Vіі. Вусны пераказ тэксту па пытаннях і апорных словах 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Vіі. Вусны пераказ тэксту па пытаннях і апорных словах



1. Які Барсік сабака?

2. Якое сэрца ў яго?

3. Дзе хадзілі кураняты?

4. Куды яны пабеглі хавацца ад дажджу?

5. Што зрабіў Барсік?

6. Дзе лёг сам?

7. Куды пабеглі кураняты пасля дажджу?

Апорныя словы: незвычайны сабака, майстар, дождж, па двары, будка, кватэра, каля будкі.

 

VIIІ. Фізкультхвілінка

Раз-два-тры-чатыры —

Выйшлі з ранку працаваць

Трактарыст і камбаннёр,

Будаўнік, урач, шафёр.

Раз-два-тры —

Не лянуйся, а вучыся

I спаць раненька лажыся.

(Імітацыя рухаў.)

 

ІX. Пісьмовы пераказ тэксту па пытаннях і апорных словах

 

X. Вынік урока. Рэфлексія

— Што зацікавіла на ўроку?

 

 


Тэма: Склад слова.Корань слова. Роднасныя (аднакаранёвыя) словы (Пр. 42 – 47)

Мэты: 1.Фарміраваць уменне вызначаць корань у слове, падбіраць роднасныя словы;

2. Фарміраваць уменне адрозніваць формы аднаго слова ад аднакаранёвых слоў;

3. Развіваць лагічнае мысленне;

4. Выхоўваць уважлівае стаўленне да моўных з’яў і фактаў.

 

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІI. Арфаграфічная размінка

Чайка ч.вен пач..няла «Скок-скок, смех які —

і на..весь пр..чал кр..чала: нас не ловя..ь рыбакі!»

— Сваячок мой, шч..пачок, А здалёку хл..пчукі

дай мне дошку і цвіч.к. пазіраюць з-пад рукі:

Шч..пакі, шч..пакі вось дык дзіва — шч..пакі

павыскоквалі з р..кі: павыскоквалі з р..кі! Н. Галіноўская

=> Уставіць прапушчаныя літары. Растлумачыць свой выбар.

=> Назваць словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.

=> Якія сказы па мэце выказвання выкарыстаны ў гэтым вершы?

=> Як вы думаеце, ці можна лічыць гэты тэкст дыялогам?

III. Чыстапісанне ______________________________

_________________________________________________

пер а мога пер а пынак П іліп

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Перамога (победа) — поспех у змаганні (вайне, баі); поўны поспех, трыумф.

Перапына.к (перерыв, перемена) — часовае спыненне якой-небудзь дзейнасці, перарыў у якім-небудзь працэсе.

Роднасныя словы:

Пераможны, лераможца.

Перапыніць, перапыніцца, перапынены.

Мы ля школьнае д а рогі

Ў гонар свята Пер а могі

У в я сновую н я дзелю

Са дз ім новую алею. М. Пазнякоў

=> Растлумачыць правапіс выдзеленых літар.

=> Падкрэсліць словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў.

=> Назваць словы, у якіх больш гукаў, чым літар. Растлумачыць чаму.

 

IV. Паведамленне тэмы ўрока

V. Работа над тэмай урока

Чытанне лінгвістычнага эцюда

Слова — гэта жывая істота. Яно можа крыўдзіцца і радавацца, падобна чалавеку. Слова можа мяняць свой характар і аблічча. У яго ёсць сэрца — корань.

Галава слова — гэта прыстаўка. Яна ўвесь час думае, як дапамагчы сэрцу-кораню лепш выразіць значэнне слова. Цяжка кораню без прыстаўкі. Вось глядзіце: чытаў, чытала, чыталі... 3 якой мэтай, навошта? А калі дадаць прыстаўкі, то многае становіцца зразумелым: прачытаў, перачытаў, вычытаў, дачытаў... Вось што значыць слова «з галавой»!

А суфікс — гэта рукі! Так, рабочыя, чароўныя рукі. Суфікс можа ўсё! Змяніць памер і рост? Калі ласка! 3 ім дом не проста дом, а маленькі дом-ік. Праўда, цудоўна? А здавалася б, — усяго адна ці некалькі літар — суфікс.

А што такое канчатак? Сэнсу слова не змяняе, значыць, гэта толькі вопратка. Як ні «апрані» слова, усё роўна яно будзе абазначаць тое самае! Аднак канчатак дапамагае выратавацца ад адзіноцтва! Адзін — сябар, а з'явілася цудоўная «вопратка» — і з’явіліся сябр-ы! (Паводле К. Чалікава)

Практ.42, с.27 (вусна)

Практ.43, с.28 (вусна)

Правіла на с. 28

VI. Фізкультхвілінка

Раз-два-тры-чатыры —

(Дзеці крочаць на месцы.)

Коцік вушкі натапырыў.

(Крочаць, паказваюць вушкі коціка.)

Ідзе з лесу воўк, воўк,

I зубамі шчоўк, шчоўк.

(Ідуць паходкай воўка, раскрываюць рот

на словы «шчоўк, шчоўк» —

можна I вымаўляць гэтыя словы.)

Мы схаваліся ў кусты:

Коцік, я, і ты, і мы.

(Прысядаюць на кукішкі і лічаць,

паказваючы на кожнага рукой.)

Ты ж, ваўчына, пачакай,

Як схаваемся — шукай.

(Паграджаюць пальчыкам, на слова

«шукай» нахіляюць галаву на рукі.)

VII. Замацаванне

Практ.44, с.28

Практ. 45, с.28

Практ.46, с.29

Правіла на с. 29

Практ.47, с.29

VIII. Вынік урока. Рэфлексія

— Што б вы хацелі зрабіць на наступным уроку?

— Як ацэніце сваю работу?

— Мне спадабалася ваша праца.

ІX. Дамашняе заданне

Практ. 48,с.30, правіла


Тэма: Правапіс галосных і зычных літар у корані слова (Пр. 49 – 53)

 

Мэты: 1.Практыкаваць у правільным напісанні галосных і зычных у корані слова;

2. Вучыць выяўляць аднакаранёвыя словы ў тэксце;

3.Узбагачаць слоўнікавы запас дзяцей.

 

Ход урока

I. Арганізацыйны момант



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-16; просмотров: 656; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.222.109.141 (0.008 с.)