Кантрольныя пытанні для самаправеркі 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Кантрольныя пытанні для самаправеркі



 

1. Што такое “рэгіён”? Які сэнс укладаюць культуролагі ў гэтае паняцце?

2. Што ўяўляе сабой рэгіянальная культура?

3. У чым Вы бачыце розніцу паміж рэгіянальнай і лакальнай культурай?

4. Што прадстаўляюць сабой мульцірэгіянальныя культуры? Прывядзіце прыклады мульцірэгіянальных культур.

5. Ахарактарызуйце месца і ролю рэгіянальных і лакальных культур у тэрытарыяльнай тыпалогіі культуры.

6. Ці супадаюць межы культурных рэгіёнаў і сучаснае адміністратыўнае дзяленне РБ?

7. Раскажыце пра этназнакавыя функцыі культуры.

8. Што прадстаўляе сабой “дыялог культур”? Дайце кароткую характарыстыку дыялагічнай канцэпцыі культуры (М.Бубер і інш.).

9. Што Вы разумееце пад “глабалізацыяй культуры”?

10. Якія адмоўныя і станоўчыя наступствы глабалізацыі Вы можаце назваць?

11. Што такое “антыглабалізм”?

12. Якія змены адбываюцца ў развіцці нацыянальных, рэгіянальных, лакальных культур пад уплывам працэса глабалізацыі культуры?

13. Прывядзіце прыклады, якія сведчылі б, што праблема нацыяналізма і рэгіяналізма з’яўляецца сення вельмі актуальнай?

14. Чаму наша краіна называецца “Белая Русь”? Як яшчэ называлася тэрыторыя, на якой сення размяшчаецца беларуская дзяржава?

15. Калі на мапах упершыню з’яўляецца нава Белая Русь і ў дачыненні да якой тэрыторыі?

16. Як называліся людзі, якія тут жылі?

17. Што такое этнагенез? Якія існуюць асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў?

18. Адкуль пайшлі палешукі і палевікі (па фальклорных крыніцах)?

19. Хто такія “зюзюкі” і “гэтуны”?

20. Якія антрапалагічныя характарыстыкі беларусаў? Прадстаўнікі якіх буйных антрапалагічных тыпаў жывуць на тэрыторыі РБ?

21. Як мяняюцца антрапалагічныя характарыстыкі беларусаў з цягам часу?

22. Што такое ментальнасць, менталітэт, нацыянальны характар?

23. Менталітэт народа, як вядома, складаецца гістарычна. Якія гістарычныя з’явы значна паўплывалі на фарміраванне спецыфічных рыс беларускага менталітэту?

24. Ці істотна адрозніваецца тыповы “твар” беларуса ў характарыстыках суайчыннікаў і іншых народаў?

25. Што ўяўляе сабой нацыянальная культура як канцэпт? Якія прыкметы адрозніваюць нацыянальную культуру ад этнічнай?

26. Як праходзіла фарміраванне беларускай нацыянальнай культуры? Назавіце асноўныя этапы яе развіцця.

27. Як Вы думаеце, якое месца займае беларуская культура ў агульнаеўрапейскай і сусветнай культурнай прасторы?

28. Якіх выдатных прадстаўнікоў еўрапейскай і сусветнай культуры, навукі і мастацтва, лес якіх быў звязаны з Беларусью Вы ведаеце? Што можаце аб іх расказаць?

29. Чаму насамрэч беларуская культура прадстаўляе сабой шматмоўны, поліэтнічны і поліканфесійны феномен. Пацвердзіце справядлівасць гэтага палажэння прыкладамі з гісторыі культуры Беларусі.

30. Што Вы ведаеце пра аўтарскія канцэпцыі развіцця беларускай культуры (М.Багдановіч, І.Абдзіраловіч, А.Цвікевіч, В.Акудовіч і інш.)?

31. Пакажыце фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі як гістарычны працэс. Дайце агульную характарыстыку сучаснай дзяржаўнай ідэалогіі ў РБ.

32. Якія народныя традыцыі і звычаі беларусаў Вы ведаеце?

33. Чаму праблема захавання традыцыйнай спадчыны сення з’яўляецца вельмі актуальнай для усіх культур?

34. Якія перспектывы існуюць для развіцця беларускай культуры ва ўмовах сучаснай глабалізацыі культуры і еўрапейскай інтэграцыі?

35. Дайце кароткую характарыстыку рэгіянальным культурам Беларусі. У чым вы бачыце агульнае і адметнае паміж імі? Правядзіце параўнальны аналіз

36. У чым заключаецца спецыфіка культуралагічнага падыходу да навуковага аналізу этнакультурных прыкмет рэгіёна?

37. Што такое субрэгіён? Якія Вы ведаеце этнакультурныя комплексы, што месцяцца на памежжы культурных рэгіёнаў.

38. У чым спецыфіка “памежных” культурных зон на тэрыторыі РБ?

39. Што такое міксацыя?

40. Што такое асіміляцыя?

41. Якія Вы ведаеце лакальныя культурныя раёны і падраёны на тэрыторыі РБ? Якімі прыкладамі Вы можаце пацвердзіць тэзіс аб гістарычнай, этна-канфесійнай і моўнай спецыфіцы лакальных культур на тэрыторыі РБ.

42. Якія прынцыпы паложаны ў аснову дзяржаўнай палітыкі РБ у галіне адраджэння рэгіянальных культур? Якія накірункі дзейнасці з’яўляюцца прыарытэтнымі ў гэтай галіне?

43. Дайце агульную характарыстыку закону РБ "Аб культуры".

44. Дайце агульную характарыстыку закону РБ "Аб мовах".

45. Дайце агульную характарыстыку закону РБ “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.

46. Раскажыце пра адзін з найбольш масштабных культурных праектаў сучаснай Беларусі – будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

47. Што прадстаўляе сабой Нацыянальны план тэрытарыяльнага развіцця РБ?

48. Абгрунтуйце неабходнасць прыняцця Дзяржаўнай праграмы падтрымкі і развіцця традыцыйнай мастацкай культуры Палесся.

49. Дайце агульную характарыстыку Віцебскаму Падзвінню. Назавіце асаблівасці традыцыйнай культуры.

50. Дайце агульную характарыстыку Магілеўскаму Падняпроўю. Назавіце асаблівасці традыцыйнай культуры.

51. Дайце агульную характарыстыку Гомельскаму Палессю. Назавіце асаблівасці традыцыйнай культуры.

52. Дайце агульную характарыстыку Брэсцкаму Палессю. Якія асаблівасці традыцыйнай культуры тут існуюць?

53. Дайце агульную характарыстыку Гродзенскаму Панямонню. Якія асаблівасці традыцыйнай культуры тут існуюць?

54. Дайце агульную характарыстыку Цэнтральнай Беларусі (Міншчыны). Якія асаблівасці адрозніваюць традыцыйную культуру?

55. Раскажыце пра гісторыка-культурную спадчыну Віцебскага Падзвіння. Якія знакамітыя людзі нарадзіліся ці жылі ў рэгіёне?

56. Раскажыце пра гісторыка-культурную спадчыну Магілеўскага Падняпроўя. Якія знакамітыя людзі нарадзіліся ці жылі ў рэгіёне?

57. Раскажыце пра гісторыка-культурную спадчыну Гомельскага Палесся. Якія знакамітыя людзі нарадзіліся ці жылі ў рэгіёне?

58. Раскажыце пра гісторыка-культурную спадчыну Брэсцкага Палесся. Якія знакамітыя людзі тут нарадзіліся ці жылі?

59. Раскажыце пра гісторыка-культурную спадчыну Гродзенскага Панямоння. Якія знакамітыя людзі тут нарадзіліся ці жылі?

60. Раскажыце пра гісторыка-культурную спадчыну Цэнтральнай Беларусі (Міншчыны). Якія знакамітыя людзі тут нарадзіліся ці жылі?


ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ

 

Падрыхтоўка індывідуальных заданняў з’яўляецца важным і неабходным этапам у падрыхтоўцы да здачы экзамена па дадзенаму курсу. Пад час І семестра студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыка рыхтуюць навуковыя работы, якія потым (у канцы семестра) абараняюць на студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі. Гэта дае магчымасць атрымаць новую інфармацыю, паглыбіць веды, больш грунтоўна засвоіць матэрыял, знайсці “свае”.

Работа павінна насіць не апісальны, а праблемны характар.

Як правіла студэнты самастойна выбіраюць тэматыку навуковых работ. Часцей за ўсе яны пішуць пра тое, што добра ведаюць – пра гісторыю сваей “малой радзімы”, асаблівасці традыцыйнай народнай культуры, захаваную гісторыка-культурную спадчыну, этна-канфесійныя адносіны.

 

Прыкладныя тэмы навуковых работ

1. Помнікі археалогіі і гісторыі культуры Віцебшчыны.

2. Асаблівасці традыцыйнай народнай культуры на тэрыторыі Івацэвіцкага раена.

3. Традыцыйная народная культура Слонімскага раена.

4. Салігорскі субрэгіен: спроба параўнальнага аналіза традыцыйнай народнай культуры Усходняга і Заходняга Палесся, Цэнтральнай Беларусі (Міншчыны).

5. Прымхі і забабоны усходніх і заходніх палешукоў: спроба параўнальнага аналіза.

6. Этна-канфесійныя адносіны на Беларусі: на прыкладзе гісторыі яўрэйскага народа.

7. “Цэнтр” і “Перыферыя”: гісторыя культурнага цэнтра Беларусі.

8. Гісторыя Мінска.

9. Магілёў і магілеўчане.

10. “Горад у горадзе”: падземны горад у Гродна.

11. Архітэктурная спадчына Полацка: дыялог праз стагоддзі.

12. Старажытная Орша.

13. Вусна-паэтычная творчасць аршанцаў

14. Горад Гарадок і яго знакамітыя жыхары.

15. Стаўбцы і Стаўбцоўскі раен.

16. Неман і Неманскі край і інш.

 

Навуковая работа можа быць выканана і не ў традыцыйным (рукапісным або друкаваным выглядзе), а у форме відэапрэзентацыі свайго рэгіена ці мясцовасці.

Аўтары лепшых работ атрымліваюць рэкамендацыю для удзелу ў штогадовай навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ культуры і мастацтваў (красавік бягучага года).

Жадаем вам плённай працы і поспехаў!


САМАСТОЙНАЯ ПРАЦА СТУДЭНТАЎ

З ВІДЭАМАТЭРЫЯЛАМІ

  1. Прагляд і культуралагічны аналіз слайдаў (Беларусьфільм):
  • Архітэктура Беларусі ХІ-ХVІ стст.
  • Дойлідства Беларусі ХVІІ-ХVІІІ стст.
  • Дойлідства Беларусі ХІХ-ХХ стст.
  • Беларуская ікона.
  • Беларускі традыцыйны касцюм.
  • Белорусский национальный костюм.
  • Искусство Беларуси ХVІІ-ХІХ вв.

 

  1. Прагляд і культуралагічны аналіз перадач Першага Нацыянальнага тэлеканала «Падарожжы дылетанта».

ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНА ПА КУРСУ

"Рэгіянальныя культуры Беларусі"

 

1. Канцэпт рэгіена. Наяўнасць прыродных тэрытарыяльных комплексаў у межах фізіка-геаграфічных правінцый і гісторыка-этнаграфічнае раяніраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры як падстава для вылучэння рэгіянальных культур на тэрыторыі Беларусі.

2. Паняцце рэгіянальнай і лакальнай культуры. Месца і роля рэгіянальных і лакальных культур у тэрытарыяльнай тыпалогіі культуры. Межы культурных рэгіёнаў і сучаснае адміністратыўнае дзяленне РБ.

3. Дыялог культур. Развіццё нацыянальных, рэгіянальных, лакальных культур і працэс глабалізацыі культуры. Праблема нацыяналізма і рэгіяналізма ў сучасным свеце.

4. Этнагенез беларусаў: агульныя пытанні і рэгіянальная спецыфіка. Асноўныя канцэпцыі этнагенеза беларусаў.

5. Антрапалагічныя характарыстыкі беларусаў. Паліморфнасць антрапалагічнага тыпа беларусаў.

6. Менталітэт беларусаў: этапы фарміравання і асноўныя рысы. Асаблівасці рэгіянальнага менталітэта

7. Паняцце нацыянальнай культуры. Генезіс беларускай нацыянальнай культуры і асноўныя этапы развіцця: гістарычны агляд.

8. Месца і роля беларускай культуры ў агульнаеўрапейскай і сусветнай культурнай прасторы.

9. Беларуская культура як шматмоўны, поліэтнічны і поліканфесійны феномен: гісторыя і сучаснасць.

10. Канцэпцыі развіцця беларускай культуры (М.Багдановіч, І.Абдзіраловіч, А.Цвікевіч, В.Акудовіч і інш.).

11. Народныя традыцыі і звычаі беларусаў: агульная характарыстыка. Традыцыйная спадчына рэгіёнаў. Праблема захавання традыцый ва ўмовах глабалізацыі культуры.

12. Рэгіянальныя культуры Беларусі: агульнае і адметнае (параўнальны аналіз). Спецыфіка культуралагічнага падыходу да навуковага аналізу этнакультурных прыкмет рэгіёна.

13. Паняцце субрэгіёна. Этнакультурныя комплексы на памежжы культурных рэгіёнаў. Спецыфіка “памежных” культурных зон на тэрыторыі РБ.

14. Лакальныя культурныя раёны і падраёны на тэрыторыі РБ. Гістарычная, этна-канфесійная і моўная спецыфіка лакальных культур.

15. Прававое рэгуляванне ў галіне культуры (Канстытуцыя РБ, законы РБ "Аб культуры", "Аб мовах", “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны” і інш.).

16. Асноўныя прынцыпы і накірункі дзяржаўнай палітыкі РБ у галіне адраджэння рэгіянальных культур. (Праграмы сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Беларусі (2006-2010гг.), Нацыянальны план тэрытарыяльнага развіцця РБ, Дзяржаўная праграма захавання і развіцця традыцыйнай мастацкай культуры Палесся і інш.).

17. Віцебскае Падзвінне: агульная характарыстыка. Асаблівасці традыцыйнай культуры.

18. Магілеўскае Падняпроўе: агульная характарыстыка. Асаблівасці традыцыйнай культуры.

19. Гомельскае Палессе: агульная характарыстыка. Асаблівасці традыцыйнай культуры.

20. Брэсцкае Палессе: агульная характарыстыка. Асаблівасці традыцыйнай культуры.

21. Гродзенскае Панямонне: агульная характарыстыка. Асаблівасці традыцыйнай культуры.

22. Цэнтральная Беларусь (Міншчына): агульная характарыстыка. Асаблівасці традыцыйнай культуры.

23. Віцебскае Паазер’е (Падзвінне): гісторыка-культурная спадчына. Знакамітыя людзі рэгіёна.

24. Магілеўскае Падняпроўе: гісторыка-культурная спадчына. Знакамітыя людзі рэгіёна.

25. Гомельскае Палессе: гісторыка-культурная спадчына. Знакамітыя людзі рэгіёна.

26. Брэсцкае Палессе: гісторыка-культурная спадчына. Знакамітыя людзі рэгіёна.

27. Гродзенскае Панямонне: гісторыка-культурная спадчына. Знакамітыя людзі рэгіёна.

28. Цэнтральная Беларусь (Міншчына): гісторыка-культурная спадчына. Знакамітыя людзі рэгіёна.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-13; просмотров: 215; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.224.246.203 (0.032 с.)