Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм



У персанажы (як і наогул у любой з’яве, рэчы і г. д.) вы­лу­ча­ец­ца ўнут­ранае і знешняе.

Унутраны свет персанажа, які ўключае ў сябе памкненні, дум­кі, усвя­домленыя пачуцці, а таксама сферу падсвядомага, адлюст­роў­ваецца ў лі­таратурных творах па-рознаму.

На ранніх этапах развіцця літаратуры (старажытнасць, ся­рэд­ня­­веч­ча) унутраны стан персанажа перадаецца больш апасрод­ка­ва­на, ускосна, а не прама і адкрыта. Творы гэтага часу ўзнаўляюць пе­ра­­важна ўчынкі пер­санажаў і толькі ў вельмі нязначнай ступені ўнут­раныя, псі­ха­ла­гіч­ныя матывы гэтых учынкаў. Перажы­ванні ге­роя амаль што поўнасцю за­ле­жаць ад разгорт­вання падзей і па­да­юц­ца галоўным чынам праз знеш­нія праявы. Пры­чым пісьменік ак­цэн­туе ўвагу, як правіла, на адным якім-небудзь па­чуцці, што запа­ланяе ўсю душу персанажа.

Пэўныя зрухі ў адлюстраванні літаратурай унутранага свету пер­­са­на­жаў (як у плане ўзбагачэння непасрэднай гамы перажы­ван­няў, так і ў пры­ёмах і сродках яе перадачы) прынесла эпоха Ад­ра­джэн­ня. Асабліва не­абходна адзначыць у сувязі з гэтым творчасць У. Шэкс­піра, пер­са­на­жы п’ес якога характарызуюцца надзвычай ба­га­тым душэўным жыццём. Менавіта да іх ужо можна з поўным пра­вам прымяняць тэрмін-азна­чэн­не «псіхалагічна напоўненыя».

Пасля некаторага перапынку, звязанага з класіцыстычнай ад­на­лі­ней­на­сцю вобразаў-персанажаў, псіха­лагізм зноў актывізаваўся ў еў­ра­пей­скай літаратуры. Гэта адбылося ў другой палове ХVІІІ ст. у твор­часці пісь­меннікаў-сентыменталістаў («Юлія, ці Новая Элаі­за» Ж.Ж. Русо, «Сен­­тыментальнае падарожжа па Фран­цыі і Італіі» Л. Стэрна і інш.).

Яшчэ большы імпульс развіццю псіхалагізму ў літаратуры на­даў ра­ман­тызм. Пісьменнікі-рамантыкі імкнуліся ўзнаўляць скла­да­ныя, часам над­звычай супярэчлівыя перажыванні сваіх герояў. Ад­нак і на іх твор­ча­сці яшчэ ляжыць пэўны адбітак адналінейнасці па­чуц­цяў (напрыклад, паэ­мы Дж. Байрана, ранніх А. Пушкіна і М. Лермантава).

Аб другой палове ХІХ ст. ужо можна весці гаворку як аб часе поў­на­га і ўсебаковага ўсталявання псіхалагізму ў літаратуры. Асаб­лі­ва шмат у мас­тацкае даследаванне «дыялектыкі душы» сваіх пер­са­нажаў унеслі Л. Тал­стой і Ф. Дастаеўскі. У іх раманах і аповесцях з не­бывалымі да гэ­та­га паўнатой і канкрэтнасцю ўзноў­лены пра­цэ­сы фарміравання думак, па­­чуццяў, намераў чалавека, іх пе­ра­пля­цен­не і ўзаемадзеянне, часам над­звы­чай складанае і супярэчлівае. Ме­на­віта ў гэты час у літаратуры за­ма­ца­валася «рэфлексуючая» асоба (В. Халізеў), якую можна знайсці прак­тыч­на ў любым буйным рэа­ліс­тычным творы.

Пра ХХ ст., пры ўсім тым, што псіхалагізм к гэтаму часу ўжо ста­ла ўвай­шоў у сусветную літаратуру і замацаваўся там, нельга га­ва­­рыць як аб часе яго поўнага і непадзельнага панавання. Справа ў тым, што спа­чат­ку еўрапейская мадэрнісцкая эстэтыка (асабліва ў гэ­тым плане вы­зна­чы­ліся футурысты), а затым і радыкальная са­вец­кая (А. Луначарскі, пра­лет­культаўцы і інш.) з рэзкай крытыкай па­ча­лі ад­носіцца да перадачы пісь­меннікамі нюансаў складанага ду­хоў­нага стану асобы, прызываючы звяр­таць больш увагі на ад­люст­ра­ванне ма­тэрыяльнага свету.

Псіхалагізм, для перадачы якога ў літаратуры намнога болей маг­чы­мас­­цей у параўнанні з астатнімі відамі мастацтва з-за слоў­най воб­раз­на­сці пры­гожага пісьменства, апеліруючай не толькі да па­чуц­цяў, але і не­па­с­рэд­на да розуму чалавека, яго інтэлекту, шмат­стай­ны ў асаблівасцях свай­го выяўлення ў творах. Абазначым яго найбольш важныя раз­на­від­на­­сці, формы выяўлення, а таксама канкрэтныя прыёмы і срод­кі.

Па-першае, псіхалагізм, паводле В. Халізева, можа быць яў­ным, ад­кры­тым, «дэманстратыўным» і прыхаваным, «тайным», «пад­тэкс­та­вым» [89]. Першую разнавіднасць прадстаўляюць творы Ф. Дас­таеў­скага, Л. Тал­стога, У. Фолкнера, К. Чорнага, І. Мележа і інш; другую — І. Тур­ге­­нева, А. Чэхава і некат. інш. аўтараў.

Калі браць формы псіхалагічнага адлюстравання, то іх адзін з су­час­ных расійскіх даследчыкаў псіхалагічнага пісьма А. Есін вы­лучае тры: пра­­мую, ускосную і сумарна-абазначальную. Пер­шая ўтва­ра­ецца ў вы­ні­ку паказу ўнутранага свету персанажаў шля­хам не­па­с­рэд­най аўтарскай пе­радачы-расповеду аб тым, што тво­рыцца ў душах ге­ро­яў. Другая ўзні­кае тады, калі адлюст­роў­ва­ец­ца ўнутраны свет пер­са­на­жаў «праз знеш­нія сімптомы» [90], г. зн. праз пе­радачу мімікі, жэстаў, асаб­лі­васцей рухаў і інш. І трэцяя на­ра­джа­ец­ца ў выніку паведамлення аб дум­ках і пачуццях ге­рояў «з да­па­мо­гай называння, гранічна сціслага аба­зна­чэння тых пра­цэ­саў, што пра­цякаюць ва ўнутраным свеце» [91].

У межах названых форм існуе шмат канкрэтных прыёмаў і сродкаў псі­халагічнага пісьма. Да найбольш рас­паў­сю­джа­ных адно­сяц­ца: 1) апа­вя­данне ад першай асобы; 2) апавяданне ад трэцяй асобы; 3) няў­ласна-прос­тая ўнутраная мова; 4) сумеснае ўжы­ванне апавя­дання ад пер­шай асо­бы і апавядання ад трэцяй асо­бы з іх чарга­ваннем, а так­са­ма па­ра­лель­ным выкарыстаннем няў­лас­на-простай унутранай мовы; 5) псі­ха­ла­гіч­ны аналіз і самааналіз (па­дзел складанага душэўнага стану на пэўныя эле­менты-часцінкі); 6) унут­раны маналог (пры ўмове да­вя­дзен­ня яго да сва­ёй лагічнай мя­жы ён можа перарастаць у «плынь свя­до­ма­сці»); 7) «дыя­лектыка ду­шы»; 8) «мэтавае» псіха­лачна-адцяняючае і па­раў­наль­нае вы­ка­рыс­­танне партрэтных і пейзаж­ных дэталей, а таксама дэ­та­лей рэ­чыў­нага свету.

Як бачна, канкрэтных прыёмаў і сродкаў адлюстра­ван­ня ду­шэўнага ста­ну персанажа, стварэння ўнутранай псіха­ла­гіч­най карціны да­волі мно­га. Галоўнае, каб пісьменнік умела і твор­ча карыстаўся імі.

Наогул жа, практыка выкарыстання ўсяго арсеналу сродкаў, прыё­маў і спосабаў псіхалагічнага пісьма досыць індывідуальная.

Кожны з літаратурных родаў валодае сваімі магчымасцямі псі­ха­ла­гіч­нага адлюстравання. Так, у лірыцы псіхалагізм носіць экс­прэ­­сіўны ха­рак­тар: лірычны герой ці непасрэдна выказвае свае па­чуц­ці, ці імкнецца да самааналізу, ці, урэшце, аддаецца лірычным раз­вагам-медытацыям. Дра­матургічныя творы пэўным чынам аб­ме­жа­ваны ў плане маг­чы­ма­сцей адлюстравання ўнутранага стану пер­са­нажа: гэта дасягаецца толькі праз маналог, жэстыкуляцыю, ін­та­на­цыйнае афармленне гаворкі. Самыя ж вя­лікія патэнцыі псі­ха­ла­гіч­нага пісьма ў эпічным родзе.

 

Партрэт персанажа

Пад партрэтам персанажа падразумяваецца апісанне яго знеш­на­сці (рыс тва­ру, фігуры, позы, мімікі, асаблівасцей жэстыкуляцыі, адзен­ня і г. д.).

«Месца і роля партрэта ў творы, як і прыёмы яго стварэння, роз­няц­ца ў залежнасці ад роду, жанру літаратуры. Аўтар драмы, як пра­віла, аб­мя­жоўваецца ўказаннем на ўзрост персанажаў і агуль­ны­мі ха­рак­та­рыс­ты­камі ўласцівасцей паводзін, што даюцца ў рэ­мар­ках; усё астатняе ён вы­мушаны прадставіць клопатам акцёраў і рэ­жы­сёра. <...> У вершаванай лі­рыцы важным з’яўляецца не столькі ўзнаў­ленне парт­рэтуемага твару ў кан­к­рэтнасці яго рыс, колькі паэ­тыч­на абагуленае ўражанне аўтара. <...> Лі­рыка максімальна вы­ка­рыс­тоўвае прыём за­мены апісання знешнасці ўра­жаннем ад яе» [92]. У эпіч­ным родзе таксама ёсць свае нюансы парт­рэт­най характа­рыс­ты­кі. Самае ж галоўнае, што партрэт персанажа ў творах гэ­тага роду мож­на абмаляваць надзвычай шматпланава і ўсебакова.

Для «высокіх» жанраў, і ў першую чаргу для твораў народна-ге­­ра­іч­на­га эпасу, з’яўляюцца характэрнымі ідэалізуючыя парт­рэты, у якіх аб­ма­­лёўка знешнасці персанажаў надзвычай моцна працуе на вы­яўленне іх ду­хоўнай сутнасці. У такіх творах, як правіла, вельмі мно­га метафар, па­раў­нанняў, эпітэтаў, узятых з арсенала фальк­лор­най паэтыкі.

У гратэскавых партрэтах, уласцівых творам камедыйна-фар­са­вага ха­рактару, асноўная ўвага скіроўваецца на перадачу не ду­хоў­нага, а ма­тэ­рыяльна-цялеснага пачатку ў чалавеку.

Як зазначае В. Халізеў, «пры ўсёй іх супрацьлегласці ідэа­лі­зу­ю­чыя і гра­тэскавыя партрэты валодаюць агульнай уласцівасцю: у іх гі­пер­ба­ліч­на адлюстравана адна чалавечая якасць: у першым вы­пад­ку — цялесна-ду­хоўная дасканаласць, у другім — ма­тэрыяльна-ця­лесны пачатак у яго ма­гутнасці, кажучы сучаснай мо­вай — ві­таль­ная энергія» [93].

Хоць гратэскавыя партрэты знаходзяць выкарыстанне і ў но­вай лі­та­ра­туры, у тым ліку і ў сучаснай, вытокі і асноўнае месца іх пры­мя­нення (як, дарэчы, і ідэалізуючых партрэтаў) — творы ранніх эта­паў і стадый у раз­віцці сусветнага прыгожага пісьменства. З ця­гам часу «ў літаратуры ста­лі пераважаць партрэты, што рас­кры­ва­юць склада­насць і шмат­пла­на­васць аблічча персанажаў. Тут жы­ва­пі­санне знеш­насці нярэдка спа­лу­ча­ец­ца з пранікненнем пісьменніка ў ду­шу героя і псіхалагічным ана­лі­зам» [94]. У такіх партрэтных ха­рак­та­рыстыках увага аўтара больш скан­цэн­троўваецца на тым, «што вы­ражаюць фігуры ці твары, якое ўра­жан­не яны пакідаюць, якія па­чуцці і думкі выклікаюць, чым на іх саміх як жы­вапісуемай да­на­сці» [95].

Партрэт персанажа падаецца, як правіла, у адным месцы ў тво­ры. Час­цей за ўсё ён малюецца тады, калі герой з’яўляецца ў першы раз. Та­кая падача партрэта называецца экспазіцыйнай. Выка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў лі­та­ратуры і лейтматыўны прыём партрэтнай харак­та­рыс­ты­кі, пры якім на адну з рыс знешнасці персанажа, што пера­дае важ­ную ўнутраную якасць яго характару, неаднаразова звяртаецца ўва­га ў творы.

Формы паводзін персанажа

Як зазначае С. Марцьянава, «аўтар мастацкага твора звяртае чы­тац­кую ўвагу не толькі на сутнасць учынкаў, слоў, пе­ра­жы­ван­няў, думак пер­санажа, але і на манеру здзяйснення дзеянняў, г. зн. на формы па­во­дзін. Пад тэрмінам паводзіны персанажа разумеецца ўва­сабленне яго ўнут­ранага жыцця ў сукупнасці знешніх рыс: у жэс­тах, міміцы, манеры га­варыць, інтанацыі, у становішчах цела (по­зах), а таксама — у адзенні і пры­чосцы (у гэтым радзе і кас­ме­ты­ка). Форма паводзін — гэта не проста на­бор знешніх пад­ра­бяз­на­сцей здзяйснення ўчынка, а нейкае адзінства, су­купнасць, цэ­лас­насць. Формы паводзін надаюць унутранай сутнасці ча­лавека (уста­ноў­кам, светаадносінам, перажыванням) выразнасць, пэў­насць, за­кон­чанасць» [96].

Формы паводзін персанажаў узнаўляюцца пісьменнікамі да­во­лі ак­тыў­на, складаючы не менш важную частку мастацкага свету тво­ра, чым улас­на партрэты. Гэтыя два бакі мастацкай данасці пер­са­нажа ўвесь час па­між сабой узаемадзейнічаюць. Разам з тым яны зна­ходзяць у творах роз­нае ўвасабленне. Партрэтныя харак­та­рыс­ты­кі выступаюць, як пра­ві­ла, аднаразовымі і вычарпальнымі: пры з’яў­ленні персанажа на ста­рон­ках кнігі аўтар апісвае яго знешнасць, каб больш да яе не вяртацца. Ха­рак­тарыстыкі ж паводзін звычайна рас­кіданы па тэксце і валодаюць пэў­най разнастайнасцю з эле­мен­та­мі варыятыўнасці.

Мастацкая літаратура нязменна адлюстроўвае культурна-гіс­та­­рыч­ную спецыфіку форм паводзін.

Так, на ранніх этапах развіцця прыгожага пісьменства, а так­са­ма ў лі­таратуры сярэднявечча, узнаўляліся пераважна паводзіны, абу­моў­ле­ныя звычаямі і традыцыямі. Іх можна назваць ры­ту­аль­ны­мі. Такія фор­мы паводзін з’яўляюцца характэрнымі ў першую чаргу для гераічных па­эм, трагедый, рыцарскіх раманаў. Разам з тым у лі­та­ратуры ста­ра­жыт­на­сці і сярэднявечча бытавалі і іншыя формы па­во­дзін персанажаў, больш блізкія да паўсядзённай жыццёвай плыні. Яны адлюстраваліся ў «ніз­кіх» жанрах (камедыях, фарсах, навелах).

Літаратура Новага часу характарызуецца ўзбагачэннем форм па­во­дзін персанажаў. Наступіла эпоха інтэнсіўнага абнаўлення, сва­бод­нага вы­бару і самастойнага тварэння форм паводзін. Так, у эпоху Адраджэння быў выпрацаваны этыкет вольнага, ня­змушанага субяседавання («Дон Кі­хот» М. Сервантэса, «Во­пы­ты» М. Мантэня і інш.). Класіцызм вывеў на авансцэну паводзіны мараліста-рэзанё­ра — прыхільніка грамадзян­скіх дабрачыннасцей (трагедыі П. Кар­не­ля і Ж. Расіна, байкі Ж. Ла­фан­тэ­на, творы павучальнай прозы Ф. Ла­раш­фуко і інш.). Своеасаблівыя фор­­мы паводзін персанажаў выпрацаваліся ў рэ­чышчы сен­тымен­та­ліз­му: жыццё па законах уласнага сэрца і «ка­нон пачуццёвасці» спараджалі ме­ланхалічныя ўздыханні і шчодрыя слё­зы, часам перарастаўшыя ў эк­заль­тацыю і манернічанне. У літаратуры рамантызму палітра форм па­во­дзін персанажаў нао­гул пашырылася. Разам з тым пры імкненні ра­ман­тыз­му да сва­бод­ных форм выяўлення ва ўсім, у тым ліку і ў персанажнай сфе­ры, ён не да канца пазбавіўся пэўнай штучнасці, зададзенасці, «тэат­раль­­насці» сваіх герояў. Гэта канчаткова было выцеснена з пры­го­жа­га пісь­менства (але, заўважым, ненадоўга) толькі ў час ўма­ца­ван­ня ў ім рэа­ліс­тычнага метаду. Справа ў тым, што на мяжы ХІХ–ХХ стст. у твор­ча­сці сім­валістаў, неарамантыкаў, прадстаўнікоў шэ­ра­гу мадэрнісцкіх плы­ней ад­былося пэўнае адраджэнне паводзін пер­санажаў, уласцівае ра­ман­тыз­му, а менавіта погляд героя на свет як бы звысоку, зверху, з позы пра­ро­ка-месіі і выратавальніка ча­ла­вец­тва. Некаторая зададзенасць і штуч­насць форм па­во­дзін пер­са­на­жаў, асабліва ярка выяўленая ў поўным іг­на­раванні героямі аса­­біс­та­га жыцця дзеля агульнага грамадскага даб­ра­бы­ту, характарызуе так­сама даволі вялікую колькасць твораў савецкай лі­таратуры.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 876; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.98.13 (0.013 с.)