Перакладзіце на беларускую мову і пракаменціруйце. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Перакладзіце на беларускую мову і пракаменціруйце.



Нарастающей мировой стандартизации противостоит гуманитарная культура с ее интересом к индивидуальному, особенному. По-видимому, поиски здорового равновесия

 

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары ў складаных словах.

В…стравугольнік, вугл…род, в…дапранікальнасць, вогн…трывалы, рады…актыўнасць, р…ўнамерны, выс…качастотны, сярэдн…арыфметычны, р…знакаляровы, тэл…граф, электр…лямпа, шкл…крышталічны, знос…стойкі, газ…тэрмічны, рэз…льваметрыя, рэз…льваметрычны, п…літэхнікум, п…літэхнічны, вугл…кіслы, ст…годдзе, ф…таграфія, м…тацыкл, аз…тнатукавы, ф…сфарнакіслы, прыр…дазнаўства, в…семсот, мал…чнакіслы, к…ксагазавы, земл…карыстанне, ст…градусны, ф…тасінтэз, шт…дзень, м…тагонкі, св…еасаблівы.

будут усиливать тягу самых разных народов к своим корням, к «своему родному», близкому, нигде неповторимому и в том числе к родному языку. Для человека в родном языке сохраняется важный опыт первого знакомства с миром, вот почему так важно сберечь эту естественную языковую среду обитания. Для народа родной язык, «дом бытия», по Мартину Хайдеггеру, – это и защита его этнического суверенитета от нивелирующего воздействия цивилизации, и духовное наследство, объединяющее поколения.

(Н.Б. Мечковская)

 

 

6. Праблема беларуска-рускай інтэрферэнцыі

 

Моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца наяўнасцю білінгвізму. Білінгвізм – сітуацыя валодання пэўнай асобай ці цэлым калектывам дзвюма мовамі. Беларусы ў сваёй маўленчай дзейнасці сустракаюцца з уздзеяннем беларускай мовы на рускую і наадварот-- рускай мовы на беларускую. Гэта вядзе да моўнай інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – парушэнні ў сістэме ці ў маўленчай норме адной мовы, выкліканыя ўздзеяннем другой мовы. Гэтыя парушэнні назіраюцца на розных узроўнях маўленчай нормы, таму выдзяляюць наступныя віды інтэрферэнцыі:

I. Фанетычная інтэрферэнцыя – недакладнае гукавое афармленне слова.

II. Акцэнтная інтэрферэнцыя – парушэнні ў пастаноўцы націску ў словах. Часцей за ўсё назіраецца ў рускай мове пад уздзеяннем норм беларускай мовы.

III. Лексічная інтэрферэнцыя назіраецца тады, калі ў беларускім маўленні выкарыстоўваюцца рускія словы, і наадварот. Лексічная інтэрферэнцыя падзяляецца на:

уласна-лексічную. Леший его ведает, отчего так часто его бьёт (И.Мележ), И не заставляйте, как летось, чтобы мы искали (И.Мележ);

лексіка-семантычную. У беларускім маўленні выкарыстоўваюцца словы ў значэннях, якія характэрны для рускай мовы, і наадварот. Прилетел с приветом // Важный лист – читай (Е.Лось), Урал богатырём приветливым // Ручник дороги разостлал (Р.Бородулин);

лексіка-стылістычную. Рускамоўныя і беларускамоўныя лексемы маюць аднолькавае значэнне, але належаць да розных стыляў маўлення. Р ус. хвороба (дыялектн.) – бел. хвароба (літаратурн.), рус. наместник (устарэлае) – бел. намеснік (літаратурн.), рус. смак (размоўн.) – бел. смак (літаратурн.).

Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі. Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення.

IV. Марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (род, лік, канчаткі назоўнікаў, формы параўнальнай ступені прыметнікаў, канчаткі дзеясловаў і г.д.).

V. Сінтаксічная інтэрферэнцыя – несупадзенні пры каардынацыі дзейніка і выказніка, у дапасаванні і кіраванні.

ЗАДАННІ

Заданне 1. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову, растлумачце адрозненні ў іх фанетычным афармленні.

История, атлетика, хлопоты, безусый, наука, ладонь, серый, брезент, реформа, дрожать, натачивать, перевезти, дежурный, углерод, тепло, налаживать, верфь, автор, чтение, биолог.

Заданне 2. Перакладзіце на рускую мову, звяртаючы ўвагу на націск.

Як снег на галаву, дачка настаўніка, старэнькі дзядуля, тэлефон звоніць, узяла сукенку, пякучая крапіва, шырокі рэмень, кухонная мэбля, безвыходнае становішча, прыведзеныя лічбы, чатырнаццаць працэнтаў, некаторыя.

Заданне 3. Прадоўжыце прыклады слоў, якія ў рускай і беларускай мове гучаць амаль аднолькава, але абазначаюць розныя паняцці.

Качка, прозвішча, лік, падарожнік, жалоба, справа…

Заданне 4. Складзіце квадраты міжмоўных амонімаў са словамі плот, трус, краска, нядзеля, рэч, мех, безадказны.

Узор: бел.рус.

дыван ковёр

канапа диван

Заданне 5. Знайдзіце памылкі ў перакладзе, выкліканыя выкарыстаннем міжмоўных амонімаў.

1) На градах ляжалі гарбузы і гуркі (К. Чорны) – На грядках лежали арбузы и огурцы.

2) Гэта была не першая закапаная ім магіла, але, як заўжды, яе выгляд выклікаў у ім… жалобу па тых, хто там заставаўся (В.Быкаў) – Это была не первая зарытая им могила, но, как всегда, её вид вызвал в нём…жалобу на тех, кто там оставался.

3) Лёгка загадваць, а паспрабуй усё гэта выканаць (С. Грахоўскі) – Легко загадывать, а попробуй всё это выполнить.

4) Але генерал усё ж меў рацыю: гэта было адноснае зацішша (І. Мележ) – Но у генерала все-таки была рация: это было относительное затишье.

5) У пакой забегла Вера, у нацыянальным убранні, з вянком штучных кветак на галаве (І.Шамякін) – В комнату забежала Вера, в национальном костюме, с венком штучных цветов на голове.

Заданне 6: Вызначце род наступных беларускіх назоўнікаў і складзіце з імі словазлучэнні (прыметнік + назоўнік): боль, жаль, цень, рукапіс, пыл, шынель, медаль, стэп, дроб, насып, сабака, гусь, цялё, ягнё.

Да якога роду адносяцца іх рускамоўныя эквіваленты?

Заданне 7. Перакладзіце наступныя назоўнікі на беларускую мову і складзіце з імі словазлучэнні, звяртаючы ўвагу на іх лік:

Сумерки, хлопоты, часы, земляника, похороны, двойня, кавычки, кружево, поведение, соотношение, меньшинство.

Заданне 8. Перакладзіце наступныя словазлучэнні на беларускую мову. Растлумачце выбар канчаткаў.

В конце сквера, мало снега, не заметить осинника, отсутствие слуха, нехватка хлеба, начало листопада, листья дуба, нехватка кислорода, учение дарвинизма, решение студенческого коллектива, в результате химического процесса, одного ампера, на вольтовой дуге, на втором этаже, работал на фабрике, подписал не своим именем, на родной земле.

Заданне 9. Перакладзіце сказы на рускую мову. Звярніце ўвагу на адрозненні пры ўтварэнні форм параўнальнай ступені прыметнікаў і прыслоўяў.

1. Найпрасцейшая монахраматычная сіметрычная цыліндрычная хваля задавальняе двухмернае хвалевае ўраўненне. 2. Найбольш шырока выкарыстоўваюць аксід цынку. 3. Сабекошт перавозкі грузаў на чыгуначным транспарце ніжэйшы за сабекошт аўтамабільнай перавозкі. 4. Частата пульсу ў фізічна пасіўных людзей на 20% большая. 5. Больш за тое, у якасці асобных порцый інфармацыі можа быць выбрана любая колькасць якіх-небудзь знакаў – абстрактны алфавіт. 6. Новая лабараторыя была многа лепшая ад старой. 7. Гукі станавіліся мацнейшыя і гусцейшыя. 8. Вясна наступала ўсё мацней і ўладарней.

Заданне 10. Выберыце і запішыце правільны варыянт ужывання займеннікаў у беларускім і рускім маўленні. Абгрунтуйце свой выбар.

1. Мне некаму і некалі гаварыць пра гэта. Мне няма каму і няма калі гаварыць пра гэта.

Мне некому и некогда говорить об этом. Мне нет кому и нет когда говорить об этом.

2. Некага паслаць па білет. Няма каго паслаць па білет.

Некого послать за билетом. Нет кого послать за билетом.

Заданне 11. Утварыце ад наступных рускіх дзеясловаў формы 3-яй асобы адзіночнага ліку і 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу і перакладзіце іх на беларускую мову. Вызначце канчаткі.

Узор: писать – пишет (піша), пишете (пішаце).

Говорить, сидеть, шить, мыть, беречь, бежать, хотеть, открыть, дать, вести, лечить.

Заданне 12. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікаў, растлумачце іх сутнасць і выпраўце.

1. Кожны студэнт можа атрымаць у бібліятэцы спіс рэкамендуемай літаратуры.

2. Антось ніколі не бачыў чыста апранутых і сыта паетых сялян.

3. Міхалка хацеў сказаць ёй што-небудзь вострае і зневажаемае.

4. У старой хаце на вокны былі папрыбіваты крыж-накрыж дошкі.

5. Інфармацыя прадстаўляецца ў выглядзе бесперапынна мяняючыхся велічынь.

6. Заржавеўшы цвік цяжка выцягваць.

7. Ён гаварыў плачушчым голасам.

Заданне 13. У беларускай мове зусім натуральнымі ўтварэннямі ўспрымаюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, жаць, шыць – б'ючы, жнучы, шыючы, якія адсутнічаюць у рускай мове. Утвараюцца таксама немагчымыя ў рускай мове дзеепрыслоўі ад дзеясловаў з суфіксам -ну-: мокнучы, гаснучы, цягнучы.

Утварыце ад дзясловаў дзеепрыслоўі незакончанага трывання і перакладзіце іх на рускую мову.

Вісець, зваць, пісаць, рэзаць, сохнуць, ехаць, секчы, рваць, шукаць, мокнуць, піць, гнуць, пахнуць, ткаць, бегчы, дзерці, смактаць, маўчаць.

Заданне 14. Перакладзіце на беларускую мову:

По роману Ивана Мележа, писать по адресу, в области биомеханики, рассмотреть по пунктам, благодарю вас, похож на предыдущий опыт, три новых прибора, четыре пятых, коснуться этого вопроса, издеваться над чужим мнением, отречься от своих убеждений, зайти за письмом, болеть гриппом, небольшой по размеру, подготовиться к работе, начало в семь часов вечера, подойти к руководителю.

Інтэрферэнцыя нярэдка сустракаецца і ў мастацкіх тэкстах. Двухмоўе ў мастацкай літаратуры – гэта выкарыстанне элементаў другой мовы з мастацкімі мэтамі.

Напрыклад, вось як у вершы Т. Мітрафанавай “Здесь соком клюквенным, капустным…» адлюстроўваюцца фанетычныя асаблівасці беларускай мовы:

Душевность речи белорусской

Алешка с детства полюбил…

А здесь – каханне и чаканне,

Каханне – рядышком спатканне.

Потом – світанне и жаданне –

Богато древнее каханне!

И как ручей звенит в апреле,

Так здесь и дзень, и дзіва, дзеле,

И так же издавна в народе,

Как легкий гром – и гэй, и годзе.

Беларусізмы дапамагаюць тут раскрыццю паэтычнай метафары, ствараючы вобразы, якія выклікаюць у чытача ўяўленне аб мяккасці, мілагучнасці, лёгкасці і звонкасці беларусай мовы.

Заданне 15. Які прыём выкарыстаў Уладзімір Караткевіч у наступных урыўках з аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” для стварэння сатырычных вобразаў царскіх чыноўнікаў? Ці можна па маўленні гэтых персанажаў вызначыць іх нацыянальнасць?

Суддзя: “ Вы, навернае, ведаеце, што зрабілі што-та падобнае да крыміналу, кагда пабілі прыстава за какой-та нявінны жарт? Гэта – дзействіе ўгалоўна наказуемае, іба какурат супярэчыць норавам нашага наваколля, а таксама і зводам імперыі Расійскай”.

Пракурор: “ Пра далікатнасць пану трэба моўчаць. Вы з’явіліся сюды і адразу парушылі спокуй мірных абыватэляў. Скандалы, збуйства, спроба завязаць дуэлю са смяротным канцом на бале ў шаноўнай пані Яноскей. І, да таго ж, палічылі за годнае набіць паліцэйскага чына пры выкананні службовых абовёнзкув”.

Заданне 16. Знайдзіце беларусізмы ў вершы І. Шклярэўскага «Жалоба счастья». З якой мэтай яны выкарыстоўваюцца? Якія словы належаць дзвюм мовам адначасова?

Руки болять! Ноги болять!

Клевер скосили. Жито поспело.

Жито собрали. Сад убирать.

Глянешь, а греча уже покраснела.

Гречу убрали. Лен колотить.

Лен посушили. Сено возить.

Сено сметали. Бульбу копать.

Бульбу вскопали. Хряка смалить.

Клюкву мочить. Дровы пилить.

Ульи снимать. Сад утеплять.

Руки болять! Ноги болять!

Заданне 17. Знайдзіце выпадкі інтэрферэнцыі ў наступных перакладах мастацкіх твораў беларускіх аўтараў. Наколькі дарэчныя беларусізмы ў гэтых урыўках?

И с крестьянскою лаской просто

В каждой хате дарила ты

И весёлый хмель хлебосольства,

И насущный хлеб доброты.

(Г.Буравкин)

 

Тихо дремлют сосонники

В зное горячего дня,

Придорожные коники

Атаковали меня.

(А.Кулешов)

 

Там решил я в ночи

Под навесом зелёным,

Что уж лучше лежать на печи,

Что теперь не уйти из полона.

(А.Кулешов)

 

Шёл, проклиная деньги и чугунку,

Искать земли переселенец-дед.

(А.Кулешов)

Тогда он выныривает и прежде всего, разведя руками, показывает, какая рыбина утекла (И. Мележ).

Дядьки и тётки! Хлопцы и девки! Дорогие наши товарищи! (И.Мележ)

 

Заданне18. Выпадкі беларуска-рускай інтэрферэнцыі сустракаюцца не толькі падчас перакладаў. Вядома, што многія беларускія паэты і празаікі пісалі і на рускай мове. Знайдзіце выпадкі фанетычнай, лексічнай, марфалагічнай інтэрферэнцыі ў наступных урыўках:

И красную строку меж чёрными рядами

Вставляет изредка; заморскими зверями

Людями, птицами, венками из цветов

И многокрасочным сплетеньем завитков

Он украшает сплошь…

(М.Богданович)

Сеешь жито на песке.

"Карчмы" не минуешь.

"Спустишь" "гроши" в кабаке,

В ус себе не дуешь.

(Я.Колас)

 

Будто мне возвращаться в казармы,

Будто просто я был в отпуску.

(Н.Кислик)

 

А с дальней фермы кочеты

Горланят всё звончей.

(Б.Спринчан)

 

Впрягались, потому что свято верили:

Придёт пора, и станет жизнь иной,

Холодными картохами вечеряли,

Про хлебушек мечтая аржаной.

(В.Грядовкин)

 

По домам нам час, что-то не про то говорить стали (В.Казько).

Но сгубить письма не должен (И.Клаз).

Обапол большака тянулись густые заросли кустарника – хмызняк (Э.Ялугин).

Заданне19. Размяжуйце віды інтэрферэнцыі ў наступных перакладах:

1. Приехали сваты, на покуте сели (А.Кулешов).

2. С думой, что взлетели до тучи, до хмары (Е.Лось).

3. Крыши хат в уборе белом (А.Пащенко).

4. Тихий залишне (И.Мележ).

5. И два из тех бандитов стояли молчки (И.Мележ).

6. Ну, просто слухать неохота (И.Мележ).

7. Хорошо ему ходить, отца такого имеючи (И.Мележ).

8. Сам бы женился на такой, кабы молодейший был (И.Мележ).

9. Им нету как добираться (И.Мележ).

10. Селивон считал его за ловкого хапугу (И.Мележ).

11. Неукам в будущем жить буде богато тяжелей (И.Мележ).

 

ШТО ТАКОЕ ТРАСЯНКА?

Тэрмін “трасянка” пайшоў ад назвы корму для рагатай жывёлы. Калі ў гаспадара не хапае добрага сена, ён дадае салому, старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і з’ядае трасянку. (Ва ўкраінскай лінгвістыцы ў аналагічным сэнсе выкарыстоўваецца тэрмін “суржык”. Першапачаткова гэта слова мела значэнне ‘мешаніна з жыта, пшаніцы, ячменю і аўса, а таксама мука з гэтага зерня вельмі нізкага гатунку’).

Трасянка – сродак камунікацыі гарадскога насельніцтва Беларусі, русіфікаваны варыянт беларускай мовы.

Ад літаратурнай мовы трасянку адрознівае поўная адсутнасць норм: беларуска-рускае маўленне не падпарадкоўваецца строгім правілам і ўяўляе з сябе механічнае змяшэнне розных моўных элементаў. Акрамя таго, трасянка характарызуецца малой прадказальнасцю. З’яўленне тых ці іншых слоў у вялікай ступені залежыць ад канкрэтных умоў камунікацыі.

Большасць лінгвістаў лічыць, што ў аснове трасянкі ляжыць руская лексіка і беларуская фанетыка, г.зн. рускія словы вымаўляюцца па законах беларускага маўлення. Параўнайце: трас. гавару – рус. говорю – бел. кажу; трас. заработаў – рус. заработал – бел. зарабіў; трас. паручэнне – рус. поручение – бел. даручэнне.

Трасянка як лінгвістычная і сацыяльная з’ява ўзнікае ў сітуацыі двухмоўя. Засваенне норм рускай і беларускай літаратурных моў патрабуе пэўных намаганняў. Значна лягчэй з пункту гледжання неадукаванага чалавека выкарыстоўваць своеасабліва моўны “гібрыд”. Часцей за ўсё трасянка ўзнікае ў выніку засваення рускай мовы людзьмі, якія былі выхаваны ў вясковым асяроддзі і апынуліся ў горадзе ў сувязі з перасяленнем, павышэннем грамадскага статуса і г.д.

Прачытайце наступны тэкст. На якой мове размаўляе герой? А як ён сам лічыць? Прааналізуйце і выпраўце памылкі.

Рашыў я пайсці ахраннікам у адну фірму, а міня туды не ўзялі. Гаварат:”У цібя рэч няправільная. Ты нам будзіш кліентаў адпугіваць”. Как будта я дурань і не панімаю, што ім нада ўзятку сунуць, тады і на работу прымуць. А гавару я нармальна, у нас у мікрараёне ўсе так гаварат. Мы как у Мінск пераехалі, так я па-гарадскому правільна і загаварыў…”

 

 

¨ ІІ. З ГІСТОРЫІ ПІСЬМА

 

Перадгісторыя пісьма

Пісьмо адыгрывае надзвычай важную ролю ў чалавечым грамадстве. Дзякуючы пісьму, людзі могуць выкарыстоўваць запас ведаў, назапашаны чалавецтвам ва ўсіх галінах яго дзейнасці, развіваць далей спадчыну мінулага і захоўваць вопыт многіх пакаленняў для будучыні.

Пісьмо прайшло доўгі і складаны шлях развіцця, які ахоплівае перыяд у некалькі тысяч гадоў. Яго ўзнікненне было выклікана практычнай патрэбай пашырэння сувязей паміж людзьмі пры іх зносінах на вялікіх адлегласцях і неабходнасцю захавання і перадачы ведаў наступным пакаленням.

Сапраўдная гісторыя пісьма пачынаецца з таго моманту, калі з’яўляецца пісьмо пры дапамозе графічных выяў. Але і да гэтага людзі зносіліся на адлегласці разнастайнымі спосабамі і сродкамі. Адны з іх насілі наўмысны характар, другія – ненаўмысны. Напрыклад, сляды чалавека на пяску ці мяккай зямлі, попел ад вогнішча, рэшткі ежы заўсёды “апавяшчалі” другіх людзей аб тым, што тут ступала нага чалавека. У якасці сігналаў маглі выступаць таксама дым ад вогнішча, пах прыгатаванай ежы. Чалавек, пачуўшы ці ўбачыўшы гэтыя сігналы, разумеў, што дзесьці недалёка знаходзіцца другі чалавек ці група людзей. Такія спосабы “апавяшчэння” насілі ненаўмысны характар. Падобныя сітуацыі маглі неаднаразова паўтарацца. На падставе гэтага з часам складвалася і наўмыснае выкарыстанне такіх сігналаў у якасці сродкаў зносін. Чалавек, напрыклад, пачынаў наўмысна звяртаць увагу іншых людзей на свае сляды з мэтай арыенціроўкі на мясцовасці і арыентаваўся па іх сам.

Навыкі арыенціроўкі па слядах, выпрацаваныя ў чалавека ў выніку пастаяннага палявання на жывёл, прывялі да таго, што ў якасці пуцявых знакаў сталі выкарыстоўвацца камяні, галінкі дрэў і г.д., бо прадметы, пакладзеныя ў пэўным месцы, былі больш надзейным сродкам камунікацыі, чым сляды на пяску ці зямлі, каторыя маглі хутка размывацца.

Да ліку сродкаў зносін народаў першабытнай культуры трэба аднесці таксама розныя сімвалічныя ”пасланні ”. Прыкладам такой сімвалічнай сігналізацыі можа служыць “пісьмо” старажытных скіфаў персам, якое ўпамінаецца грэчаскім гісторыкам Герадотам (V ст. да н.э.). Гэтае “пісьмо” складалася з птушкі, мышы, жабы і стрэл, што было расшыфравана як “ваенны ультыматум”: “Калі вы, персы, не навучыцеся лятаць, як птушкі, скакаць па балотах, як жабы, хавацца ў норы, як мышы, то будзеце асыпаны нашымі стрэламі, як толькі ступіце на нашу зямлю”. Тут кожны прадмет нешта сімвалізуе: мыш – “хавацца”, птушка – “лятаць”, страла – “паражаць” і г.д. Сэнс такога “пісьма” разгадалі жрацы персідскага цара Дарыя, якія зыходзілі з сімвалізацыі і ведання жыцця і побыту скіфаў.

Аналагічная сістэма апавяшчэння была ў народнасці Тыбета лутзу. Вядома, што лутзу паслалі аднойчы кітайцам як знак аб’яўлення вайны дзеравяку з зарубкамі, прымацаваўшы да яе пяро, кавалак абпаленага дрэва і рыбу. Зарубкі абазначалі вялікую колькасць салдат, што прымуць удзел у паходзе; пяро – хуткасць, з якой ажыццявіцца гэты напад; абпаленае дрэва павінна было паказаць, што лутзу спустошаць усё на сваім шляху; рыба – што ўсе ворагі будуць утоплены.

Некаторыя народы Суматры адначасова ўжываюць у якасці сродку зносін самыя прымітыўныя сімвалы разам з графічным пісьмом. У гэтых адносінах арыгінальным з’яўляецца так называемае “пажарнае пісьмо” батакаў (рыс. 1). Выхадзец з гэтага племені ўжывае “пажарнае пісьмо”, калі лічыць сябе кроўна пакрыўджаным. Яно звычайна складаецца з аднаго ці двух бамбукавых цыліндраў, на якіх графічна перадаецца скарга адправіцеля “пісьма”. Да цыліндра прывязваецца пучок-трут з какосавых валокнаў, які ўжываецца пры падпале, крэсіва ці мадэлі мяча, нажа, стрэльбы і г.д. Такое “пасланне” пакрыўджаны прымацоўвае к дому свайго крыўдзіцеля, а затым прыводзіць у выкананне сімвалічна паказаны падпал ці забойства.

 

 

Праверце сябе.

Востравугольнік, вуглярод, водапранікальнасць, вогнетрывалы, радыеактыўнасць, раўнамерны, высокачастотны, сярэднеарыфметычны, рознакаляровы, тэлеграф, электралямпа, шклокрышталічны, зносастойкі, газатэрмічны, рэзальваметрыя, рэзольваметрычны, палітэхнікум, політэхнічны, вуглякіслы, стагоддзе, фатаграфія, матацыкл, азотнатукавы, фосфарнакіслы, прыродазнаўства, восемсот, малочнакіслы, коксагазавы, землекарыстанне, стоградусны, фотасінтэз, штодзень, мотагонкі, своеасаблівы.

 

Рыс. 1. “Пажарнае пісьмо” батакаў

З цягам часу такі від зносін перастаў задавальняць людзей, бо ў ходзе развіцця і ўдасканалення чалавека, па меры назапашвання ім вялікай колькасці звестак і фактаў аб рэчаіснасці не заўсёды было магчыма знайсці знак для абазначэння менавіта таго, што чалавек хацеў перадаць. Выхад быў знойдзены ў выкарыстанні ўмоўнай сігналізацыі.

Ва ўмоўнай сігналізацыі прадметы, рэчы самі па сабе нічога не выражаюць, яны выкарыстоўваюцца толькі як умоўныя знакі. “Пісьмо” ўмоўнымі знакамі прадугледжвае папярэднюю дамоўленасць людзей аб тым, што той ці іншы прадмет павінен абазначаць.

З напісання ўмоўнымі сігналамі найбольш вядомы “пісьмо” кіпу, вампум, зарубкі на бірках і інш. Напрыклад, перуанскае “пісьмо” старажытных інкаў кіпу ўяўляла сабой сістэму шнуроў з шэрсці рознага колеру з завязанымі на іх простымі і складанымі вузламі, кожны з якіх меў пэўнае значэнне. Напрыклад, просты абазначаў 10, двайны – 100, трайны – 1000, два простыя побач – 20, два двайныя вузлы – 200 і г.д. Жоўты колер шнура абазначаў золата, белы – срэбра, зялёны – хлеб, чырвоны – салдат і г.д. Часта шнуры навязваліся на палачку (рыс. 2), якая пасылалася з ганцом як “пісьмо”.

Рыс. 2. Перуанскае “пісьмо” кіпу

Іракезскае “пісьмо” вампум уяўляе сабой ніці з нанізанымі на іх кружочкамі з ракавін рознага колеру і памераў. Белы колер ракавін звычайна звязваўся са шчасцем, здароўем, дабрабытам; цёмны – з няшчасцем, барацьбой, смерцю і г.д. Выкарыстоўваючы ніці з пэўна размешчанымі ракавінамі розных колераў, можна было выразіць адносна складаную думку. Звычайна асобныя ніці з ракушкамі звязвалі разам, утвараючы шырокія паясы вампум (рыс. 3).

Рыс. 3. “Пісьмо” вампум

Прадметныя спосабы зносін захавалі сваё прымяненне і ў наш час: хлеб і соль як знак гасціннасці ў славян; знакі адрознення ў вайскоўцаў, якія ўказваюць на званне і род войск; рознага колеру сцягі, якія сімвалізуюць тую або іншую дзяржаву; чорная вопратка, якая сведчыць аб жалобе; кальцо на руцэ – замужам ці жанаты і г.д. Часта прадметныя спосабы зносін досыць зручныя і пры перадачы паведамленняў на вялікія адлегласці (сістэма сігналізацыі сцяжкамі ці ліхтарамі, светлафорамі і семафорамі, бакены на рэках і г.д.).

Спосабы зносін людзей пры дапамозе прадметаў з’явіліся задоўга да ўзнікнення пісьма. Яны адыгрывалі вялікую ролю ў камунікацыі чалавека на адлегласці і ў часе. Аднак яны яшчэ не былі пісьмом ў сапраўдным сэнсе гэтага слова. Гэта была толькі падрыхтоўчая прыступка, першы крок да сапраўднага пісьма. Але за ім значна лягчэй было зрабіць наступныя крокі, якія складалі ўжо якасна новы этап у зносінах людзей – выкарыстанне з гэтай мэтай розных графічных знакаў.

 

2. Асноўныя этапы развіцця пісьма

Уласна пісьмо, г.зн. начартальнае пісьмо, – гэта пісьмо, звязанае з выкарыстаннем графічных (ад грэч. graphikos – пісьмовы, начартальны) знакаў (малюнкаў, літар, лічбаў) для фіксацыі і перадачы пісьмовай мовы.

У развіцці начартальнага пісьма гістарычна змянілася некалькі тыпаў: піктаграфічнае, ідэаграфічнае, складовае і літарна-гукавое (фанемаграфічнае). Кожны з гэтых тыпаў вызначаўся тым, якія элементы гукавой мовы (цэлыя паведамленні, асобныя словы, склады ці фанемы) служылі адзінкай пісьмовага абазначэння.

Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, замест кропак прапушчаныя літары.

На…уковы, …окіс, на…огул, атам ….угляроду, мой …опыт, …оптыка, …астравы, за…ржавець, …угал, па…уцінне, шмат …абласцей, …участак, …олава, многа …льну, дрот …ржавы, па…мкнуцца, адно …мгненне.

Піктаграфічнае пісьмо

Першапачатковым этапам начартальнага пісьма было пісьмо малюнкавае, ці піктаграфічнае (ад лац. pictus – намаляваны і грэч. grapho – пішу). У ім змест цэлага паведамлення перадаваўся з дапамогай рэалістычных або сімвалічных малюнкаў, якія называюцца піктаграмамі (гл. рыс. 4).

 

 
 

Рыс. 4. Піктаграфічны запіс умоў абмену паўночнаамерыканскім індзейцам 30 забітых ім на паляванні баброў на бізона, марскую выдру і авечку:

1 – 30 рысак побач з выявай бабра паказваюць на колькасць забітых баброў;

2 – стрэльба, якой яны былі забіты;

3 – знак скрыжаваных рук, які сімвалізуе абмен;

4 – бізон; 5. – марская выдра; 6 – авечка.

 

 

Праверце сябе.

Навуковы, вокіс, наогул, атам вугляроду, мой вопыт, оптыка, астравы, заржавець, вугал, павуцінне, шмат абласцей, участак, волава, многа льну, дрот іржавы, памкнуцца, адно імгненне.

Прынцыповая асаблівасць піктаграфічных знакаў у тым, што за піктаграмай не замацавана канкрэтная моўная адзінка, што яна не адлюстроўвае фанетыку маўлення, яго падзел на словы і сінтаксічныя адзінкі. Таму піктаграму можна растлумачыць на розных мовах. Пры гэтым яе можна “прачытаць” як слова, сінонім гэтага слова, словазлучэнне, сказ з рознымі варыяцыямі сэнсу, некалькі сказаў.


Першы этап у гісторыі піктаграфіі прадстаўлены самымі простымі малюнкамі, якія паказвалі падзеі, з’явы і г.д. Тут усё, што мела нагляднасць, знаходзіла прамое выражэнне ў малюнках, якія ствараліся для кожнага канкрэтнага выпадку і не былі ўстойлівымі. Знакі гэтай разнавіднасці атрымалі назву наглядна-выяўленчых піктаграм (рыс. 5).

Рыс. 5. “Зімовыя аповеды” паўночнаамерыканскага індзейца Янканай-дакота.

“Аповеды” ахопліваюць час з зімы 1800/01 да зімы 1870/71; напісаны на скуры бізона. Кожны год абазначаўся выявай, якая перадавала самыя важныя падзеі гэтага года (эпідэмію, смерць знакамітых, удалае паляванне і г.д.). Гады лічыліся па зімах, таму і летапісы мелі назву зімовыя аповеды”.

 
 

Некаторыя выявы поўнасцю набылі ўмоўны характар (напрыклад, любоўнае пісьмо маладой юкагіркі – рыс. 6). Такія малюнкі атрымалі назву ўмоўных піктаграм.

Рыс. 6. Любоўнае пісьмо маладой юкагіркі да жанатага рускага

Змест пісьма: “Ты ідзеш, ты кахаеш рускую, якая перапыняе табе шлях да мяне; з’явяцца дзеці, і ты будзеш шчаслівы. А я буду вечна сумаваць і думаць толькі пра цябе, калі б нават і знайшоўся іншы мужчына, які б закахаўся ў мяне”.

Рамка АВ абазначае дом. Фігура С – дзяўчыну, якая сумуе. F – гэта руская жанчына з шырокай спадніцай Н. G – рускі мужчына. Сімпатыя рускай да свайго мужа выражана пры дапамозе перакрыжаваных ліній, што паміж імі. Р і Q – двое дзяцей пары F і G. К, L сімвалізуюць горкае каханне юкагіркі, што падкрэсліваецца лініяй J. М выражае думкі і сум юкагіркі па каханым. О – юкагір, думкі якога N прыкаваны да дзяўчыны.

Піктаграфія – досыць даступны від пісьма, асабліва пры выкарыстанні наглядна-выяўленчых сродкаў перадачы паведамлення. Да таго ж піктаграфія не звязана з канкрэтнай мовай. У сувязі з гэтым выкарыстанне піктаграфіі (у адрозненне ад наступных тыпаў пісьма) не патрабавала спецыяльнага навучання пісьму і рабіла яе зручным сродкам зносін разнамоўных плямёнаў. Дзякуючы такому характару, яна мае некаторае прымяненне і ў наш час (напрыклад, алімпійская сімволіка, дарожныя знакі, указальнікі на выставах і г.д.).

Тое, што піктаграфія звычайна характарызавалася нагляднасцю і была даступнай для ўсіх, з’яўлялася, безумоўна, станоўчым фактам. Аднак такому пісьму былі ўласцівы і значныя недахопы. Так, з’яўляючыся недасканалым, прымітыўным і неўпарадкаваным пісьмом, піктаграфія дапускала розныя тлумачэнні паведамленняў і не давала магчымасці перадаваць складаныя паведамленні, якія змяшчалі адцягненыя паняцці (напрыклад, смеласць, страх, гнеў, сон і г. д.). Па гэтай прычыне піктаграфічнае пісьмо на пэўнай ступені развіцця чалавечага грамадства перастала задавальняць патрэбы пісьмовых зносін. І тады на яго аснове ўзнікае другі тып пісьма, больш дасканалы, – пісьмо ідэаграфічнае.

 

Запішыце па-беларуску.

Дефект, деформация, теплота, коэффициент, деталь, цилиндр, дырка, технический, картотека, твердый, модификация, термометр, теорема, ориентир, мультистабильность, метрический, реактор, тело, синтез, термопара, диэлектрический, унипотентный, фреттинг-коррозия, монтер, гвардейский.

Ідэаграфічнае пісьмо

З’яўленне ідэаграфічнага пісьма на змену піктаграфіі звязана гістарычна з далейшым развіццём чалавечага мыслення і, такім чынам, мовы, з набытай імі здольнасцю да большых абстракцый, з уменнем чалавека раскладаць маўленне на элементы – словы. Сам тэрмін “ ідэаграфія ” (ад грэч. idea – паняцце і grapho – пішу) указвае на здольнасць гэтага пісьма перадаваць адцягненыя паняцці, увасобленыя ў словах.

У адрозненне ад піктаграфіі, ідэаграфічнае пісьмо фіксуе паведамленне даслоўна і перадае таксама словапарадак. Яно мае ўжо строга ўстаноўленыя і ўстойлівыя абрысы графічных знакаў. Тут той, хто піша, не прыдумвае знакі, як гэта было ў піктаграфіі, а бярэ іх з гатовага набору.

Ідэаграфічнае пісьмо ўзнікла на аснове піктаграфіі. Эвалюцыя піктаграфічнага пісьма ішла ў тым напрамку, што кожны выяўленчы знак піктаграмы, усё больш і больш адасабляючыся, стаў звязвацца з пэўным словам. Паступова гэты працэс настолькі развіўся і пашырыўся, што прымітыўныя піктаграмы, страціўшы сваю ранейшую нагляднасць, пачалі выступаць як умоўныя знакі пры абазначэнні не толькі слоў з адцягненым значэннем, але і слоў, якія называюць канкрэтныя прадметы, рэчы. Такім шляхам піктаграфічнае пісьмо пераўтварылася ў больш дасканалае і ўпарадкаванае ідэаграфічнае пісьмо. Працэс гэты адбываўся не адразу, не раптам, а заняў, мабыць, некалькі тысячагоддзяў. Таму цяжка вызначыць мяжу, дзе заканчваецца піктаграфічнае пісьмо і пачынаецца ідэаграфічнае.

 

Праверце сябе.

Дэфект, дэфармацыя, цеплыня, каэфіцыент, дэталь, цыліндр, дзірка, тэхнічны, картатэка, цвёрды, мадыфікацыя, тэрмометр, тэарэма, арыенцір, мультыстабільнасць, метрычны, рэактар, цела, сінтэз, тэрмапара, дыэлектрычны, уніпатэнтны, фрэтынг-карозія, манцёр, гвардзейскі.

Найбольш распаўсюжданымі і старажытнымі разнавіднасцямі ідэаграфіі з’яўляюцца егіпецкае і кітайскае іерагліфічнае пісьмо, а таксама клінапіснае пісьмо.

Іерагліфічнае пісьмо (ад грэч. hieros – свяшчэнны і glyphe – разьба) узнікла ўпершыню ў Егіпце каля ІV тысячагоддзя да н.э. і праіснавала да другой паловы ІІІ стагоддзя н.э. Такое пісьмо часцей за ўсё выкарыстоўвалі для манументальных надпісаў на сценах храмаў і грамадскіх будынкаў, статуях багоў, грабніцах (рыс. 7). Таму егіпецкія іерогліфы ранняга перыяду называюць манументальным пісьмом. Кожны малюнак-іерогліф высякаўся самастойна, без звязвання яго на пісьме з іншымі знакамі. Як правіла, яны пісаліся зверху ўніз слупкамі, справа налева. Зрэдку сустракаліся надпісы слупкамі злева направа (рыс. 8) і справа налева ў гарызантальны радок. Напрамак радка ўказвалі твары, рукі і ногі намаляваных фігур, якія заўсёды глядзелі ў бок пачатку радка. З увядзеннем папірусу гарызантальны напрамак пісьма справа налева замацоўваецца і паступова становіцца паўсюдным.

Рыс. 7. Іерагліфічны надпіс на сцяне грабніцы

 

Рыс. 8. Узор пісьма старажытных егіпцян

Пазней пісьмо іерогліфамі пераўтварылася ў іератычнае пісьмо (рыс. 9), а затым у дэматычнае. У пачатку нашай эры іх замяніла копцкае пісьмо (рыс. 10), а пасля таго, як Егіпет быў заваяваны арабамі, – арабскае, якое абслугоўвае егіпцян і зараз.

 

Рыс. 9. Іератычнае пісьмо

 

Рыс. 10. Копцкае пісьмо

 

Кітайская іерагліфічная сістэма існуе ўжо больш за тры з паловай тысячы гадоў. У цяперашні час у Кітаі вядома некалькі разнавіднасцей каліграфічных почыркаў, сярод якіх найбольш распаўсюджанае пісьмо “кайшу”, распрацаванае каля 350 г. н.э. каліграфам Ван Сіджы (рыс. 11). На яго аснове пабудаваны сучасныя друкарскія шрыфты.

 

Рыс. 11. Некаторыя ўзоры почыркаў кітайскага

іерагліфічнага пісьма розных гістарычных эпох

 

Сучасныя кітайскія іерогліфы падзяляюцца на шэсць катэгорый: выяўленчыя, указальныя, састаўныя, відазмененыя, мнагазначныя і фанетычныя. Такі від пісьма вельмі складаны для засваення, што абумоўлена многімі прычынамі. Па-першае, неабходнасцю запамінання вялікай колькасці іерогліфаў. Напрыклад, каб чытаць газеты і часопісы, папулярную грамадска-палітычную і мастацкую літаратуру, неабходна ведаць каля 5-6 тысяч іерогліфаў, а веданне 8-10 тысяч іерогліфаў сведчыць аб высокай падрыхтоўцы кітайца. Па-другое, складанасцю напісання многіх знакаў (напрыклад, большасць найбольш ужывальных іерогліфаў мае ў сярэднім па 11 штрыхоў кожны, а некаторыя налічваюць да 50 і больш рысачак). Па-трэцяе, неабходнасцю засваення пры вывучэнні іерогліфаў не толькі іх напісання, але і гучання і значэння слоў.

На аснове кітайскага пісьма ўзнікла і пісьмо суседніх з кітайцамі народаў (в’етнамскага, японскага, карэйскага).

Не менш старажытным за егіпецкія і кітайскія іерогліфы з’яўляецца клінапіс. Гэта сістэма пісьма, якая ўжывалася ў рабаўладальніцкі перыяд старажытнымі жыхарамі Месапатаміі, а пазней распаўсюдзілася па ўсёй Пярэдняй Азіі. Клінапіс часам называюць пісьмом на гліне, таму што матэрыялам для яго служылі гліняныя пліткі, на якіх пры дапамозе драўлянага ці трысняговага разца выціскаліся патрэбныя графічныя знакі (рыс.12).

 

Рыс. 12. Асіра-вавілонскі клінапіс

 

Пры націсканні разцом на мяккай гліне заставалася характэрнае паглыбленне, патоўшчанае зверху, у месцы націскання, і ўсё больш завостранае і менш глыбокае ўнізе, па меры адцягвання разца. Паглыбленні такога роду па сваім знешнім выглядзе нагадвалі клін. Таму і назва такой сістэмы пісьма – клінапіс.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 824; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.174.95 (0.148 с.)