Политические репрессии 30-х гг ххв 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Политические репрессии 30-х гг ххв



Адносна дэмакратычнае развіццё сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў у краіне, характэрнае для пачат-ку і сярэдзіны 20-х гг, прыняло пад іх канец і асабліва ў пачатку 30-х гг. выразна акрэсленыя камандна-адміністрацыйныя рысы.Перш за ўсё гэта праявілася ў эканоміцы, пераважна ў прымусовым ажыццяўленні калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Метады і формы правядзення розных мерапрыемстваў сталі рэгламентавацца. Пачаўся адыход ад дэмакратыі.

Беларускі народ, як і іншыя народы, што пражывалі ў СССР, верыў, што будуе сацыялізм. 1 ўсё гэта адбывалася ва ўмовах фарміравання і дзейнасці камандна-адміністрацыйнай сістэмы і культу асобы Сталіна.У другой палове 30-х гг. культ асобы і звязаныя з ім безза-конне і рэпрэсіі атрымалі юрыдычнае афармленне. Лютаўска-сакавіцкі пленум (1937г.) ЦК УКП(б) прыняў не маючую ніякай логікі формулу аб тым, што па меры ўмацавання сацыялізму кла-савая барацьба ў краіне будзе абвастрацца. Аўтарам яе быў Сталін. Гэта формула з'явілася тэарэтычным абгрунтаваннем усяго таго беззаконня, што тварылася ў краіне.У 30-я гг. у грамадскім жыцці назіралася цесная сувязь паміж сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным напрамкамі дзейнасці, моцная залежнасць грамадскіх спраў ад пераўтва-рэнняў у эканоміцы. Так, згодна з пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 27 студзеня 1930 г. у БССР прызначаліся датэрмінова перавыбары тых сельскіх Саветаў, якія не спраўляліся с задачамі калектывізацыі. На гэтай аснове былі праведзены перавыбары 61,9% сельскіх Саветаў рэспублікі.У вострай барацьбе праходзілі чарговыя выбары Саветаў. А самі Саветы стваралі толькі бачнасць улады прадстаўнікоў працоўных мас. Іх фарміраванне адбывалася на аснове ды-рэктыўных указанняў, што выключала крытыку партыйна-дзяр-жаўных органаў, спаборніцтва кандыдатур.Але афіцыйная прапаганда падавала ўсё так, што быццам у БССР, як і ў цэлым у СССР, усё адмыслова і дабрачынна: грамад-ска-палітычнае жыццё ідзе "дэмакратычным" шляхам, павыша-ецца ўдзел працоўных не толькі ў дзейнасці Саветаў, але і ў іншых грамадскіх арганізацыях, у тым ліку і ў прафсаюзах.Не так актыўна, але ўсё ж такі раслі і рады камсамола. Частка з іх у далейшым уступае ў партыю. Камсамол поўнасцю падпарадкоўваўся партыі.У снежні 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, а ў 1937 г.—Канстытуцыя БССР. У іх былі запісаны не толькі абавязкі, але і правы грамадзян. Але паўсядзённая практыка, масавыя арэшты і рэпрэсіі сведчылі аб страшэнных парушэн-нях асноўных закакадаўчых актаў.У перадваенны час у грамадска-палітычным жыцці БССР з'явіліся новыя жорсткія рысы. Яны былі звязаны з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. "Аб пераходзе на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы тыдзень і аб забароне самавольнага пакідання рабочымі і служачымі прадпрыемствау і устаноу". У адпаведнасці з гэтым указам толькі за 1 месяц у БССР было асуджана за прагулы каля 4 тыс. чалавек.Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 30-я гг. было адзначана шматлікімі рэгламентацыямі. Яны былі абумоў-лены фарміраваннем адміністрацыйна-каманднай сістэмы і культу асобы, якія прывялі да ўсталявання дыктатарскага рэжыму. У выніку не толькі ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, але і ў палітычным жыцці былі зроблены вялікія дэфармацыі з іх цяжкімі вынікамі. Але ўсё гэта прыкрывалася бачнасцю дэмакратыі.Складванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы стала магчымым па раду прычын:1) адносна нізкага ўзроўня граматнасці насельніцтва, і ў першую чаргу сялян;2) фактычнай адсутнасці дэмакратычных традыцый і на-ват схільнасць да моцнай улады;3) мэтанакіраванага і паступовага узмацнення партыйнага і савецкага бюракратычнага апарату;4) адсутнасці дэмакратычнай сістэмы вылучэння кіруючых кадраў;5) рэгулярнай прапагандысцкай апрацоўкі насельніцтва;6) імкненнем Сталіна і яго акружэння да неабмежаванай улады.У сярэдзіне 30-х гг. адбылося зрошчванне партыйнага апарату з дзяржаўным. У яго руках паступова сканцэнтрава-лася заканадаўчая і судовая ўлада.3 пераходам да фарсіраванай індустрыялізацыі і гвалтоў-най калектывізацыі ў БССР дыктатарскі рэжым пачаў умацо-ўвацца. Ва ўсіх сферах жыцця была зроблена стаўка на дыктат.У 30-я гг. разгорнуліся масавыя рэпрэсіі. Першая іх хва-ля прыйшлася на 1930—1931 гг. Беларускую інтэлігенцыю абвінавацілі ў "нацыянал-дэмакратызме". Па справе "Саюза вызваленння Беларусі" праходзіла 90 чалавек. Сярод іх—Чар-вякоў, Жылуновіч, Купала, Прышчэпаў і інш.Другая хваля рэпрэсій адбылася ў 1933-1936 гг. у перы-яд чысткі партыі і адмены партыйных Білетаў. Кампартыя Беларусі скарацілася напалову. Маштаб рэпрэсій пашыраўся з кожным годам. У 1937—1939 гг. адбылася трэцяя хваля масавых рэпрэсій. Узрасла жорсткасць прыгавораў. У 1937 г. значная колькасць арыштаваных прысуджалася да вышэйшай меры—расстрэлу. Па усім былым СССР, у тым ліку і на Беларусі, былі раскіданы шматлікія сведчанні такіх злачынстваў—лагеры, турмы, спецпасяленні, месцы масавых забойстваў нявінных ахвяр. Адно з іх—Кура-паты пад Мінскам.Такім чынам, канец 20-х—30-я гг. былі ў гісторыі Беларусі адметным, складаным і драматычным часам. Жыццё праходзіла ва умовах умацавання адмішстрацымна-каманднам сістэмы, фарміравання культу асобы, усталявання сталінскага дыкта-тарскага рэжыму. Гэта паклала адбітак на ўсе бакі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-12-15; просмотров: 35; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.100.48 (0.004 с.)