Змест і задачы навучання беларускай мове на пачатковым этапе (6-10 клас) у дапаможнай школе з беларускай мовай навучання. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Змест і задачы навучання беларускай мове на пачатковым этапе (6-10 клас) у дапаможнай школе з беларускай мовай навучання.



Неабходна адзначыць, што для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю засваенне роднай мовы выклікае вялікія цяжкасці. Ці патрэбна ім другая мова ў такім выпадку? Безумоўна. Па-першае, даказана, што авалодванне другой мовай не аказвае негатыўнага ўплыву на развіццё асобы дзіцяці, а наадварот, засваенне двух і больш моў вядзе да ўтварэння шырокіх асацыяцый і абагульненняў. Па-другое, вывучэнне другой блізкароднаснай мовы ажыццяўляецца з апорай на першую і садзейнічае ўсвядомленаму засваенню абедзвюх. Па-трэцяе, вядома, што жыць у грамадстве і быць свабодным ад грамадства немагчыма. Значыць, веданне моў, якія функцыянуюць у грамадстве, неабходна ў той ступені, якая патрэбна самому чалавеку і запатрабавана грамадствам.

Вызначаючы прынцыпы навучання беларускай мове дзяцей з асаблівасцямі, неабходна ўлічваць патрэбы асобы вучня з інтэлектуальнай недастатковасцю ў мове і маўленні. Так, асноўнымі прынцыпамі навучання беларускай мове з’яўляюцца:

· прынцып асобаснай і сацыяльна-педагагічнай мэтазгоднасці;

· прынцып камунікатыўнай накіраванасці;

· прынцып міжмоўнага супастаўлення;

· прынцып апоры на моўны і маўленчы вопыт вучняў.

 

12.Змест і задачы ўводнага (уступнага) курса навучання беларускай мове ў дапаможнай школе з рускай мовай навучання.

У дапаможнай школе з рускай мовай навучання прадмет «Беларуская мова» пачынае вывучацца з V класа. Гэта ўвод- ны, пераважна вусны, курс, мэтамі якога з’яўляюцца ўвядзен- не вучняў у свет беларускай мовы, яе прыгажосці і непаўтор- насці і падрыхтоўка іх да сістэматычнага вывучэння мовы ў VI—X класах.

Задачы вывучэння беларускай мовы ў V класе:

♦ развіццё ўмення слухаць і разумець беларускае маўленне настаўніка;

♦ знаёмства з асаблівасцямі алфавіта, вымаўлення гукаў, лексічнымі асаблівасцямі беларускай мовы;

♦ навучанне чытанню па-беларуску;

♦ развіццё элементарных уменняў пісьма на беларускай мове;

♦ выхаванне цікавасці да беларускай мовы.

Навучэнцы дапаможнай школы знаходзяцца пераважна ў

рускамоўным асяроддзі ў школе і дома. Беларуская мова гу- чыць на радыё і па тэлебачанні, у пазакласны час, у некаторых выпадках дома. Руская і беларуская мовы — блізкароднасныя, яны маюць шмат агульных рыс. Наша асабістае даследаванне (1998 г.) выявіла, што вучні дапаможнай школы яшчэ да пачат- ку вывучэння імі беларускай мовы ў цэлым разумеюць бела- рускае маўленне, некаторыя дзеці самі выкарыстоўваюць бела- рускую лексіку ў сваім пераважна рускамоўным маўленні. Гэтыя вынікі дазваляюць зрабіць даволі аптымістычны прагноз і выказаць меркаванне, што да вывучэння беларускай мовы ў рускамоўнай дапаможнай школе нельга падыходзіць як да вы- вучэння другой мовы ў поўным сэнсе гэтага слова.

Асноўнымі прынцыпамі, на якіх грунтуецца вывучэнне бе- ларускай мовы ў дапаможнай школе з рускай мовай навучання, з’яўляюцца наступныя: прынцып пераважнага развіцця маў- лення, г. зн. навучанне мове як сродку зносін пры адноснай другараднасці вывучэння сістэмы мовы (сістэма мовы вывуча- ецца як сродак развіцця маўлення); прынцып апоры на рускую мову, сістэмай якой вучні авалодваюць пачынаючы з I класа; прынцып дзейнаснага падыходу, пры якім важным з’яўляец- ца ўключэнне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей (вучэбную, гульнёвую, працоўную і інш.); прынцып сітуатыў- насці пры навучанні мове, што азначае выкарыстанне натураль­ных і штучна створаных сітуацый, дзякуючы якім у дзяцей узнікае матывацыя да маўленчай дзейнасці; нарэшце, прынцып станоўчага эмацыянальнага фону, які залежыць, у першую чаргу, ад асобы настаўніка, яго адносін да беларускай мовы і жа- дання навучыць ёй сваіх выхаванцаў.

Праграма па беларускай мове для рускамоўнай дапаможнай школы адлюстроўвае антрапацэнтрычную канцэпцыю навучання мове, у якой галоўным лічыцца фарміраванне моўнай асо- бы — чалавека, які ўспрымае і разумее пачутае, сам размаўляе, чытае, піша, іншымі словамі, практычна карыстаецца мовай. Пры такім падыходзе на задні план адносіцца вывучэнне гра- матыкі, яна становіцца не мэтай, а сродкам навучання мове. Лінгвістычны матэрыял прапануецца ў такім аб’ёме і ў той паслядоўнасці, якіх патрабуе логіка развіцця маўленчай дзей- насці дзяцей на дадзеным этапе навучання беларускай мове.

Уводны курс беларускай мовы мае інтэграваны характар. Асобна ўрокі чытання і пісьма ў V класе не вылучаюцца. На- вучанне ўсім відам маўленчай дзейнасці — слуханню, гаварэн- ню, чытанню, пісьму — адбываецца на працягу ўсяго ўводнага курса з пераважным акцэнтам на тым або іншым відзе маў- ленчай дзейнасці ў залежнасці ад задач урока і магчымасцей кантынгенту навучэнцаў.

Уводны курс беларускай мовы пабудаваны на аснове выву- чэння звестак аб мове, Радзіме, навакольным свеце. На працягу курса дзеці знаёмяцца з беларускімі традыцыямі, фальклорам, святамі. Увазе вучняў прапануецца шэраг дзіцячых апавядан- няў, вершаў, казак, даступных для іх успрымання.

На фоне гэтага матэрыялу даюцца асновы беларускай лексі- кі і фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу. Звяртаецца ўвага на асаб- лівасці беларускага гукавымаўлення, некаторыя моўныя паняц- ці. Пры вывучэнні моўнага матэрыялу пажадана актуалізаваць адпаведныя звесткі з курса рускай мовы і суаднесці іх з выву- чаемым матэрыялам.

Праграма ўключае: тэматыку маўленчай дзейнасці; ступень авалодання рознымі відамі маўленчай дзейнасці (камунікатыў- ная кампетэнцыя); аб’ём лінгвістычнага матэрыялу, які выву- чаецца на працягу ўводнага курса (моўная кампетэнцыя).

Кантрольны раздзел праграмы (патрабаванні да ўменняў вучняў) уяўляе сабой пералік камунікатыўных уменняў, якія пажадана сфарміраваць у вучняў на канец навучальнага года. У кантрольны раздзел не ўключаны патрабаванні да моўных ведаў і ўменняў, таму што знаёмства з моўнымі паняццямі ў V класе носіць толькі папярэдні, азнаямляльны характар і з’яў- ляецца прапедэўтычным для вывучэння іх у наступных гадах навучання.

На вывучэнне беларускай мовы ў V класе адводзіцца 2 га- дзіны на тыдзень. Размеркаванне гадзін даецца па маўленчых тэмах.

 

13.Змест і задачы навучання беларускай мове ў 6-10 класах дапаможнай школы з рускай мовай навучання.

Для дзяцей з роднай рускай мовай веданне беларускай магчыма на вусным узроўні з засваеннем лексіка-граматычнага мінімуму, які забяспечвае валоданне вуснай мовай на ўзроўні разумення, чытання, маўлення і элементарнай пісьмовай мовай.

Агульнымі задачамі навучання другой мове з’яўляюцца:

· развіццё ў вучняў цікавасці і любові да мовы, усведамлення яе прыгажосці;

· выхаванне патрэбы карыстацца моўным багаццем, удасканальваць уласнае вуснае і пісьмовае маўленне;

· фарміраванне моўнага чуцця;

· раскрыццё для вучняў культуралагічнага і выхаваўчага патэнцыялу беларускай мовы, цеснай сувязі з гісторыяй, духоўнай культурай, менталітэтам народа;

· развіццё інтэлектуальных і эмацыянальна-творчых здольнасцей вучняў.

У адносінах да вывучэння беларускай мовы можна сфармуляваць наступныя задачы:

· авалодванне мовай як сродкам зносін у працэсе фарміравання навыкаў маўленчай дзейнасці (аўдзіравання, гаварэння, чытання, элементарнага пісьма);

· засваенне элементарнага практычнага курса мовы, неабходнага для адноснай арфаграфічнай і пунктуацыйнай граматнасці.

 

14.Характар моўнай адукацыі ў класах паглыбленай прафесійнай і сацыяльнай падрыхтоўкі (11-12).

Для названай катэгорыі дзяцей характэрна недаразвіццё пазнавальных працэсаў: яны ў меншай ступені маюць патрэбу ў пазнанні, і на ўсіх этапах працэсу пазнання маюць месца элементы недаразвіцця, у выніку чаго дзеці атрымоўваюць няпоўныя, а часам і недакладныя ўяўленні пра акружаючы свет.

З-за неразумення логікі падзей узнаўленне носіць бессістэмны характар. Недаразвітасць успрыняцця, няўменне карыстацца прыёмамі запамінання і прыпамінання вядзе да памылак пры ўзнаўленні. Найбольшыя цяжкасці выклікае ўзнаўленне славеснага матэрыялу.

Для таго каб навучанне было паспяховым і насіла творчы характар, неабходна дастакова развітае ўяўленне. У дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю яно адрозніваецца фрагментарнасцю, недакладнасцю і схематычнасцю, што тлумачыцца беднасцю жыццёвага вопыту і недакладнасцю мысліцельных аперацый.

Ярка выражаны ў дадзенай катэгорыі вучняў і недахопы ўвагі: малая ўстойлівасць, цяжкасці размеркавання ўвагі, замаруджанае пераключэнне ўвагі. Слабасць адвольнай ўвагі праяўляецца і ў тым, што ў працэсе навучання адбываецца частая змена аб’ектаў увагі, немагчымасць засяродзіцца на адным аб’екце ці відзе дзейнасці.

Інтэлектуальная недастатковасць праяўляецца і ў парушэннях эмацыянальна-валявой сферы. Адзначаецца недаразвіццё і няўстойлівасць эмоцый, слабасць уласных намераў, пабуджэнняў, наяўнасць пераймання.

Названыя асаблівасці псіхічных працэсаў уплываюць на характар працякання дзейнасці. Дзеці з інтэлектуальнай недастатковасцю пачынаюць выконваць заданне, не даслухаўшы інструкцыі, не зразумеўшы мэты задання, без унутранага плана дзеяння, пры слабым самакантролі. Усе адзначаныя асаблівасці псіхічнай дзейнасці дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю носяць стойкі характар, так як з’яўляюцца вынікам арганічных пашкоджанняў на розных этапах развіцця. Але адзначаецца і станоўчая дынаміка ў развіцці такіх дзяцей пры правільна арганізаваным урачэбна-педагагічным уздзеянні.

 

15.Аўдзіраванне як від маўленчай дзейнасці.

Аўдзіраванне – від маўленчай дзейнасці, якім забяспечваецца асэнсаванае ўспрыманне на слых маўленчага паведамлення.

Аўдзіраванне: распазнаванне па гучанні беларускага маўлення; выкананне нескладаных інструкцый настаўніка, выказаных па-беларуску; праслухванне невялікіх фальклорных твораў, правілаў гульняў, тэкстаў розных жанраў.

16.Гаварэнне як від маўленчай дзейнасці.

Гаварэнне: адказы на простыя пытанні, удзел у дыялогах, выкарыстанне этыкетных форм дыялагічнага маўлення; завуч- ванне і расказванне пацешак, заклічак, лічылак, вершаў; агуч- ванне дзеянняў, якія выконваюцца.

Працэс гаварэння щ вучнящ з цяжкімі парушэннямі маўлення абцяжараны несы7фарміраванасцю фанетычнага боку маўлення. У сувязі з гэтым пачынаць навучанню гаварэнню мэтазгодна з узнаўлення гатовага маўленчага ўзору і яго імітацыі. Апрора на ўзор правільнага маўлення значна паляпшае якасць гаварэння. У працэсе навучання трэба ўлічваць антагенез дзіцячага маўлення, г. зн. Паступовы пераход ад маўлення сітуацыйнага да маўлення кантэкстнага, ад дыялагічнага да маналагічнага маўлення, што патрабуе большага аб’ёму лексікі, больш свабоднага валодання марфалагічнымі формамі.

 

17.Чытанне як від маўленчай дзейнасці.

Чыітанне: распазнаванне па напісанні беларускамоўнага тэксту; чытанне слоў, сказаў, невялікіх тэкстаў, заданняў да практыкаванняў; чытанне дыялогаў па асобах. Чытанне — спецыфічная вучэбная дысцыпліна,. Яна мае выразную накіраванасць на развіццё маўленчай дзейнасці на беларускай мове.

 

18.Пісьмо як від маўленчай дзейнасці.

Пісьмо: пісьмо літар, слоў, сказаў; спісванне з рукапіснага і друкаванага тэкстаў; спісванне па ўзоры каліграфічнага пісь- ма; напісанне па ўзоры запіскі, віншавання.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-01-25; просмотров: 654; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.17.64 (0.021 с.)