Вопрос№47 міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку другой сусветнай вайны. Нападзенне нацыстскай германіі на СССР і абарончыя баі на тэрыторыі беларусі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вопрос№47 міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку другой сусветнай вайны. Нападзенне нацыстскай германіі на СССР і абарончыя баі на тэрыторыі беларусі.



Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа.У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі.Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў.Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі.Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета.Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію.За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання.На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін.Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці.Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат.У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму.Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя.Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці.Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. Ужо у пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтрау i груп. Да жнiуня

1941г. было створана 378 атрадау i дыверсiйных груп.Першыя групы з'явiлiся на

тэрыторыi Мiнска, Гомеля, Пiнска,дзе дзейнiчалi падпольныя партыйныя i камса-

мольскiя камiтэты.28 чэрвеня дау першы бой партызанскi атрад пад кiраунiцтвам

В.З.Каржа.У гэты ж час у Кастрычнiцкiм раёне Гомельскай вобласцi змагаецца атрад пад кiраунiцтвам Ц.П.Бумажкова i Ф.I.Паулоускага "Чырвоны Кастрычнiк". Iм першым з партызан 6 жнiуня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Усяго у 1941г. у Бел. было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх ат-

радау i падпольных груп,200 падпольных абкомау,гаркомау,райкомау КП(б)Б i камсамолу..Яго удзель-нiкi правялi рад дыверсiй,ажыццявiлi аперацыю па забойству В.Кубэ (А.Мазанiк,Н.Дрозд,М.Осiпава,Н.Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза).

Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху. З вясны 1942г. пачынаюць з'яуляцца партызанскiя брыгады i злучэннi.1-й Беларускай брыгадай камандавау М.Шмыроу.

 

ВОПРОС№48 Развіццё партызанскага руху і падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Саве́цкі партыза́нскі рух у Белару́сі — партызанскі рух падчас Вялікай Айчыннай вайны супраць нямецкіх акупантаў і іх саюзнікаў на тэрыторыі БССР у 1941—1944 гадах. Асноўнымі арганізатарамі партызанскага руху з'яўляліся супрацоўнікі НКУС з аднаго боку і камуністы, беспартыйныя актывісты, былыя салдаты і камандзіры Чырвонай Арміі з другога боку.

Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі меў агульнанародны характар. Да канца 1941 года ў радах партызан ваявалі 12 000 чалавек у 230 атрадах[1]. Колькасць беларускіх народных мсціўцаў да канца вайны перавышала 374 тыс. чалавек. Яны былі аб'яднаны ў 1255 атрадаў, з якіх 997 уваходзілі ў склад 213 брыгад і палкоў, а 258 атрадаў дзейнічалі самастойна[2].

Пашырэнню і ўмацаванню партызанскага руху ў Беларусі спрыяла вялікая колькасць лясоў, рэк, азёр і балот. Гэтыя геаграфічныя фактары абцяжарвалі эфектыўнае правядзенне немцамі карных мер супраць партызан.

Адной з першачарговых задач беларускіх партызан было перашкода падвозу нямецкіх падмацаванняў да фронту. Па тэрыторыі Беларусі праходзілі наступныя чыгуначныя магістралі: Беласток-Вільнюс-Пскоў, Седлец-Ваўкавыск-Невель, Брэст-Мінск-Смаленск, Брэст-Пінск-Гомель, Брэст-Ковель, Невель-Орша-Гомель і Вільнюс-Мінск-Гомель, агульнай працягласцю 5700 кіламетраў[3]. За гады барацьбы беларускімі партызанамі было падарвана больш за 300 тыс. рэек і пушчана пад адхон 11 128 нямецкіх эшалонаў з жывой сілай і баявой тэхнікай[4].

У развіцці беларускага партызанскага руху можна ўмоўна вылучыць некалькі этапаў:

Першы этап (чэрвень 1941 - лістапад 1942 г.)пачатковы перыяд арганізацыі і развіцця партызанскага руху

Другі этап (лістапад 1942 г. - снежань 1943 г.)перыяд масавага развіцця партызанскага руху

Трэці этап (снежань 1943 - ліпень 1944)заключны перыяд партызанскага руху.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 275; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.36.141 (0.004 с.)