Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Правапіс звонкіх і глухіх зычныхСтр 1 из 7Следующая ⇒
1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакарэннае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка – рыба, шапка – шапак, магчы – магу, кладка – кладак, даведка – даведацца, дзядзька – дзядзечка, хадзьба – хадзіць, казка – казаць, важкі – важыць, каска – касак, суткі – сутак, просьба – прасіць, касьба – касіць, носьбіт – насіць, малацьба – малаціць, рубчык – рубец, паўзці – паўзу, малодшы – малады; хлеб – хлеба, рог – рога, дзед – дзеда, поезд – поезда, роўнядзь – роўнядзі, сядзь – сядзі, нож – нажа, маж – мажаш, лістаж – лістажу, воз – воза, мазь – мазі, дождж – дажджу, плашч – плашча, рэж – рэжу, а таксама розаг – розгі, мозг – мазгі, лязг – лязгаць, грыб – грыбны, грыбніца, бег – беглы, бегма, загадка – загадны, загадваць, ножка – нажны, мок – мокры, намоклы, пах – пахнуць, прапахлы, выкуп – купляць, пакупнік, выйгрыш – выйгрышны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць. 2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан. § 11. Зычныя д, т і дз, ц 1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішацца адпаведна дз, ц: гарады – у горадзе, народы – у народзе, сады – у садзе, іду – ідзём, вяду – вядзі, вада – вадзяны, грудны – грудзі, люду – людзі, варта – на варце, хата – у хаце, чысты – чысцюткі, выток – выцякаць, карта – на карце, катлы – кацёл, тру – церці, шосты – шэсць, пяты – пяць, латынь – лацінка. 2. Чаргаванне [д], [т] з [дз'], [ц'] адбываецца перад мяккім [в']: два – дзве, дзвесце, рута – руцвяны, мёртвы – мярцвяк, чатыры – чацвёрты, чэрствы – счарсцвелы. Літара ц і дыграф дз перад мяккім [в'] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, цвід, цвіндэк, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст. 3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в'] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве. Гук [т] захоўваецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в'] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва – у бітве, брытва – брытве, брытвенны, клятва – клятве, клятвенны, пітво – у пітве, паства – у пастве. Літары д і т захоўваюцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва – мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва – у Літве. 4. У словах іншамоўнага паходжання (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, захоўваюцца нязменна: літаратура, майстар, рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, медыцына, апладысменты, індык, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура. 5. Перад суфіксамі і злучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ёр-, -еец, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх (у тым ліку перад памяншальным суфіксам -ік-), [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды – сульфідзін, камандаваць – камандзіроўка, камандзір, Індыя – індзеец, індзейскі (але: індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя – гвардзеец, гвардзейскі, мантаж – манцёр, манціроўка, манціровачны, акцёр –актрыса, білет – білецёр; эпізод – эпізодзік, жакет – жакецік, білет – білецік. 6. Дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін, лацінскі (але: латынь). 7. Д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем у імёнах уласных: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Драгічын, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.
Некаторыя cпалучэнні зычных
1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, нц, сл, рн, рц, што і адлюстроўваецца на пісьме: здн – зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў; згн–зн: бразнуць (параўн.: бразгаць), але ў слове абрызгнуць спалу-чэнне згн не спрасцілася; стн – сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост); скн – сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны; стл – сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель); рдн – рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны); 2. Спалучэнні зычных [ск], [ст], [c'ц'] на канцы кораня слова могуць чаргавацца з[шч], што і перадаецца на пісьме: воск – вашчыць, густы – гушчар, хрысціць – хрышчоны, Мінск – Міншчына, Віцебск – Віцебшчына, Глуск – Глушчына. Калі ж каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні – [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка. 3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот. § 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя
1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о: у пачатку слоў: возера, вольха, восень, воспа, вось, вокны, вотчына, войкаць, вобад, воблака, вобласць, востраў, Вогненная Зямля, Вольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абвостраны, адворваць, павойкаць, увосень; але: окаць (і вытворныя ад яго), одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца; перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): вокіс, вокісел, воклік, вокліч, вокрык, вопыт, вобземлю, вобмацкам, вобраз, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, вопіс, водпаведзь, водпуск, водсвет, водступ, вотруб'е і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.; у запазычаных словах: вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць, воцатнакіслы і інш. 2. У формах слоў вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччу; вастрыць, вастрыня, завастрэнне; васьмёра, ваколіца, наваколле, ваколічны. 3. У сярэдзіне некаторых слоў перад націскным о пішацца ўстаўная літара в: ніводзін, Лявон, Лявончанка, Радзівонаў і інш. 4. Прыстаўное в не пішацца ў запазычаных словах перад пачатковым націскным [о]: опера, оперны, ода, Оксфард, о̀мметр, ордэн, офіс і інш. 5. Прыстаўная літара в пішацца: перад націскным каранёвым у на пачатку слова: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў формах такіх слоў і вытворных ад іх незалежна ад месца націску: абвуглены, камѐннавугольны, чатыро̀хвугольнік, завулак, навудзіць, вудзільна, вузлы, вузлаваты, вусаты, чарнавусы, вусач, вучыцца, навука, навучальны, педвучылішча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавухі, залатавуст і інш.; перад прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вусціш, вусцішна, вупраж, ву́згалаўе, вусцілка. 6. Устаўная літара в пішацца: перад націскным у ў сярэдзіне слоў: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў формах такіх слоў і вытворных ад іх незалежна ад націску: павукі, павуцінне, павучок, цівуном, есавульскі, каравульны; перад у ў сярэдзіне слова ў беларускіх уласных назвах: Матэвуш, Матэвушаў, Навум, Навуменка, Навумовіч, Навумчык, Навумаўка, Тадэвуш. 7. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным [у]: у словах іншамоўнага паходжання: угра-фінскі, ультра, ультрафіялетавы, унтэр, унікум, унія, урна; але: вустрыца; перад пачатковым [у] ва ўласных назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ухань, Уэльс і інш. 8. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль. З прыстаўной літарай г могуць пісацца выклічнікі: гэй! го! га! У словах іншамоўнага паходжання перад пачатковым і прыстаўное г не пішацца: іронія, істэрыя, Іспанія.
§ 14. Нескладовае ў і у складовае 1. Нескладовае ў пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем пасля галосных. Пры чаргаванні [у] з [ў]: на пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў); на канцы склада: паў-за, маў-зер, каў-чук, аў-дыенцыя, аў-дыякасета, аў-ра; пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, маўляў, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: кол, вол, анёл, выстрал, скандал, вэрхал, палка, памылка, сеялка, алкаголь, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя; пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Саўмін, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна Влахія, краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян. 2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да урны, Брэсцкая унія, піва ужгарадскае, жанчыны ульчы, групоўка ультра, норма і узус, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць, выклічнікі у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!). 3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх. 4. Гук [у] на пачатку ўласных назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), ва Украіне (за ўкраінцаў), пасля Указа Прэзідэнта (падпісаны ўказы), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.
§ 15. Нескладовае й
1. Гук [і] пасля прыставак на галосны чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й: у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, знайсці, прыйсці, пайшоў, выйду, увайсці, выйшаў, прыйшоў, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне; у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць. У астатніх выпадках пачатковы каранёвы [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны; Прыіртышша, Заішым'е, Заілійскі, праіранскі. 2. У словах, вытворных ад дзеясловаў ісці, іграць з прыстаўкамі на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [і] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш. 3. У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн; але: фае, Мая. Гукавое спалучэнне [й] + галосны ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: на пачатку слова: Ерусалім, Ёфе, Ёська, Яганесбург, Якагама, Емен, еменец, ёркшырскі, Ёжэф, Нью-Ёрк; пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі; пасля галоснага на канцы слова: фае, Мая, секвоя, параноя, Папая.
§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар: замужжа, Залужжа, раздарожжа, маззю, колле, наваколле, карэнне, вараннё, двукоссе, калоссе, суквецце, ноччу, зацішша, узвышша, мышшу, ружжо, рыззё, насенне, вяселле, жыццё, ламачча, піццё, мыццё, забыццё, адкрыццё, свацця, куцця, Уручча, пяццю, дзесяццю, пяццюдзесяццю, пятнаццаццю. Падоўжаны гук [дз'] перадаецца спалучэннем літар ддз: суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя. 2. У словах іншамоўнага паходжання, у тым ліку і ўласных назвах, і вытворных ад іхпадвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя; піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, дурра (расліна), манна, панна, ванна, мадонна; Ганна, Жанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку. 3. Ва ўласных назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і ўсе вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш. ГЛАВА 3
|
||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-19; просмотров: 554; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.116.118.198 (0.005 с.) |