Тэндэнцыі сучаснай газетнай графікі 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэндэнцыі сучаснай газетнай графікі



Новыя тэхналогіі ў паліграфіі і мастацка-тэхнічнае канструяванне перыядычных выданняў. Тэндэнцыі афармлення рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных газет. Дызайн карпаратыўных выданняў. Вопыт замежнага дызайну. Вобразна-выяўленчыя сродкі сучасных перыядычных выданняў.

 

23. Часопісная перыёдыка Беларусі ў сістэме СМІ

Мадэль беларускага часопіса ў кантэксце фарміравання нацыянальнай прэсы на мяжы ХХ – ХХІ стст. Тыпалогія беларускіх часопісных СМІ. Агульнарэспубліканскія і ведамасныя часопісы. Спецыялізаваныя часопісы. Дзіцячая часопісная прэса. Перспектывы развіцця рынку беларускай часопіснай прадукцыі.

 

24. Сацыяльна-бытавая праблематыка ў сучасных СМІ

Роля і месца актуальных пытанняў сацыяльнага быцця ў сучасных СМІ. Аб’ект (сфера), прадмет (тэма) і суб’ект (герой) даследавання публіцыста-аналітыка. Тыпалагічныя асаблiвасцi асвятлення сацыяльна-бытавой праблематыкi на старонках грамадска-палiтычнай, спецыялізаванай i рэгiянальнай прэсы.

Стваральная публіцыстыка як форма апрабацыі інавацыйных ідэй, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, вырашэння прыярытэтных дзяржаўных праграм сацыяльнага развіцця грамадства.

 

25. Інфармацыйная бяспека дзяржавы ва ўмовах глабалізацыі

Дзяржаўная інфармацыйная палітыка і забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі краіны. Інфармацыйная бяспека ў кантэксце Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Знешнія і ўнутраныя крыніцы пагроз нацыянальнай бяспекі ў інфармацыйнай сферы. Дзяржаўны і грамадскі кантроль за дзейнасцю СМІ.

Глабальнае інфармацыйнае грамадства: шляхі развіцця і патэнцыйныя пагрозы. Міжнародныя аспекты інфармацыйнай бяспекі. Прававое і арганізацыйнае забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, яе складнікі. Адказнасць за парушэнне заканадаўства ў інфармацыйнай сферы.

 

26. Асноўная масмедыйныя праекты Саюзнай дзяржавы: спецыфіка іх ідэйна-тэматычнага зместу

Саюзная дзяржава: гісторыя і перспектывы. Адзіная саюзная інфармацыйная прастора. Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя “Саюз”. Газеты “Союз. Беларусь-Россия”, “Союзное вече”, “Общий дом”. Часопіс “Союзное государство”. Інтэрнэт-партал “Союз-Инфо”. Інтэрнэт-газета “Время Союза”. Дзейнасць Дэпартамента інфармацыі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.

 

27. Сучасная сістэма сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Заканадаўчае забеспячэнне дзейнасці нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі. Агульная характарыстыка сістэмы СМІ Рэспублікі Беларусь. Тыпалогія беларускіх перыядычных выданняў, асноўная праблематыка, жанравыя і моўныя характарыстыкі. Структура і арганізацыя беларускага тэлерадыёвяшчання. Асаблівасці грамадска-палітычных, дакументальных і забаўляльных праграм. Нацыянальныя інфармацыйныя рэсурсы ў глабальнай сетцы інтэрнэт.

 

Тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай фотажурналістыкі

Беларуская фотажурналістыка як феномен сферы нацыянальнай масавай камунікацыі. Фотаілюстрацыя ў прэсе. Традыцыі і наватарства выкарыстання фатаграфіі ў сучасным тэлеэфіры. Разнастайнасць фотаматэрыялаў у інтэрнэце. Дылема прафесіяналізму і аматарства ў сучаснай фотожурналістыцы. Сучасная фотатэхніка, выкарыстанне выяўленча-выразных сродкаў кампазіцыі. Перспектывы развіцця фотожурналістыкі ў кантэксце глабальных інфармацыйна-камунікацыйных працэсаў.

 

Жанравая структура сучаснай фотажурналістыкі

Асноўныя віды жанраў сучаснай фотажурналістыкі. Асаблівасці такіх інфармацыйных жанраў, як фотазаметка, фотазамалёўка і фотарэпартаж. Фотакарэспандэнцыя, фотанарыс і фотамантаж як інструменты дасягнення мэтаў публіцыстычнага ўздзеяння на аўдыторыю. Праблемы пастановачных, арганізаваных і рэпартажных здымкаў, стварэння псіхалагічнага партрэта ў аналітычных і мастацка-публіцыстычных жанрах фотажурналістыкі.

Жанравыя асаблівасці інтэрнэт-журналістыкі

Жанры ў традыцыйнай і інтэрнэт-журналістыцы. Група інфармацыйных жанраў. Вэб-навіна, анлайн-інтэрв’ю, анлайн-рэпартаж, інтэрнэт-канферэнцыя, хроніка, справаздача. Група аналітычных жанраў. Артыкул, карэспандэнцыя, меркаванне, каментарый, агляд, круглы стол, маніторынг, рэйтынг, прагноз. Спецыфіка аналітычных матэрыялаў у інтэрнэце. Матэрыялы мастацка-публічыстычай скіраванасці.

Асаблівасці мовы вэб-публікацый розных жанраў. Спецыфіка сеткавага тэксту. Феномен інтэрнэт-лексікі. Сеткавы жаргон. Гіпертэкст як фундаментальны прынцып пабудовы інфармацыйных і аналітычных матэрыялаў. Аналіз тэкстаў паводле аб’ёму, арганізацыі, наяўнасці аўдыя-, фота- і відэаілюстрацый. Лід, вынаскі, банэры.

 

Журналістыка як від культуры

Публіцыстычная прырода журналісцкага выказвання. Асаблівасці прафесійнай журналісцкай камунікацыі. Суадносіны лагічных і вобразных сродкаў у журналісцкай творчасці. Праблема журналісцкага наратыву.

 

32. Віды літаратурна-мастацкай крытыкі і прынцыпы аналізу твораў мастацтва

Віды мастацтва: вызначэнне, прынцыпы класіфікацыі, спецыфіка іх крытычнага асэнсавання. Крытыка як самаўсведамленне культуры і мастацтва. Крытэрыі эстэтычнай ацэнкі мастацкага твора. Крытыка імпрэсіянісцкая (суб’ектыўная) і нарматыўная (дагматычная).

 

33. Сістэма жанраў у сучаснай літаратурна-мастацкай крытыцы

Дыялог, артыкул, творчы партрэт, рэцэнзія, нарыс, эсэ як асноўныя жанры літаратурна-мастацкай крытыкі. Жанравая трансфармацыя рэцэнзіі. Крытык vs мастак: артыкуляцыя суб’ектыўнасці.

 

Задачы і функцыі літаратурна-мастацкай крытыкі

Асаблівасці творчага метаду літаратурна-мастацкай крытыкі. Асноўныя адрасы крытыкі, яе маральна-эстэтычныя высновы. Роля і месца крытыкі ў творчым і літаратурным працэсах. Навукова-публіцыстычная прырода крытыкі. Твор – аўтар – мастацкі працэс як аб’екты крытыкі.

 

Спецыялізаваныя беларускія выданні па культуры і мастацтве

Газета “Літаратура і мастацтва” – вядучае штотыднёвае выданне творчай інтэлігенцыі Беларусі. Газета “Культура”, часопіс “Мастацтва” і іншыя выданні. Спецыялізаваныя выданні па літаратуры і кінамастацтве (“Маладосць”, “Полымя”, “Нёман”, “На экранах” і інш.).

 

36. Асаблівасці літаратурна-мастацкай крытыкі ў масавых выданнях

Ад літаратурна-мастацкай крытыкі да арт-журналістыкі. Мінімізацыя асноўных жанраў літаратурна-мастацкай крытыкі ў масавых выданнях. Феномен масавай культуры ў другой палове ХХ ст.

 

Пісьменніцкая крытыка: асаблівасці жанру і стылю

Беларуская літаратурна-мастацкая крытыка ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.: творчыя аб’яднанні і іх выданні. М. Багдановіч – крытык: асноўныя тэмы і жанры выступленняў у друку. Крытычная спадчына С. Палуяна, М. Гарэцкага, І. Замоціна. З гісторыі літаратурнай крытыкі беларускіх пісьменнікаў: этапы станаўлення і развіцця.

 

38. Пытанні нацыянальнай культуры ў СМІ

Крытыка аб выяўленчым мастацтве розных відаў. Беларуская кінакрытыка і кіназнаўства: станаўленне, развіццё, сучасныя тэндэнцыі. Музычнае мастацтва і крытыка: разнавіднасці формаў і спецыфіка іх асэнсавання. Традыцыі і сучасны стан беларускай тэатральнай крытыкі.

 

Публіцыстычная прырода літаратурна-мастацкай крытыкі

Гісторыя літаратуры (мастацтва) і крытыка: суадносіны паняццяў. Крытыка і бягучы літаратурны працэс. Грамадзянскі пафас крытычнага выказвання. Аб’ектыўнае і суб’ектыўнае ў крытыцы. Спосабы аргументацыі ацэнак і вывадаў у крытычным тэксце. Крытычнае меркаванне ў сістэме літаратурнага факта.

 

Пытанні сучаснага беларускага мастацтва і журналістыка.

Паняцці традыцыі і наватарства ў мастацкім працэсе. Новыя плыні, напрамкі, школы ў сучасным мастацкім працэсе Беларусі. Беларускае сучаснае мастацтва ў агульнаеўрапейскім кантэксце. Пошук новых формаў адлюстравання сучаснага мастацтва ў журналісцкіх тэкстах.

ІІІ. Пытанні па агульнапрафесійных дысцыплінах.

Журналісцкае расследаванне

Журналісцкае расследаванне як від дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі: суб'ект, аб'ект, прадмет, асноўныя асаблівасці. Этапы журналісцкага расследавання: ад выбару тэмы да падрыхтоўкі публікацыі. Спецыфічныя метады пошуку інфармацыі. Тыпалогія журналісцкага расследавання.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-19; просмотров: 367; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.202.45 (0.007 с.)