Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Характарыстыкі вільготнасці паветра
Вільготнасць паветра (вільгацеўтрыманне) залежыць ад інтэнсіўнасці выпарэння, атмасфернай цыркуляцыі (адвекцыі вільготных і сухіх паветраных мас) і характару падсцілаючай паверхні (вадаёмы, суша, снег, лёд, расліннасць). Трэба мець на ўвазе, што кожнаму значэнню тэмпературы адпавядае максімальна магчымае ўтрыманне вадзяной пары ў паветры, інакш, пругкасць насычэння, якая з’яўляецца мяжой, вышэй якой напаўненне вадзяной парай паветра выключаецца. Атмасфернае паветра ўяўляе сумесь сухога паветра і вадзяной пары. Вільготнасць паветра характарызуецца наступнымі метэаралагічнымі велічынямі: парцыяльным ціскам (пругкасцю) вадзяной пары е, абсалютнай вільготнасцю ρ, удзельнай вільготнасцю q, адносінамі сумесі m, адноснай вільготнасцю, дэфіцытам вільготнасці (недахопам насычэння) d, кропкай расы td і дэфіцытам кропкі расы dt. Пругкасць вадзяной пары е, або парцыяльны ціск вадзяной пары, – паказвае, які ціск аказвае вадзяная пара адпаведна сваёй масе. Яна выражаецца ў гектапаскалях (гПа), мілібарах (мб) ці ў міліметрах ртутнага слупа (мм рт. сл.). Абсалютная вільготнасць q або шчыльнасць вадзяной пары, – колькасць вадзяной пары ў грамах, якая ўтрымліваецца ў адным кубічным метры паветра пры дадзенай тэмпературы (г/м3). Паміж абсалютнай вільготнасцю (г/м3) і пругкасцю вадзяной пары паветра (гПа) існуюць наступныя суадносіны: (6.2) дзе Т і t – тэмпература вадзяной пары (паветра) ў К і °С адпаведна; α – тэмпературны каэфіцыент аб’ёмнага расшырэння газаў, роўны 1/273 ці 0,004. Пругкасць насычэння Е – максімальна магчымая пругкасць вадзяной пары пры дадзенай тэмпературы (гПа, мб, мм рт. сл.). Пры дасягненні пругкасці вадзяной пары е стану пругкасці насычэння Е пачынаецца працэс кандэнсацыі. Адносная вільготнасць паветра f – адносіны пругкасці вадзяной пары е, што ўтрымліваецца ў паветры, да пругкасці насычэння Е пры дадзенай тэмпературы, выражаныя ў працэнтах: (6.3) Удзельная вільготнасць s – маса вадзяной пары, якая ўтрымліваецца ў адным кілаграме вільготнага паветра, інакш кажучы, адносіны шчыльнасці вадзяной пары q да шчыльнасці вільготнага паветра ρ (г/кг): (6.5) дзе р – ціск атмасферы. Дэфіцыт пругкасці d вадзяной пары, дэфіцыт або недахоп насычэння, – рознасць паміж максімальна магчымай пругкасцю вадзямой пары Е пры дадзенай тэмпературы і пругкасць вадзяной пары е, што знаходзіцца ў паветры:
d = E – е (6.6) Адносіны сумесі r – адносіны масы вадзяной пары, якая ўтрымліваецца ў аб’ёме вільготнага паветра, да масы сухога паветра ў тым жа аб’ёме (г/кг): (6.7) Кропка расы td – тэмпература, пры якой вадзяная пара, што знаходзіцца ў паветры, дасягае стану насычэння. На метэаралагічных станцыях у час назіранняў вызначаюць перш за ўсё парцыяльны ціск вадзяной пары е, адносную вільготнасць паветра f, кропку расы td і дэфіцыт вільготнасці d. Дэфіцыт кропкі расы dt – рознасць паміж тэмпературай паветра t °С і кропкай расы td.
|
|||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-08; просмотров: 442; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.193.129 (0.005 с.) |