Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Основн морфометр характ озёр
асноўныя марфаметрычныя характарыстыкі возера: плошчу воднай паверхні, даўжыню, шырыню, аб’ём вады, глыбіню. Марфаметрычныя характарыстыкі вылічваюцца па плану возера ў ізабатах – ізалініях роўных глыбінь. Залежнасць плошчаў і аб’ёмаў возера ад яго глыбіні выражаецца графічна ў выглядзе батыграфічнай fn = f(Нn) і аб’ёмнай Vn = f(Нn) крывых. Гэтыя крывыя даюць магчымасць вызначыць плошчу воднай паверхні і аб’ём вады ў возеры пры любым яго напаўненні. крывыя дазваляюць вызначаць разліковыя марфаметрычныя паказчыкі пры розных узроўнях вады, страты вады возерам пры паніжэнні узроўню, аб’ёмы вады, неабход-ныя для гаспадарчага выкарыстання і г. д. Карыстаючыся батыграфічнай крывой, можна графічна вызначыць аб’ём усяго возера ці аб’ёмы, заключаныя паміж плоскасцямі ізабат;пазваляе вызначыць характар катлавины. Плошча воднай паверхні возера. Даўжыня возера (L, м або км) – найкарацейшая адлегласць паміж двума найбольш аддаленымі адзін ад другога пунктамі берагавой лініі, Найбольшая шырыня возера (В найб, м або км) – найбольшая адлегласць паміж берагамі па перпендыкуляру да даўжыні возера. Сярэдняя шырыня возера (В с, м, або км): В с = f 0 / L, Агульны аб’ём возера (V 0, м3) вызначаецца падсумаваннем аб’ёмаў слаёў: формула ўсечанага конуса. V 0 = h 1 (f 1 + f 2 + √ f 1 f 2) / 3 + h 2 (f 2 + f 3 + √ f 2 f 3) / 3 +... + hn -1 (fn -1) / 3, Для прыбліжаных разлікаў аб’ёмаў слаёў можа быць выкарыстана формула прызмы: V 0 = h (f 1 + f 2 ) / 2, Найбольшая глыбіня возера (Н найб, м), Сярэдняя глыбіня возера (Н с, м) – (f 0 ): H с = V 0 / f 0. Плошча, абмежаваная батыграфічнай крывой і восямі каардынат (f 0 на паказвае ў маштабе чарцяжа аб’ём воднай масы возера; плошчы, заключаныя паміж ізабатамі адпавядаюць аб’ёмам слаёў паміж ізабатамі.Па батыграфічннай і аб’ёмнай крывых вызначаюцца плошча і аб’ём возера пры змяненнях узроўню вады. Паказчык формы азёрных катлавін (Сф) разлічваецца па формуле: Сф = Нср /Нмах. Для цыліндра Сф роўны 1, для паўэліпсоіда – 2/3, для парабалоіда – ½, для конуса – 1/3. Форма катлавіны адлюстроўвае уплыў на ўнутрывадаёмныя працэсы: перамешванне воднай масы, гідралагічны рэжым.Суадносіны паміж памерамі возера і яго вадазбора іграе важную ролю ў фарміраванні яго гідралагічнага рэжыму. У якасці паказчыка гэтых суадносін выкарыстоўваецца удзельны вадазбор – адносіны плошчы вадазбора (F) да плошчы люстэрка возера (f0): ∆F = F /f0. Чым большя плошча вадазбора ў параўнанні з плошчай люстэрка возера, г.зн. чым большы удзельны вадазбор, тым большы ўплыў вадазбора на яго рэжым.
Водный баланс Змяненні аб’ёма вады, які знаходзіцца ў возеры, вызначаецца судносінамі паміж паступаючымі аб’ёмамі ў возера і стратамі з яго, што адлюстроўвае водны баланс. Ураўненне воднага балансу сцёкавага возера: Х + Упр +Угр + К – Усц - Уф – Е – Ув +/- Vл +/- = ∆V + Н, дзе Х - атм-ныя ападкі, Упр – сцёк вады з паверхні вадазбору ў в, Угр – падземны сцёк, К – канд-ыя вадзяной пары, Усц - сцёк з возера, Уф – падземны сцёк, Е – выпар, Ув – забор вады з возера на гаспадарчыя патрэбы, Vл - страты вады на утварэнне лёду і прыход аб’ёмаў вады пры таянні снегу, ∆V - змяненні аб’ёма вады возера за разліковы перыяд, які ўплывае на ваганнях узроўня вады, Н – невязка баланса. Абсалютныя значэнні і суадносіны састаўляючых воднага балансу азёр цесна звязаны паміж сабой і ў першую чаргу з геаграфічнай занальнасцю. Водны баланс азёр, якія размешчаны ў зоне лішкавага і дастатковага ўвільгатнення (тундра, лясная і лесастэпавая зоны умеранага клімата, вільготныя субтропікі і трапічны лес), у асноўным вызначаецца рачным прытокам з вадазбора ў прыходнай і сцёкам з вадаёмаў – расходнай частках. Акрамя геаграфічнай занальнасці, значную ролю ў водным балансе выконваюць азанальныя фактары, у тым ліку і марфаметрычныя асаблівасці азёр і іх вадазбораў. Іх уплыў на водны баланс праяўляецца праз удзельный вадазбор (∆F). Чым большае яго значэнне, тым большая доля сцёку ў прыходнай і расходнай частках воднага баланса. Па суадносінам састаўляючых воднага балансу азёры дзеляцца на две групы: сцёкавыя (С) і выпаральныя (В). У першай групе азёр сцёк перавагае выпарэнне з воднай паверхні (Усц > Е). Азёры другой групы адрозніваюцца адваротнымі суадносінамі (Е >Усц). Ва ўнутры кожнай групы выдзяляецца па тры тыпы азёр, якія адрозніваюцца прыходнай часткі баланса. Сцёкавыя азёры падзяляюцца на прыточныя (П)(Упр >Х), дажджавыя (Д) (Х > Упр) і нейтральныя (Н) (Упр ≈ Х). Выпаральныя азёры падзяляюцца на выпаральна-дажджавыя (В-Д), в ыпаральны (В) і выпаральна-прыточныя (В-П). У выпаральна-дажджавых азёр велічыня выпарэння з паверхні возера перавагаюць атмасферныя ападкі (Е > Х). Выпаральны азёры (Е > У). У выпаральна-прыточных (Е = У). З водным балансам азёр цесна звязаны знешні вадаабмен – змена вады возера новымі водамі. У якасці асноўнай характарыстыкі знешняга вадаабмену сцёкавых вадаёмаў прыняты ўмоўны вадаабмен (Кв), які вызначаецца суадносінамі сцёка з вадаёма за некаторы прамежак часу (Vсц) да сярэдняга аб’ёму вады возера за той жа перыяд (Vв): Кв = Vсц / Vв. Велічыня Кв паказвае змяняецца агульны аб’ём возера за год. Адваротныя суадносіны (Vв / Vсц) называецца перыядам вадаабмену і характарэзуе час, за якіадбываецца поўны вадаабмену.Для параўнання вадаабмену розных па структуры воднага баланса азёр, у тым ліку і бязсцёкавых азёр, і ацэнкі агульнай колькасці вады, які ўдзельнічае ў вадаабмене, прняты паказчык Кводаабмена: Квб = Vб / Vв, дзе Vв - аб’ём вады, які ўдзельнічае ў вадаабмене за некаторы прамежак часу.
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 172; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.19.211.134 (0.005 с.) |