Руководство народным ополчением 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Руководство народным ополчением



 

1. Для руководства народным ополчением при исполнительных комитетах Советов депутатов трудящихся (областных, районных, сельских) создаются штабы.

 

Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944). Документы и материалы в трех томах. – Мн., 1967. Т. 1. – С. 55–57.

 

УКАЗ ФЮРЭРА АБ УВЯДЗЕННІ ЦЫВІЛЬНАГА КІРАВАННЯ НА НОВАЗАНЯТЫХ УСХОДНІХ ТЭРЫТОРЫЯХ

 

17 ліпеня 1941 г.

 

І

 

Цывільнае кіраванне ў акрузе Беласток прымае обер‑прэзідэнт правінцыі Усходняя Прусія.

Цывільнае кіраванне на тэрыторыі Галіцыі, якая раней належыла Польшчы, прымае генерал‑губернатар.

Тэрыторыя былых свабодных дзяржаў Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама абшар, заселены беларусамі, пераходзяць пад цывільнае кіраванне з падпарадкаваннем рэйхсміністру па занятых усходніх тэрыторыях. Уся тэрыторыя ўтварае рэйхскамісарыят «Остланд», што адпавядае майму ўказу аб кіраванні новазанятымі ўсходнімі тэрыторыямі ад 17 ліпеня 1941 года. Кіраванне малымі ўсходне‑прускімі раёнамі, якія маюць мяжу з былой свабоднай дзяржавай Літва, застаецца ў падпарадкаванні оберпрэзідэнта правінцыі Усходняя Прусія.

 

ІІ

 

Знешнія межы рэйхскамісарыята Остланд і другіх абазначаных раздзелам І тэрыторый будуць мной вызначацца ў адпаведнасці з ходам ваенных дзеянняў і канчаткова ўстанаўлівацца ў бліжэйшы час. Таксама мной будзе вызначаны канкрэтны час увядзення цывільнага кіравання на тэрыторыі і яе частках, якія акрэслены раздзелам І.

 

ІІІ

 

На пасаду рэйхскамісара Остланда я прызначаю гаўляйтэра і обер‑прэзідэнта Генрыха Лозэ. Яго рэзідэнцыя знаходзіцца ў Рызе.

 

Фюрэр

Адольф Гітлер

Начальнік штаба галоўнага камандавання вермахта

Кейтэль

Рэйхсміністр і начальнік імперскай канцылярыі

Д‑р Ламерс

 

ВА‑МА. RW 31/132. Bl. 13.

Публикуется впервые.

 

5. УКАЗ РЭЙХСМАРШАЛА ВЯЛІКАГЕРМАНСКАГА РЭЙХА, УПАЎНАВАЖАНАГА ПА ЧАТЫРОХГАДОВЫМ ПЛАНЕ

 

Берлін, 27 ліпеня 1941 г.

Рэйхсмаршал вялікагерманскага рэйха

Упаўнаважаны па чатырохгадовым плане

Са спасылкай на ўказ фюрэра аб эканоміцы на новазанятых усходніх тэрыторыях ад 29 чэрвеня б.г. загадваю наступнае:

1. У бліжэйшы час мэтай эканамічнага кіравання на занятых рускіх тэрыторыях не з’яўляецца аднаўленне ўсёй гаспадаркі, насупраць, вялікія памеры рускіх тэрыторый і недахоп патрэбных спецыялістаў вымушаюць праводзіць палітыку канкрэтных прыярытэтаў у галіне эканомікі, якая б значна садзейнічала развіццю германскай ваеннай эканомікі. Асобае значэнне мае, такім

2. чынам, вырошчванне зерневых і маслічных культур, здабыча нафты і лёгкіх металаў. Прыярытэтнымі галінамі з’яўляюцца таксама і тыя, якія, як і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі і аўтамабілебудаўніцтва, ствараюць перадумовы для паспяховага вырашэння галоўных задач. Выкарыстанне ўсіх астатніх галін гаспадаркі магчыма на першых парах толькі ў той меры, у якой гэта не будзе адмоўна ўплываць на вырашэнне галоўных задач; яно [выкарыстанне астатніх галін] павінна адкладвацца на задні план да той пары, пакуль не будзе гарантаванае задавальненне германскіх інтарэсаў у названых сектарах, важных ва ўмовах вайны. Такі курс прадвызначае тое, што на розных тэрыторыях захаванне і аднаўленне гаспадаркі будзе адбывацца па‑рознаму.

2. Для таго, каб па магчымасці пазбегнуць спынення вытворчасці ў сельскай гаспадарцы і збоеў у пастаўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, неабходна скараціць пануючую форму гаспадарання – сістэму калгасаў, на крайні выпадак у аблегчанай форме «агульнага двара», і саўгасаў. Вырашальным момантам з’яўляецца тое, каб у сельскай гаспадарцы на занятых тэрыторыях і асабліва ў раёнах, маючых лішкі, прызначаліся нямецкія кіраўнікі, якія павінны спрабаваць дасягнуць на давераных ім прадпрыемствах максімальна высокай вытворчасці, і каб прадукцыя паступала перш за ўсё туды, дзе яна найбольш неабходна для германскай ваеннай эканомікі. Каб на занятых тэрыторыях гарантаваць цэнтралізаваны збор сельгаспрадукцыі і яе размеркаванне ў адпаведнасці з становішчам у харчовым забеспячэнні нямецкага насельніцтва, я лічу неабходным стварыць «Цэнтральнае гандлёвае таварыства Ост па пытаннях збыту і нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі», якое б валодала выключным правам на гандлёвую дзейнасць (манапольнае прадпрыемства) і поруч са зборам і размеркаваннем сельгаспрадукцыі пачало б забяспечваць сельскую гаспадарку на занятай тэрыторыі прамысловай прадукцыяй і спажывецкімі таварамі, пакуль немагчыма адкрыць самастойныя гандлёвыя прадпрыемствы без пагрозы для паставак харчовай прадукцыі.

3. Нафтаздабыча на рускіх тэрыторыях у сілу яе выключнага значэння для германскага вермахта і эканомікі павінна пастаяна знаходзіцца ў руках немцаў. Таму я даручыў кантынентальнай манаполіі па нафце прыняць пад сваё кіраўніцтва ўсе выяўленыя месцазнаходжанні нафты. Я пакідаю за сабой права аддаваць такія загады, адпаведна якім прадпрыемства і іншыя сыравінныя сферы будуць перададзены ў валоданне германскім прадпрыемствам, калі гэта адпавядае інтарэсам германскай эканомікі ў цэлым.

4. Прымаючы прапанову спадара рэйхсміністра эканомікі, я лічу неабходным згадаць, каб наступныя манапольныя таварыствы былі створаны ў адпаведнасці са стандартамі выкладзеных дагавораў і былі накіраваны на месцы іх дзейнасці прадстаўнікамі выканаўчай улады:

а) таварыства па горназдабываючай і металургічнай прамысловасці Остланд павінна кіраваць рускай вуглездабычай, металургіяй і жалезаруднай прамысловасцю ў адпаведнасці з інтарэсамі германскай ваеннай эканомікі,

б) таварыства па выпуску войлаку і прадзільнага палатна Остланд павінна кіраваць рускай прамысловасцю гэтай галіны ў адпаведнасці з інтарэсамі германскай ваеннай эканомікі.

<…>

6. Увогуле выбар сродкаў кіравання галінамі эканомікі, маючых важнае значэнне для вайны, вызначаецца выключна мэтазгоднасцю, г. зн. неабходна пастаянна дабівацца максімальна эфектыўнага кіравання.

У далейшым найбольшай эфектыўнасці кіравання гаспадаркай неабходна чакаць не ад бальшавіцкай калектыўнай гаспадаркі, а ад прыватнай гаспадаркі на аснове кантролю з боку дзяржавы. Такім чынам, захаванне сістэмы калектыўнай гаспадаркі з’яўляецца пакуль вымушанай мерай, якая дапамагае пазбегнуць збоеў у забеспячэнні германскага вермахта і эканомікі, якія могуць узнікнуць у выпадку нечаканага змянення форм гаспадарання.

7. Рашаючым фактарам ва ўсіх мерапрыемствах з’яўляецца ў канечным выніку тое, каб галіны гаспадаркі, якія маюць вырашальнае значэнне для вайны, захоўвалі абсалютны прыярытэт. Я чакаю ад усіх гаспадарчых службаў на занятых усходніх тэрыторыях захавання дадзенага прынцыпу пры любых абставінах.

Герынг

 

ВА‑МА. RW 31/132. Bl. 16–17.

Публикуется впервые.

 

ЦЫВІЛЬНАЕ КІРАВАННЕ НА ЗАНЯТЫХ УСХОДНІХ ТЭРЫТОРЫЯХ (КАРЫЧНЕВАЯ ПАПКА)

 

Частка а: Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі

 

I. Агульныя дырэктывы

 

Агульныя палітычныя і палітыка‑эканамічныя задачы, якія вызначаюцца пры кіраванні новазанятымі ўсходнімі тэрыторыямі, замацаваны ў «Карычневай папцы», частках І і ІІ (для Остланда і Украіны). Згаданыя і зацверджаныя ў іх дырэктывы распаўсюджваюцца на вобласць эканомікі.

Вышэйшыя патрабаванні ў дачыненні да кожнага віду ўпраўлення на новазанятых усходніх тэрыторыях даюць выгаду германскаму рэйху і народу, а таксама Еўропе. Усходнія тэрыторыі вызначаны не толькі для таго, каб іх незалежнае развіццё адбывалася без уліку еўрапейскіх патрэб, наадварот, яны ў значнай меры з’яўляюцца часткай вялікагерманскай і еўрапейскай жыццёвай прасторы, і таму выконваюць свае дакладныя задачы. На занятай тэрыторыі рэйхскамісар Остланда павінен займаць асобае становішча з улікам аб’ектыўных прычын (іншая сістэма развіцця, характар насельніцтва, суседства з рэйхам і г.д.).

У палітычнай і гаспадарчай абласцях неабходна падзяляць задачы з улікам сучаснага ваеннага становішча і будучых планаў. Бліжэйшая мэта для новазанятых тэрыторый – безумоўная перамога сённяшняй вайны, прычым усходнія тэрыторыі павінны садзейнічаць гэтаму ў значнай меры і гарантаваць поўнае забеспячэнне Еўропы прадуктамі харчавання і сыравінай. Гэта бліжэйшая мэта мае перавагу нават у тым выпадку, калі будучыя пераўтварэнні на ўсходняй прасторы будуць знаходзіцца ў супярэчнасці з неабходнымі ваеннымі мерамі. Такое доўгатэрміновае пераўтварэнне з’яўляецца непасрэднай задачай рэйхсміністра па занятых усходніх тэрыторыях. <…>

 

II. Арганізацыя

 

1. Галоўныя ўстановы

Указам фюрэра ад 17 ліпеня 1941 г. аб кіраванні новазанятымі ўсходнімі тэрыторыямі вызначана, што адпаведнае ўпраўленне і агульнае кіраўніцтва германскімі ўстановамі выконваюць рэйхскамісары, якія падпарадкаваны рэйхсміністру па занятых усходніх тэрыторыях, і што кіруючыя ўстановы выключна ад яго атрымліваюць указанні. <…>

У залежнасці ад таго, наколькі доўга асобныя раёны яшчэ будуць знаходзіцца пад ваенным упраўленнем, усе меры, якія адначасова датычацца цывільнага і ваеннага кіравання, павінны ўзгадняцца з эканамічным штабам Ост – галаўным органам штаба па кіраванні эканомікай Усхода. <…>

Ніжэйшыя інстанцыі

<…> новазанятыя ўсходнія тэрыторыі <…> падзяляюцца на рэйхскамісарыяты, генеральныя акругі і акругі, якімі кіруюць рэйхскамісары, генеральныя і акружныя камісары. Найбольш значныя раёны могуць быць аб’яднаны ў галоўную акругу на чале з галоўным камісарам. <…> ў падпарадкаванні рэйхскамісара знаходзіцца агульнае кіраванне ўсёй цывільнай тэрыторыяй. Не з’яўляецца выключэннем з гэтага і гаспадарчая вобласць. Утварэнне гаспадарчых службаў, якія не падпарадкаваны рэйхскамісарам, не можа мець месца на гэтых тэрыторыях.

Рэйхскамісары з’яўляюцца ўпраўляючымі рэйха. На іх тэрыторыі маюць надзвычайную перавагу палітычныя і палітыкаэканамічныя задачы, якія ў апошні час вызначаюцца цэнтралізавана. Рэйхскамісары залежаць таксама ад указанняў, якія яны атрымліваюць з рэйха. З другога боку, займаемая пасада патрабуе ад рэйхскамісараў самастойнасці пры прыняцці рашэнняў. <…>

 

ІІІ. Вытворчасць

 

Агульнае

<…> Занятыя тэрыторыі ў рамках адзінага падзелу працы для ўсёй еўрапейскай эканамічнай прасторы павінны пастаўляць сельскагаспадарчую прадукцыю і прамысловыя сыравінныя лішкі. Дзякуючы такой арганізацыі эканамічных адносін на занятых усходніх тэрыторыях будзе ў значнай меры забяспечвацца не толькі харчаванне і сыравіна для Германіі і кіруемай ёй вялікай эканамічнай прасторы, а будуць дасягнуты і іншыя перавагі:

1. Выключаецца палітычна непажаданая канцэнтрацыя мясцовага насельніцтва ў індустрыяльных цэнтрах,

2. выраб і выкарыстанне інтэнсіўных вытворчасцей застаецца рэйху і былым індустрыяльным краінам Еўропы і гарантуе ім неабходны жыццёвы ўзровень,

3. рынак на занятых тэрыторыях будзе з’яўляцца рынкам збыту і знаходзіцца ў распараджэнні інтэнсіўнай вытворчасці заходніх краін, якія сваімі таварамі могуць весці разлік за сродкі харчавання і сыравіну для прамысловасці.

<…>

ВА‑МА. RW 31/134. S. 5–18.

Публикуется впервые.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-01-14; просмотров: 112; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.102.112 (0.022 с.)