці чалавека позняга палеаліту займаюць таксама скульптурныя вырабы, прадметы культу, упрыгожанні. Часцей за ўсё яны вырабляліся з косці, крэмнія, а ўпрыгожанні -- з бурштыну. На Асавецкай стаянцы ў Бешанковіцкім раёне былі знойдзены выява лася, выразаная з рога. Разнастайнасцю форм, арнаменту вызначаецца кераміка эпохі бронзы. Звычайна гэта пласкадонныя сасуды. Посуд упрыгожваўся геаметрычным арнаментам, які размяшчаўся або ў верхняй частцы вырабу, або пакрываў ўсю паверхню сасуда. У верхніх пластах паселішча ля в. Асавец была знойдзена касцяная скульптура ў выглядзе галавы чалавека. Мяркуючы па яе форме і наяўнасці адтуліны для нашэння, яна выкарыстоўвалася ў рытуальных і магічных абрадах.Вялікую групу вырабаў, якія сведчаць аб высокім узроўнні развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва жалезнага веку, складаюць жалезныя і шкляныя ўпрыгожанні. Да ліку шыррока распаўсюджаных відаў адносяцца заколкі і фібулы Акрамя іх вырабляліся скроневыя падвескі, кольцы, пярсцёнкі, грыўны, бранзалеты, лунніцы.


10. Распад індаеўрапейцаў. Балты, славяне і фіна-ўгры. Асноуныя раёны іх пражывання.

Прыкладна ў 4 тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з’явілася фіна-угорскае насельніцтва. Іх дачыненні з мясцовым насельніцтвам на сённяшні дзень застаюцца невысвятленнымі. Аднак вядома, што фінаўгорцы пакінулі спадчыну, тапанімічныя помнікі(назвы рэк і азёр: рэкі Нарва, воз. Нарач і г.д.). па свайму цывілізацыйнаму узроўню паляўнічыя фіна-ўгры былі не вышэй абарыгенаў, якія насялялі тэр-рыю Беларусі. А на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця – невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі, або першай цывілізацыйнай рэвалюцыі.Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”. На прасторах Еўропы рассяліліся плямёны індаеўрапейскай моўнай групы. Да часу асваення Еўропы індаеўрапейцы займалі прычарнаморскія і прыволжскія стэпы, куды трапілі з цэнтральнай Азіі. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы і інш.). Пачаўся балцкі этап індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу (3 – 2 тыс. гадоў да н.э. – ІV – V стст. н.э.). Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян. З рассяленнем ндаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтва Беларусі, але змянілася і эпоха. Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3 – 2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Старажытная эканоміка, заснаваная на паляванні, збіральніцтве і рыбнай лоўлі, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. Индаеурапейцы прынесли кола і калёсны транспарт, пахаванне ў курганах. Другая хваля вял. перасялення народаў пачынаецца ў 2 ст. н.э. і звязана з миграцыяй готаў. Готы – аб`яднанне германскіх плямёнаў, якія пражывалі на берагах Балтыйскага мора. У 3-ім ст. яны перасяляюцца ў Прычарнамор`і і ствараюць Гоцкі саюз, куды ўвайшлі і славянскія плямёны, якія пражывалі на тэр-ыях сучасных Усх. Германіі, Польшчы і Славакіі, аднак хваля новых качэўнікаў(гунаў) прыйшла ў Прычарнамор`е і вымусіла готаў перамясціцца на захад. Гунскі саюз найбольш магутным стаў пры Атыле, які стаў прытэндаваць на частку тэр-рыі Заходн. Рымскай імперыі. У 451 г. гуны ўварваліся ў Галію, але былі разбіты рымлянамі. Пасля смерці Атылы дзяржава гунаў распалася. Гэты пер-яд супадае з перасяленнем славян на тэр-рыю Беларусі. Гэты працэс расцягнуўся з 6 па 11 ст. Яны распалися на 3 группы:1) заходния(паляки,чэхи) 2)усходния (беларусы, руския, украинцы) 3) паудневыя(сербы, славяне, харваты, балгары). У 6-8 ст. н.э. пачынаецца актыунае рассяленне славян.

11. “Вялікае перасяленне народаў” у Еўропе і насельніцтва Беларусі ў VI-VIII стст.

На рассяленне славян, як і іншых індаеўрапейскіх плямёнаў, вялікі ўплыўаказалі міграцыйныя працэсы, вызваныя зменамі ў грамадскім развіцці, ростам насельніцтва, яго шчыльнасці ў межах прарадзімы, ціскам з боку іншых народаў. Асабліва актывізаваліся гэтыя працэсы ў час другога “великого переселення народов”, якое распачалося ў ІІ – ІІІ стст. н.э. з паходу германскага племяннога аб’яднання готаў. У выніку славяне даволі хутка прасунуліся на новыя землі, дасягнуўшы Балканскага паўвострава, а таксама многіх раёнаў Сярэдняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Аб гэтым сведчаць помнікі археалагічнай культуры пражскага тыпу, іх лічаць славянскімі. Першапачаткова яна займала тэрыторыю Усходняй Германіі, Чэхіі, Славакіі і Польшчы, дзе раней былі лужыцкая і пшэворская культуры. У V – VІІ стст. культура пражскага тыпу распаўсюдзілася ў паўднёвым і ўсходнім накірунку і, у прыватнасці, на Балканскі паўвостраў, Украінскую Валынь і Паўднёвую Беларусь. Пры гэтым даследчыкі не выключаюць той факт, што тады ж пачаўся і распад славянскай этнічнай супольнасці на некалькі груп, іх пазней назавуць заходнімі, паўднёвымі і ўсходнімі славянамі. Многія факты сведчаць, што ўсходнія славяне першапачаткова знаходзіліся ў Паўднёвай Беларусі і ў шэрагу раёнаў Паўночнай Украіны, дзе склалася своеасаблівая археалагічная культура, вядомая ў літаратуры пад назвай Прага-Корчак. Яе помнікі вылучаны археолагамі на правабярэжжы Прыпяці і яе прытокаў, у прыгранічных раёнах Украіны. Яны размяшчаліся па берагах рэк, іх прытокаў, старарэчышчаў, азёр, месцах прыдатных для земляробства і жывёлагадоўлі. Усяго на Беларускім Палессі апісана звыш 50 селішчаў, могільнікаў і асобных месцазнаходжанняў, звязаных з пражскай культурай. Аналіз помнікаў гэтай культуры дазволіў даследчыкам зрабіць выснову, што ў дадзеным рэгіёне пачалося вылучэнне ўсходняй групы славян. Не выключаецца, аднак, што ўжо V–VІІ стст. усходнія славяне сталі пранікаць і ў іншыя раёны Беларусі на поўнач ад Прыпяці. Так, славянскі ўплыў праслежваецца ў помніках калочынскай археалагічнай культуры, якая ахоплівала Беларускае Падняпроўе, Пасожжа і некаторыя суседнія тэрыторыі. Уплыў усходніх славян іспытала і банцараўска-тушамлінская культура сярэдняй і паўночнай Беларусі, хоць у цэлым гэтыя культуры былі балцкія. Далейшае развіццё этнічныя працэсы на Беларусі атрымалі ў VІІІ ст. З гэтай датай многія вучоныя звязваюць масавае рассяленне славян, іх усходняй галіны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У ходзе гэтага рассялення нейкая частка балтаў была адсунута на поўнач, паўночны захад, але многія засталіся на ранейшых месцах і былі асіміляваны славянамі або захаваліся ў выглядзе астраўкоў сярод славянскага насельніцтва. На думку беларускіх даследчыкаў, славяна-балцкая мяжа ў канца І тысячагоддзя праходзіла прыблізна па лініі Дзісна-Пліса-Будслаў, Заслаўе – Рубяжэвічы – Дзераўная – Беліца - Слонім-Ваўкавыск, у далейшым яна перамясцілася на захад і паўночны захад.

12. Аб'яднанні крывічоў-палачан, дрыгавічаў, радзімічаў. Плямёны яцвягаў, літоўцкаў.

Дрыгавічы жылі ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Заходняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” адзначаецца, што яны знаходзіліся паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Назву “дрыгавічы” старажытны летапісец выводзіў ад “дрыгвы”, забалочанай мясцовасці, дзе яны аселі. Але ёсць і іншыя тлумачэнні. Так, некаторыя гісторыкі звязваюць гэту назву са славянскім іменем Дрыгавіт і лічаць яе патранамічнай па характару Радзімічы на тэрыторыю Беларусі прыйшлі крыху пазней і, відаць, з захаду, “ад ляхаў”, як адзначае летапісец. У гістарычнай літаратуры былі выказаны меркаванні аб тым, што раней радзімічы знаходзіліся ці ў Верхнім Паднястроўі, ці ў Павіслінні, адкуль прасунуліся на ўсход і аселі на землях паміж Дняпром і Дзясной. Пры гэтым асноўным арэалам іх рассялення стаў басейн рэк Сож і Іпуць. Можна лічыць; што назва радзімічаў паходзшь ад імя іх прадвадзіцеля Радзіма. Крывічы яны займалі ў асноўным раён Падзвіння, верхняга Дняпра і Волгі, а таксама басейн ракі Вялікай. Многія даследчыкі лічаць, што крывічы, як і іх суседзі славені, прыйшлі з паўночнага захаду, а раёнам іх найбольш ранняй лакалізацыі была Пскоўска-Ільменская тэрыторыя, дзе сляды знаходжання крывічоў датуюцца канцом ІV – V стст. Розныя думкі выказваюцца ў літаратуры таксама аб паходжанні назвы крывічоў. Адны даследчыкі яе звязваюць з словам “крэўныя” (блізкія па крыві), другія лічаць, што яна паходзіць ад імя легендарнага родапачынальніка Крыва ці ад язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва – Крывейта. Асноўныя канцэпцыі аб паходжанні беларусаў, вялікарусаў і ўкраінцаў?

13. Сельская гаспадарка ў раннім сярэдневякоўі.

Галоўнай галіной сельскай гаспадаркі было земляробства. Яно знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад прыродна-кліматычных умоў і традыцый, якія складваліся стагоддзямі. Археалагічныя матэрыялы сведчаць таксама аб высокім развіцці жывёлагадоўлі. Яны даюць магчымасць не толькі меркаваць аб складзе статку таго ці іншага населенага пункта ў часы сярэднявечча, але і вызначыць, якой жывёле насельніцтва аддавала перавагу, устанавіць суадносіны паміж відамі розных жывёл. Алрача сельскай гаспадаркі як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася промысламі, самым распаўсюджаным відам з якіх з'яўлялася рыбалоўства.

14. Узнікненне гарадоў. Гарадское рамяство, унутраны і знешні гандаль у ІХ-ХІІІ стст.

Гаспадарчае жыццё ў X—XIII стст. характарызавалася ўзнікненнем гарадоў Папярэднікамі гарадоў былі ўмацаваныя паселішчы. Адсюль паходзіць сама назва горад. Прычынамі ўзнікнення гарадоў сталі аддзяленне рамяства, якое патрабавала адпаведных навыкаў, ад земляробства; канцэнтрацыя (засяроджанне) рамеснікаў у месцах, што былі на- бліжаны да крыніц неабходнай для іх заняткаў сыравіны; развіццё абмену прадуктамі земляробства на рэчы, што выраблялі рамеснікі, а затым і гандлю паміж рознымі раёнамі, якія спецыялізаваліся на сельскагаспадарчай і рамеснай вытворчасці. Гарады ўзнікалі як цэнтры рамёстваў і гандлю ў тых месцах, дзе імі было зручна займацца, перш за ўсё па берагах рэк, якія з'яўляліся ў той час асноўнымі шляхамі зносін і абмену, а таксама на скрыжаваннях рэк і дарог. Нездарма некаторыя гарады атрымалі назву ад рэк, на якіх былі заснаваны, напрыклад Полацк ад ракі Палаты, Віцебск ад ракі Віцьба, Пінск ад ракі Піна іг. д. Немалаважную ролю ва ўзнікненні гарадоў адыгрывала неабходнасць абароны ад ворагу. Таму гарады будаваліся на на­туральных прыродных ўмацаваннях - ўзвышшах і пагорках.Самым старажытным беларускім горадам з'яўляецца засна­ваны крывічамі Полацк. Ён упершыню згадваецца ў летапісе пад 862 г. Гісторыкі часам нараджэння горада лічаць менавіта пёршае згадванне яго назвы ў пісьмовых крыніцах. У летапісах пад X ст. згад- ваюцца галоўны горад дрыгавічоў - Тураў, а таксама Ізяслаўль, Віцебск. Усяго ў сярэднявечных пісьмовых крыніцах называецца больш за 30 гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Горад складаўся з некалькіх частак. Умацаваны валамі, рвамі, сценамі цэнтр горада называўся «дзядзінец». Паселішчы рамеснікаў і гандляроў, што ўзнікалі каля ўмацаванага цэнт- ра, зваліся пасадамі. Звычайна каля дзядзінца на беразе ракі размяшчаўся рынак або торг. Жытло простых гараджан прадстаўляла сабой драўляныя зрубы.Цэрквы звычайна будаваліся з дрэва, каменю і цэглы. Княжацкія церамы (дварцы) будаваліся ў некалькі паверхаў. Вуліцы ў гарадах (яны зваліся канцы) былі вузкімі, каля 3 метраў у шырыню, і адыходзілі ў розныя бакі ад цэнтра горада. У XII—XIII стст. гарады паступова ператвараюцца ў цэн- тры рамеснай вытворчасці. Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі былі кавальства, ганчарства, гарбарства, бондарства, прадзіва і ткацтва і іншыя. Гарады з'яўляліся таксама цэнтрамі гандлю. У X—XI стст. ён насіў характар абмену. Важную ролю адыгрываў замежны гандаль. Праз нашу тэрыторыю праходзіў вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», які злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) мора праз рэкі Заходняя Дзвіна і Днепр. Паміж гэтымі рэкамі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі наладжаны сухапутныя шляхі зносін -волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенні.

15. Праблемы станаўлення феадальных адносін на Беларусі, іх асаблівасці.

3 канца I-га тысячагоддзя н.э. ва ўсходніх славян адбываюцца якасныя змены ў арганізацыі грамадскай вытворчасці і, як і ва ўсёй Еўропе, развіваюцца феадальныя адносіны. Тэрмін "феадалізм" (ад лац. — уладанне) быў уведзены для абазначэння адпаведнага эканамічнага і грамадска-палітычнага ладу. Некаторыя вучоныя разглядаюць феадалізм як заходнееўрапейскі феномен, іншыя, у тым ліку і марксісты, бачаць у ім усеагульную стадыю развіцця чалавечага грамадства — грамадска-эканамічную фармацыю, якая па меры развіцця прадукцыйных сіл пры-ходзіць на змену рабаўладальніцкаму ладу і папярэднічае капіталістычнаму. Пры феадалізме аграрная вытворчасцьземляробства — становіцца асноўным заняткам З земляробствам звязаны жывёлагадоўля і падсобныя промыслы. Для феадалізму характэрна асабістае і эканамічнае падпарадкаванне сялян землеўладальнікам. Сяляне карысталіся надзелам зямлі, мелі сродкі вытворчасці, але паступова пазбаўляліся права распараджацца сваім надзелам, а потым і сваёй асобай, траплялі пад юрысдыкцыю феадалаў і станавіліся часткай іх маёмасці. Гісторыю феадалізму на Беларусі можна падзяліць на тры перыяды: Першы перыяд характарызуецца раздзяленнем сацыяльных функцый паміж абшчыннікамі, якія займаліся сельскагаспадарчай і іншай вытворчай працай, і кіраўнікамі грамадства — ваенным і духоўным саслоўем. Фарміруецца саслоўе землеўладальнікаў і сялянскае саслоўе землекары-стальнікаў. Вызначаецца феадальная рэнта. Сістэма феадальных узаемаадносін замацоўваецца ў раннефеадальных дзяржавах (Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы). Другі перыяд адзначаецца развітымі феадальнымі адносінамі з іх складанай сістэмай супадначаленасці і карпаратыўнасці. Правы феадалаў на зямлю дапаўняюцца правамі на асобу селяніна. Назіраецца ўздым эканомікі і культуры. Трэці перыяд звязаны з зараджэннем капіталістычных адносін і разлажэннем традыцыйных феадальных эканамічных і грамадскіх парадкаў. Рост гарадоў, таварна-грашовых адносін, фарміраванне ўнутранага рынку — усё гэта падрывала асновы феадалізму, вылучала на першы план камерцыйныя адносіны і неабходнасць змяніць грамадскі лад, заснаваны на карпаратыўнасці і прыгоне, спадчын-насці правоў і абавязкаў.

 

16. Праблемы дзяржаўнасці на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.

Вытокі дзяржаўнасці на нашай зямлі бяруць свой пачатак ў сівой мінуўшчыне. Узнікненне інстытута дзяржавы звязана з распадам першабытнага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы насельніцтва палітычнай і духоўнай эліты, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г. д. У VI-X стст. у Заходняй Еўропе складваюцца феадальныя дзяржавы ў франкаў, бургундцаў, англасаксаў, немцаў, вылучаюцца буйныя палітычныя цэнтры ў Даніі, Швецыі, Нарвегіі. Усталяваліся дзяржавы ў славян: чэхаў, мараваў, харватаў і славенцаў, палякаў.На землях Усходняй Еўропы працэс утварэння дзяржаў адбываўся ў VIII-X стст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад выступілі першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсходнеславянскіх племянных саюзаў. Гэтыя саюзы ўяўлялі сабой паўпатрыярхальныя-паўфеадальныя "княжанні" з князямі на чале і насельніцтвам, якое характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам і падабенствам культуры. Еўрапейская тэндэнцыя фарміравання дзяржаўнасці ахапіла тады і сярэднявечныя беларускія землі. Яны не былі першымі ў гэтых працэсах, але і не апошнімі. У першай палове ІХ ст., як паведамляе "Аповесць мінулых гадоў", паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя "княжанні" - правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. На мяжы VIII-ІX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў першай палове ІХ ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку і на аснове якога аформілася раннедзяржаўнае Полацкае княжанне. Полацк упершыню прыгадваецца ў летапісах ужо ў 862 г. як адзін з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана воднаму шляху "з варагаў у грэкі", які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Волхава поўдзень кантынента з поўначчу, усход з захадам. Гэта важная магістраль, па якой у асноўным ішоў міжнародны гандаль і ажыццяўляліся паходы на Візантыю, стала воссю дзяржаваўтваральнага працэсу ва Усходняй Еўропе і вызначыла статус Кіева, Полацка і Ноўгарада як важных еўрапейскіх палітычных цэнтраў. У X-XI стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму ўзроўню яно не саступала развітым дзяржавам таго часу.

 

17. Узаемаадносіны Полацка, Кіева і Ноўгарада ў X ст. Полацкая дынастыя князёў.

У 862 г. ноўгарадскі князь Рурык вырашыў накіраваць намеснікаў у гарады, якія знаходзіліся ў сферы ўплыву Ноўгарада. Аднаго з іх ён паслаў у Полацк. У адказ на гэта кіеўскія князі Аскольд і Дзір, якія мелі ў Полацку свае інтарэсы, у 865 г. арганізавалі паход на Полацк і "много зла створиша" палачанам. Тым часам Паўночная Русь (Ноўгарад) і Паўднёвая Русь (Кіеў) аб'ядналіся. Пераемнік Рурыка Алег, які стаў у 882 г. вялікім кіеўскім князем, прызначыў крывічам як сваім падданым плаціць даніну на карысць Кіева. Крывічы ўдзельнічалі ў паходах кіеўскіх князёў 911 і 944 гг. на Візантыю. Але ў 40-70-я гады Х ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю палітычную самастойнасць. У апошняй чвэрці X ст. у Полацку, незалежна ад Кіева і ад Ноўгарада, правіў Рагвалод. Ён стаў княжыць тут у 60-70-я гг. X ст. Рагвалод замацаваў пазіцыі Полацка на землях дрыгавічоў. У часы Рагвалода Полацкае княства - магутная, суверэнная, прызнаная дзяржава, якая выступіла аб'яднальным цэнтрам значнай часткі ўсходнееўрапейскага масіву славянства. Таму яна можа разглядацца на аднолькавым узроўні з Кіеўскай дзяржавай. Сведчаннем прызнання Полацка з боку Ноўгарада і Кіева могуць быць падзеі, занатаваныя летапісцамі пад 980 годам. Тады наспела неабходнасць у саюзе Полацкага і Кіеўскага княстваў, замацаваць які збіраліся звыклым для тых часоў шляхам - шлюбам дачкі Рагвалода князёўны Рагнеды і кіеўскага стольнага князя Яраполка. Ноўгарадскі князь Уладзімір Святаслававіч, які намерваўся авалодаць вялікакняжацкім тронам, вырашыў умяшацца і парушыць палітычныя сувязі Полацка і Кіева. Поспех у будучым супрацьстаянні мог вырашыцца тым, на чыім баку выступіць полацкі князь. Знешне падзеі выглядалі ў форме сватання Уладзіміра да Рагнеды, ужо заручанай з Яраполкам. Уладзімір кінуў супраць Полацка шматлікія вайсковыя сілы Паўночнай Русі. Горад быў абрабаваны і спалены. Рагвалод, яго жонка і сыны - забіты. Мужчынская лінія полацкіх князёў была знішчана. Рагнеда гвалтам узята ў жонкі. Пасля захопу Полацка Уладзімір пайшоў на Кіеў, забіў свайго брата Яраполка і сеў на вялікакняжацкі трон. У 983 г. падпарадкаваў зямлю яцвягаў, у 984 г. - прывёў да пакоры радзімічаў, якія перасталі плаціць Кіеву даніну.

18. Узмацненне Полацкага княства ў ХІ ст. Брачыслаў. Усяслаў Чарадзей.

З імем Брачыслава звязана вайна з Ноўгарадам і кіеўскім князем Яраславам. У 1021 г. Брачыслаў раптоўна напаў на Ноўгарад, заняў горад, захапіў маёмасць жыхароў і палонных. Аднак на рацэ Судаміры яго чакаў з войскам Яраслаў. У бітве на рацэ Судаміры Брачыслаў пацярпеў паражэнне і збег у Полацк. Яраслаў не пайшоў на Полацк, а запрасіў да сябе на перагаворы Брачыслава і прапанаваў яму: “Будзе же со мною за один”. Брачыслаў згадзіўся і атрымаў за гэта два гарады – Віцебск і Усвят. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101). Пра яго ўжо пры жыцці складалася мноства легенд і паданняў. З 60-х гадоў ХІ ст зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава. У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты – Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад – аб’ядналіся і выступілі супраць Усяслава. Першым горадам, які апынуўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі далей па р.Нямізе і тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Маленькая рэчка 3 сакавіка 1067 г. “бачыла” на сваіх берагах страшную бітву. Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў вязніцу. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі. Далей падзеі разгортваліся наступным чынам. Пазбаўлены кіеўскага прастола, Ізяслаў звярнуўся за дапамогай да польскага караля Баляслава; апошні з войскамі з’явіўся пад Кіевам. Насустрач яму выступіў Усяслаў з кіеўскім апалчэннем. Сярод кіяўлян была, відаць, нейкая нязгода. Не жадаючы ўблытвацца ў няпэўную справу, князь-чарадзей кінуў войска і сярод ночы ўцёк на радзіму – у Полацк. З канца 70-х гадоў ХІ ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі полацкія гарады: у 1078 г. – Лагойск, Лукомль, Друцк, а каля 1084 г. – Мінск. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З’явіўся шэраг асобных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Стрэжаўскае, Гарадзецкае. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам. Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве.

19. Феадальная радробленасць. Распад Полацкай зямлі на ўдзельныя княствы.

Пасля смерці вялікага князя Ўсяслава Чарадзея Полацкая зямля падзялілася на ўдзелы, дзе кіравалі ягоныя сыны і ўнукі. Наймацнейшай асобаю ў тым пакаленні полацкай дынастыі быў менскі валадар Глеб. Ён, як і Ўсяслаў, мусіў ваяваць з Уладзімірам Манамахам. Змаганне скончылася для Полацка няўдала. У 1119 годзе Глеб трапіў у кіеўскі поруб, дзе некалі сядзеў у кайданах разам с бацькам.. Чарнарызцы маліліся за князя, аднак ён падазрона хутка, не праседзеўшы ў порубе і года, сканаў. 1127 год адзначаны ў нашай гісторыі вялікім паходам на крывіцкую дзяржаву. Кіеўскі князь з хаўруснікамі наступалі з чатырох бакоў - на Заслаўе, Лагойск, Барысаў і Друцак. Паводле плана кіеўскага князя Мсціслава адначасовы штурм полацкіх гарадоў быў прызначаны на 4 жніўня, аднак ягоны сын Ізяслаў здабыў Лагойск на дзень раней. Пра далейшыя вайсковыя дзеянні летапісы нічога пэўнага не паведамляюць - вядома толькі, што да сталічнага Полацка ворагі не дайшлі. Гэта было вынікам дыпламатычных захадаў: палачане выправілі з горада свайго князя Давыда Ўсяславіча з раднёю і запрасілі другога Чарадзеевага сына - Барыса, які, відаць, болей задавальняў Кіеў. Барыс валадарыў нядоўга: у 1128 годзе ён сканаў, пакінуўшы па сабе памяць у назове заснаванага ім горада Барысава і ў так званых Барысавых камянях. Разам са смерцю Барыса ў няпамяць пайшлі і нядаўнія вымушаныя прысягі палачанаў Кіеву. Кіеўскі князь Мсціслаў прыслаў крывічам загад ісці ў паход на полаўцаў. Усяславічы не проста адмовіліся, а яшчэ і паздзекваліся з Мсціслава: «Ты з Баняком Шалудзяком (так звалі палавецкага хана) здаровы будзьце абодва і кіруйцеся самі, а мы маем дома што рабіць». Кіеўскі гаспадар «вельмі оскорбяся» і адразу пасля вайны з качэўнікамі кінуў супроць нашчадкаў Чарадзея дружыны ўсіх украінскіх земляў. Пяцёх полацкіх князёў, у тым ліку бацьку Еўфрасінні Полацкай Святаслава-Георгія, ворагам удалося захапіць у палон і завезці ў Кіеў. Пасля паказальнага суда іх разам з жонкамі і дзецьмі пасадзілі на тры вялікія лодкі і адправілі ў Візантыю. Тады, відаць, і нарадзілася беларуская прымаўка «Мсціслаў не аднаго сціснуў». Пакуль князі ваявалі з ворагамі Візантыі, кіеўскія намеснікі рабавалі Полацкую зямлю, хадзілі паходамі на яе мірных даннікаў, секлі галовы гуслярам, што адважваліся спяваць пра вычыны Чарадзея.

20. Тураўскае княства, палітычная гісторыя.

Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавiчоў — у Паўднёвай Беларусi, басейне Прыпяцi. Сталiца княства — горад Тураў прыгадваецца пад 980 г., калi на Беларусi з'яуляюцца князi, магчыма, браты Рагвалод i Тур. Ад апошняга, як паведамляе летапiс, "тураўцы празвалiся". Першая звестка i падзеi 988 г., калi былi вызначаны межы Тураўскай зямлi, сведчаць аб тым, што Тураўшчына ад пачатку развiвалася як самастойная дзяржаўная адзiнка з усiмii адпавядаючымi гэтай пабудове iнстытутамi. Галоўнай складанасцю ў фармiраваннi гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнiчную тэрыторыю дрыгавiчоў, а толькi землi левага берага Прыпяцi з гарадамi Туравам, Пiнскам, Слуцкам, пазней — Бярэсцем. На поўначы землi вакол Менска належалi Полацкай дзяржаве, на поўднi i ўсходзе Брагiнская воласць належала Kiеўскаму княству, Рэчыцкая — Чарнiгаўскаму, на захадзе частка зямель была ва ўладаннi ўладзiмiра-валынскiх князёу. Разам з тым крынiцы дазваляюць меркаваць, што да канца Х ст. у Тураве кiравала уласная дынастыя князёў, чый радавод быў спынены падчас утварэння "iмперыi Уладзiмiра Святаславiча".

У 988 г. Уладзiмiр кiеўскi выдзелiў Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку. Парадкавая лiчба сведчыць аб вялікай значнасці і ролі гэтага княства. Акрамя таго, Святаполк быў сынам Уладзіміра Святаславіча ад грачанкі — былой жонкі Яраполка. Як паведамляе летапіс, калі Уладзімір забіў свайго брата Яраполка, грачанка была ўжо цяжарнай. Верагодна, Святаполк не быў упэўнены ў бацькоўстве Уладзіміра, што праявілася ў далейшым у яго імкненні да незалежнасці Тураўшчыны ад Кіева. Ён зрабіў гэту спробу яшчэ ў 1012 г. пры жыцці Уладзіміра, узяўшы напярэдадні шлюб з дачкой польскага караля Баляслава Харобрага і запрасіўшы да сябе каталіцкага епіскапа Рэйн-берна. Менавіта апошнім, можна меркаваць, выклікана такое страшэннае непрыняцце асобы Святаполка кіеўскімі летапісамі.

Аднак у барацьбе Святаполка за самастойнасць Тураўскай зямлі былі падставы геапалітычнага плана. Справа ў тым, што Тураўшчына знаходзілася ў выгадным геаграфічным становішчы. Яна ляжала на шляху з Польшчы ў Кіеў. Акрамя таго, праз Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў знакамітага шляху “з варагаў у грэкі”. Да таго ж тут былі надзвычай ураджайныя і багатыя ворныя землі.

Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча ў 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі становіцца кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Тураўскую зямлю. 3 гэтым не пагадзіўся Яраслаў Мудры і распачаў супраць Святаполка вайну. Пасля бітвы на р.Альце ў 1019 г. па дарозе ў Польшчу ён гіне.

Напрыканцы свайго жыцця Яраслаў Мудры — князь кіеўскі — аддаў Тураўшчыну свайму сыну Ізяславу. Верагодна, гэта адбылося да смерці вялікага князя ў 1054 г. і сведчыць пра ўстойлівасць дзяржаўна-княжацкай трады-цыі ў Тураве, гэтаксама як і пра пастаянства тэрыторыі гэтай дзяржавы. Пасля смерці Яраслава Ізяслаў становіцца вялікім князем кіеўскім, але пакідае за сабой і Тураў. Два сыны Ізяслава — Яраполк і Святаполк —трымалі за сабой Тураў. Але ў 1113 г. са смерцю Святаполка ўлада Ізяславічаў у Тураве скончылася і горад з зямлёй перайшоў да роду Манамахавічаў. Яны трымалі княства ў якасці дадатку да сваіх асноўных уладанняў — Кіева, Пераяслаўля і іншых зямель. Але гэта было права сілы, а не вынік прыналежнасці Тураўскай зямлі да Кіеўшчыны.

У сярэдзіне XII ст. паміж паўднёварускімі князямі адбывалася зацятая барацьба за валоданне Кіевам. Разам з Кіевам з рук у рукі пераходзіў і Тураў — то да суздальскіх, то да валынскіх князёў. Але ў 50-х гадах XII ст. на тураўскім троне апынуўся князь Юрый Яраславіч, які вярнуў зямлю ва ўладанне дынастыі Ізяславічаў. 3 гэтым не жадалі змірыцца кіеўскія князі. Аб'яднаўшыся ў 1158, г., яны зрабілі паход на Тураў, каб адабраць яго ў Юрыя. Відавочна, што Юрый Яраславіч быў не толькі ўдалым военачальшкам, але карыстаўся павагай тураўцаў, іх поўнай падтрымкай. Ён клапаціўся ў першую чаргу пра жыхароў зямлі, разглядаючы княства як сваю законную спадчыну. Толькі гэтым І моцнай фартыфікацыяй горада можна растлумачыць, што дзесяцідзённая аблога была паспяхова вытрымана. Гэтаксама быў адбіты напад на Тураў валынскіх князёў у 1160 г. На гэты раз варожыя войскі прастаялі пад сценамі горада тры тыдні.

Праз цяжкую барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю самастойнасць і незалежнасць. На Тураўшчыне аднавілася самастойная княжацкая дынастыя — неабходная ўмова дзяржаўнага існавання. У наступныя дзесяцігоддзі зямлёй кіруюць сыны Юрыя: Святаполак (1189), Іван (1170), Глеб (1196). Яраслаў (1183), Яраполак (1190). Былі ў Юрыя і дзве дачкі — Ганна і Малфрыд. У гэты час Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае. Слуцкае, Дубровіцкае. У кожным з іх кіравалі сыны Юрыя Яраславіча, Аднак некаторыя землі трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх і галіцка-валынскіх князёў. Але, нягледзячы на ўдзельную раздроблецасць, можна меркаваць, што Тураўская зямля і ў XII ст. успрымалася цэласнай дзяржаўна-палітычнай адзінкай. У. летапісах згадваюцца "з Турава Святаполчычы" (1204) і "князі Тураўскія" (1274). Маецца на ўвазе дынастыя Свя-таполка Юр'евіча і ўвогуле ўсе ўнукі Юрыя Яраславіча. Тураў па-ранейшаму разглядаецца як цэнтр усёй зямлі.

Сярод гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі — Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мельцік, Мазыр, Рагачоў, Брагін. У крыніцах XII - XIII стст. досыць часта згадваюцца першыя два. Недалёка ад Бярэсця прайшліся мангола-татары і на навакольных палях бцло "многа пабітых". Аб зруйнаванні самога горада звестак няма. З'яўляючыся памежнымі, часта адбівалі гарады напады польскіх і літоўскіх дружын. Разам з галіцка-валынскімі князямі тураўцы і пінчукі хадзілі паходамі на Літву (1251 — 1252, 1275). Але неўзабаве, у канцы XIII — пачатку XIV ст., Тураўская эямля была цалкам далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Адбылося гэта падчас праўлення Віценя і Гедыміна.

 

21. Берасцейская зямля. Княствы і гарады ў Пабужжы і Верхнім Панямонні.

Горад Бярэсце ўзнік на мяжы X—XI стст. на мысе пры ўпадзенні Мухаўца ў Заходні Буг як пагранічная крэпасць і, апорны пункт славянскай (дрыгавіцкай) каланізацыі навакольнай тэрыторыі. Памежнае становішча Бярэсця прыводзіць да таго, што з самага пачатку сваёй гісторыі ён стаў аб'ектам заваёўніцкіх нападаў з розных бакоў. Відаць, на апошнім этапе барацьбы Святаполка і Яраслава Бярэсце было занята палякамі. Каб вярнуць яго, Яраслаў у 1020 г. робіць паход на гэты горад, але змог вызваліць яго толькі ў 1043 г. Бярэсце не адносіцца да ліку буйных гарадоў. Тым не менш яно было тыповым для свайго часу гарадскім паселішчам, адміністрацыйным, гандлёва-рамесным, абарончым, культурным і рэлігійным цэнтрам прылягаючых тэрыторый, цэнтрам славянскіх пасяленняў значнага рэгіёна. Яго размяшчэнне на паграніччы, на важных стратэгічных рубяжах і ажыўленых водных шляхах прыводзіла да таго, што горад часта аказваўся ў зоне пастаянных эканамічных і ваенных канфліктаў суседніх народаў. Па ўзроўню сацыяльнаканамічнага развіцця і ролі для навакольных тэрыторый ён быў у стане быць сталіцай самастойнага княства, і старажытнарускія летапісы неаднаразова паведамлялі пра спробы мясцовага насельніцтва да такога выдзялення (1101, 1102, 1146, 1204, 1289). I толькі існаванне моцных суседніх Тураўскага і Галіцка-Валынскага княстваў, не зацікаўленых у выдзяленні з іх складу Бярэсця, не дазволілі яму атрымаць самастойнасць. Пастановай Любечскага з'езда 1097 г., які ўрэгуляваў тэрытарыяльныя спрэчкі князёў, Бярэсце было замацавана за вялікім кіеўскім князем Святаполкам Ізяславічам "яко князем туровскнм ". Аднак Любечскі дагавор тут жа быў парушаны. Уладзімірскі князь Давыд Ігаравіч стаў намаўляць Святаполку Ізяславічу на князя Васільку: "увидишь, займет города твои Туров, и Пинск, и Берестье, и Пагорину, и тебя убьёт, яко и брата ти убил Ярополка". Апанаваны сумненнямі і паверыўшы так рэальна намаляваным пагрозам, Святаполк загадаў схапіць Васільку і асляпіць. Калі ж князі запатрабавалі ў Святаполка адказу за гэтыя дзеянні, ён спаслаўся на сведчанне Давыда. Абураныя князі пазбавілі Давыда ўладзімірскага прастола, а ад Святаполка запатрабавалі пакараць яго. Давыд, спасаючыся ад расплаты, уцёк да польскага караля Баляслава, просячы абароны і абяцаючы шчодрую ўзнагароду. Святаполк запатрабаваў ад Баляслава выдаць Давыда і ў падмацаванне свайго патрабавання накіраваўся з дружынай да Бярэсця. Тут і адбылася яго сустрэча з Баляславам. " И ста Святополк в граде, а ляхове на Бузе, и сносися Святополк речью с ляхы... ". У 1101 г. безудзельны ў той час пляменнік Святаполка Яраслаў вырашыў забяспечыць сябе "вотчынай" і заняў Бярэсце. Святаполк не пацярпеў такога свавольства і сам узначаліў паход на Яраслава, ўзяў Бярэсце, а непакорнага пляменніка схапіў, закаваў у кандалы, адвёз у Кіеў і пасадзіў у "поруб", адкуль ён быў выпушчаны толькі па просьбе ігуменаў і баяр. Адпушчаны ў наступным годзе, Яраслаў зноў пачынае барацьбу за Пабужжа, аднак у хуткім часе зноў трапляе ў рукі кіеўскага князя. Загінуў ён у турме ў тым жа 1102 г. Гэты эпізод паказвае, што Бярэсце ўяўляла ў той час значную каштоўнасць для кіеўскага і тураўскага князя. У спробе Яраслава, меўшага асабістыя кантакты з прадстаўнікамі мясцовай феадальнай вярхушкі, якая імкнулася да самастойнасці, захапіць удзел у Бярэсці і Пабужжы, бачыцца першая спроба надаць Берасцейскай зямлі статус асобнага княжацкага ўдзела. Аднак гэтым пажаданням не суджана было здзейсніцца. Пасля смерці Святаполка ў 1113 г. Бярэсце разам з Тураўскім княствам апынулася ў падпарадкаванні Уладзіміра Манамаха. Бярэсце ўпамінаецца таксама ў 1140 і 1142 гг., калі на кіеўскім прастоле ўладарылі чарнігаўскія князі Святаславічы. Каб задаволіць прэтэнзіі сваіх сваякоў і саюзнікаў, яны раздаюць ім гарады Тураўскага княства - Клецк, Слуцк, Рагачоў, Бярэсце. У склад гэтага княства Бярэсце было вернута ў 1146 г. тураўскім князем Вячаславам, сынам Манамаха. Спыненне на тураўскім стале мясцовай дынастыі Ізяслав



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 352; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.220.154.41 (0.025 с.)