Назавіце героя твора паводле яго апісання. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Назавіце героя твора паводле яго апісання.



1) Жанчына чакае шаснаццаць гадоў сына з вайны. (Тэкля, апавяданне «Незагойная рана» В. Быкава)

2) Музыка не павінаваўся князю. За гэта яго закапалі жывым, убілі асінавы кол і зрабілі высокі насым на тым месцы. (гусляр, паэма «Курган» Я. Купалы)

3) Князь падмануў крыжакоў дзеля вызвалення сваёй дачкі і свайго народа. (князь Вячка, урывак з рамана «Меч князя Вячкі» Л. Дайнека)

4) Дзяўчына была новенькая ў класе, дачка агранома. Мела партфель з замком-«маланкай» і ўмела катацца на каньках. (Эма Пшанічная, апавяданне «Мэры Кэт» М. Лупсякова)

5) Настаўнік любіў лацінскую мову і захапіў ёю сваіх вучняў. Загінуў ад рук фашыстаў. (Апалінарый Феакціставіч, апавяданне «Настаўнік чарчэння» І. Навуменкі)

 

КЛАС

Сектар «Аўтар»

Каму належыць аўтарства твора?

1) верш «Трэба дома бываць часцей» (Рыгор Барадулін);

2) байка «Дыпламаваны баран» (Кандрат Крапіва);

3) «Паром на бурнай рацэ» (урывак з рамана «Нельга забыць») (Уладзімір Караткевіч);

4) апавяданне «Губаты» (Генрых Далідовіч);

5) песня «Бяроза з лістом» (народная песня).

 

Сектар «Творчасць»

Якія творы пісьменніка вы ведаеце?

1) Максім Багдановіч (вершы «Раманс», «Слуцкія ткачыхі», «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…», «Санет» («Замерзла ноччу шпаркая крыніца»), і інш.);

2) Янка Купала (верш «Спадчына», паэма «Магіла льва», камедыя «Паўлінка» і інш.);

3) Якуб Колас («О, край родны, край прыгожы!..» (урывак з паэмы «Сымон-музыка»), апавяданне «Хмарка» і інш.);

4) Васіль Быкаў (аповесць «Жураўліны крык»);

5) Аркадзь Куляшоў (верш «Бывай», балада «Маці»).

 

Сектар «Жанр»

Вызначце жанр твора.

1) «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча (верш);

2) «Жураўліны крык» Васіля Быкава (аповесць);

3) «Вечар» Аляксея Дударава (п’еса);

4) «Магіла льва» Янкі Купалы (паэма);

5) «Маці» Аркадзя Куляшова (балада)

 

Сектар «Герой»

Назавіце героя твора паводле яго апісання.

1) Стары чалавек набірае ваду з калодзежа і вылівае яе на зямлю, каб не застойвалася, бо амаль не стала жыхароў у вёсцы. Кожны дзень гутарыць з сонцам. (Мульцік, п’еса «Вечар» А. Дударава)

2) Малады чалавек прыехаў у вёску да маці, каб дапамагчы па гаспадарцы. Жыве ён у Мінску, працуе на заводзе. (Сцяпан, апавяданне «Дзяльба кабанчыка» В. Карамазава)

3) Дзяўчына дзевятнаццаці гадоў супраць волі бацькоў закахалася ў маладога настаўніка і таемна з ім сустракаецца. (Паўлінка, камедыя «Паўлінка» Я. Купалы)

4) Малады баец, вучоны, у акулярах. Заўсёды трымае кнігу ў руках. Загінуў першым. (Фішар, аповесць «Жураўліны крык» В. Быкава)

5) Капітан, карэнны рускі са старой маскоўскай фаміліяй, быў паранены ў сутычцы з паўстанцамі. Дапамагаў кантраляваць паром на Дняпры. У навальніцу дапамог незнаёмай жанчыне перабрацца на другі бераг ракі. (Юрый Гораў, «Паром на бурнай рацэ» (урывак з рамана «Нельга забыць») У. Караткевіча)

 

КЛАС

Сектар «Аўтар»

Каму належыць твор?

1) аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» (Уладзімір Караткевіч);

2) апавяданне «Роднае карэнне» (Максім Гарэцкі);

3) фарс-вадэвіль «Пінская шляхта» (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч)

4) паэма «Песня пра зубра» (Мікола Гусоўскі);

5) апавяданне «Шляхціц Завальня» (Ян Баршчэўскі).

 

Сектар «Творчасць»

Якія творы пісьменніка вы ведаеце?

1) Максім Багдановіч (вершы «Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...»), «Маладыя гады», «Жывеш не вечна, чалавек...», «Плакала лета, зямлю пакідаючы...» і інш.);

2) Янка Купала (вершы «А хто там ідзе?», «Мая малітва» («Я буду маліцца і сэрцам, і думамі...»), «Жняя», «Явар і каліна», «Роднае слова» («Магутнае слова, ты, роднае слова!..»); паэма «Бандароўна» і інш.);

3) Якуб Колас (вершы «Не бядуй!», «Родныя вобразы», «Першы гром», паэма «Новая зямля» і інш.);

4) Францішак Багушэвіч (вершы «Мая дудка», «Хмаркі» і інш.);

5) Максім Танк (вершы «Мой хлеб надзённы», «Завушніцы», «Ты яшчэ толькі намёк на чалавека...», «Не знаю...» і інш.).

 

Сектар «Жанр»

Вызначце жанр твора.

1) «Memento mori» Янкі Брыля (апавяданне);

2) «Новая зямля» Якуба Коласа (паэма);

3) «Непаўторная вясна» Івана Шамякіна (аповесць);

4) «Свіцязянка» Адама Міцкевіча (балада);

5) «Явар і каліна» Янкі Купалы (верш).

 

Сектар «Герой»



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-06-14; просмотров: 224; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.42.196 (0.005 с.)