Заключэнне. Чаму вучыць і аб чым сведчыць гістарычны вопыт? Пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці - магістральны шлях развіцця Рэспублікі Беларусь. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Заключэнне. Чаму вучыць і аб чым сведчыць гістарычны вопыт? Пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці - магістральны шлях развіцця Рэспублікі Беларусь.



1. Народы, якія не ведаюць сваёй гісторыі, не маюць будучыні 2. Павярнуць назад кола гісторыі нікому не ўдавалася. Але чалавецтва павінна ўзяць усё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм, і пабудаваць новае грамадства. 3. Новае грамадства будуецца не на голым месцы, а на фундаменце, зробленым папярэднімі пакаленнямі людзей. 4. Сацыялізм і капіталізм як грамадска- палітычныя сістэмы ў вачах значнай часткі народаў планеты дыскрэдытаваны. Разам з тым і сацыялізм і капіталізм маюць шмат здабыткаў, шмат станоўчага. Пагэтаму Рэспубліка Беларусь, бадай адзіная з постсацыялістычных краін, узяла на ўзбраенне канцэпцыю пабудовы грамадства, якое ўключыла б усё лепшае і ад капіталізму і ад сацыялізму.Умоўна гэта грамадства мы называем грамадствам сацыяльнай справядлівасці. 5. Рэспубліка Беларусь смела і рашуча адмовілася ад ліберальна- буржуазнай мадэлі рынка, калі прадпрыемствы кідаюцца ў рыначную стыхію, у свабоднае плаванне, цэны лібералізуюцца, валютна-фінансавая сістэма вызваляецца ад дзяржаўнай манаполіі (апекі), многія прадпрыемствы ўпадаюць у стан банкруцтва, з’яўляецца масавае беспрацоўе, эканоміка разбураецца, і прыняла сацыяльна-арыентаваную мадэль рынка, калі дзяржава рэгулюе працэсы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах, абапіраючыся пры гэтым на рыначныя механізмы попыту і прапановы. 6. Адзінай крыніцай даходаў, дабрабыту людзей павінна з’яўляцца праца і ні ў якім разе ні зладзейства, жульніцтва, машэнніцтва. Пагэтаму ў Рэспубліцы Беларусь спынена дзікая “прыхватызацыя”, распраданне кучкай дзеячоў нацыянальнага багацця і стварэнне капіталаў, якія маюць крымінальны характар. 7. Дзяржавы, дзе адзіным ідэалам з’яўляюцца грошы (долары), будучыні не маюць. Патрэбны іншыя, духоўна-маральныя каштоўнасці і ідэалы. 8. Гістарычны вопыт сведчыць, што ў любой краіне баль павінны правіць закон. Пагэтаму ў Рэспубліцы Беларусь умацоўваецца праваахоўная сістэма, наносяцца моцныя ўдары па гангстэрызму, мафіёзнасці, зладзейству. Рэспубліка Беларусь, бадай, адзіная з постсацыялістычных краін, дзе працуе закон, стабільнае становішча, не страляюць і не забіваюць людзей на вуліцах, у пад’ездах уласных дамоў. 9. Рашэнне ўнутраных праблем ёсць адзіны спосаб павышэння аўтарытэту і прэстыжу краіны ў свеце. Найбольшы эффект для краіны можа быць толькі там, дзе ёсць канцэнтрацыя намаганняў на ўсім зразумелых і дасягаемых канкрэтных мэтах і дзе дэмакратычная дзяржава выступае гарантам правоў і свабод чалавека, паборнікам сацыяльнай справядлівасці, клапоціцца аб інтарэсах усяго грамадства. 10. Вайна – самае вялікае зладзейства супраць чалавечнасці, што вайна – гэта кроў, слёзы і пакуты мільёнаў і мільёнаў людзей. Пагэтаму ўсё чалавецтва павінна выключыць вайну з жыцця народаў і краін і ўсе спрэчныя пытанні вырашаць за сталом перагавораў. Вось чаму наша краіна дабраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі і не далучаецца да ніякіх ваенна-палітычных блокаў. Рэспубліка Беларусь – нейтральная, без’ядзерная дзяржава ў цэнтры Еўропы. 11. У сучасным аднапалярным свеце пры наяўнасці мноства небяспек, у тым ліку і ваенных, порах трэба трымаць сухім, каб абараніць сваю незалежнасць. Вось чаму Рэспубліка Беларусь умацоўвае свае ўзброеныя сілы, бо, як сведчыць гістарычны вопыт, калі народ не жадае ўтрымліваць свае ўласныя ўзброеныя сілы, ён будзе ўтрымліваць, карміць чужое войска, войска захопніка. 12. Няма добрых і дрэнных народаў, народаў-патрыётаў і народаў- здраднікаў. Гістарычны вопыт сведчыць, што пры пэўных абставінах сярод любога народа могуць знайсціся людзі, якія стануць на шлях супрацоўніцтва з ворагам, здрады сваёй Айчыне. Караць у адпаведнасці з Законам трэба здраднікаў. 13. Рэспубліка Беларусь не стала на шлях дэзінтэграцыі, разбурэння індустрыі на той падставе, што яна быццам вырабляла “нікому не патрэбны хлам”, а таксама на шлях дэкалектывізацыі, ломкі калгасна-саўгаснай сістэмы і стварэння фермерскіх, хутарскіх гаспадарак. Рэспубліка Беларусь цалкам захавала свой вытворча-эканамічны і навукова- тэхнічны патэнцыял. Рэформы ў Рэспубліцы Беларусь – паступовыя, абгрунтаваныя, стваральныя, галоўнае – у інтарэсах краіны і яе народа. 14. Рэспубліка Беларусь захавала сацыяльную сферу, не знішчала помнікі гісторыі і культуры, бо яны створаны працай і геніем народа і яму павінны належаць. Беларускі народ з’яўляецца адным з самых адукаваных, культурных, інтэлектуальна развітых народаў свету. Высокі агульнаадукацыйны, прафесіянальны і культурны ўзровень беларускага народа – яго агульнацывілізацыйнае дасягненне. 15. РБ закончыла ў асноўным перыяд індустрыяльнай трансфармацыі і ўступіла ў перыяд постіндустрыяльнага развіцця, ажыццяўлення інфармацыйна-тэхналагічнай рэвалюцыі. У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі. Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў, спробы павярнуць кола гісторыі назад, у 1917 г. Але капіталізм як грамадска-палітычная сістэма ўжо даўно дыскрэдытаваны падзеямі апошніх стагоддзяў. Таму ідэолагі і палітыкі капіталістычных краін прыкладна з 20 – 30-х гадоў ХХ ст. адмовіліся ад тэрміна “капіталізм” і капіталістычнае грамадства сталі называць “грамадствам усеагульнага росквіту”, “грамадствам заходняй дэмакратыі”… Другі накірунак у палітычным спектры – леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з’яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад, да канца 80 – пачатку 90-х гадоў ХХ ст. Але сацыялізм як грамадска-палітычная сістэма сёння таксама дыскрэдытаваны памылкамі і злачынствамі, якія былі здзейснены кіраўнікамі КПСС і Савецкай дзяржавы. Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва. Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм, – гэта грамадства сацыяльнай справядлівасці. Гэта – элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця... Здабыткі сацыялізму – элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна- эканамічных праграм, навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах, стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа, разумная і адказная культурная палітыка, недапушчальнасць прапаганды культу грошай, насілля, садызму, спекуляцыі на чалавечых слабасцях, амаральнасці. Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, лаўчацца, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню. Магістральны шлях развіцця Рэспублікі Беларусь – пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці.

 

63. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнага развіцце на сучастном этапе

Вясной 1990 г. на альтэрнатыўнай аснове прайшлі выбары ў рэспубліканскія і мясцовыя органы ўлады. На выбарах вялікіх поспехаў дабіліся так званыя “дэмакраты” і нацыянал-сепаратысты. На пленуме ЦК КПСС, які адбыўся ў пачатку 1990 г., М.С. Гарбачоў прапанаваў выступіць з заканадаўчай ініцыятывай аб выключэнні з Канстытуцыі СССР яе 6-га артыкула аб кіруючай ролі КПСС, замацаваць у новай платформе партыі палітычны плюралізм, змешаную эканоміку і шматпартыйнасць, увесці пасаду прэзідэнта краіны. Удзельнікі пленума пагадзіліся з прапановай генсека. Нечарговы 3 З’езд народных дэпутатаў СССР у сакавіку 1990 г. Выканаў прапанову генсека. З’езд на безальтэрнатыўнай аснове выбраў М.С. Гарбачова Прэзідэнтам СССР. Падзеі сакавіка 1990 г. сталі сігналам для нацыянал-сепаратыстаў Эстоніі, Азербайджана, Арменіі, Латвіі, Літвы, Грузіі і іншых рэспублік. Яны аб’явілі аб суверэнітэце рэспублік. Тады прынялі Закон СССР “Аб парадку рашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзнай рэспублікі з СССР”. Рашаючы ўдар па СССР быў нанесены ў маі – чэрвені 1990 г. на першым З’ездзе народных дэпутатаў Расіі ў Маскве. У выніку напружанай палітычнай барацьбы Б.М. Ельцын быў выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета РСФСР. 12 чэрвеня 1990 г. была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР. Падзеі ў Маскве ў маі – чэрвені 1990 г. паскорылі распад СССР. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі ў складзе савецкай федэрацыі. Летам 1990 г. адбыўся апошні ХХVІІІ з’езд КПСС. Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася, калі ўрад СССР на чале з М.І. Рыжковым у сярэдзіне 1990 г. прадставіў праграму выхаду эканомікі з крызісу і пераходу да рыначных адносін. Глыбокі эканамічны крызіс было вырашана падавіць сродкамі капіталізму. Гэта была незаўважаная народам афіцыйная змена палітычнага курсу КПСС і Савецкай дзяржавы. Апазіцыйныя “дэмакратычныя” арганізацыі СССР атрымлівалі з-за мяжы матэрыяльную і фінансавую дапамогу. Палітычнае і прававое супрацьстаянне паміж Масквой і саюзнымі рэспублікамі стала набываць бесперапынны характар. ІV З’езд народных дэпутатаў СССР у снежні 1990 г. абмеркаваў ідэю Саюзнага дагавора і прыняў рашэнне аб правядзенні рэферэндума па пытанні захавання Саюза ССР. Рэферэндум адбыўся 17 сакавіка 1991 г. Ён не праводзіўся ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Арменіі, Малдавіі і Грузіі. 14 жніўня 1991 г. быў надрукаваны тэкст новага Саюзнага дагавора, які насіў супярэчлівы характар. Падпісанне дагавора павінна было адбыцца 20 жніўня 1991 г. 4 жніўня 1991 г. М.С. Гарбачоў пакінуў Маскву і паехаў адпачываць на крымскую дачу. Перад ад’ездам ён даў свайму бліжэйшаму акружэнню даручэнне рыхтаваць увядзенне надзвычайнага становішча ў шэрагу рэгіёнаў СССР. 18 жніўня 1991 г. прадстаўнікі цэнтра прыехалі ў Форас, азнаёмілі М.С. Гарбачова са складам будучага Дзяржаўнага камітэта па Надзвычайнаму становішчу (ГКЧП) і прапанавалі падпісаць адпаведны ўказ. М.С. Гарбачоў адмовіўся гэта зрабіць, чым адразу ператварыў сваіх “гасцей” у загаворшчыкаў. Тады раніцай 19 жніўня 1991 г. усе сродкі масавай інфармацыі перадалі заяву ГКЧП аб тым, што М.С. Гарбачоў не можа выконваць свае абавязкі “па стану здароўя”, а яго паўнамоцтвы пераходзяць да віцэ-прэзідэнта Г.М.Янаева. Кіраўнікі Расіі ў звароце да грамадзян назвалі ГКЧП “рэакцыйным антыканстытуцыйным пераваротам” і запатрабавалі склікання Надзвычайнага з’езда народных дэпутатаў СССР. Выступленне Б.М. Ельцына, які залез на танк, дабаўляла яму папулярнасці. Сваім указам Прэзідэнт Расіі перападпарадкаваў сабе ўсе органы выканаўчай улады СССР.. 21 жніўня 1991 г. прадстаўнікі ГКЧП вылецелі ў Форас для сустрэчы з М.С. Гарбачовым, але ён іх не прыняў. Вечарам 21 жніўня 1991 г. М.С. Гарбачоў вярнуўся ў Маскву, цалкам адмежаваўся ад сваіх саратнікаў. Вучоныя і палітыкі неадназначна ацэньваюць падзеі 19 – 21 жніўня 1991 г. Адны з іх лічаць, што гэтыя падзеі нельга кваліфікаваць як “дзяржаўны пераварот”, “путч”, “загавор”, бо члены ГКЧП СССР не планавалі карэнных змен у

 

 

РБ в 1990-2000гг.

РБ – прэзідэнцкая рэспубліка. 1992 – 1994 гг. – гады жорсткай палітычнай барацьбы ў Вярхоўным Савеце рэспублікі па пытаннях эканамічнага жыцця, дзяржаўнага будаўніцтва, будучага саюза з Расіяй. У гэтай дыскусіі ўзрастаў аўтарытэт старшыні парламенцкай камісіі па барацьбе з карупцыяй А.Р. Лукашэнкі. 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў новую Канстытуцыю – Асноўны закон РБ. Згодна з ёю, Беларусь з’яўляецца унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Канстытуцыяй уведзена ў рэспубліцы прэзідэнцкая форма кіравання. Першым Прэзідэнтам РБ 10 ліпеня 1994 г. выбраны А.Р. Лукашэнка. Для забеспячэння эфектыўнай дзяржаўнай палітыкі была створана падпарадкаваная ўсенародна выбранаму прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключае выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах. 14 мая 1995 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ падтрымаў прапановы кіраўніка дзяржавы аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, развіцці эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг на рэферэндуме народам не былі прызнаны дзяржаўнымі сімваламі. Па-першае,герб “Пагоня” быў гербам Вялікага княства Літоўскага ўжо ў ХІІІ ст. Але гэта сцвярджае, што ён не з’яўляецца беларускім нацыянальным і дзяржаўным сімвалам, бо Вялікае княства Літоўскае не было не толькі беларускай дзяржавай, а з’яўлялася поліэтнічнай дзяржавай чатырох народаў. Па-другое, герб “Пагоня” – гэта рыцарскі сімвал воінскай славы, магутнасці, выява народнай традыцыі пагоні, якая была характэрнай не толькі для беларусаў ці літоўцаў, а для ўсіх тых, хто ваяваў. А калі ў той час ваявалі амаль усе, то і традыцыя народнай пагоні была традыцыяй і ўсходнеславянскіх народаў і заходнееўрапейцаў. Па-трэцяе, герб “Пагоня” не меў усебеларускага распаўсюджання. Менш даследаванай з’яўляецца праблема паходжання бела- чырвона-белага сцяга. Ёсць толькі публікацыі тых, хто пад гэтым сцягам змагаўся. Сярод іх прафесар-здраднік Р. Астроўскі. Ён у замежным часопісе “Беларуская думка” сцвярджаў, што “упершыню пытанне аб гербе і сцягу абмяркоўвалася на пасяджэнні Беларускага нацыянальнага камітэту ў Мінску ў сакавіку 1917 г. Менавіта ў гэты час вырашылі карыстацца “Пагоняй” і вядомым сцягам. на сцягу зрабілі надпіс “Няхай жыве вольная Беларусь”. Яшчэ больш дакладная даведка маецца ў артыкуле Г. Альгердзіча у газеце “Раніца” за 26 лістапада 1944 г. У ім напісана: “Паходжанне нашага сённяшняга бела-чырвона-белага сцягу параўнальна нядаўняе і звязана з часам рэвалюцыі 1917 г. таму, што пытанне аб агульна-нацыянальным ці дзяржаўным сцягу ў мінуўшчыне было недаследаваным. А нашым нацыянальным дзеячам 1917 г. і зусім невядомым. Давялося ім выступіць у гэтай галіне вольнымі тварцамі. У выніку гэтай творчасці адразу з’явіўся быў у якасці нацыянальнага сцягу аднаколерны белы штандар. Відаць, у прызнанні яго за нацыянальны сцяг кіраваліся расшыфраваннем самога назву “Беларусь”. Аднак ён занадта біў у вочы на фоне рэвалюцыйнага разумення сымболікі колераў (чырвонае – колер рэвалюцыі, белае – колер контррэвалюцыі). Таму неўзабаве пасярод белае палатніны сцягу была праведзена чырвоная, “рэвалюцыйная” паласа. Гэтак і з’явіўся наш сённяшні сцяг”. Такім чынам, герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг з’яўляюцца не нацыянальнымі сімваламі, а сімваламі барацьбы за ўладу пэўных палітычных сіл. Герб “Пагоня” і бела- чырвона-белы сцяг – сімвалы буржуазнай Беларусі, чырвона-зялёны сцяг з белым арнаментам і герб з серпам і молатам – сімвалы Савецкай Сацыялістычнай Беларусі. На рэферэндуме 1995 г. большасць народа выказалася за новую сімволіку, якая ўяўляе сабой крыху змененую дзяржаўную сімволіку Савецкай Беларусі. Палітычная апазіцыя, у тым ліку частка дэпутатаў Вярхоўнага Савета і членаў Канстытуцыйнага Суда РБ, выступіла супраць курсу, абранага А.Р. Лукашэнкам і

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-29; просмотров: 164; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.82.79 (0.01 с.)