Агляд літаратуры па тэме даследвання 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Агляд літаратуры па тэме даследвання



Уводзіны

 

Іван Мележ-прызнаны майстар жанру раману ў сучаснай беларускай прозе. Гэты жанр у яго настолькі багаты, што пісьменніка называюць зоркай беларускага рамана

Празаічным дэбютам пісьменніка з’яўляецца трылогія «Палеская хроніка», працу над якой ён распачаў яшчэ ў 1960 г. Першая кніга з гэтай трылогіі пабачыла свет у Мінску ў 1961 годзе, праз некалькі год-другая, а потым і апошняя кніга.

У Мележа таксама шмат розных твораў, якія ён друкаваў, адзін з іх «Мінскі напрамак(1952).

Можна сцвярджаць: свае творы-у іх падзейнай і эмацыйнай аснове-Мележ спачатку пражыў і перажыў у сваім рэальным насычаным жыцці. Усё ў іх асабістае, адчутае, перажытае, выпакутаванае. Пішучы пра падзеі агульназначнага зместу, ен піша пра свае адносіны да іх, сваё разуменне гэтых праблем, сваё месца ў іх. Канкрэтныя факты з нялегкага жыцця Івана Мележа не проста ўзнаўляе і апісвае, ён перадае сваё ўражанне ад іх, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае, заўсёды глыбокае.

Увогуле, разнастайныя творы пісьменніка ўяўляюць з сябе ў сукупнасці своеасаблівую гісторыю духоўнага росту і станаўлення чалавека, фарміравання і праяўлення ягоя як індывідуальнасці і асобы, гісторыю яго ў вялікі свет жыцця. Чалавека не абстрактнага, а чалавека пэўнага часу і пэўнай мясцовасці:час і месца ў Мележаўскіх творах вельмі адчувальныя (раман «Мінскі напрамак»).

Іван Мележ вельмі добра адчувае, разумее псіхалогію простага селяніна, цудоўна ўмее перадаць яго здзіўленне, здольнасць перад усім звычайным; пісьменнік праўдзіва, па-майстэрску перадае гатоўнасць чалавечага сэрца адгукнуцца на ўсё прыгожае і добрае ў жыцці, далучыцца да прыроды, успрыняць яе як жывую. Усё пранізана настроем любасці і пяшчоты.

Характэрны ў гэтых адносінах і раман «Людзі на балоце», які быў напісаны ў 1961 годзе. Гэта твор, які прымусіў задумацца над тым, што адбываецца з чалавекам, калі ён вырываецца з прывычнага кола прывычных рэчаў і з’яў, ідзе да новага жыцця, часам навязанага гвалтоўна, ідзе да новых форм узаемаадносін і штодзеннага быцця. Нявечачы душу, чалавек страчвае сябе, губляе сваё месца ў хуткаплынным жыцці і часе. Перспектывы чалавека, рамкі яго зямнога быцця, замкнуты свет штодзённага чалавечага існавання-свет ягоных душэўных памкненняў, і свет разамкнуты, калі распадаецца «сувязь часу», калі парушаюцца векавечныя традыцыі-вось што ляжыць у аснове рамана.

Іван Мележ-таксама і выдатны стыліст. Глыбокі змест сваіх твораў ен перадае праз выкарыстанне шматлікіх вобразных сродкаў. У творах пісьменніка нас кранае свежасць метафар, трапнасць афарызмаў, вялікае багацце сінономаў, а перадусім і сам тон і спосаб маўлення-разважлівы, дасціпна-зычлівы і ў пераважнай большасці ясны.

Пісьменнік, як мастак слова, імкнуўся данесці да чытача жывую народную гаворку, адценні і інтанацыі палескага говару.

Літаратурнае майстэрства Івана Мележа выражаецца ў багацці народнай лексікі, у слоўным жывапісе, на якім ляжыць глыбокі адбітак эмацыянальна яркай вобразнасці, прастаты і дакладнасці.

Слоўны жывапіс пісьменніка праявіўся ў багатай сінаніміі, трапных параўнаннях і алегорыях, у яркіх вобразных азначэннях і глыбокім зместам метафарызацыі слоў-вобразаў. Для стылю Івана Мележа характэрна не толькі адзінкавае ўжыванне метафарызаваных слоў. Ён ахвотна карыстаецца і разгорнутымі фігуральна-пераноснымі азначэннямі. Нярэдка метафарызацыя значэння слоў набывае ў Івана Мележа форму шырока разгорнутай партрэтнай характарыстыкі персанажаў зусімі ўласцівымі іх натуры асаблівасцямі адчуванняў, думак і паводзін.


Тэарэтычныя аспекты даследвання з’явы сінаніміі

Семантычныя сінонімы

 

Сінонімы з’яўляюцца ўвасабленнем народнага слова і дасціпнасці, адлюстроўваюць непаўторнасць вобразнага мыслення беларусаў.

Іван Мележ шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасці сінонімы, якія з’яўляюцца яркім стылістычным сродкам, надаюць экспрэсіўна-эмацыянальную выразнасць мове твораў пісьменніка. Пры дапамозе іх І. Мележ ствараў удалыя вобразы, раскрываў асаблівасці характару чалавека, маляваў выразныя партрэты герояў.Сінонімы, такім чынам, спрыяюць стварэнню своеасаблівага пісьменніцкага стылю.

Наша задача-раскрыць сэнсавую і стылістычную вартасць сінонімаў, а таксама спосабы і прыёмы перадачы дадзеных адзінак ў мове. У мове часцей усяго выкарыстоўваюцца семантычныя сінонімы.

У нашай працы ўсяго налічваецца 26 сінанімічных радоў, у якія уваходціць ад 2 да 42 кампанентаў.

Семантычныя сінонімы ўтвараюць сістэму адценняў аднаго паняцця, яны звычайна нейтральныя па эмацыянальна-экспрэсіўных якасцях.

Значэнні слоў падаюцца паводле «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы».

Увайсці-уступіць, ступіць, узысці, уваліцца, укаціцца, уплысці, уступаць, ступаць, узыходзіць, увальвацца, укочвацца, уплываць

Ступаць. Крочыць, ісці. // рабіць апору на што-небудзь пры хадзьбе.

(Яна з кімсьці ўзрадавана прывіталася, разам з ім ступіла ў свой пакой. [3; ст. 30]).

(…пазнала-перад калёсамі ступаў сівы конь. [3. c т 12])

(Той ужо ступіў к хаце… [2. c т.8])

(Ганна ступіла крок да акна… [1.ст. 58])

Увайсці. Зайсці ўнутр чаго-небудзь, уступіць куды-небудзь.

(Неўзабаве Васіль ўжо ўвайшоў у ваду. [1. c т27])

Убегчы. Увайсці куды-небудзь бягом.

(Ускочыла на ганак, убегла ў пакой, нецярпліва развязала хустку, кудлатая:… [3. ст 27])

Знікнуць, прапасці, запрапасціцца, згінуць, згубіцца, звесціся, перавесціся, заваліцца, дзецца, падзецца, запаветраць, кануць, счэзнуць, прайсці, сысці, выветрыцца, вытхнуцца, развеяцца, разляцецца, змыцца, растаць, расплысціся, разысціся.

Разысціся. Пакінуць меса свайго прабывання, збору, пайшоўшы ў розныя бакі, месцы.

(…хутка пачалі моўчкі, няёмка разыходзіцца. [2. c т.28])

Прыспешваць, падганяць.

Падагнаць. Прымусіць хутчэй ісці, бегчы, ехаць // Прымусіць рабіць, выконваць што-небудзь хутчэй.

(Глушак падганяў усіх… [2. c т.25])

Заключэнне

 

Курсавая праца напісана на матэрыяле твора Івана Мележа» Палеская хроніка». Намі былі даследаваны дзеясловы-сінонімы, ужытыя ў кантэксце мележаўскай трылогіі (127 адзінак), асаблівасці іх функцыянавання, спосабы і прыёмы ўведзеныя ў тэкст. Паказана стылістычная функцыя сінонімаў, мэтазгоднасць іх уключэння ў твор.

Прааналізаваны матэрыял дазваляе зрабіць некаторыя высновы адносна даследаванай тэмы.

Можна вылучыць наступныя прычыны ўжывання аўтарскіх сінонімаў у мастацкім тэксце:

) сінонімы спрыяюць эканоміі моўных сродкаў, што садзейнічае захаванню цэласнасці і лаканічнасці выразаў;

) сінонімы спрыяюць захаванню спецыфічнай этнабытавой атмасферы, адлюстроўваюць асаблівасці жыцця і мыслення беларускага народа;

) Часта аўтарскія вобразныя сродкі з’яўляюцца сродкам моўнай характарыстыкі герояў;

) Беларускамоўная лексіка напаўняе твор неабходнымі асацыяцыямі, спрыяе раскрыццю ўнутранага свету герояў;

) Беларускае нацыянальнае слова ўплывае на чытача, дапамагае захаваць асаблівасці стылю пісьменніка.

Мною былі вылучаны наступныя спосабы ўжывання сінонімаў у тэксце:

) Семантычныя сінонімы яскрава ўжываюцца у мове аўтара, але ж мала ўжываюцца ў мове герояў.

) Стылістычныя сінонімы наадварот шмат ужываюцца ў мове герояў і таксама ў мове аўтара.

) Семантыка-стылістычных сінонімаў вельмі мала, але ж яны таксама ўжываюцца ў мове аўтара.

Трэба адзначыць, што асабліва пільнай увагі пісьменніка патрабуюць частаўжывальныя словы-сінонімы, змена якіх у тэксце прыводзіць да розных яскравых слоў, якія задумаў да нас данесці пісьменнік.

Вынікі нашага даследавання дазваляюць станоўча ацаніць ужыванне сінонімаў ў сваёй стылістычнай мэце. Аўтару ўдалося паказаць шматразавае ўжыванне сінонімаў, захаванне сэнсу слова і непаўторнага нацыянальнага каларыту беларускай лексікі.


Спіс літаратуры

1. Абабурка М. Элементы вусна-гутарковай мовы ў рамане І. Мележа «Людзі на балоце» // Лінгвістычны аналіз тэксту: Матэрыялы семінара. Мн., 1975.С 76-83.

. Адамовіч А. Вяртанне наперад: «Палеская хроніка» І. Мележа // Іменем чалавечнасці: Зб. Крытыч. Арт. Мн., 1986 С. 114-141.

. Гніламёдаў У.Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчвсці: [Для ст. шк. узросту].-Мн.:Нар.асвета, 1984. - 128 с., іл. - (нар. пісьмен-кі БССР).

. Драздова З.У. Тропы і характар аўтарскага мыслення ў «Палескай хроніцы» І. Мележа // Весці АН БССР. Сер.грамад. навук. 1987. №1.

. Драздова З.У. Майстэрства слова: Моўна-стылявыя асаблівасці «Пал.хр.» І.М. - Мн.,:Навука і тэхніка, 1993. - 136 с.

. Кавалева М. Палескія дарогі ў мастацкім тэксце Івана Мележа. // Моўныя адзінкі ў кантэксце: Зб.навук. арт. Мінск 1986.

. Казека Я. Дарога па зямлі: Пра раман І. Мележа «Людзі на балоце» // Казека Я. Гартаванне слова. Мінск 1985.

. Казлова Р.М. Дыялектная лексіка ў палескіх раманах І. Мележа // Беларуская мова і мовазнаўства: Зборнік.Мінск., 1973. Вып.1.

. Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў /Пад рэд. Л.А. Антанюк. - 2-е выд., выпр. і дапоўн.-Мн.:Выш.шк., 1993. - 445 с.

. Куляшоў Ф. Эпічны талент: Нататкі пра жанр, мову і стыль «Палескай хронікі» Івана Мележа // Полымя.1968 №7

. Кулешов Ф.И. Подвиг художника: Лит. путь И. Мележа. - 2-е изд., доп. и перераб.-Мн.; изд-во БГУ, 1982. - 224 с.

12. Ляшук В.Я.Іван Мележ у школе: Дапам.для наст. Мн: Нар.асвета, 1981-126 с., 2 л., іл.

.Мінчанка З.У.Сінонімы - дзеясловы ў «Палескай хроніцы» І. Мележа // Нар.асвета. 1987 №5.

. Цалянчук С. Усімі гранямі слова: Лексіка-фразеалагічная сінаніміка ў рамане І. Мележа «Людзі на балоце» // Полымя.1965 №12

. Юрэвіч У. Лёс чалавека-лёс народа: «Палеская хроніка» Івана Мележа // Выбранае.Мінск, 1987

Уводзіны

 

Іван Мележ-прызнаны майстар жанру раману ў сучаснай беларускай прозе. Гэты жанр у яго настолькі багаты, што пісьменніка называюць зоркай беларускага рамана

Празаічным дэбютам пісьменніка з’яўляецца трылогія «Палеская хроніка», працу над якой ён распачаў яшчэ ў 1960 г. Першая кніга з гэтай трылогіі пабачыла свет у Мінску ў 1961 годзе, праз некалькі год-другая, а потым і апошняя кніга.

У Мележа таксама шмат розных твораў, якія ён друкаваў, адзін з іх «Мінскі напрамак(1952).

Можна сцвярджаць: свае творы-у іх падзейнай і эмацыйнай аснове-Мележ спачатку пражыў і перажыў у сваім рэальным насычаным жыцці. Усё ў іх асабістае, адчутае, перажытае, выпакутаванае. Пішучы пра падзеі агульназначнага зместу, ен піша пра свае адносіны да іх, сваё разуменне гэтых праблем, сваё месца ў іх. Канкрэтныя факты з нялегкага жыцця Івана Мележа не проста ўзнаўляе і апісвае, ён перадае сваё ўражанне ад іх, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае, заўсёды глыбокае.

Увогуле, разнастайныя творы пісьменніка ўяўляюць з сябе ў сукупнасці своеасаблівую гісторыю духоўнага росту і станаўлення чалавека, фарміравання і праяўлення ягоя як індывідуальнасці і асобы, гісторыю яго ў вялікі свет жыцця. Чалавека не абстрактнага, а чалавека пэўнага часу і пэўнай мясцовасці:час і месца ў Мележаўскіх творах вельмі адчувальныя (раман «Мінскі напрамак»).

Іван Мележ вельмі добра адчувае, разумее псіхалогію простага селяніна, цудоўна ўмее перадаць яго здзіўленне, здольнасць перад усім звычайным; пісьменнік праўдзіва, па-майстэрску перадае гатоўнасць чалавечага сэрца адгукнуцца на ўсё прыгожае і добрае ў жыцці, далучыцца да прыроды, успрыняць яе як жывую. Усё пранізана настроем любасці і пяшчоты.

Характэрны ў гэтых адносінах і раман «Людзі на балоце», які быў напісаны ў 1961 годзе. Гэта твор, які прымусіў задумацца над тым, што адбываецца з чалавекам, калі ён вырываецца з прывычнага кола прывычных рэчаў і з’яў, ідзе да новага жыцця, часам навязанага гвалтоўна, ідзе да новых форм узаемаадносін і штодзеннага быцця. Нявечачы душу, чалавек страчвае сябе, губляе сваё месца ў хуткаплынным жыцці і часе. Перспектывы чалавека, рамкі яго зямнога быцця, замкнуты свет штодзённага чалавечага існавання-свет ягоных душэўных памкненняў, і свет разамкнуты, калі распадаецца «сувязь часу», калі парушаюцца векавечныя традыцыі-вось што ляжыць у аснове рамана.

Іван Мележ-таксама і выдатны стыліст. Глыбокі змест сваіх твораў ен перадае праз выкарыстанне шматлікіх вобразных сродкаў. У творах пісьменніка нас кранае свежасць метафар, трапнасць афарызмаў, вялікае багацце сінономаў, а перадусім і сам тон і спосаб маўлення-разважлівы, дасціпна-зычлівы і ў пераважнай большасці ясны.

Пісьменнік, як мастак слова, імкнуўся данесці да чытача жывую народную гаворку, адценні і інтанацыі палескага говару.

Літаратурнае майстэрства Івана Мележа выражаецца ў багацці народнай лексікі, у слоўным жывапісе, на якім ляжыць глыбокі адбітак эмацыянальна яркай вобразнасці, прастаты і дакладнасці.

Слоўны жывапіс пісьменніка праявіўся ў багатай сінаніміі, трапных параўнаннях і алегорыях, у яркіх вобразных азначэннях і глыбокім зместам метафарызацыі слоў-вобразаў. Для стылю Івана Мележа характэрна не толькі адзінкавае ўжыванне метафарызаваных слоў. Ён ахвотна карыстаецца і разгорнутымі фігуральна-пераноснымі азначэннямі. Нярэдка метафарызацыя значэння слоў набывае ў Івана Мележа форму шырока разгорнутай партрэтнай характарыстыкі персанажаў зусімі ўласцівымі іх натуры асаблівасцямі адчуванняў, думак і паводзін.


Агляд літаратуры па тэме даследвання

 

Творчасць Івана Мележа цікавая не толькі ў літаратуразнаўчым плане. Дакладнасць апісання усіх вобразаў, пейзажных замалёвак дасягаецца перш за ўсё пісьменнікам праз моўныя сродкі, моцную арганізацыю яго тэкстаў. Менавіта з гэтага боку і цікавіць творчасць Івана Мележа сучаасных мовазнаўцаў. Мову твораў пісьменніка даследавалі Гніламёдаў У (, Куляшоў Ф.І., Цалянчук С. у сваім артыкуле «Усімі гранямі слова: Лексіка-фразеалагічная сінаніміка ў рамане І. Мележа «Людзі на балоце». На сучасным этапе даследаваннем структурна-стылістычнай арганізацыі мастацкіх тэкстаў Івана Мележа займаецца Драздова З.У. Гэта сведчыць пра тое, што творы пісьменніка ўяўляюць сабой невычэрпную крыніцу мастацкіх сродкаў, якія набываюць сваю сэнсавую непаўторнасць толькі ў канкрэтным мележаўскім радку.

Агульная характарыстыка працы

Беларуская мова вельмі багатая на сінонімы, а гэта, як вядома, маляўнічыя, вобразныя сродкі выказвання думак і нашых пачуццяў. Яны складаюць арыгінальныя сродкі мовы і самабытнае, самароднае багацце нашай мовы. Вывучэнне, а таксама веданне гэтага багацця, умелае валоданне ім - неабходная ўмова для павышэння моўнай культуры кожнага беларуса, хто даражыць родным словам.

Сінанімічнае багацце кожнай мовы накопліваецца шматлікім часам. Асноўнай крыніцай беларускай сінанімікі з’яўляецца жывая народная мова. Таму ў беларусаў найбольш размоўных сінонімаў і асноўная сфера іх выкарыстання - бытавыязносіны.

На сённяшні дзень не ўсе праблемы сінаніміі вырашаны. У любым раздзеле мовазнаўства заўсёды будуць невырашаныя праблемы, бо грамадства не стаіць на месцы, развіваецца, дае свае новыя дасведчанні, патрабуе новых распрацовак, якія адпавядалі б новым кірункам у мовазнаўстве. Зразумела, што іншымі сродкамі мовы не дастаткова дакладна і поўна можна адлюстраваць менавіта тыя думкі, якія намагаўся данесці да чытача аўтар твора, асабліва калі ён быў напісаны некалькі стагоддзяў назад. У кожнай мове ёсць зразумелыя толькі для гэтага народа лексічныя сродкі, бо кожная нацыя развіваецца па свайму гістарычнаму шляху, у кожнага народа ён свой і непаўторны. Зразумела, што гэта абавязкова адлюструецца на складзе мовы.

У курсавой рабоце прадметам даследавання выступаюць сінонімы беларускай мовы ў кантэксце мастацкага твора. І гэта мы будзем разглядаць на прыкладзе трылогіі І. Мележа «Палеская хроніка»,

Мэтай нашай курсавой работы з’яўляецца даследаванне дзеясловаў-сінонімаў у мове мастацкага твора. Для рэалізацыі гэтай мэты мной былі пастаўлены наступныя задачы:

даследаваць з’яву сінаніміі ў тэарэтычным аспекце ў кантэксцемастацкага вора;

правесці семантычны аналіз сінонімаў;

ахарактарызаваць стылістычную функцыю сінонімаў

выпадкі ўжывання адзінкавых сінонімаў-словы ў розных кантэкстахна прыкладзе мастацкага твора

прасачыць залежнасць выбару сіноніма ад яго функцыі - намінатыўнай або стылістычнай.

выявіць і прааналізаваць выпадкі ўжывання адзінкавых сінонімаў у мове аўтара ці ў мове персанажа.

Аб’ектам нашага даследавання з’яўляецца сінанімія ў мове мастацкага твора, а прадметам - дзеясловы-сінонімы ў мове мастацкагатвора.

Наша курсавая праца складаецца з наступных структурных частак: 2 раздзелы, першы з якіх асвятляе тэарэтычны бок вывучэння сінонімаў, у якой прыведзена класіфікацыя сінонімаў, а другі прысвечаны дзеяслоўнай сінінімікі па тэме курсавой працы.

Праца выканана на матэрыяле твора Івана Мележа «Палеская хроніка».



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2020-03-02; просмотров: 462; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.143.111.233 (0.046 с.)