Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя перадумовы фарміравання ВКЛ. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя перадумовы фарміравання ВКЛ.



Да пачатку XIII ст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена на шматлікія ўдзельныя княствы – шматкі былога магутнага Полацкага і Тураўскага княстваў. Невялікія самастойныя княствы сталі лёгкай здабычай для знешніх ворагаў. У самым пачатку XIII ст. актыўнае наступленне з захаду павялі крыжакі, з поўдня неслі смерць набегі манголаў. Спакушаліся на беларускія землі польскія князі і ўладары больш магутных паўднёварускіх княстваў – асабліва Галіцка-Валынскага.

У гэтых абставінах наспела неабходнасць кансалідацыі заходнерускіх княстваў у адзіную дзяржаву. Прычын было некалькі. Па-першае, пагроза фізічнага вынішчэння раз’яднаных княстваў. Па-другое, у інтарэсах развіцця феадальнай гаспадаркі патрабавалася моцная цэнтральная ўлада, якая павінна была абараняць інтарэсы феадалаў і давала магчымасць павялічыць узровень эксплуатацыі залежнага насельніцтва.

Полацк быў паслаблены няроўнай барацьбой з крыжакамі і не здолеў выступіць цэнтрам аб’яднання, як і Тураў, які падпаў у залежнасць ад паўдневарускіх князёў (да таго, у 1240-я гг. тэрыторыя княства была разрабавана манголамі). Цэнтрам збірання беларускіх зямель стаў Наваградак. Таму было некалькі перадумоў.

Вакол Наваградка былі самыя ўрадлівыя землі, горад меў шырокія гандлёвыя сувязі як з суседнімі гарадамі, так і з замежнымі краінамі – Польшчай, Візантыяй, Прыбалтыкай, Блізкім Усходам. У горадзе існавала развітае рамяство – аснова яго – апрацоўка каляровых і каштоўных металаў, апрацоўка жалеза. Да таго Наваградская зямля была адносна небяспечнай – тут ратаваліся ад крыжакоў і манголаў бежанцы з іншых зямель, што значна павышала прадукцыйныя сілы княства. Вызначальную ролю мела суседства з літоўскімі землямі.

У 1230-я гг. у літоўцаў пачаўся працэс утварэння дзяржавы. На чале аб’яднання плямёнаў стаў князь Міндоўг.

Ён накіраваўся на службу да Ізяслава ў Наваградак (сярэдзіна 1240-х гг.). Калі ў 1246 г. Ізяслаў памёр, наваградскае веча выбрала князем Міндоўга з улікам выканання апошнім некаторых умоў – прыняцця праваслаўя і далучэння да Наваградка Літвы. Гэтыя памкненні баярства супадалі з памкненнямі Міндоўга. Дзякуючы аб’яднаным сілам Наваградка і сваіх паплечнікаў у Літве Міндоў далучае землі верхняга Панямоння да Наваградка. Пачаўся працэс утварэння дзяржавы, якая вядома нам з гісторыі пад назвай Вялікае княства Літоўскае.

Узмацненне Наваградка вызвала незадавальненне галіцкіх князёў, Лівонскага ордэна, Рыгі і жамойцкіх феадалаў. Пад час 50-70-х гг. XIII ст. ішла жорсткая барацьба як з суседзямі, так і з унутранымі ворагамі. Першыя вялікія князі паказамі выключныя палітычныя здольнасці, каб захаваць народжаную славяна-балцкую дзяржаву.

У 1307 г. Віцень ліквідаваў пагрозу захопу крыжакамі Полацка, у выніку чаго Полацкая зямля канчаткова была далучана да ВкЛ. З мясцовым баярствам было заключана пагадненне – “ряд”, згодна якому Полацкае княства ў ВкЛ атрымала вялікія аўтаномныя правы. Складваўся федэратыўны тып дзяржавы – калі розныя яе часткі мелі розныя правы і розную ступень падпарадкавання цэнтральнай уладзе.

У выніку напружанай барацьбы з палякамі (паходы і сутычкі 1293, 1296, 1306, 1307 гг.) да дзяржавы ў 1315 г. была далучана Берасцейская зямля. Так, акрамя асноўнага дабравольна-дагаворнага шляху ўваходжання славянскіх зямель у склад дзяржавы быў яшчэ і шлях звароту зямель, захопленных ваяўнічымі суседзямі.

У 1320-1330-я гг. былі далучаны Мінская і Турава-Пінская землі, а так сама рэшткі Берасцейскай зямлі. Большая частка сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад славяна-балцкай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Межы княства значна пашырыліся, роля Наваградчыны ў княстве знізілася, таму Гедымін у 1323 г. перанес сталіцу на новае месца – у крывіцкае пасяленне Крывы горад на Віліі, цэнтр адной з валасцей былога Полацкага княства. Новая сталіца – Вільня стала палітычным, культурным, эканамічным і рэлігійным цэтрам беларускіх зямель і захоўвала гэты статус на працягу некалькіх стагоддзяў – да пачатку XX ст.

Абазначыліся асноўныя шляхі далучэння славянскіх зямель да ВкЛ. Гэта:

· дабравольна-дагаварны шлях;

· далучэнне праз шлюб,

· далучэнне зямель праз адваяванне іх у іншаземных захопнікаў.

· вядома, выкарыстоўвалі і іншыя шляхі – згодна старажытнаму вымарачнаму праву – тэрыторыі адыходзілі да вялікага князя калі не заставалася прамых нашчадкаў у яе ўладальнікаў, не грэбавалі і прамым захопам. Але асноўнымі былі першыя тры шляхі.

Стварэнне новай дзяржавы ў Еўропе працягвалася больш стагоддзя. Пачаўся гэты працэс у сярэдзіне XIII ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст. Афіцыйная назва дзяржавы – Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае падкрэслівала шматнацыянальны характар дзяржавы.

 

8. Эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Іх роля ў развіцці Еўропы.

Эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў прыпадае на другую палову 15-16 стагоддзі.

Найбольш значныя з іх:

1. Адкрыццё Амерыкі Х.Калумбам у 1492 годзе;

2. Адкрыццё марскога шляху з Еўропы ў Індыю вакол Афрыкі Васка дэ Гама ў 1497-99 гг.;

3. Першае плаванне вакол свету ў 1519-1521 гг. пад кіраўніцтвам Магелана

Да іх можна таксама аднесці шэраг падарожжаў славянскіх землепраходцаў на поўначы і далёкім усходзе.

Значэнне геаграфічных адкрыццяў у наступным:

1. Яны паклалі пачатак новай эпохі – прагрэсу і калоній;

2. Садзейнічалі пераадоленню сярэнявечнага правінцыялізму, распачаўся працэс стварэння акеанічнай глабальнай цывілізацыі – межы свету значна пашырыліся, адбывалася сацыяльнае ўзаемадзеянне: гандлёвыя, палітычныя, культурныя кантакты праходзілі праз акеаны, злучаючы паміж сабой кантыненты;

3. Аказалі значны ўплыў на ўнутранае жыццё Еўропы – змясціліся гандлёвыя цэнтры, адбылася рэвалюцыя ў светапоглядзе людзей, пачаўся працэс фарміравання новага тыпу грамадскіх адносін – капіталістычных адносін;

4. Падцвердзілі шарападобнасць зямлі;

5. Сцвердзілі адзінства зямнога жыцця;

6. У выніку іх з’явіліся новыя астранамічныя і фізіка-матэматычныя тэорыі, паводле якіх Зямля аказалася не цэнтрам завершанага і дасканалага космасу, а часткай сонечнай сістэмы і бясконцага сусвету;

7. Адбылося станаўленне і развіццё тэхнічных навук, біялогіі, медыцыны, эксперыментальных даследаванняў;

8. На больш высокі ўзровень узняліся гуманітарныя навукі – свецкая філасофія, археалогія, адкрыццё кнігадрукавання, узлёт рэалістычнага мастацтва і станаўленне нацыянальных літаратур;

9. Хуткае развіццё еўрапейскага рацыяналізму – сцверджваецца ўяўленне аб пазнанні свету, аб пазнанні законаў, якія кіруюць ім, аб навуцы як галоўнай вытворчай моцы грамадства, сцверджваецца асаблівая каштоўнасць разума, прагрэса навукі і тэхнікі;

10. Адбылося ўзаемаабагачэнне культур.

 

9. Адраджэнне і Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі. Рэлігійна-культурныя аспекты развіцця беларускіх зямель у ХVІ – ХVІІІ стст.

 

XV – першая палова XVII стст. – перыяд развіця культуры, які атрымаў у Еўропе назву Адраджэнне. Ён характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў, літаратур і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным светапоглядам. Дзякуючы трывалым сувязям з Еўропай, беларуская культура так сама пазнала ўплыў ідэй Адраджэння, але тут меліся свае асаблівасці. Рысы Рэнесанса назіраліся ў архітэктуры, графіке, асвеце і свецкіх відах мастацтва. Можна гаварыць аб шматграннасці і варыянтнасці рэнесанснай культуры на Беларусі.

Адукацыя захоўвала рэлігійны характар. Пры праваслаўных цэрквах і манастырах існавалі школы, у іх праграму навучання ўваходзілі: царкоўна-славянская граматыка, матэматыка, філасофія, тэалогія. Разам з тым, пры праваслаўных брацтвах (гэта грамадскія аб’яднанні прыхажан) у Вільні, Магілёве, Слуцке, Бярэсце, Полацку і інш. дзейнічалі брацкія школы з больш шырокай праграмай, што ўключала вывучэнне замежных і класічных (лацінскай і грэчаскай) моў, гісторыю, рыторыку.

Пашырэнне агульнага ўзроўня адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У XIII-XVI стст. цэнтрамі перапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры, дзяржаўная канцылярыя ў Вільне, канцылярыі буйных феадалаў. Ствараліся значныя кнігазборы – бібліятэкі. Найбольш вядомымі былі: бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора; бібліятэкі манастыроў у Спраслі, Вільне, Слуцку, Пінску; а так сама кнігазборы навучальных устаноў (езуіцкіх калегіўмаў і акадэміі) і прыватныя зборы магнатаў (Раздзівілаў, Сапегаў).

Заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання – выдатны гуманіст і асветнік Францыск Скарына. У 1517-1519 гг. ён у Празе пераклаў і выдаў (з каментарыямі) Псалтыр і 22 кнігі Старога запавету Бібліі. У 1522 г. ён пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую на тэрыторыі ўсходніх славя друкарню, з якой вышлі “ Малая падарожная кніжыца ” (1522 г.) і “ Апостал ” (1525 г.).

У 1550-я гг. у Бярэсці пачала працаваць пратэстанцкая друкарня Мікалая Радзівіла Чорнага – першая на Беларусі. Першую кірылічную кнігу (на старажытнабеларускай мове) – Катэхізіс выдалі Сымон Будны і Лаўрэнці Крышкоўскі ў Нясвіжскай друкарні ў 1562 г

У 1570-я гг. у маёнтку Цяпіна на Полаччыне заснаваў друкарню Васіль Цяпінскі. Ён выдаў “Евангелле” на царкоўна-славянскай мове з паралельным перакладам на беларускую мову. Рускія першадрукары – Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пасля выгнання з Масквы працавалі на Беларусі ў маёнтку Р.Хадкевіча Заблудава.

На змену летапісанню разам з Адраджэннем ў XVI ст. прыйшла гістарычная проза і мемуарыстыка: “Баркулабаўскі летапіс”, “Дзённік” Федара Еўлашоўскага, “Пхвала гетману Канстанціну Астрожскаму” (пасля 1514 г.).

У сувязі с прыняццем Берасцейскай уніі 1596 г. шарокае распаўсюджанне атрымала палемічная літаратура. На старонках выданняў шлі інтэлектуальныя бітвы паміж прыхільнікамі ўніі (П.Скарга, І.Пацей) і прыхільнікамі праваслаўя і пратэстантызму (К.Філалет, М.Сматрыцкі, С.Будны, Клірык Астрожскі).

У XIV – пачатку XVI стст. асноўны тып манументальных мураваных пабудоў – гэта замак. Менавіта ў XIV ст. з’явіліся цалкам мураваныя замкі-кастэлі, квадратныя ў плане з башняй-данжонам (Крэва, Ліда, Трокі, Меднікі).

Езуіты прынеслі на Беларусь новы архітэктурны стыль – барока. Першы ўзор архітэктуры барокка на тэрыторыі Рэчы Паспалітай – гэта Нясвіжскі езуіцкі касцёл, які ў 1587-1593 гг. будаваў выдатны архітэктар Джаванні Бернардоні. Для барока характэрны пабудовы ў форме базілікі з плоскім фасадам. Пабудовы вызначаліся плаўнасцю ліній і багатым знешнім і ўнутраным дэкорам.

З пашырэннем магдэбурскага права ў гарадах узнікла грамадзянская архітэктура – ратушы, дзе месціліся органы самакіравання (Нясвіж, другая палова XVI ст.).

У пачатку XVI ст. складваецца беларуская іканапісная школа. Найболь папулярны сюжэт у іконапісе – выявы Маці Боскай Адзігітрыі (Багародзіцы).

У свецкім жывапісе вылучаецца некалькі накірункаў. Партрэты-іконы характэрны для XIV ст., як прыклад – партрэт-ікона Ефрасінні Полацкай. Выкананы такія партрэты з улікам канонаў іконапісання.

Гістарычна склалася, што Беларусь знаходзіцца на памежжы дзвух хрысціянскіх канфесій – праваслаўя і каталіцтва, гэта адбілася на рэлігійнай гісторыі краіны, культуры і менталітэце народа.

На працягу XIXIII стст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была выключна праваслаўнай. Пашырэнню каталіцтва спрыяла падзенне Канстантынопаля ў 1453 г. і рост канфрантацыі з Масквой. Вялікае княства ўсё болей арыентавалася на каталіцкі Захад. Тым не менш, на працягу XVI – сярэдзіны XVI стст. праваслаўе заставалася галоўнай рэлігіяй княства,

XVI ст. вызначаецца значнай ступенню верацярпімасці ва ўнутранай палітыке. Гэта стала добрай глебай для распаўсюджання ідэй Рэфармацыі ў княстве.

Рэфармацыя – гэта шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух, узнік у пачатку XVI ст. у Заходняй Еўропе з мэтай паслабіць уладу каталіцкай царквы і асабіста Папы Рымскага. Ініцыятарам яе была буржуазія – новы клас, што ў працэсе нараджэння пачаў барацьбу з найбольш адыёзнымі праявамі феадалізму. Асноўныя патрабаванні – дэцэнтралізаваць, дэмакратызаваць, зрабіць таннай царкву; ліквідаваць манастыры, культ, абраднасць, духавенства як замкнёную касту, секулярызаваць (канфіскаваць на карысць дзяржавы) царкоўную маёмасць – былі распрацаваныя ў працах Марціна Лютэра, Жана Кальвіна, У.Цвінглі.

У ВкЛ ідэі рэфармацыі праніклі да 1540 гг., але рэфармацыйны рух меў тут значныя асаблівасці ў развіцці. Развівалася рэфармацыя на феадальнай аснове, галоўнай двіжучай сілай былі буйныя феадалы і шляхта, галоўны рэлігійны накірунак – кальвінізм

У 1054 г. адбыўся канчатковы раскол хрысціянскай царквы на заходнюю – каталіцтва і ўсходнюю – праваслаўе. Вялікае княства геапалітычна знаходзілася на мяжы двух рэлігій, таму абедзве канфесіі былі шырока прадстаўлены ў дзяржаве. Неабходнасць рэфармавання царквы разумелі беларускія праваслаўныя іерархі. Супадзенне гэтых фактараў (культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэнне праваслаўнай Масквы, імкненне дзяржаўных кіраўнікоў ВкЛ на ўмацаванне незалежнасці і памкненні Ватыкана на акаталічванне княства) паспрыяла хуткаму правядзенню царкоўнай рэформы – увядзенню ўніяцтва.

Пасля прыняцця ўніі ў 1596 г. знешне нічога не змянілася.. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВкЛ перастала існаваць, была створана грэка-уніяцкая царква.

Уніяцтва праз падтрымку дзяржавы і культурна-асветніцкую дзейнасць паступова пашыралася сярод сельскага насельніцтва і гараджан, дробнай шляхты.

 

 

10. Эканамічныя, палітычныя і духоўныя ўмовы фарміраванне беларускай народнасці (к.ХІІІ – ХVІ стст.).

З развіццём гістарычнай навукі (беларускай і суседніх дзяржаў) былі распрацаваны канцэпцыі паходжання беларусаў.

Старажытнаруская канцэпцыя распрацавана на прыканцы XIX – пачатку XX cтст. рускімі і беларускімі гісторыкамі А.А.Шахматавым, М.У.Токаравым, Я.І.Карнейчыкам. Асноўным палажэннем гэтай канцэпцыі было існавала так званай старажытнарускай народнасці ў межах адзінай старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай Русі. Менавіта са старажытнарускай народнасці растуць карані трох усходнеславянскіх народаў – рускіх, украінцаў і беларусаў. Недахопы гэтай тэорыі: не даказана існаванне гэтай адзінай старажытнарускай народнасці.

Існуе таксама дзве выключаючыя адна адну тэорыі паходжання беларусаў – вялікаруская і вялікапольская, складзеныя на хвалі супрацьстаяння польскай і рускай нацыянальнай ідэй у барацьбе за беларускія землі (канец XIX – пачатак XX стст.). Пастулаты гэтых тэорый вельмі падобныя. Адны сцвярджалі, што беларусы – гэта рускія, а беларуская мова – гэта дыялект мовы рускай, але “пашкоджанай” польскім уплывам, другія –наадварот.

Аўтары крывічскай тэорыі – В.Пагодзін, В.Ластоўскі, М.Кастамараў – сцвярджалі, што продкі сучасных беларусаў – гэта крывічы-палачане. Аднак аўтары праігнаравалі ўдзел у станаўленні беларускага этнасу дрыгавічоў і радзімічаў. Аднак і тут ёсць недакладнасці: беларуская народнасць склалася значна пазней, чым узніклі этнічныя суполкі крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў. Да таго ж, аўтары не ўлічылі ўплыву суседзяў-балтаў у фармаванні беларусаў.

Аўтары балцкай канцэпцыі г.Штыхаў і В.Сядоў сцвярджалі, што беларусы з’явіліся шляхам змяшэння славян і балтаў. Але ў выніку гэтых працэсаў утварыліся дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

Сучасная канцэпцыя, якая ўлічвае амаль усе акалічнасці этнічных працэсаў на Беларусі распрацавана М.Піліпенкам. На першым этапе, калі ішло рассяленне славян на Беларусі, у выніку дыфузійных працэсаў (асіміляцыя балцкіх плямёнаў) узніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. На другім этапе (X – XI стст.) у выніку эвалюцыйнага працэсу адбылася кансалідацыя насельніцтва ў адзіную славянскую этнічную супольнасць. На трэцім этапе адбываліся працэсы кансалідацыі з заходнімі славянамі, балцкімі і цюркскімі элементамі. У выніку да сярэдзіны XVI ст. узнік беларускі этнас. Менавіта ў гэты час з’яўляецца назва тэрыторыі “Белая Русь”.

Палітычныя ўмовы: адзіныя законы, моцная цэнтралізаваная дзяржава ВкЛ, Магдэбургскае права.

Эканамічныя ўмовы: моцныя гандлёва-грашовыя сувязі паміж гарадамі, фарміраванне эканамічных рэгіёнаў, звязаных гандлем (Магілёўшчына – Полаччына, Гродзеншчына – Берасцейшчына), адзіная матэрыяльная культура.

Духоўныя ўмовы: адзіная рэлігія, адзіныя традыцыі, адзіныя святы.

 

11. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Яе дзяржаўны лад. Становішча ВКЛ у Рэчы Паспалітай.

Люблінская ўнія. У Польшчы, пачынаючы з Крэўскай уніі 1385 г., шырылася ідэя паглынання ВкЛ, што давала польскім магнатам і шляхце магчымасць займаць новыя пасады, набываць новыя багацці, у сваю чаргу, каталіцкая царква магла больш рашуча распаўсюджваць свой уплыў. Шавіністычныя настроі палякаў тым больш вырасталі, чым у больш складаныя абставіны трапляла Вялікае княства Літоўскае. Асабліва відавочна гэта было пад час Лівонскай вайны. Сітуацыя ўскладнялася тым, што шляхта ВкЛ горача падтрымлівала ўнію, бо ў выніку яе яна атрымлівала, як і ў Польшчы, роўныя з магнатамі правы, у тым ліку ў кіраванні дзяржавай. Калі перамовы нічога не далі і паслы ад ВкЛ пачалі раз’язджацца, палякі пайшлі на прамую інкарпарацыю княства. Жыгімонт Аўгуст падараваў Польшчы на вечныя часы ўкраінскія тэрыторыі княства – Валынь, Падляшша, Падолле і Кіеўшчыну. Ва ўмовах Лівонскай вайны гэта было цяжкай стратай для дзяржавы.

Сутнасцю новай уніі было стварэнне адзінай дзяржавы – Рэчы Паспалітай, але яна мела федэратыўны характар. Па ўмовах падпісаных дакументаў у Рэчы Паспалітай выбіраўся адзіны гаспадар, каранаваўся ён толькі ў Кракаве; сабіраўся агульны сейм, яго рашэнні павінны былі выконвацца на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай; касаваліся законы ВкЛ, што супярэчылі ўмовам уніі; феадалы аб’яднанай дзяржавы маглі набываць маёмасць у любым рэгіёне новай дзяржавы; павінна была праводзіцца агульная знешняя палітыка; уводзілася агульная грашовая адзінка, ліквідавалася мяжа паміж дзяржавамі і мытні на ёй; страчаныя ВкЛ украінскія тэрыторыі навекі адыходзілі да Польшчы, а Лівонія знаходзілася ў сумесным валоданні ВкЛ і Польшчы. Але ВкЛ не перастала існаваць пасля Люблінскай уніі. Княства было пастаўлена ў залежнае ад Польшчы становішча, але пэўная самастойнасць была захаваная. У княстве захавалася асобнае войска, дзейнічала сваё заканадаўства, свая судовая сістэма, свая адміністрацыя. Захавалася свая пячатка і беларуская мова дзяржаўнага справаводства. Фактычна, насуперак рашэнням Люблінскага сейма, засталася і свая грашовая сістэма, пры Стэфане Баторым была адноўлена і мяжа.

Шок ад умоў уніі атрымалі і магнаты і шляхта, што так дамагалася аб’яднання з Польшчай. У наступныя дзесяцігоддзі ў княстве праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на аслабленне наступстваў аб’яднання: У 1588 г. быў прыняты трэці Статут ВкЛ. У гэтым галоўным зводзе законаў княства Люблінская ўнія наогул не згадваецца. Насуперак рашэнням 1569 г., у княстве забаранялася прадаваць маёнткі іншаземцам (да іх адносіліся і палякі), дзяржаўныя пасады мелі права займаць толькі ўраджэнцы княства. У Статуце была замацавана норма, згодна з якой гаспадар нес адказнасць за захаванне тэрытарыяльнай адзінасці дзяржавы. Аднак унія засталася, яе вынікамі была паланізацыя і акаталічванне пануючага саслоўя княства – шляхты і магнатаў. Узмацнілася запрыгоньванне сялянства, княства ўцягвалася ў новыя знішчальныя войны. Узмацніўся польскі культурны націск, рэзка пагоршыліся ўмовы для развіцця беларускай культуры. Але ўнія была меньшым злом для ВкЛ у параўнанні з перспектывай быць заваяванымі Іванам IV.

Юрыдычна Люблінская ўнія была ліквідавана 3 мая 1791 г. з прыняццем Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, згодна з якой дзяржава страчвала свой федэратыўны лад.

Выбары караля. Са смерцю Жыгімонта Аўгуста скончылася дынастыя Ягеллонаў, якая правіла ў ВкЛ і Польшчы на працягу амаль 200 год. З’явілася новая традыцыя – выбранне караля з-за мяжы, з іншых каралеўскіх дынастый

У Рэчы Паспалітай магнацкая анархія дасягнула піку развіцця. Менавіта ў 1655 г. упершыню было выкарыстана права “liberum veta”, а у 1663 г. мяцеж шляхты сарваў падрыхтаваны паход на Маскву. Вайна спрыяла ўзвышэнню ролі магнатаў у вырашэнні дзяржаўных спраў. Мелкая і сярэдняя шляхта канчаткова збяднела і ў гаспадарчым плане поўнасцю залежыла ад магнатаў, якія захавалі большую частку багаццяў і памесці якіх былі разбураны толькі часткова. Кароль Ян Казімір, які бачыў гэты разлад у дзяржаве, у 1668 г. адмовіўся ад кароны і выехаў у Францыю.

Прывілей 1447 г. пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняў сялян.

Першы Статут ВкЛ 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Другі Статут ВкЛ 1566 г. замацоўваў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян. Трэці Статут ВкЛ (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых да 20 гадоў, канчаткова пазбаўляў сялян права пераходу ад феадала і залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў.

У канцы XVI – першай палове XVII ст. у ВкЛ канчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 962; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.135.183.89 (0.032 с.)