Грамадска-палітычнае і эканамічнае развіццё БССР у 20-х гадах XX ст. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Грамадска-палітычнае і эканамічнае развіццё БССР у 20-х гадах XX ст. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі.



Разбурэнні, беспрацоўе, ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка - незадаволенасць народа, ас. сялянства.Цяжкi эканамічны і паліт. крызіс 1920–21: разбалансаванне паліт. і эканаміч. інтарэсаў. З’явілася нов. эканамічн. палітыка, распрацаваная Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у 1921. Сродкi рэалiзацыi: харч.падатак, кааперацыя, свабоднае прадпрыймальнiцтва i свабодны рынак. Сутнасць нэпа – макс. пад’ём вытворчых сіл і паляпшэнне становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Гал. мэта нэпа - замена харчразвёрсткі харч.падаткам. Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць. 3 віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў к.1922 – нов. грашовыя знакі – чырвонцы.Адменены абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзярж. прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэв. эканоміка Б. пачала адраджацца.Аднак поспехі прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Крызіс збыту, як вынік няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і с/г тавараў.Селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.Меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў.Творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай экан. палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысл-ць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927 аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны узровень. На долю дзярж. прамысл-цi - амаль 3/4 усёй прамысл. прадукцыi. Палепшылiся умовы працы i быту, жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтычная актыунасць рабочых.

Бел-цыя

У міжваенны перыяд (20–30-я) грамадска-паліт. жыццё на Б. было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сац.-эканамічнымі працэсамі.Барацьба двух тэндэнцый. Адна - дэмакратызацыя, другая – працяг палітыкі ваен. камунізму. Пачатак палітыкі беларусізацыі – 1924. З 1923 да сяр. 1924. працэс беларусізацыі прайшоў 1-ую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе падрыхтоўка. Беларусізацыя дзярж. устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі бел.мовы і перавод на яе справаводства.Вырашалася задача актыўнага вылучэння на кіруюч. пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі бел.) насельніцтва. Значных поспехаў дасягнулі бел.літ., нац. бел. тэатр, музыка, жывапіс.Нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці і недахопы, палітыка беларусізацыі з’явілася практычнай спробай ва ўмовах савецкай улады ажыццявіць бел. нац. адраджэнне. Паспяхова праходзiла беларусiзацыя навучальных устаноу. Да 1928 80% школ пераведзена на бел. мову. Бел.мову неслi у масы бел. пiсьменнiкi У.Дубоука, М.Чарот, К.Чорны i iнш. Мастацкiя творы 20-х гадоу сведчаць аб зменах,якiя адбывалiся у грамадстве. Паэма Я.Коласа "Новая зямля" дала цэласнае уяуленне аб спадзяваннях беларус- кага сялянства, яго духоуным патэнцыяле. Развiваецца краязнауства. На сярэдзiну 20-х гадоу у БССР дзейнiчала 240 краязнау-чых арганiзацый. У ходзе беларусiзацыi развiвалася новая галiна у навуцы - беларусазнауства. Плённа працавалi на нiве бел. адраджэння паэт, празаiк Цiшка Гартны; пiсьменнiк М.Гарэцкi; гiсторыкi В.Ластоускi,У.Iгнатоускi, У.Пiчэта; жывапiсец i графiк М.Фiлiповiч; стваральнiк першага беларускага кiнафiльма "Лясная быль" Ю.Тарыч; аутар першай п'есы на бел.мове "Машэка" Е.Мiровiч; кампазiтар, аутар Дзярж. гiмна БССР Н.Сакалоускi... Да 1928 беларусiзацыя дасягнула значных поспехау. Яна аблегчыла барацьбу з непiсьменнасцю, садзейнiчала ажыццяуленню асветнiцкай работы, стварыла пе-радумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаунiцтва у БССР.

 

26. Беларусь у перыяд першых пяцігодак. Індустрыалізацыя і калектывізацыя ў Беларусі.

Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 618; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.218.48.62 (0.006 с.)