Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Ураджэнцы Беларусі – героі савецкага тылу
Значны ўклад у перамогу над ворагам унеслі працоўныя Беларусі, эвакуіраваныя на ўсход краіны. Знаходзіліся яны галоўным чынам у Паволжы, на Урале, у Заходняй Сібіры. У асноўным эвакуіраваныя прадпрыемствы зліваліся з мясцовымі, аднароднымі па профілю. Аднак, каля 20 пераважна буйных прадпрыемстваў захавалі самастойнасць. Ужо ў жніўні-верасні 1941 г. пачалі даваць прадукцыю 15 эвакуіраваных заводаў, у кастрычніку-лістападзе – яшчэ 20. Да лета 1942 г. на абарону працавалі больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў. Беларускія працоўныя так сама паказвалі ўзоры працоўнага гераізму. Завод «Гомсельмаш» пачаў даваць прадукцыю праз месяц ад свайго прыбыцця ў Курган. За такі ж час стаў даваць ваенную прадукцыю Гомельскі станкабудаўнічы завод. У верасні 1941 г. далі прадукцыю гомельскія паравозавагонарамонтны і суднарамонтны заводы, віцебскія станкабудаўнічы імя Камінтэрна, фабрыкі імя КІМ і імя К.Цэткін, у кастрычніку-лістападзе – гомельскі завод «Рухавік рэвалюцыі», Віцебскі іголкавы, фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і іншыя прадпрыемствы. Беларусы былі зачынальнікамі шматлікіх пачынаў. Гомельскія станкабудаўнікі ужо да сакавіка 1942 г. значна скарацілі фактычныя затраты часу на выпуск асноўных вырабаў. За гады вайны калектыў завода тры разы заваёўваў першае месца і шэсць разоў другое месца ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве. Восенню 1942 г. маладыя рабочыя, эвакуіраваныя з Беларусі, ўключаліся ў патрыятычны рух за стварэнне камсамольска-маладзёжных брыгад, якія браліся за самыя адказныя заданні. Лепшым з іх прысвойвалася званне «франтавых». Першай камсамольска-маладзёжнай брыгадай на заводзе «Гомсельмаш» стала брыгада Ф.Мельнікава. Адвагу і стойкасць праяўлялі бела рускія чыгуначнікі.
Частка эвакуіраванага насельніцтва, а гэта па падліках болей за 1,5 млн. чалавек, працавала ў сельскай гаспадарцы трактарыстамі, камбайнерамі, жывёлаводамі, паляводамі, брыгадзірамі, старшынямі калгасаў. Многія беларусы, якія самааддана і мужна працавалі ў савецкім тыле, атрымалі ганаровыя званні лепшых па прафесіі, пераможцаў спаборніцтваў, перадавых работнікаў, а таксам былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле У савецкім тыле знаходзілася шмат прадстаўнікоў беларускай навукі і культуры. На ўсход былі эвакуіраваны 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, 6 тэатраў, больш 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Вучоныя БССР вялі даследаванні, скіраваныя на ўдасканальванне тэхналогіі вытворчых працэсаў у прамысловасці, ажыццяўлялі пошук сыравіны, вырашалі праблемы павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, распрацоўвалі эфектыўныя метады лячэння параненых і інш. У Маскве, Алма-Аце, Ташкенце, Чымкенце, Фрунзе і іншых гарадах аднавілі сваю работу навукова-даследчыя, вышэйшы і сярэднія навучальныя ўстановы, у тым ліку Акадэмія навук БССР. У 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў работу Белдзяржуніверсітэт, у Яраслаўлі – Мінскі медыцынскі інстытут. Свой уклад у агульную справу разгрому ворага ўносілі дзеячы беларускай культуры. Яны стваралі новыя мастацкія творы, выступалі перад воінамі Чырвонай Арміі, прымалі ўдзел у зборы грошай на патрэбы абароны. Знаходзячыся ў савецкім тыле, працоўныя Беларусі сваёй гераічнай і самаадданай працай сумесна з усімі народамі краіны стваралі трывалы падмурак перамогі над фашысцкай Германіяй. Пастаноўкі Беларускага драматычнага тэатру імя Янкі Купалы ў Томску карысталіся заўсёды вялікім поспехам.
Важным перыядам у развіцці беларускай літаратуры з’яўляюцца ваенныя гады. Літаратары, кампазітары, мастакі, акцёры так сама змагаліся, і на вельмі важным фронце – ідэалагічным. Яны выхоўвалі ў савецкіх людзей стойкасць, мужнасць і гераізм. На ўсю краіну прагучаў верш народнага паэта Беларусі Я.Купалы «Беларускім партызанам». Кампазітар Я.Цікоцкі напісаў аперу «Алеся», прысвечаную беларускім партызанам, У.Залатароў 5-ю сімфонію на тэму абароны Радзімы, М.Аладаў сімвалічную паэму «З дзённіка партызан». Песня Н.Сакалоўскага «Мы – беларусы!» пасля вайны стала гімнам БССР. Знаходзячыся ў савецкім тыле, працоўныя Беларусі сваёй гераічнай і самаадданай працай сумесна з усімі народамі краіны стварылі трывалы падмурак перамогі над Германіяй.
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 164; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.1.158 (0.021 с.) |