Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы



Лекцыі па дысцыпліне

“Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

УВОДЗ1НЫ ў ДЫСЦЫПЛ1НУ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕС1ЙНАЯ ЛЕКС1КА)”

1. Прадмет і задачы курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

 

Беларуская мова (прафесійная лексіка) – дысцыпліна, якая дапамагае далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамовамі і інш. “Праграма курса накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку уменняў правільна ўспрымаць розную інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:

- выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

- пашыраць і ўзбагачаць прафесійны лексічны запас будучых спецыялістаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

- фарміраваць устаноўкі на практычнае прымяненне атрыманых ведаў у прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці.

 

 

2. Месца курса ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук, яго сувязь з іншымі дысцыплінамі

Сучасная канцэпцыя падрыхтоўкі спецыялістаў заснавана на сусветнай гуманістычнай тэндэнцыі захавання і развіцця нацыянальна-культурнай самабытнасці народаў, важнейшым элементам якой выступае нацыянальная мова. Уявіць сённяшняе жыццё без мовы немагчыма. Усе тыя сувязі, якія існуюць паміж людзьмі, цалкам грунтуюцца на мове. Дзякуючы мове мы можам карыстацца ўсімі назапашанымі чалавецтвам ведамі, разам з тым яна з’яўляецца галоўным сродкам зносін людзей, моваю ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства.

Усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа (прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі, кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, асаблівасці мыслення і псіхікі людзей, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы паводзін, развіццё культуры і мастацтва) адлюстраваліся ў мове. Мова – гэта не толькі сродак зносін і сувязей, але і люстэрка жыцця ўвогуле.

Гуманітарная, у прыватнасці, беларускамоўная адукацыя дазваляе не толькі паглыбіць веды ў фанетычных, арфаэпічных, арфаграфічных, лексічных, словаўтваральных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцях і нормах сучаснай беларускай мовы як важнейшага элемента нацыянальнай культуры беларускага народа, але і пазнаёміць іх з асаблівасцямі развіцця і выкарыстання спецыяльнай лексікі, з пытаннямі культуры беларускай мовы ў афіцыйна-справавой сферы. Яна дазваляе больш дакладна і ўсвядомлена ўжываць багатыя і разнастайныя сродкі мовы і ў прыватнасці – спецыяльную лексіку ў прафесійнай дзейнасці. Улічваючы тое, што з вусным ці пісьмовым маўленнем звязана ўся дзейнасць, такая задача з’яўляецца вельмі актуальнай для эфектыўнай прафесійнай працы сучаснага спецыяліста.

БЕЛАРУСКАЯ [s1] МОВА 1 ЯЕ МЕСЦА ў С1СТЭМЕ АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧЫХ 1 НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КАШТОўНАСЦЕЙ

Мова 1 соцыум.

 

Сучасная навука, вызначаючы icнасць мовы, вырашае пытанне, што́ ёсць мова -- бiялагiчная, iндывiдуальная з'ява цi сацыяльная (грамадская). Мову лiчаць з'явай сацыяльнай, бо яна не перадаецца па спадчыне, ад старэйшых да маладзейшых, як бiялагiчныя, расавыя адзнакi (колер скуры, валасоў, форма твару). Дзiця авалодвае мовай таго калектывy (соцыуму), у якiм расце i выхоўваецца. Па-за людской супольнасцю дзiця наогул не можа навучыцца размаўляць. Мова не ёсць i чыста iндывiдуальная з'ява, бо ў такім разе кожны чалавек меў бы сваю мову (узгадаем легенду пра Вавiлонскую вежу). Мова асобнага чалавека ўзнікае і развiваецца толькi ў соцыуме. Такім чынам, мова – гэта не чыста біялагічная, індывідуальная з’ява, а менавіта з’ява грамадска-сацыяльная, якая ўзнікае на пэўным этапе развіцця чалавецтва і з’яўляецца вынікам прынцыпова новага якаснага ўзроўню развіцця чалавека і сацыяльнай арганізацыі грамадства. У мове акумулюецца пазнавальная дзейнасць усіх пакаленняў людзей. Мова пастаянна спараджаецца людзьмі і «з’яўляецца і нашым мінулым, нашым гістарычным лёсам, і нашай сучаснасцю, і нашай будучыняй, таму што заўсёды застаецца з чалавекам і ніколі не здрадзіць яму, бо яна сама яго сутнасць, свядомасць, душа і ў той жа час універсальны сродак, праз які ён успрымае знешні свет, разумее яго ў значнай меры ў адпаведнасці з уласцівасцямі сваёй мовы» [13, с.36]. У сувязі з гэтым можна нагадаць словы І.В.Гётэ аб тым, што колькі ты ведаеш моў, столькі разоў ты чалавек. Асновай для такога выказвання служаць прырода і непаўторны характар кожнай мовы.

 

2. Функцыі мовы ў грамадстве

 

Мова — найважнейшы сродак зносiн памiж людзьмi. Яна ўзнiкае ў грамадстве, з развiццём грамадства i ахоплiвае ўсе сферы дзейнасцi чалавека. Пры дапамозе мовы людзi абменьваюцца думкамі, наладжваюць сувязi паміж народамі, дзяржавамi, развiваюць вытворчасць, тэхнiку, навуку, робяць адкрыццi. Такі універсальны характар мовы вызначае разнастайнасць яе функцый:

1. Камунікатыўная (лац. communicatio = паведамленне, сувязь) – мова з’яўляецца унікальным сродкам зносін паміж людзьмі.

a) р эгулятыўная, ці фатычная (лац. fatum = выраз) – функцыя наладжвання кантактаў, рэгулявання адносін паміж людзьмі ў працэсе зносін;

б) а кумулятыўная (лац. accumulatio = збіранне) -- функцыя захоўвання традыцый культуры, гісторыі, спадчыны, сувязі паміж продкамі і нашчадкамі.

2) Пазнавальная, ці кагнітыўная (лац. cognitio = пазнанне) -- функцыя пазнання свету і навакольнага асяроддзя.

а) намінатыўная (лац. nominatio = называнне) -- найменне прадметаў і з’яў;

б) экспрэсіўная (лац. expression= выражэнне, выяўленне), ці эмацыйная (фр. emotion, ад лац. emovere = хваляваць) — функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою.

3) Эстэтычная, ці мастацкая – функцыя ўздзеяння не толькі зместам, але і вонкавай формай: рытмічнасцю, мілагучнасцю і вобразнасцю маўлення.

4) Этнічная – мова выступае сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі.

3. БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЯЕ МЕСЦА Ў МОЎНАЙ

СУПОЛЬНАСЦІ СВЕТУ

 

Колькі памятае сябе чалавецтва, заўсёды існавала вялікая колькасць моў. Лічбавыя паказчыкі, у залежнасці ад падыходаў да самога паняцця мовы, значна адрозніваюцца. На сённяшні дзень найбольш вывучана да 3000 моў розных народаў Зямлі. Усяго ж навуцы вядома да 5600 жывых і мёртвых моў. Усе мовы свету паводле генеалагічнай класіфікацыі аб’ядноўваюцца ў сем’і, а тыя ў залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабою падзяляюцца на групы і падгрупы.

Вялікую цікавасць для нас уяўляе індаеўрапейская моўная сям’я, якая складаецца з наступных груп:

Групы Падгрупы Мовы
1. Германская   паўночная шведская, дацкая, нарвежская, ісландская, фарэрская
заходняя англійская, нямецкая, нідэрландская, люксембургская, фрызская, ідыш (новаяўрэйская)
усходняя мёртвыя мовы (гоцкая, бургундская, вандальская і інш.)
2. Раманская іспанская, партугальская, каталанская, французская, італьянская, румынсккая, малдаўская і інш., мёртвая – лацінская.
3. Кельцкая ірландская, гэльская, валейская, брэтонская і інш., мёртвыя — гальская, мэнская і інш.
4. Балтыйская літоўская, латышская, мёртвыя – пруская, яцвяжская.
5. Іранская заходняя курдская, белуджская, талышская, таджыкская, персідская, хазара і інш.
усходняя асецінская, ягнобская, афганская (пушту) і інш.
6. Індыйская хіндзі, урду, бенгалі, пенджабі, сіндхі, сіндкальская, непалі, цыганская і інш., мёртвыя – ведыйская, санскрыт.
7. Анаталійская вымерлая група
8. Тахарская тахарская А, тахарская Б (мёртвыя)
9. Грэчаская грэчаская, мёртвыя — старажытнагрэчаская і візантыйская
10. Італійская мёртвыя мовы
11. Армянская армянская
12. Фрыгійская фрыгійская (мёртвая)
13. Фракійская фракійская (мёртвая)
14. Албанская албанская
15. Венецкая венецкая
16. Славянская усходняя беларуская, руская, украінская
заходняя польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая, палабская (мёртвая)
паўднёвая балгарская, харвацкая, сербская, македонская, славенская, стараславянская (мёртвая)

 

Лексіка паводле паходжання

 
 


 

 

Індаеўрапейская брат, маці,вуха, нага, нос, язык, вада,сонца, дзень, вечар, зіма, два, востры, новы, стары, везці, ісці, драмаць і інш.     Агульна- славянская баба, барада, нядзеля, чацвер,месяц, бура, мыць, слухаць, бегчы, здаровы, я, мы, хто, адзін, трыста, там, ужо, за, пад і інш.     Усходне- славянская бацька, дзядуля, сарочка, ветлівы, гуляць, калыхаць, балаваць, адзінаццаць, сорак, трыццаць і інш.   Уласна- беларуская бусел, вясковец, алешнік,волат, дранікі, надвор’е, сейбіт,вушак, жаданы, апошні, гаротны, гаманіць і інш.     Са славянскіх моў –польская: палац, слодыч, маёнтак, тлусты, пагарда, братэрскі; –руская: зводка, подзвіг, саюз, савет; –украінская: варэнікі, хлебароб З неславянскіх моў –літоўская: дойлід, пуня, свіран; –татарская: аер, арда, барсук, гарбуз, кандалы, буран; –грэчаская: арыфметыка, бібліятэка, космас, Аляксандр; –лацінская: атэстат, аўтар, гумар, водар; –нямецкая: абзац, архіў, друк, ланцуг, цэгла; –французская: батон, метро, кафэ, басейн; –англійская: лідэр, байкот, докер, баксёр.  

 

 

Лексіка паводле сферы ўжывання

 


 

Да спецыяльных слоў адносяць навуковыя тэрміны і прафесіяналізмы. Навуковыя тэрміны з’яўляюцца назвамі спецыяльных паняццяў пэўнай сферы навукі, мастацтва, вытворчасці. Сярод іх вылучаюцца тэрміны вузкаспецыяльныя (гравіметрыя, дыхатамія, ідэаграфія, літаграфія, прэзумпцыя, фітацэноз) і агульназразумелыя (атмасфера, кісларод, дыягназ, імпульс, сертыфікат, сюжэт, гладыёлус). Да тэрмінаў блізкія прафесіяналізмы — словы, якія выкарыстоўваюць людзі пэўных прафесій (цукроза — ‘вуглявод’ у цукраносных раслінах, цэйтнот — ‘недахоп часу на абдумванне чарговага ходу ў шахматах, шашках’, шпандыр — ‘шавецкі рэмень’). Сярод прафесіяналізмаў ёсць шэраг слоў, што ўдакладняюць, дэталізуюць назвы прадметаў, якія ў агульнаўжывальнай мове маюць больш агульныя назвы, таму прафесіяналізмы, у адрозненне ад тэрмінаў, могуць мець сінонімы (рубанак, шархебель, фуганак, адборнік).

Дыялектныя словы адрозніваюцца ад агульнаўжывальных лексічнымі, фанетычнымі або граматычнымі асаблівасцямі (запан — ‘ фартух’, чыравікі — ‘ чаравікі’, цяртуха — ‘ тоўчаная бульба’, абножыцца — ‘ натаміць ногі’, надпісык — ‘ адрас на пісьме’, тутацька — ‘ тут’ і інш). Дыялектныя словы ў мове насельніцтва пэўнай мясцовасці выконваюць намінатыўную функцыю, а ў мове мастацкіх твораў ужываюцца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў.

Жаргонныя словы ўжываюцца ў гутарковай мове людзей, аб’яднаных сумесным заняткам, агульнымі інтарэсамі; ёсць жаргон паляўнічых, жаргон студэнтаў, спартсменаў і інш. Жаргонная лексіка — гэта пераасэнсаваныя, метафарызаваныя, часам фанетычна скажоныя словы літаратурнай мовы (аўтамат — ‘залік за працу на практычных занятках’, тачка — ‘аўтамашына’, хвост — ‘акадэмічная запазычанасць’, клёва — ‘вельмі добра’). Жаргонныя словы і выразы заўсёды экспрэсіўныя, маюць адценне грубасці; у мастацкіх і публіцыстычных творах яны ўжываюцца як стылістычны сродак для рэалістычнай абмалёўкі людзей пэўных сацыяльных і ўзроставых груп.

 

Лексіка паводле ступені ўжывання

 

На кожным этапе развіцця мовы суіснуе лексіка актыўная (словы, якія ведаюць і актыўна ўжываюць усе носьбіты мовы) і пасіўная (словы, зразумелыя для большасці носьбітаў мовы, але яны ўжываюцца рэдка і захоўваюць адценне ўстарэласці або навізны).

Устарэлымі лічацца словы, што ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага выкарыстання. Сярод іх вылучаюцца гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы — гэта назвы пэўных прадметаў, з’яў мінулых эпох (кальчуга, лапці, ураднік, пан, калчан, бурмістр, гайдук); гістарызмы не маюць сінонімаў і ўжываюцца як нейтральныя словы ў навуковай, вучэбнай і мастацкай літаратуры пры апісанні старажытнасці, тлумачэнні гістарычных падзей. Архаізмы гэта ўстарэлыя назвы сучасных прадметаў і з’яў, якія ў працэсе развіцця мовы былі заменены новымі словамі-сінонімамі (параўн. раць і войска, чало і лоб, перст і палец).

Неалагізмы — гэта словы, якія называюць новыя паняцці з розных сфер дзейнасці чалавека і не ўвайшлі ў склад агульнай лексікі ў пэўны час свайго існавання. Кожная мова на працягу свайго развіцця няспынна папаўняецца неалагізмамі. Асабліва шмат новых слоў з’яўляецца ў сувязі са значнымі сацыяльна-палітычнымі зрухамі, зменамі ў вытворчасці, навуцы, мастацтве. Калі жыццёвая з’ява, якую абазначае неалагізм, страчвае актуальнасць, то і само слова паступова пачынае ўспрымацца як устарэлае (рабфак, кулак, серадняк, вылучэнец), а калі новае слова адпавядае законам мовы, а з’ява, якую гэта слова называе, жывая, то яно вельмі хутка перастае ўспрымацца як неалагізм і пераходзіць у групу агульнаўжывальных слоў, што з цягам часу нават узаконьваецца слоўнікамі літаратурнай мовы (рэйтынг, дыскета, інтэрпол, інвестар, сайт, аэробус).

3. БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСІКАГРАФІЯ. ТЫПЫ І ВІДЫ СЛОЎНІКАЎ

Лексікаграфія (ад грэч. lexikos = слоўнікавы і grapho = пішу) — раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тэорыя і практыка ўкладання слоўнікаў.

1) Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі; яны ў сціслай форме апісваюць сусвет, даюць навуковыя веды пра з’явы, падзеі, прадметы, звесткі пра гістарычных асоб, вядомых дзеячаў навукі і культуры і інш.:

а) універсальныя слоўнікі прадстаўляюць сістэму па ўсіх галінах ведаў. Самы вялікі – «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18 тамах;

б) галіновыя даюць апісанне якой-небудзь галіны ведаў: «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6-ці тамах (з 1993 г.), «Этнаграфія Беларусі» (1980, 1989 гг.), «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993 г.), «Беларуская мова: Энцыклапедыя» (1994 г.);

в) біяграфічныя прысвечаны апісанню звестак з жыцця і дзейнасці вядомых асоб: «Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік» (1986 г.), «Францыск Скарына і яго час» (1988 г.).

 

2) Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы (іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне і г.д.) ці ўстойлівыя спалучэнні слоў:

· гістарычныя сістэматызуюць і тлумачаць лексіку пісьмовых помнікаў мінулых эпох: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы». Т. 1 — 18 (1982 — 1999 гг.);

· тэрміналагічныя сістэматызуюць і тлумачаць тэрміны розных галін навукі і тэхнікі: Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» (1990 г.); Сувораў Ю.М. «Тэрміны, імёны, даты: Школьны гістарычны слоўнік» (1971 г.) і інш;

· тлумачальныя даюць сэнсавую характарыстыку слоў: «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996 г.), «Слоўнік іншамоўных слоў» А.М.Булыкі (1999 г.) у 2 тамах;

· слоўнікі мовы пісьменнікаў адлюстроўваюць словы, якія ўжываліся аўтарам у яго творах: Анічэнка У.В. «Слоўнік мовы Скарыны». Т. 1 — 3 (1977 — 1994 г.), «Слоўнік мовы Янкі Купалы» ў 8-мі тамах (з 1997 г.);

· этымалагічныя раскрываюць паходжанне слоў і ўстойлівых спалучэнняў: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» Т. 1 — 8 (1978 — 1993г.); «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» I.Я.Лепешава (1993 г.);

· арфаграфічныя даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх формаў: «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М.П.Лобана, М.Р.Судніка (1990 г.); «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэд. М.Б.Бірылы (1987 г.);

· фразеалагічныя даюць семантычнае і стылістычнае апісанне фразеалагізмаў: «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў 2-х тамах I.Я.Лепешава (1993 г.);

· слоўнікі прыказак і прымавак даюць семантычную і стылістычную характарыстыку прыказак і прымавак: Шкраба I., Шкраба Р. «Крынічнае слова» (1987 г.); Лепешаў I.Я., Якалцэвіч М.А. «Слоўнік беларускіх прыказак» (1996 г., 2006 г.);

· марфемныя слоўнікі ілюструюць падзел слоў на марфемы: «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.М.Бардовіча, Л.М.Шакуна (1989 г.);

· словаўтваральныя слоўнікі дэманструюць утваральную структуру слова: А.М.Бардовіч, М.М.Крутылевіч, А.А.Лукашанец «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (2000 г.);

· слоўнік сінонімаў прадстаўляе сінанімічную лексіку: М.К.Клышка «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» (1993 г.);

4. ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА. Наменклатуры, прафесіяналізмы, тэрміны і іх асаблівасці

Тэрміны і іх асаблівасці

 

У кожнай прафесіі часцей ужываецца адметная група слоў, неабходных для абслугоўвання пэўнай спецыяльнасці. У мовазнаўстве такую лексіку называюць спецыяльнай і традыцыйна ў ёй вызначаюць дзве групы: прафесіяналізмы і тэрміны. Шэраг даследчыкаў у самастойную групу спецыяльнай лексікі адносяць і наменклатурныя назвы. Наменклатура (ад лацін. nomenclatura = пералік, роспіс імён) — сукупнасць уласных імён і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб’ектам навукі і тэхнікі. Кожная галіновая тэрміналогія змяшчае сваю сістэму номенаў, г.зн. асобных элементаў наменклатуры. «Номен – гэта проста назва канкрэтнага аб’екта, прадмета, у нязначнай ступені звязаная з паняційным бокам. Такім чынам, адметнай рысай номена з’яўляецца яго назыўная функцыя» [4, c.19]. Напрыклад, катэр «Волга», цукеркі «Кара-кум», абутак «Белвест», ЭВМ «Мінск-32», пшаніца «Адэская-51» і інш.

Прафесіяналізмы – гэта словы і словазлучэнні, распаўсюджаныя пераважна ў гутарковай мове сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці. Напрыклад, «шапка» — агульны загаловак для некалькіх газетных заметак, «дворнік» — шклоачышчальнік, «халасцяк» — парожні рэйс, «балванка» — кампактны дыск і інш.

Тэрмін (ад лацін. terminus = канец, мяжа) — гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце з галіны навукі, тэхнікі, культуры, вытворчасці. Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана.

«Тэрміны і прафесіяналізмы адрозніваюцца паміж сабой цэлым шэрагам прыкмет:

а) часам і шляхамі свайго фармавання (прафесіяналізмы ўтвараюцца значна раней і стыхійна, а ўтварэнне тэрмінаў адбываецца пазней і носіць мэтанакіраваны характар);

б) нарматыўным статусам (тэрмін з’яўляецца афіцыйна ўзаконенай назвай навуковага паняцця, а прафесіяналізм — гэта слова, уласцівае гаворцы якой-небудзь групы асоб, аб’яднаных агульнай прафесіяй);

в) адносінамі да экспрэсіўнасці (прафесіяналізмы амаль заўсёды экспрэсіўныя, а тэрміны стылістычна нейтральныя);

г) выкарыстаннем у розных тыпах тэкстаў (тэрміны пераважаюць у пісьмовых тэкстах, а прафесіяналізмы — у вусных);

д) пашыранасцю ў межах агульнанацыянальнай мовы (тэрміны маюць агульнанацыянальны і часам інтэрнацыянальны характар, а прафесіяналізмы нярэдка носяць мясцовы характар);

е) функцыянальнай нагрузкай (у шэрагу выпадкаў прафесіяналізмы з’яўляюцца функцыянальна другаснымі сінонімамі размоўна-экспрэсіўнага характару ў адносінах да эквівалентных ім па значэнні тэрмінаў)» [7, с.31]. Слова «тэрміналогія» («тэрмінасістэма») мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва; 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы. Існуе тэрміналогія грамадска-палітычная, юрыдычная, лінгвістычная, эканамічная, тэхнічная, гандлёвая, ваенная і інш.

Тэрмін павінен адпавядаць наступным патрабаванням:

1) Дакладнасць.

2) Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г.зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.

3) Стылістычная нейтральнасць.

4) Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: рукаў (рукі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металургія) і інш.

5) Кароткасць, г.зн. імкненне да максімальнага скарачэння тэрміна: ілжэсведчанне, саўдзельніцтва.

6) Адназначнасць, г.зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне — ’працэс утварэння новых слоў’ і ’раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў’, абзац — ’адступленне ўправа ў пачатку радка’ і ’частка тэксту паміж такімі адступленнямі’).

 

5. СТРУКТУРНЫЯ ТЫПЫ ТЭРМІНАЎ І ІХ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПАВОДЛЕ ЎЖЫВАННЯ

Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка бывае агульнаўжывальнай (кісларод, жанр, аэробіка, атам) і вузкаспецыяльнай (інтэрфейс, элятыў, субморф, інварыянт).

Усе тэрміны паводле сваёй будовы групуюцца ў тры асноўныя структурныя тыпы:

Навуковая тэрміналогія прадстаўлена такімі часцінамі мовы, як назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі.

Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць: а) агульныя назоўнікі: перабудова, нацыя, генацыд, асаднікі, паланізацыя, шляхта і інш.; б) уласныя назоўнікі выкарыстоўваюцца ў назвах вучэнняў, напрамкаў: марксізм, гандзізм, кальвінізм, сталыпіншчына і інш.; в) дзеясловы: эксплуатаваць, прыгнятаць, русіфікаваць, рэфармаваць і інш.; г) рэдкасныя прыслоўі: адзінагалосна і інш.

У тэрмінах-словазлучэннях вылучаюць наступныя мадэлі: а) прыметнік + назоўнік (ПН): магдэбургскае права, палітычныя рэпрэсіі, феадальная раздробленасць, Грунвальдская бітва, сталыпінская рэформа, акупацыйны рэжым і інш.; б) прыметнік + прыметнік + назоўнік (ППН): Брэсцкая царкоўная унія, Міжнародны ваенны трыбунал, новая эканамічная палітыка і інш.; в) назоўнік + прыметнік + назоўнік у Р.склоне (НПН): князі славянскага паходжання, рух славянскіх перасяленцаў і інш.; г) прыметнік + назоўнік + прыметнік + назоўнік у Р.склоне (ПНПН): духоўная культура беларускай народнасці, палітычная моц беларускіх княстваў і інш.; д) назоўнік + назоўнік у Р.склоне + прыметнік + назоўнік у Р.склоне (ННПН): рэалібітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, працэс утварэння беларускай народнасці і інш.

 

6. СПОСАБЫ ЎТВАРЭННЯ ТЭРМІНАЎ

Існуюць наступныя спосабы ўтварэння тэрмінаў

I. Сінтаксічны спосаб — утварэнне тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў. Гэта самы прадуктыўны спосаб утварэння тэрмінаў амаль ва ўсіх галінах навукі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік + назоўнік (маскоўская патрыярхія, этнічная самасвядомасць, натуральная гаспадарка і інш.); назоўнік + прыметнік + назоўнік (палітыка ваеннага камунізму, князі славянскага паходжання і інш.), але пашыраны і шматкампанентныя словазлучэнні (рэпрэсіўная палітыка сталінскага ўрада, рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій і інш.).

ІІ. Марфемны спосаб

1) суфіксальны: а) ад уласн. імён пры дапамозе суфіксаў –ізм(-ызм-), -іянств

(-ыянств-), -ск: Гандзі – гандзізм, Маркс – марксізм, Хрыстос – хрысціянства, Брайль – брайлеўскі (шрыфт) і інш .; б) ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў –нн, -енн,(-энн-) для абазначэння працэсаў (даследаванне, вылічэнне, акругленне і інш.), суфікса –к — для абазначэння прадметнасці (насадка, наладка і інш.); в) ад дзеясловаў пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, напуск і інш.); г) пры дапамозе іншамоўных суфіксаў –ізм (- ызм-), -ацый, -іст (- ыст-) (гістарызм, паланізацыя, камуніст і інш.);

2) прэфіксальны: а) пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў (антысеміт, ультраімперыялізм і інш.); б) пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў (звышпрыбытак, бескантрольны);

3) прэфіксальна-суфіксальны (антыгістарызм, міжусобныя (войны) і інш.).

ІІІ. Аснова- і словаскладанне

1) шляхам спалучэння грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў (археалогія, відэазапіс, гісторыяграфія, аўтограф);

2) пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (землеўладальнік, архівасховішча).

IV. Cкладана-суфіксальны (шматразовы, аднатыпна).

V. Абрэвіятурны (ГУЛАГ (галоўнае ўпраўленне лагерамі), АДСС (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства), ВКЛ (Вялікае княства Літоўскае і інш .).

VI. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з так званай тэрміналагізацыяй агульнаўжывальных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне: кулак — ‘сціснутая кісць рукі‘ і кулак — ‘заможны селянін‘

ФУНКЦЫЯНАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВА ЎМОВАХ Б1ЛИНГВ1ЗМУ

1. ПАНЯЦЦЕ БІЛІНГВІЗМУ. МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ

Білінгвізм (лац. bilinguis < bi (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе — валоданне і папераменнае карыстанне асобай або калектывам дзвюма мовамі.

Кожная з моў выбіраецца ў залежнасці ад канкрэтнай камунікатыўнай сітуацыі. Двухмоўе мае наступныя разнавіднасці:

 

 
 

 


 

 

Ва ўмовах нацыянальнага білінгвізму ў краіне афіцыйна прызнаюцца дзве дзяржаўныя мовы. Так, напрыклад, у Беларусі — беларуская і руская, у Фінляндыі — фінская і шведская, у Канадзе — англійская і французская.

 
 


Дыстантны тып двухмоўя прадугледжвае выкарыстанне адной з дзвюх моў, што функцыянуюць на тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, выдаецца літаратура і на беларускай, і на рускай мовах, ідуць спектаклі і на беларускай, і на рускай мовах і інш. У названых прыкладах дзве мовы не сутыкаюцца адна з адной. Хаця, варта заўважыць, што ў чыстым выглядзе дыстантнае двухмоўе сустракаецца рэдка, што абумоўлена вынікамі інтэрферэнцыі (гл. ніжэй).

Пры кантактным двухмоўі абедзве мовы функцыянуюць побач (напрыклад, у перыёдыцы ўжываюцца тэксты на рускай і на беларускай мовах, у маўленні людзей, з якіх адзін гаворыць па-беларуску, а другі — толькі па-руску). Кантактнае двухмоўе прадугледжвае раўнапраўнае (людзі ў роўнай меры добра валодаюць і беларускай, і рускай мовамі) і нераўнапраўнае (калі, напрыклад, веданне і выкарыстанне рускай мовы пераважвае над беларускай мовай ці наадварот) валоданне і карыстанне мовамі.

На ступень валодання беларускай i рускай мовамі моцна ўздзейнiчае моўнае асяроддзе. Можна назiраць прафесiйна арыентаваны (абумоўлены) бiлiнгвiзм у настаўнікаў беларускай мовы, акцёраў тэатра і кіно, дыктараў радыё i тэлебачання, якія беларускую мову выкарыстоўваюць пры выкананнi службовых абавязкаў, а на бытавым узроўнi — рускую. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе.

 

2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды

Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму параджае з’яву і нтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя (лац. inter ’паміж + ferens, - ntis = ’які нясе, пераносіць) — узаемапранікненнне моўных элементаў у выніку кантактавання моў. Інакш кажучы, пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой мовы, што і прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Інтэрферэнцыя — з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы. Існуюць наступныя віды моўнай інтэрферэнцыі:

а) фанетычная, калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;

б) акцэнтная, калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: з а́ руку (замест за рук у́), гл і́ няны (замест глін я́ ны), крап і́ ва (замест крапів а́), спін а́ (замест сп і́ на) і г.д.

в) марфалагічная, калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, карыстаючыся рускай мовай, двухмоўны індывід можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры, окны замест озёра, окна);

г ) лексічная, калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу гуляць ролю замест адыгрываць ролю, г.зн. выкарыстоўвае слова з неўласцівым яму ў дадзенай мове значэннем (параўнайце рус. играть роль);

д) сінтаксічная, калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, смеяться с него замест смеяться над ним, вернуться со школы замест вернуться из школы і г.д.; асаблівасці пабудовы пытальнага сказа з часціцай ці; асаблівасці сінтаксічных спалучэнняў лічэбнікаў з назоўнікамі і інш.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя [7, с. 25].

У сітуацыі двухмоўя ўзнікае такая лінгвістычная і сацыяльная з’ява, як трасянка своеасаблівы моўны гібрыд, г.зн. «беларуска-руская мова» з адным зместам і дзвюма формамі выражэння. Базавай мовай трасянкі можа быць беларуская са значнай колькасцю элементаў (лексічных, граматычных, словаўтваральных) рускай мовы, або руская з выкарыстаннем элементаў беларускай мовы, што часцей за ўсё і назіраецца. Часам можна пачуць маўленне з элементамі беларускай, рускай літаратурных моў і мясцовых дыялектаў. Трасянка — з’ява індывідуальная, у кожнага з носьбітаў яна залежыць ад канкрэтных умоў камунікацыі. Напрыклад, паручэнне (ад рускага поручение і беларускага даручэнне), заработаў (ад рускага заработал і беларускага зарабіў), аб’яўленне (ад рускага объявление) і інш.

 

3. ФАНЕТЫЧНАЯ, МАРФАЛАГІЧНАЯ,

Марфалагічныя асаблівасці

 

1. Шырока ўжываюцца iншамоўныя марфемы: анты-, агра-, радыё-, дэз-, дэ-, -мер, -ізм, -логiя, -оід, -фон і iнш .: антыгістарычны, аграбіялогія, радыётэлефанія, дэзiнфармаваць, дэблакіраваць, секундамер, аўтамадэлiзм, радыялогiя, астэроiд, ксiлафон.

2. Іменны характар мовы, перавага іменных часцін мовы над дзеясловамі.

3. Шырокае выкарыстанне абстрактных назоўнiкаў, якія заканчваюцца на - асць, -нне, -цыя: абумоўленасць, залежнасць, ужыванне, даследаванне, класіфікацыя, сістэматызацыя.

4. Характэрна ўжыванне назоўнiкаў адзiночнага лiку ў значэннi множнага:

Аэд — вандроўны пясняр-iмправiзатар у старажытнай Грэцыi; Вольха — род лiсцепадобных дрэў i кустарнікаў сямейства бярозавых.

Абстрактныя i рэчыўныя назоўнiкi ў навуковым стылi могуць ужывацца ў форме множнага лiку, набываючы канкрэтнае і тэрміналагічнае значэнне: магутнасцi, частоты, кіслоты, нiзкiя - высокiя тэмпературы, белыя i чырвоныя глiны, калiйныя солi, шумы ў сэрцы.

5. Пераважае форма роднага склону назоўнiкаў: тэарэма Пiфагора, норма лiтаратурнай мовы, аксiёма паралельнасцi.

6. У састаўных тэрмiнах пашырана выкарыстанне прыметнікаў: анегiнская страфа, матываваная назва, актыўная тэмпература.

7. Адсутнасць асабовых займеннікаў я, ты, вы і наяўнасць займенніка мы для абазначэння любой асобы: мы можам прасачыць

8. Назiраюцца асаблiвасцi ва ўжыванні дзеясловаў: характэрны формы цяперашняга часу дзеясловаў (цяперашнi пазачасавы): атамы рухаюцца, вуглярод уваходзiць у склад вуглякiслага газу; не выкарыстоўваюцца формы 2-й асобы адзiночнага і множнага лiку дзеясловаў; замест формы 1-й асобы адзiночнага лiку часцей выкарыстоўваецца форма 1-й асобы множнага лiку: праводзiм даследаванне, аналiзавалi звесткi, вылучаем з мноства; характэрны дзеясловы незакончанага трывання, якія ў навуковых тэкстах складаюць 80 %: параўноўваем, вылiчваем. Дзеясловы закончанага трывання часта выкарыстоўваюцца ў форме будучага часу: разгледзiм праблему, правядзём эксперымент.

Сінтаксічныя асаблівасці

 

1. Перавага розных па структуры складаных сказаў над простымі. Сярод складаных сказаў найбольш распаўсюджаны злучнікавыя, сярод простых — аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя і безасабовыя.

2. Выкарыстоўваюцца ўскладненыя i складаныя сiнтаксiчныя канструкцыi: Што ж уяўляе па сваёй сутнасці трасянка з лiнгвiстычнага пункту погляду?.. Яе варта разглядаць як кантамінацыю — адзiн з трох магчымых вынiкаў узаемадзеяння моў, што процiпастаўляецца, з аднаго боку, асiмiляцыi (выцясненню ці замене матэрыi адной мовы матэрыяй другой мовы пры захаваннi ў большай ці меншай ступені ix формы), а з другога — акамадацыі (захаванню кожнай мовай сваёй матэрыi пры змене формы адной з ix пад уплывам другой цi ўзаемным большым або меншым зблiжэннi ix формы). (Г.А.Цыхун)

3. Простыя сказы ўскладняюцца аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі словамi і словазлучэннямі: На самай справе, з’яўленне ў беларускай мове савецкага перыяду фармальна і семантычна тоесных з рускімі слоў — даволі пашыраная з'ява. (Г.І.Кулеш).

4. Характэрна «расшчапленне» выказнiка, калi дзеяслоў з канкрэтным лексiчным значэннем замяняецца назоўнікам таго ж кораня і дапаможным дзеясловам: лабараторыя даследуе – лабараторыя праводзіць даследаванне.

5. Для сувязi сказаў выкарыстоўваюцца паўторы назоўнiкаў, часта ў спалучэннi з указальнымi займеннiкамi гэты, той, тaкi: Сучасныя лiнгвiсты актыўна выкарыстоўваюць новыя метады даследавання моўных з'яў і фактаў. Гэтыя метады адпавядаюць патрабаванням сусветнай навукi; сказаў i абзацаў — пабочныя словы (такім чынам, значыць, нарэшце, так), прыслоўi (пасля, вышэй, зараз, спачатку), састаўныя злучнiкі (дзякуючы таму што, у сілу таго што, нягледзячы на



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-01-27; просмотров: 793; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.81.240 (0.099 с.)