Ласіха стаяла як укопаная. Яна часта дыхала, запалыя бакі яе хадзілі хадуном. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Ласіха стаяла як укопаная. Яна часта дыхала, запалыя бакі яе хадзілі хадуном.



— Не бойся, — Міця паклаў руку Валерку на плячо. — Ласі на людзей не нападаюць.

Хлопчыкі саступілі лясному жыхару дарогу і падаліся упра­ва. Але не паспелі яны зрабіць і двух дзясяткаў крокаў, як зза-ду зноў пачуўся тупат. Ласіха забегла ім наперад. На гэты раз хлопчыкі здагадаліся, што ў ласіхі здарылася нейкая бяда і яна просіць у іх дапамогі. Міця зрабіў да яе крок, і яна тут жа павяр-нула назад, пайшла ў драбналесее на высечках. Міця і Валерка рушылі следам. Так яны ішлі за ёю хвілін дзесяць. Нарэшце ласіха спынілася. Проста перад ёю, у глыбокай яме, зарослай дробнымі кустамі і ягаднікам, хлопчыкі ўбачылі маленькае мы-шастае ласяня. Яно тапталася на цыбатых ножках, спрабавала выбрацца, але гэта яму ніяк не ўдавалася.

Міця з Валеркам моўчкі пераглянуліся, паставілі вёдры на зямлю і ўмомант скаціліся ў яму. Ласяня глядзела на дзяцей даверліва і нібы дапытліва.

Ласіха ўвесь гэты час неспакойна тапталася каля ямы і не зводзіла вачэй з хлопчыкаў і малога.

Міця і Валерка дружна падхапілі ласяня. Яно ўсё задрыжа-ла, потым пачало часта перабіраць нагамі, чапляючыся востры-мі капыцікамі за край ямы. Яшчэ намаганне — і ласяня было наверсе.

Калі хлопчыкі вылезлі з ямы, ласіха з ласянём адышліся ўжо далека. Маці ішла наперадзе, высока ўзняўшы прыгожую гала-ву. Ласяня ледзь паспявала за ёю. Раз-пораз яно штурхала маці пад бок, відаць, добра прагаладалася, седзячы ў яме.

Грыша

Навальніца ўсхадзілася неспадзявана.

Калі Дзіма з Колем збіраліся ў ягады, сонца пякло, як і нале-жыць яму пячы ў гарачы летні дзень, а неба было такім чыстым, як старанна вымытае шкло.

Захапіўшыся чарніцамі, сябры і не заўважылі, як лес раптам густа пацямнеў, а ўверсе моцна зашумелі елкі і сосны. Грымнуў пярун такім страшзнным выбухам, што, здавалася, над галовамі рассыпаліся тысячы снарадных асколкаў. Хлопцы кінуліся бег-чы. Лес стагнаў і трашчаў. Маланкі смалілі амаль несціхана, а гром зліваўся ў адну суцэльную кананаду.

Лес, добра вядомы хлопцам, зараз стаў нейкім чужым, не­знаемым і непрытульным. Хлопцы прабеглі яшчэ крыху. Але ніякага прасвету нідзе не відаць. Куды ж яны бягуць, у лагер ці ад лагера? Дзіма спыніўся, углядаючыся наперад. Вецер, здава­лася, цішэў, але грымоты яшчэ бушавалі над лесам.

I вось у гэты момант яны пачулі недалёка ад сябе жывы голас. Хлопцы сцішыліся і чакалі, ці не паўторыцца яшчэ раз гэты жывы дзіўны гук, у якім чуўся нейкі трывожны заклік.

I гэты гук паўтарыўся. Цяпер ужо было ясна, што выхо-дзіць ён з блізкага маладога зарасніку. Хлопцы пераглянуліся і, зразумеўшы адзін аднаго без слоў, кінуліся туды. Асцярожна расхінулі куст і ўбачылі птушаня, якое, мабыць, вывалілася ў час навальніцы з гнязда. Яно разяўляла рот і жаласна папіск-вала. Было відаць, што правае крыльца яго зламана.

Тым часам шум над лесам аціх. Стала святлей, пачуліся пту-шыныя галасы. Гром грымеў глушэй і ўжо дзесьці здалёку, за лесам. Хлопцы зноў успомнілі пра лагер. Але як жа пакінуць пакалечанае, бездапаможнае птушаня?

Пасля доўгіх і розных прапаноў было вырашана аднесці пту­шаня да Веры Андрэеўны, лагернага ўрача. I хоць Коля лічыў, што Вера Андрэеўна толькі людзей лечыць, а не птушак, яго прапанова была прынята. Нікому з хлопцаў не хацелася пакі-даць на пагібель птушаня, якое так бязлітасна пакалечыла на-вальніца.

Выслухаўшы жаласлівую гісторыю пра хворае птушаня, Вера Андрэеўна надзела акуляры і занялася аглядам хворага. Най-перш яна сказала, што хлопцы правільна зрабілі, прынёсшы птушаня ў бальніцу, бо яго сапраўды трэба лячыць. Затым яна выраўняла грачаняці пераламанае крыло, выцерла ранку ёдам і туга перавязала бінтам, загадаўшы сябрам несці хворага на свежае паветра.

Тыдні праз два Вера Андрэеўна зняла бінт, сказаўшы хлоп­цам, што з птушанём усё ў парадку і яно хутка паляціць.

Грачаня за гэтыя дні падрасло і яшчэ больш пачарнела. Хлоп­цы, вядома, не шкадавалі яму самых лепшых ласункаў. Пачуў-шы голас сваіх прыяцеляў, птушаня весела на ўвесь лес крыча-ла і жвава лопала крыллем, спрабуючы ўзляцець.

Аднойчы хлопцы прынеслі Грышку, так яны назвалі грача­ня, чарговы багаты абед і шклянку свежай вады. Але гняздо, якое змайстравалі самі хлопцы, услаўшы яго мякенькай ватай, было пустым.

Сябры радаваліся і сумавалі. Радаваліся, што іх выхаванец ужо стаў дарослым і самастойным, што ён ужо сам здабывае сабе яду, ачышчаючы лясы і сады ад розных шкоднікаў. А сумавалі, бо моцна да яго прывыклі.

Яны доўга і пільна прыглядаліся да шумных мітуслівых гра-коў, і ім здавалася, што ў бязладным птушыным крыку яны чуюць і знаёмы голас свайго Грышкі.

Ваверчанё

Аднойчы вясной да мяне зайшоў ляснік. Ён трымаў шапку, у якой нешта варушылася.

— Ваверчанят прынёс, — сказаў ён, — сіротамі засталіся. Маці ястраб схапіў.

Ваверчанятам не было і месяца. Рыжанькія, з чорнымі бусін-камі вачэй, яны поўзалі па стале, пры гэтым смешна пішчалі. Я ўзяў адно ваверчанё сабе. Шць малако з місачкі яно адмові-лася. Прыйшлося паіць з піпеткі. Цікава было глядзець, як ва­верчанё абхапіла лапкамі піпетку і прыцмоквала. Калі наелася, згарнулася ў клубочак і заснула. Для жылля звярку я выкарыс-таў скрынку, у якой звычайна прадаюць абутак.

Расло ваверчанё не па днях, а па гадзінах. Стала самастойна піць малако з міскі. Кожны дзень здзіўляла сваімі паводзінамі. Яго жыццёвая прастора ўжо не абмяжоўвалася толькі скрын-кай. Ваверчанё падарожнічала па ўсім пакоі і на ўсіх прадме-тах пакідала сляды вострых кіпцюроў. Але ж ці можна было крыўдзіцца на яго?

Асабліва любіла ваверчанё знаёміцца з усім, што было ў маіх кішэнях. Калі я вяртаўся з работы, заўсёды прыносіў яму то кавалачак цукру, то леташні жолуд, то яшчэ што-небудзь смач-нае. Ваверчанё садзілася на плячо і ні на што не звяртала ўвагі. Жалуды яму не вельмі падабаліся. Яно старанна хавала іх за каўнер майго касцюма. Астаткі гасцінца можна было знайсці пад падушкай або пад коўдрай. Больш за ўсё любіла ваверчанё ласку. Гладзіш яго і прыгаворваеш: «Ваверчанё, харошае». Яно ціха ляжыць і ўважліва глядзіць на цябе. А то раптам, як каця-нё, пачне гуляць з рукой. Схаваецца за падушку, потым раптоў-на выскачыць, стараецца ўхапіцца за руку і зноў схавацца. Або ўскочыць на чалавека і пачне бегаць, нібы па ствале дрэва.

I вось наступіла вясна. Аднойчы, калі я адчыніў фортку, ва­верчанё прашмыгнула ў сад. Спахапіўся я праз паўтары гадзіны. Шукаў дома, у садзе, але дарэмна. Ваверчанё знікла. У двары ў нас стаяла вялікая таполя. Вяршыня яе была зламана бурай. Буслы змайстравалі там гняздо, а на галінах і ў дуплах было многа гнёздаў. Ужо днём на гэтай таполі я і знайшоў ваверча­нё. Спачатку я ўбачыў, як хваляваліся і неспакойна крычалі раздражнёныя птушкі. Яны, відавочна, ад кагосьці абаранялі свае гнёзды. Там, на суку, сядзела спалоханае ваверчанё. Яно прыціснулася да дрэва. Калі я дастаў яго, ваверчанё прынікла да маіх грудзей і дрыжала ўсім цельцам.

Прыйшло лета. Усё цяжэй станавілася ўтрымаць вавёрку ў кватэры. Таму я часта ў клетцы выносіў звярка ў сад. Аднойчы раніцай убачыў побач другую вавёрку. Я адчыніў клетку. Ужо праз паўгадзіны шчаслівыя вавёркі ганяліся адна за другой па дрэвах у садзе. А потым яны зніклі.

Прайшло больш за год. Стаяў лістапад. Наступілі першыя за-маразкі. Аднойчы дзеці заўважылі на дрэве вавёрку, якая злос-на цокала на птушак. Затым яна спусцілася, дазволіла ўзяць сябе на рукі. Узрадаваныя дзеці пасадзілі яе ў клетку, паклалі туды хлеба, цукру, жалудоў. Вавёрка спакойна ела. А праз дзень яна ўцякла. Можа, гэта былая мая выхаванка ўспомніла пра свайго гаспадара. А можа, гэта была другая вавёрка. Хто яго ведае.

Сустрэча з падарожніцай

Ужо амаль тыдні два, а можа, і тры, не ішоў дождж. Вечарам нібы збіралася на дождж і неба зацягвалі вялікія шэрыя хмары, а раніцай прасвятлялася. На нізінах высыпала буйная праз-рыстая раса, апоўдні ж зноў моцна пякло сонца. Зямля вельмі перасохла. Калі праязджала па вёсцы нейкая машына, такі пыл узнімаўся, што не было чым нават дыхнуць. А дрэвы на прыся-дзібных участках пакрыліся тонкай сіваватай плёнкаю пылу і здалёк, на сонцы, здаваліся зусім белымі.

Наліўшы біклагу з глыбачэннага калодзежа халоднай, як лёд, вады, я хутка пайшоў у лес.

Ісці полем трэба было кіламетра паўтара і кіламетры тры са-соннікам. За сасоннікам пачыналася дробнае чарналессе, куды я і трымаў кірунак.

Хоць і пякло моцна сонца, на полі неяк дыхалася лягчэй, бо павяваў лёгкі вільготны ветрык. Калі ж я ўвайшоў у сасоннік, дык нібыта апынуўся ў плавільным цэху.

Лапіны сівога сухадольнага моху так перасохлі, што, калі ступаў, мох ламаўся і на ім заставаўся след майго чаравіка. Са ствалоў сосен сачылася густая смала — жывіца, і здавалася, што ёю прапах увесь навакольны свет. Нават стракатыя сойкі, якія звычайна трымаюцца саснякоў, і тыя паразляталіся бліжэй да маладога бярэзніку, моцных дубнякоў, дзе хоць трохі свяжэй-шае паветра і большая вільготнасць.

У сасняку ад гарачыні хутка пачынае балець галава, і таму я спяшаўся як хутчэй прайсці яго. I раптам крокаў за трыццаць наперадзе заўважыў, як нешта шэрае, невядомае мне, паволь-на рухаецца за кустамі арэшніку. Спачатку падумалася, што гэта толькі мне здалося. Калі ж я падышоў бліжэй, то моцна здзівіўся: паўзла балотная вялікая чарапаха. Яна, як адчула небяспеку, галаву і ногі схавала пад свой моцны чарапок. «Вось табе і загадка адразу прыдумалася: хто па вадзе плавае і па зям-лі ходзіць, а з дому не выходзіць...» — падумаў я ў гэты момант і адышоў ад чарапахі на некалькі крокаў.

Калі я схаваўся за высокаю прыгожаю сасною і пачаў на-зіраць, яна высунула сваю маленькую галаву з-пад панцыра, агледзелася па баках, ці не пагражае ёй што, і памаленьку, не спяшаючыся, пасунулася наперад.

Кірунак чарапаха трымала строга на поўдзень. Калі па дарозе трапляліся дрэвы або кусты, яна іх мінала і, нібыта з компасам у руцэ, зноў сунулася на поўдзень.

Але ж куды яна паўзла? Я ніяк не мог дадумацца, бо ў яе наперадзе было кіламетра на паўтара сасняку, потым — поля на тры кіламетры, а за полем зноў пачыналіся саснякі. Да блі-жэйшага балота набіралася кіламетраў каля васьмі.

Я амаль з гадзіну назіраў за ёю. Скажу, што з такою хут-касцю ў дарогу лепш не збірацца. Але, відаць, у чарапашынай галаве не стаяла гэтая вялікая праблема. У чарапахі была свая мэта. Куды кіравалася — яна адна і ведала.

«Шчаслівай табе дарогі, даражэнькая чарапаха», — падумаў я, калі мне надакучыла за ёю назіраць.

Каб хто-небудзь мне раней сказаў, што чарапаха робіць такія вялікіяпадарожжы, дык я ніколі б яму не паверыў.

Удзячная ласіха і дзіўнае ласяня

Асабліва шмат ласёў водзіцца на Палессі. Бяскрайнія лясы, балоты, куды рэдка ступае нага чалавека, былі сапраўдным раз-доллем для гэтых жывёл. Яны любяць і густыя лясы, забало-чаныя ўчасткі, парослыя сасной і вербалозам. Восенню лася можна сустрэць у ціхім бярэзніку ці асінніку.

У той год на Палессі летам і восенню ішлі доўгія і буйныя дажджы. Разгул ял ася паводка, асабліва ў Пінскім раёне, дзе многа рэк, у тым ліку і самая буйная — Прыпяць. Вада шырока разлілася па пойме, і невялікія ўзгоркі ператварыліся ў астраў-кі. На жаль, не ўсе жывёлы своечасова адчулі небяспеку, нека-торыя засталіся на гэтых хілых узгорачках, дзе нават і схавацца няма дзе. Вада не спадала.

Аднойчы даяркі ўбачылі, як па рацэ плылі два звяры, адзін з іх усё больш і больш адставаў. Праз нейкі час першы выбраўся на бераг. «Ласіха, — вызначылі даяркі, — бо без рагоў. А ма­лое — ласяня».

Ласіха атрэслася ад вады і стаяла на беразе. Была яна вельмі вялікай, з цёмна-бурай поўсцю на спіне, шэрай па баках. Паво-дзіла ласіха сябе вельмі неспакойна: у рацэ ж спрабавала вы-плысці яе дзіцяня. Ласяня, было відаць, зусім выбілася з сіл. Хоць тут не вельмі і глыбока, але было ясна, што да берага яно не даплыве.

I тады загадчыца фермы цётка Ева першай рашуча ўвайшла ў ваду, а за ёй яшчэ тры даяркі. Жанчыны падабраліся да лася-няці, паднялі яго галаву над вадой і агульнымі намаганнямі штурхалі наперад. Ласяня не супраціўлялася: відаць, разумела, што гэтыя добрыя людзі яму дапамагаюць.

Амаль на руках вынеслі жанчыны беднае ласяня на бераг. На нагах яно ледзь трымалася, усё аж калацілася ад холаду: ведама ж, позняя восень, вада ледзь не ледзяная. Ласяняці было месяцаў пяць. На яго левай пярэдняй назе крывавіла глыбокая рваная рана. Таму даяркі, паклікаўшы на дапамогу стоража дзеда Антона, неяк дацягнулі ласяня да фермы, што стаяла непадалёку ад ракі. Ласіха ж спакойна назірала за тым, што адбывалася, і калі пераканалася, што яе дзіцяці не пагражае небяспека, павольна пайшла да бліжэйшых лесапасадак.

Даяркі, вядома ж, даглядалі ласяня, але ў іх і сваёй працы хапала. Таму хутка яго забраў на канюшню дзед Антон. Абста-ляваў ён там ласяняці ўтульны закуток, і жыў той, як гаворыц-ца, і гора не ведаў. Дзед два разы на дзень прыносіў яму з фермы сырадой, лячыў рознымі травамі рану, перавязваючы яе чысты-мі мяккімі анучамі. Паступова ласяня ажывала. А ласіха часта выходзіла на край лесапасадкі і ўсё глядзела ў бок канюшні, чуючы, што там яе малое. Аднойчы яна нават выбралася з ля-сочка, падышла да самага будынка, насцярожана прыглядваю-чыся і прыслухоўваючыся да ўсяго.

А ласяня дужэла, набіралася сіл, рана яго паціху зажывала. Аднойчы дзед Антон, наліўшы, як звычайна, у ванначку ма-лака, адлучыўся паглядзець на каня, але забыўся паставіць на месца верхнюю жэрдку загарадкі. Глянуў назад — на яго грозна наступав ласяня. Дзед у куток, а ласяня за ім. Яго від і яўныя намеры нічога добрага не абяцалі. Добра, што ў гэты час выйшлі з кароўніка дзве даяркі і адбаранілі дзеда. А ласяня, пачуўшы волю, ірванула на прастор, дзе каля лесасекі яго чакала ласі-ха. Абое, маці з дзіцем, накіраваліся ў бок лесу. Ласіха ішла не спяшаючыся, некалькі разоў азірнулася назад, паглядзела на канюшню, каля якой стаяў дзед Антон і даяркі. Быццам дзяка-вала за выратаванне яе дзіцяці.

Дзед Антон вельмі любіў успамінаць гэту гісторыю, ахвотна расказваў яе гасцям і звычайна гаварыў, што вось як атрыма-лася, ласіха-то аказалася ўдзячнай, а ласяня зусім несвядомае, дзіўнае нейкае, бо за дабрыню ледзь не затаптала.

Шукаю гаспадара

Пятнаццаць гадоў назад я адпачываў у Абхазіі, у пасёлку, што раскінуўся ўздоўж Чорнага мора больш як на дзесяць кі-ламетраў па адзін і другі бок вусця горнай ракі. Месца было цу-доўнае. Чыстае мора з пясчанымі пляжамі, сцюдзёныя крыніцы з крыштальнай вадой, шчодрае сонца і жыватворнае паветра.

Вяртаўся я з пляжа звычайна праз чыгуначны вакзал. Аку-ратны белы будынак з высокімі вокнамі быў бачны з невялікага марскога прычала, дзе часам прышвартоўваліся прагулачныя караблікі. Чатыры разгалістыя пальмы каля будынка, чырво-яыя і белыя ружы ўпрыгожвалі яго. Здалёк ён здаваўся казач-ным палацам.

Вялікая пляцоўка, якая межавала з платформай, была вы-кладзена каляровай пліткай. Там, у цяньку пальмаў, стаялі чатыры зручныя лаўкі. Менавіта на гэтым месцы я заўсёды прыпыняўся і глядзеў на мора, што зіхацела ў промнях сонца на захадзе. Пад вечар сонца высцілала сцяжынку ад далёкага берага, паступова перафарбоўвала яе з жоўтага ў аранжавы ко­лер, потым у цёмна-чырвоны.

Здзіўляла мяне тое, што ў гэтым месцы заўсёды было шмат бяздомных сабак.

Неяк я прыйшоў сюды раней звычайнага, разгарнуў кніжку і пачаў чытаць. Праз некаторы час адчуў нечы позірк. Падняў-шы галаву, убачыў перад сабой невялікага сабаку, які ўважліва глядзеў на мяне. Цёмна-жоўтая поўсць упрыгожвала галаву і спіну. Грудзі і жывот былі светлыя. Кончыкі кароткіх вушэй звісалі ўніз, але не парушалі гармоніі. Ён глядзеў на мяне, і по-зірк яго быў незвычайны, напружаны.

— Якія ў яго разумныя вочы! — выгукнула жанчына, якая сядзела побач. — I колер вачэй блакітны.

Я паклікаў сабаку. Ён зрабіў у мой бок адзін крок, спыніўся і зноў сеў. Я працягнуў яму пячэнне.

Вочы сабакі напоўніліся нейкай унутранай радасцю. Ён пад-няўся, пераступіў з лапы на лапу, зірнуў на мяне і кінуўся ў ку­сты. Літаральна праз хвіліну сабака вярнуўся. У зубах яго быў кукурузны пачатак. Беражліва паклаў яго перада мной і весе­ла зірнуў мне ў вочы. Трохі пачакаўшы, ён зноў пабег у кусты і прынёс вялікую абгрызеную костку. I таксама паклаў яе каля маіх ног. Я зірнуў на жанчыну. Яна прыціснула далоні да шчок і са здзіўленнем круціла галавой.

— Можа, падзелім падарункі? — з усмешкай запытаў я. Сабака зірнуў на маю суседку, потым на мяне. Вочы зноў

заззялі дабрынёй, і ён зноў пабег у кусты. На гэты раз ён пры-цягнуў вялікі кавалак рагожы.

— Зноў ты мне нацягаў смецця! — зашумела на сабаку пры-біралынчыца. — Усё сабе гаспадара шукаеш? Неразумны! Ды тут амаль у кожнага сабака ёсць. Хто ж цябе возьме? Столькі клопату!

Жанчына хутка склала ўвесь сабачы скарб на рагожу і аднес-ла ў кусты. Сабака пакорліва пайшоў за ёй. Потым азірнуўся і паглядзеў на мяне. Дакору ў яго вачах не было. Быў толькі маўклівы і кранальны смутак.

Шмат часу прайшло з той пары, але я і зараз успамінаю гэты позірк. I не магу забыць, бо часта бачу яго ў вачах кінутых сабак на прыпынках транспарту, каля прадуктовых магазінаў і смец-цевых скрынак.

Цярэшкаў пясец

Калі шторм заціх і Ціхі акіян нарэшце стаў ціхім, капітан падняўся на мосцік.

Азірнуў далягляд і загадаў:

— Лева на борт! Курс дзевяноста градусаў — на Камандоры!

Чыркнуўшы носам па ўспененай хвалі, карабель наш па-вольна павярнуўся і паплыў да Камандорскіх астравоў. Далей за Камандорскімі астравамі — толькі акіян ды чужы амерыкан-скі бераг. Яны першыя сустракаюць новы дзень і, нібы чыр­воны сцяг, праз моры-акіяны перадаюць на Вялікую зямлю сонейка.

За некалькі гадзін карабель наш падышоў да вострава Бе-рынга — аднаго з Камандорскіх астравоў. Кінулі якар за спічас-тымі скаламі, непадалёку ад пасёлка, у якім жывуць алеуцкія звераводы-паляўнічыя.

Нялёгка людзям на такім востраве! Нават хутканогія алені зрываюцца ў прорву з высокіх скал. Няспынныя вятры. Крутыя хвалі заліваюць бераг, дастаюць да самага пасёлка. I — куды ні глянь — усюды вада, бурлівы, гнеўны акіян.

Каля ног нашага праважатага Цярэшкі ляжаў невялічкі звярок. Лісіца не лісіца, але і да сабакі не падобны! Хлопец за-гадкава ўсміхнуўся. Потым штосьці сказаў свайму чацверано-гаму сябру, і той, быццам кот, спрытна ўскочыў яму на плячо. Дзіўны звярок, як каўняром, абвіў хлопцаву шыю. Прымоўк, знерухомеў. Толькі кончык хваста паціху варушыўся, быццам нагадваў, што каўнер жывы.

На далёкай Поўначы, сярод заснежанай тундры можна іншы раз сустрэць невялічкага, крыху падобнага да лісы звера. Стаіў-шыся за кустом нізкарослага кедра, ён доўга падпільноўвае зда-бычу — ленаватых палярных курапатак, шэракрылых гусей і нават лебедзяў, якія падчас пералёту да трапічных краін ся-даюць адпачыць на тутэйшых азёрах. Або ўзяўшы след, палюе на мышэй ці руйнуе качыныя гнёзды.

Гэта пясец, футра якога людзі называюць «мяккім золатам». Яно сапраўды каштоўнае! Пушыстае, моцнае і надзвычай пры-гожае — блакітнага ці снежна-белага колеру.

Бязмежная тундра парасла прыземістым хмызняком. Гэта родны дом вольналюбівага звярка. Не адзін дзень блукаюць па-ляўнічыя, пакуль натрапяць на след пясца. Да сябе блізка ён не падпускае, у рукі не даецца, хоць іншы раз і набліжаецца да самых паселішчаў у пошуках харчу.

Пайшоў аднойчы Цярэшка на паляванне і знайшоў мёртвую самку-пясца і чацвярых напалоханых ацалелых малых. Траіх звяркоў аддаў ён на саўгасную ферму, дзе вырошчвалі пясцоў. А найменшага, бездапаможнага малога пакінуў сабе.

Малако даваў яму, хлеб, але звярок нічога не еў! Вось тады і пайшоў хлопец па востраве шукаць у людзей кошку. Яму ска­зал!, што толькі яна можа выгадаваць пясца.

Адна жанчына пазычыла Цярэшку кошку. Было ў той кошкі некалькі маленькіх сляпых кацянят, але ўзялася яна гадаваць і пясца. Мінаў час. Ыахабным зрабіўся звер! Гоніць кацянят ад маці або ад сподка з малаком, быццам толькі яму трэба есці.

Кацяняты не любілі з ім гуляць. Кволыя яны, маленькія, а пясец вырас неўзабаве. Як толькі пачнуць бегаць, ён лапай балюча б'ецца — так, як калісьці і яго біла кошка.

Пясец увогуле сяму-таму навучыўся ў маці-кошкі. Вось хоць бы і такому: яна, бывала, зубамі пераносіла з кутка ў куток ка­цянят. Пясец таксама стаў іх насіць. Не спадабалася тое мале-чы, бо надта ж вострыя былі зубы ў іхняга «браточка»! А калі яны гуляюць у «малую кучу», бораюцца, хітры пясец заўжды апынаецца зверху.

Нікому яго не адужаць і не перахітрыць!

А Цярэшку звер палюбіў! Калі падрос, за хлопцам па вос-траве бегаць пачаў. Сабакі на яго гаўкаюць. «Што гэта за дзіва такое?» — дзівяцца. А яму хоць бы што — бяжыць сабе за Ця-рэшкам услед.

Прайшло лета, і зіма прайшла. Пясец стаў зусім ручны. Ця-рэшка навучыў яго невялічкі партфель насіць, курапатак з хмыз-няку выганяць.

А ўсё-такі пясец не забывае, чыйго ён роду. Калі бяжыць паўз ферму, дзе пясцы жывуць, заўжды адклікаецца на іх го-лас.

Фомка

Фомка падрос і стаў прыгожым зграбным сабакам з бліску-чай поўсцю. Быў ён не надта вялікі, але даволі дужы, муску-лісты і спрытны. Белыя грудзі і белыя лапы асабліва падкрэслі-валі яго горды і самаўпэўнены выгляд.

Аднойчы Фомка пабачыў, што хлопцы закінулі на плечы рукзакі і ўзялі ў рукі палкі. Падумаўшы, што хлопцы пайшлі ў лес або на рыбалку, Фомка памчаўся за імі.

Некалькі кіламетраў ён не адставаў ад хлопцаў, не паказаў-шыся ім на вочы ні разу. Каля нейкіх будынкаў хлопцы спыні-ліся. Людзей тут было шмат, усе нечага чакалі.

Раптам раздаўся страшэнны грукат і шум. Зямля захісталася пад нагамі, быццам пачалося землетрасенне. Людзі дружна за-крычалі: «Цягнік, цягнік!» Нейкая страшная грамадзіна з гру-катам і свістам імчалася па рэйках. Фомка лёг на жывот і ўвесь дрыжаў. Людзі, спатыкаючыся і чапляючыся за яго, беглі да­лей, а часам наступалі на лапы, але ён толькі жаласна скуголіў.

Яго гаспадар стаяў ужо на прыступцы, але, калі пабачыў пакуты беднага сабакі, сэрца ў яго зашчымела. У адзін момант хлопчык схапіў Фомку, і яны апынуліся ў вагоне. Сабаку акру-жылі з усіх бакоў вясёлыя твары хлопчыкаў. Яго пасадзілі пад лаўку і вельмі строга загадалі легчы і спаць. Але дзе тут заснеш, калі столькі пахаў вакол!

Вылезшы з-пад лаўкі, Фомка ціхенька папоўз паміж чужымі нагамі і клункамі. Ды раптам ён захваляваўся: яго востры нюх улавіў пах труса. I Фомка захацеў пабачыць, дзе ж хаваецца гэты хатні заяц. Яго ахапіў паляўнічы азарт, было толькі адно неадольнае жаданне — знайсці, дзе хаваецца трусік, і злавіць яго. Вось і кошык, а ў ім збіліся ў кучу некалькі звяркоў.

Як рабіў заўсёды на паляванні, Фомка выставіў пярэднія лапы ўперад, выцягнуў морду, вільнуў хвастом і гучна забрахаў, каб паклікаць гаспадара на дапамогу.

Хлопчык пачуў прызыўны голас свайго сябра. Але, перш чым ён паспеў дабегчы, Фомку накінулі на галаву анучу, паднеслі да расчыненага насцеж акна і шпурнулі на хаду з цягніка.

Фомка кулём ляцеў у паветры. Знікла ўсё...

Калі Фомка апрытомнеў, перад ім сядзела незнаемая дзяў-чынка. Кожны дзень дзяўчынка прыносіла яму есці і піць, ля-чыла і змазвала раны, гладзіла і супакойвала яго.

Фомка быў яшчэ зусім малады сабака, таму яго раны хутка загойваліся. Але гора Фомкі станавілася тым больш нясцерп-ным, чым хутчэй ён папраўляўся. У вачах яго застыла туга. Дома засталіся дзеці, хатняя жывёла, там усё было па-іншаму. Хоць гэтая дзяўчынка ласкавая і добрая, але свая хата мілей-шая.

Аднойчы ноччу гаспадыня маленькага доміка пайшла начы-гунку і пакінула веснічкі адчыненыя. Фомка, як страла, пус-ціўся следам.

Ён бег увесь доўгі летні дзень, бег і большую частку цёмнай ночы. Калі зусім сцямнела і над лесам узышоў месяц, жоўты, як галоўка сыру, яго ахапіў адчай і неадольны голад.

Раніцай ён знайшоў у абрыўках паперы хлебныя скарынкі і трошкі прагнаў голад. Гэта яго падбадзёрыла. Але бег ён па вострым шчэбні, таму падушачкі на лапах патрэскаліся і гарэлі. Фомка адпачываў усё часцей, прысядаючы на ўзбочыне дарогі і сумна аглядваючыся па баках.

Хутка сабака неяк пачаў адчуваць, што ён набліжаецца да сваёй хаты. Ён не мог разумець, адкуль з'явілася такое пачуццё, але яно рабілася ўсё больш моцным. Ніякія цяжкасці не маглі ўжо затрымаць яго. Ён пераплыў пару ручаёў, што сустрэліся па дарозе, абмінуў некалькі вёсак, каб не сустрэцца з чужымі

сабакамі. Але ні на момант не выпускаў з поля зроку чыгунку. Увесь час бег уздоўж чыгункі.

I вось нарэшце дом!

Фомка радасна забрахаў:

— Я дома! Дома! Глядзіце, я зноў дома!

А з хаты ўжо выбягалі дзеці.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 3440; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.16.66.156 (0.084 с.)