Полоцкая земля в 12 – начале 13вв. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Полоцкая земля в 12 – начале 13вв.



Пасля смерці Усяслава паміж яго сынамі (іх было шасцера) адбывалася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся іншыя князі. Менскі князь Глеб праводзіў палітыку ўзвышэння Менска і ўсю сваю энергію накіроўваў на ўмацаванне і пашырэнне межаў Менскага княства. Княжанне Глеба скончылася яго пляненнем кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам (1119г.).

Аносіны паўдневарускх князеў з Полацкам у першай трэці ХІІ ст. працягвалі заставацца вельм вострымі. У 1129 годзе кіеўскі князь Мсціслаў вераломна захапіў за непадпарадкаванне полацкіх князеў з сем’ямі ў палон саслаў у Візантыю да свайго зяця імператара Іаана ІІ, дзе яны, па словах В.Н. Тацішчава, “з пахвалою служылі ў войску, якое ваявала супраць сарацін”. Да 1140 года полацкія княз, якія яшчэ заставаліся ў Візантыі, былі адпушчаны імператарам на радзіму, калі ўжо не было ў жывых Мсціслава і сепаратызм полацкіх князеў больш не турбаваў яго зяця Іаана ІІ. Высылка полацкіх князеў Мсціславам у Канстанцінопаль садзейнічала падтрыманню прамых культурных і рэлігійных сувязей Полацка з Візантыяй, што асабліва адчуваецца ў архітэктуры, манументальным жывапісе і прыкладным мастацтве. Да гэтага праз кіеўскіх правіцеляў полацкія князі знаходзліся ў некаторым сваяцтве з домам візантыйскіх імператараў.

У палітычным жыцці горада пэўнае значэнне мела веча – агульны сход палачан для вырашэння розных пытанняў. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, ў той ці іншай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку ХІІ ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на трон у Полацк князеў і нярэдка праганяла іх з горада. Веча кантралявала дзейнасць князя і ажыццяўляла вышэйшы суд.

Веча абмяжоўвала ўладу князя, але не знішчала яе. Княская ўлада ў Полацку была значнай нават у перыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў суд і ўнутранае кіраванне, мог заключаць мір. Полацкі князь раздаваў воласці на чале з гарадамі іншым князям-васалам.

У Полацку, як бадай, і ў іншых княствах, можна канстатаваць наяўнасць двоеўладзя ў сферы сацыяльна-палітычнага жыцця. Вечавы лад існаваў побач з княскай уладай (князь са сваімі памочнікамі па кіраванню).

У 1132г. полацкае веча выбрала сваім князем Васілька, які, відаць, вярнуўся з Канстанцінопаля. На пачатку 40-х гадоў ХІІ ст. уся Полацкая зямля, за выключэннем Копысі, зноў была пад уладай мясцовай дынастыі нашчадкаў Усяслава. Кіеўскія княз больш не раблі спроб падпарадкаваць сабе Полацк. Паўдневарускія князі цяпер аддавалі перавагу ўстанаўленню сваяцкіх сувязей з полацкімі князямі.

Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап. Ад імя князя і епіскапа пісаліся дагаворы, якія заключала полацкае веча, і а дакументаў прывешваліся іх пячаткі.

У другой палове ХІІ ст. палітычнае жыцце Полацка характарызавалася выступленнямі гараджан супраць непажадынх ім князеў і х прыхільнікаў, барацьбой варагуючых паміж сабой баярскіх груповак, зменай князеў мясцовай дынастыі на полацкім троне. Адно з выступленняў веча супраць князя ў 1158 г. узначаліла “братчына” (верагодна, арганізацыя купцоў).

У 1151 г. полацкае веча прагнала князя Рагвалода Барысавіча. На полацкі трон быў пасаджаны менскі князь Расціслаў Глебавіч. У 1158 г. (па летапісу 1159 г., паводле так званага ультрамартаўнага летазлічэння) Рагвалод Барысавч, карыстаючыся падтрымкай іншай знаці, зноў стаў прэтэндаваць на полацкі трон. У гэты час у Друцку адбылося выступленне супраць князя Глеба Расціславіча. Княскі двор і двары дружыннікаў былі разрабаваны. Сам князь уцек да бацькі ў Полацк. Аднак у самім Полацку адбылося выступленне гараджан, пачаўся народны рух (“мяцеж”, як сказана ў летапісе). Рагвалоду Барысавічу ўдалося завалодаць полацкім тронам. Расціслаў з дружынай накіраваўся а свайго брата Валадара ў Менск, спустошваючы па дарозе Полацкую воласць. Хутка скончылася кароткатэрміновае ўзвышэнне Менска.

Рагвало асадзіў і ўзяў Ізяслаў (Заслаўе), у якім паставіў свайго прыхільніка. У летапісах гаворыцца пра тры паходы Рагвалода Барысавіча на Расціслава Глебавіча да Менска (1158, 1160, 1161 гг.). Рагвалод не змог узяць горад і быў вымушаны заключыць мір з Расціславам. Пацярпеўшы паражэнне ў 1161 г. пад Гарадцом, Рагвалод вырашыў не вяртацца ў Полацк і ўцек у свае ўладанне Друцк. У Полацку стаў княжыць Усяслаў Васіькавіч, які быў да гэтага, відаць віцебскм князем.

У ХІІ ст. у Друцку абсталяваліся нашчадкі Усяслава – княз Барысавічы. Друцкае веча адыгрывала нямалую ролю ў палітычным жыцці не толькі Друцка, але аказвала ўплыў на ход падзей у Поацку. У 1180 г. у Друцку княжыў Глеб Рагвалодавіч – саюзнік смаленскіх князеў, якія варагавалі з чарнігаўскімі князямі. Супраць Друцка сумесна з чарнігаўскім войская выступілі дружыны з Полацка, Віцебска, Лагойска, што сведчыць аб міжусобнай барацьбе сярод полацкіх князеў.

У ХІІ ст. Полацкая зямля паводле адміністрацыйнай структуры складалася з удзельных княстваў Віцебскага, Менскага, Заслаўскага, Лагойскага і інш., у якіх улада, абмежаваная вечам, належала прадстаўнікам полацка-крывіцкай правячай дынастыі. Феадальная раздробленасць і бясконцыя княскія сваркі аслабдяді Полацкую зямлю.

Полацкай зямлі давялося весці цяжкую барацьбу з крыжакамі. Палачане сумесна з старажытналатышскімі і іншымі пляменамі змагаліся супраць нямецкіх рыцараў, уварваўшыхся ў Прыбалтыку. Латгалы і лівы, якія жылі па ніжняму цячэнню Заходняй Дзвіны, даўно плацілі даніну полацкаму князю і пастаўлялі яму дапаможнае войска. У землях латгалаў размяшчаліся гарады Кукенойс і Герцыке. Імі кіравалі васалы полацкага князя, якія ў перыяд феадальнай раздробленасці карысталіся значнай самастойнасцю.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-08; просмотров: 312; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.105.239 (0.004 с.)