ВОПРОС№35:Обострение соц-эк и полит кризиса в России осенью 1917г. Кастрычницкая рэвалюция и установление советской власти. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

ВОПРОС№35:Обострение соц-эк и полит кризиса в России осенью 1917г. Кастрычницкая рэвалюция и установление советской власти.



Вясной 1917 года яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамiчнае становiшча краiны.У народзе узраслi антыурадавыя настроi.Гэта спрыяла бальшавiкам ажыццяуляць курс шостага з'езда РСДРП(б) на узброенае паустанне. Яны пачалi праводзiць сваiх прадстаунiкоу у Саветы i дабiлiся у гэтым поспеху. Але у Беларусi бальшавiкi мелi большасць толькi у Мiнскiм i Гомельскiм Саветах.Што тычыцца сялянскiх саветау,то iх абсалютная большасць знаходзiлася пад уплывм эсэрау i БСГ.Бальшавiцкая арганiзацыя на Беларусi на 95% складалася з салдат. Гэта давала магчымасць бальшавiкам разгарнуць падрыхтоуку узброеных фармiраванняу (Чырвонай гвардыi) для захопу улады.

25 кастрычнiка 1917 года рабочыя, салдаты пад кiраунiцтвам ЦК РСДРП (б) зверглi Часовы урад.26 кастрычнiка Другi Усерасiйскi з'езд Саветау абвясцiу савецкую уладу у цэнтры i на месцах,прыняу Дыкрэт аб мiры i Дыкрэт аб зямлi.Быу утвораны Часовы рабоча-сялянскi урад

(СНК) на чале з У.I.Ленiным. Апоуднi 25 кастрычнiка бальшавiкi Мiнска атрымалi паведамленне аб перамозе узброенага паустання у Петраградзе.Мiнскi Савет абвясцiу сябе уладай.Па яго указаннi з турмы былi вызвалены салдаты арыштаваныя за антыурадавыя выступленнi.З iх быу арганiзаваны Першы рэвалюцыйны,iмя Мiнскага Савета,полк.Пераходам улады да Саветау ажыццяулялi,

створаныя бальшавiкамi,ваенна-рэвалюцыйныя камiтэты (ВРК),якiя абапiралiся на салдацкiя масы.ВРК Заходняй вобласцi i фронту узначалiлi бальшавiкi Кнорын,Ландар,Мяснiкоу. Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску аказау Камiтэт выратавання, на чале з меньшавiком Калатухiным. Камiтэт увеу у Мiнск Кауказкую дфвiзiю i прад'явiу Мiнскаму Савету ультыматум з патрабаваннем перадачы яму усей улады у горадзе i на Заходнiм фронце.Мiнскi Савет вымушаны быу пайсцi на часовы кампрамiс з Камiтэтам выратавання. Неузабаве да бальшавiкоу Мiнска падаспела дапамога (браняпоезд)i суадносiны змянiлiся

на карысць бальшавiкоу. Уладу у Мiнску i на Заходнiм фронце зноу узяу у

свае рукi ВРК Заходняй вобласцi i фронту.Ён распусцiу Камiтэт выратавання а Калатухiна арыштавалi.Пры дапамозе ВРК бальшавiкi распусцiлi Саветы у якiх не мелi пераважанай большасцi i правялi iх перавыбары,чым забяспечылi устанауленне сваей дыктатуры.Такi характар насiла змена улады у Вiцебску i ГомелiЗ некаторымi асаблiвасцямi так адбылося i у Магiлеве. Савецкi урад аб'явiу генерала Духонiна звергнутым з пасады Глаукаверха рускай армii.Стаука была лiквiдавана,а улада перайшла у рукi ВРК.Вярхойным глауна камандуючым быу прызначаны прапршчык - Крыленка.Забяспечыушы сабе большасць у Саветах бальшавiкi у лiстападзе 1917 года склiкалi з'езды,што адбылiся у Мiнску. Гэта былi iз'езд Саветау рабочых i сялянскiх дэпутатау Заходняй вобласцi,Трэцi з'езд Саветау сялянскiх дэпутатау Мiнскай i Вiленскай губерняу i Другi з'езд армii Заходняга фронту.

Яны прынялi рэзалюцыi,у якiх вiталi устанауленне Савецкай улады i выказалi ёй поуную падтрымку.26 лiстапада трыма з'ездамi быу утвораны Выканаучы Камiтэт Заходняй вобласцi i фронту - Аблвыканкоамзах. Яго старшыней стау бальшавiк Рагозiнскi.Старшыней Савета народных камiсарау Беларусi – Ландэр У лютым 1918 года бальшавiкi амаль завяршылi арганiзацыю Савецкай улады у губернях, паветах i воласцях. Саветы сталi адзiнымi паунапраунымi органамiулады,што праводзiлi палiтыу партыi-бальшавiцкай.

Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі.У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня.Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа.

 

ВОПРОС№32Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі у канцы XIX − пачатку XX стст. і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Агульнарасійскія палітычныя партыі.

У другой палове XIX ст. у грамадскім руху ўзмацнілася разначынна-дэмакратычная плынь, выразнікамі якой сталі рэвалюцыянеры народнікі, якія стварылі ў 1861 г. арганізацыю "Зямля і воля". У 1879 г. арганізацыя "Зямля і воля" распалася на дзве часткі: "Чорны перадзел" і "Народную волю" Народніцкія гурткі дзейнічалі ў Віцебску, Гродна, Мінску Магілёве, Слуцку і іншых гарадах Беларусі.

Усе плыні народнікаў былі перакананы, што сялянская абшчына, каторая існуе амаль ў кожнай вёсцы Расійскай імперыі, гэта ячэйка сацыялізма. Яны былі ўпэўнены, што калі аддаць сялянскай абшчыне ўсю памешчыцкую зямлю і напісаць для яе справядлівыя законы, то прыдзе сацыялізм. Само сабой разумелася, што народнікі планавалі знішчыць царызм, пабудаваць у Расіі дэмакратычную рэспубліку, даць народам PI, у тым ліку і беларусам, культурна-нацыянальную аўтаномію.

У 1884 г. беларускія студэнты Аляксандр Марчанка і Хаім Ратнер, якія вучыліся ў Пецербургу, арганізавалі народніцкую групу "Гоман", якая спрабавала аб’яднаць усе народніцкія гурткі ў Беларусі. Былі таксама выдадзены два нумары газеты "Гоман" дзе беларускія студэнты абгрунтавалі права беларусаў на сваю нацыянальную дзяржаву.

Тры народніцкія плыні адрозніваліся паміж сабой толькі поглядамі на шляхі пабудовы сацыялізму ў Расіі. Бакунін і Ткачоў былі за рэвалюцыю, Лаўроў жа выказваўся за рэфарматарскі шлях.

Бакунін заклікаў сялянства да бунта такога ж як у часы Емельяна Пугачова. Студэнты, якія ўваходзілі ў гэту арганізацыю, пад час канікул уладкоўваліся на працу, дзе працаваў "просты народ" і там спрабавалі весці рэвалюцыйную агітацыю. Часцей за ўсё агітацыя завяршалася здачай агітатараў у паліцыю, а на бунт нікога падняць не ўдалася.

"Народная воля" спрабавала ажыццявіць на практыцы ідэі Ткачова, які сцвярджаў, што царская ўлада надзвычай слабая, не мае ніякай народнай падтрымкі, таму дастаткова забіць некалькі сотняў чыноўнікаў, як ў краіне пачнецца рэвалюцыя, пасля якой прыдзе сацыялізм. Вось народавольцы і займаліся забойствамі вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, прадстаўнікоў царскай сям'і, генералаў і т.п. Іх найбольшым поспехам было забойства беларусам Ігнатам Грынявіцкім цара Аляксандра II ў 1881 г. Практыка паказала, што нават забойства цара не наблізіла грамадства ні да рэвалюцыі ні, тым больш, да сацыялізма.

Пасля забойства ў 1881 г. народнікамі Аляксандра II, усе ўдзельнікі народніцкіх арганізацый былі арыштаваны і ім на змену прыйшлі ліберальныя народнікі, якія спрабавалі ажыццявіць ідэі Лаўрова. Яны адмовіліся ад індывідуальнага тэрора і імкнуліся заняць пасады ў земствах, гарадскіх управах, універсітэтах, школах, іншых дзяржаўных установах, Ліберальныя народнікі імкнуліся пераканаць у народніцкіх ідэях сваіх калег чыноўнікаў, студэнтаў іншую моладзь. У прынцыпе ліберальныя народнікі мелі некаторыя шансы на поспех, паступова яны маглі перавыхаваць грамадства. Але ім моцна перашкодзілі.

У канцы 19 ст пачаў пашырацца сацыял-дэмакратычны рух, што садзейнічаў распаўсюджванню марксістскіх ідэй. У 70-я гады ў Беларусі адбылося 7 забастовак, у 80-я гады – 10, у 90-я гады – ужо 95. У забастоўках былі вінаватыя першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі, у каторых рэвалюцыянеры марксісты навучалі рабочых ідэям марксізму.

Марксісты ў адрознені ад народнікаў гаварылі, што рэвалюцыю павінны здзейсніць рабочыя таму, што яны самыя перадавыя, свядомыя. Акрамя таго, іменна пралетарыят, гэта значыць рабочы клас, з'яўляецца асноўным стваральнікам усіх матэрыяльных благаў, па гэтай прычыне будзе справядліва, калі ў будучым, пасля рэвалюцыі ўсе астатнія класы і слаі грамадства будуць абслугоўваць усе патрэбы пралетарыяў. Што датычыцца класа памешчыкаў і буржуазіі то гэтыя сацыяльныя слаі падляжаць увогуле поўнаму знішчэнню.

У 1891 г. у Вільні адбыўся з’езд яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Літвы, Беларусі і Польшчы, на якім быў утвораны Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Літвы, Польшчы і Расіі (БУНД). Ён адкладваў сацыялістычную рэвалюцыю на далёкую будучыню і галоўнай мэтай лічыў барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча яўрэйскіх рабочых.

У 1898 г. у Мінску прайшоў першы з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый, на якім была ўтворана Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), якая выступіла за звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дыктатуры пралетарыята. Праўда, на другім з’ездзе РСДРП ў 1903 г. партыя раскалолася на бальшавікоў, якія адстойвалі ідэю рэвалюцыі, і меншавікоў, прыхільнікаў рэформ якія паступова прывядуць да сацыялізма.

У 1902 г. узнікла партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў). Эсеры ў асноўным, ветэраны народніцкага руху якія ў пачатку XX ст. ужо адсядзелі свае срокі ў турмах, і павыходзілі на свабоду. На свабодзе яны прыняліся за старае, заняліся індывідуальным тэрорам і падрыхтоўкай да сацыялістычнай рэвалюцыі. У ідэалагічным плане партыя эсераў таксама заставалася на старых народніцкіх пазіцыях і прапагандавала сялянскі сацыялізм.

У гэтым жа 1902 годзе ўтварылася Партыя Польская Сацыялістычная (ППС), якая дзейнічалі ў Літве і Заходняй Беларусі. Яна таксама стаяла на пазіцыях народніцкага сацыялізму, але адначасова выступала за узнаўленне Польшы ў межа 1772 г. У праграме гэтай партыі і выпускаемай літаратуры не было нават і ўспамінаў пра Беларусь.

Пачаткам беларускага нацыянальна вызваленчага руху можна лічыць стварэнне ў 1903 г. братамі Луцкевічамі Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая была пераіменована ў сацыялістычную і прыняла праграму. У ёй прадугледжвалася звяржэнне царызму, перадача зямлі сялянам, перадача фабрык рабочым, развіццё беларускай культуры, прадстаўленне Беларусі краявой аўтаноміі з сеймам у Вільні і ўсенароднае выбранне чыноўнікаў.

Пад уплывам узгаданых палітычных партый у пачатку XX стагоддзя пачаўся ўздым рабочага руху. У 1901 – 1904 гг. адбылося 408 эканамічных і палітычных стачак, у якіх прынялі ўдзел 56 тыс. чалавек. За гэты жа час 59 разоў рабочыя выходзілі на дэманстрацыі. У беларускіх вёсках у 1901 – 1904 гг. адбылося 116 сялянскіх выступлення



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 264; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.254.35 (0.006 с.)