Адраджэнне сельскай гаспадаркі 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Адраджэнне сельскай гаспадаркі



С/г Бел. ў пасляваенныя годы знаходзілася ў цяжкім становішчы. Амаль цалкам была знішчана матэр. база калектыўных гаспадарак і МТС. Была разрабавана асабістая гаспад. сялян-калгаснікаў і аднаасобнікаў. У Германію вывезена 2,8 млн. галоў буйной і 5,7 млн. галоў дробнай жывёлы.

Пасля вызвалення Бел. на ўсходзе і ў цэнтры была адноўлена калгасная сістэма. Меў месца недахоп раб. сілы. А засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голада.

Згодна з планам на чацьвёртую пяцігодку(1946-1950 гг.) с/г БССР трэба было цалкам аднавіць даваенныя пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы і забяспечыць далейшае развіц. земляробства і жывёлагадоўлі каб пераўзысці даваенны ўзровень сельскагаспад. вытворчасці.

У верасні 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) прынялі пастанову “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”. Згодна з ёй калгасам Беларусі было вернута 100 тыс. га зямлі, а так сама жывёла, якая знаходзілася ў карыстанні асобных людзей і ўстаноў, адначасова скарачаліся штаты адміністрацыі.

Аднак у калгаснікаў адсутнічала матэрыяльнае заахвочванне да працы. Калгаснікі не атрымалі за работу грошай, толькі 41% калгаснікаў на працадзень выдалі па 200 г збожжа. У чэрвені 1948 г. ВС СССР выдаў указ «Аб высяленні ў аддаленыя раёны асоб, якія злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў с/г і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця». Сродкі дзяржава выдзяляла толькі на развіц. вытворчых магутнасцей, для матэрыяльнага стымулявання працы сялян мер не прымалася.

У 1948 г. урад СССР прыняў пастанову «Аб мерах дапамогі с/г БССР у 1949 г». БССР было выдзелена 3 тыс. трактараў, 2 тыс. плугоў да іх, 1,1 тыс. сеялак, 600 складаных малатарняў і інш. У 1949 г. прыняты трохгадовы план развіц. грамадскай жывёлагадоўлі. Рост пагалоўя ў гаспадарках Беларусі ажыццяўляўся ў выніку закупак беларускімі калгасамі ў рэгіёнах СССР маладняка жывёлы, а потым яе дарошчвання на месцы, і ў 1950 г. пагалоўе жывёлы склала 1/3 ад 1940 г.

Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі

На пачатак 1947 г. там было адноўлена і арганізавана 133 калгасы (0,56% с/г). У лютым 1949 г. на XIX з’ездзе КП(б)Б было запатрабавана хутчэй завяршыць калектывізацыю ў зах. абл. У студзені 1950 г. пры МТС былі створаны паліт. аддзелы, а да канца 1950 г. было арганізавана 6.054 калгасаў, якія кантралявалі 85% пасяўной плошчы. Адначасова былі ліквідаваны кулацкія гаспад., сселены хутары, узмоцнены эканамічны націск на аднаасобнікаў. У 1950 г. адбылося ўзбуйненне калгасаў, іх стала 3.852. Праводзілася ссяленне вёсак у буйныя калгасныя пасёлкі.

У выніку выканання пяцігадовага плана пасяўныя плошчы павялічыліся на 28%, але гэта толькі 94,3% ад 1940 г. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы дасягнула ўзровень 96,5%, коней – 62%, свіней – 64,4%, авечак – 55% ад 1940 г. У 3 разы павялічыліся плошчы пад тэхнічнымі культурамі. Умацавалася матэр.-тэхнічная база – было атрымана 8.612 трактароў, 1.555 камбайнаў. Дзейнічала 381 МТС. Але слабай заставалася матэр. зацікаўленасць калгаснікаў у выніках сваёй працы, а метад кіравання гаспадаркай на вёсцы – прымус – з’яўляўся галоўнай прычынай упадку аграрнай вытворчасці. Планы на развіццё с/г на Беларусі выкананы не былі.

 

22. Матэрыяльнае становішча насельніцтва.

Пяцігадовы план на 1946-1950 гг. у сацыяльнай сферы прадугледжваў разгортванне тавараабароту; павышэнне дзяржаўных выдаткаў на жыллёвае і культурна-бытавое абслугоўванне насельніцтва; павелічэнні заработнай платы; перавышэнне даваеннага ўзроўню дабрабыту грамадзян.

Аднак у выкананні гэтых задач былі цяжкасці. Асноўныя сродкі выдаткоўваліся на аднаўленне народнай гаспадаркі, таму да канца 1947 г. у рэспубліцы захоўвалася сістэма нарміраванага размеркавання харчовых і прамысловых тавараў.

Нарміраванае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў існавала разам з уведзеным у 1945 г. камерцыйным дзяржаўным гандлем харчаваннем і прамысловымі таварамі. Цэны тут на цукар былі вышэй у 36 разоў за нарміраваныя, хлеб з пшанічнай мукі даражэйшы ў 18 разоў. Для задавальнення патрэб завадскіх сталовых і працоўных ствараліся па прыкладу першай паловы 30-х гг. падсобныя гаспадаркі пры прадпрыемствах, а так сама калектыўныя і індывідуальныя агароды.

Калі рынак пачаў пакрыху напаўняцца таварам (з 1946 г.), урад пачаў збліжаць камерцыйныя і нарміраваныя цэны. Камерцыйныя цэны зніжаліся, адпаведна павышалі пайкавыя цэны. Паралельна адбывалася павелічэнне пенсій, стыпендый і заработнай платы, быў павышаны неабкладаемы падаткам мінімальны заробак. Гэта змягчала вынікі праведзеных цэнавых пераўтварэнняў. У снежні 1947 г. была адменена картачная сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары. З гэтага часу гандаль перайшоў на адзіныя дзяржаўныя цэны, што садзейнічала зніжэнню спекуляцыі. Адначасова была праведзена грашовая рэформа (дэнамінацыя). Адбылася замена старых грошай на новыя па курсу 10:1. Пералічваліся накапленні ў ашчадных касах па асобнаму прагрэсіўнаму курсу. Гэта дазволіла ліквідаваць буйныя грашовыя накапленні спекулятыўных элементаў, стабілізаваць эканаміку.

У выніку выканання праграмы сацыяльнага развіцця на 1946-1950 гг. вырасла пакупная здольнасць насельніцтва, павялічыўся рознічны тавараабарот. Рэальная заработная плата дасягнула даваеннага ўзроўню. Адначасова наглядаўся рост падаткаў з грамадзян. Былі ўведзены падаткі на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. Падаткі збіраліся непасрэдна з заработнай платы. Штогадовыя дзяржаўныя пазыкі мелі абавязковы характар і з’яўляліся скрытай формай павелічэння падаткаў.

Шырокія памеры набыло жыллёвае будаўніцтва, асабліва ў буйных гарадах. Было пабудавана 4,2 млн. кв.м жыллёвай плошчы, у тым ліку 2,6 млн. кв.м дзяржаўнымі прадпрыемствамі і мясцовымі Саветамі. Жыллёвы фонд быў адноўлены на 74,5%. На аднаго жыхара горада прыходзілася ў сярэднім 5 кв. м плошчы.

Аднавілася сістэма адукацыі. Колькасць навучэнцаў у агульнаадукацыйных школах, спецыяльных і вышэйшых навучальных установах Беларусі ў 1950/51 навучальным годзе правысіла паўтара мільёны чалавек. Вышэйшых навучальных устаноў было 29 з 31,8 тыс. студэнтаў. Завяршалася будаўніцтва карпусоў палітэхнічнага і лесатэхнічнага інстытутаў, інстытута народнай гаспадаркі, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і іншых ВНУ.

У гады чацьвёртай пяцігодкі склалася сістэма, калі ў першую чаргу фінансаваліся вытворчыя задачы, а сацыяльныя патрэбы адсоўваліся на апошняе месца. Дапускаліся дыспрапорцыі пры размеркаванні капітальных укладанняў паміж галінамі вытворчасці. Усё гэта вяло да таго, што верх узяў астаткавы прынцып вылучэння сродкаў на сацыяльныя патрэбы.

 

23. Адрадж і развіццё адукацыі і навукі ў пасляваен перыяд. Адраджэнне народнай адукацыі і культуры стала саст элементам працэсу стварэння індустрыяльнай дзяржавы.Паспяховае аднаўленне народ гаспадаркі было немагчымым без аднаўлення ўсёй сістэмы адукацыі. Яе базай стала агульнаадукацыйна школа. Трэба было рамантаваць і будаваць школьныя будынкі, наладзіць выпуск школьнага абсталявання,вучэбнай літарат, падрыхт настаўнікаў. Рам. і буд.школ займаліся будаўнікі, настаўнікі, бацькі вучняў і ваеннаслужачыя. Гэта дазволіла ўжо ў 1945/46 навучальным годзе ўвесці ў дзеянне 80 % ад даваеннай колькасці школ. У 1950/51 навучальным год школьная сетка ў рэспубл перавысіла даваенную. Але колькасць вучняў была меншай, чым у перадваенныя гады -вынік страт у вайне.У пачатковыя школы прымалі дзяцей да 15-гадовага ўзросту. Не ўсе школы, размясціліся ў нармальных памяшканнях.Некаторыя працавалі ў прыватных дамах і у зямлянках.Вялікія цяжкасці узніклі з забеспячэннем вучэбнай літаратурай, школьным абсталяваннем.У першы навучальны год у адноўленых школах працавала толькі каля палавіны даваеннай колькасці настаўнікаў. У школы на працу накіроўваліся дэмабілізаваныя з арміі былыя настаўнікі.У ўжо ў 1946 г. колькасць настаўнікаў у Бел. звыш 80% ад даваеннай. Агульнаадукацыйная школа Бел ў сціслы тэрмін забяспечыла ўсеагульнае пачатковае навучанне. А на працягу 1949—1952 гг. уводзілася абавязковае сямігадовае навучанне.Ствараліся ўмовы для адукацыі моладзі, якая працавала - адкрываліся школы рабочай і сельскай моладзі. Была ўведзена здача экзаменаў у 4-х і 7-х класах,а ў 10-м класе — экзамен на атэстат сталасці.У да сярэдзіны 1950-х г. пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання (замест 8г.) быў у асн завершаны, што сведчыла пра паспяховае пераадоленне наступстваў вайны ў школьнай адукацыі.У зах. абл Бел грамаце было навучана больш за 370 тыс. непісьменных і звыш 500тыс. малапісьменных. У час акупацыі прыпынілі сваю дзейнасць вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы. Працягвалі дейнічаць у эвакуацыі толькі Бел дзярж універ, і Мінскі медыцынскі інстытут. Матэрыяльная база ВНУ, тэхнікумаў, навуковых устаноў амаль поўнасцю была знішчана. Яе аднаўленне пачалося адразу пасля вызвалення Бел ад акупацыі.Усяго ў 1950/51 навучальным годзе ў рэспубліцы дзейнічала 29 вну, у якіх займалася на 10 тыс.студэнтаў больш, чым перад вайной.Але 1950-я г. колькасць ВНУ ў БССР скарацілася,гэта звязана з закрыцём настаўніцкіх інстытутаў.Для аднаўлення народнай гаспадаркі не хапала інжынерных кадраў. Таму ў першай палове 1950-х гг. былі адкрыты новыя ВНУ: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, Бел інстытут механізацыі і электрыфікацыі с/г ў Мінску, а таксама Брэсцкі, Мазырскі і Полацкі педагагічныя інстытуты. У выніку выпуск спецыялістаў з ВНУ у 1955 г. перавысіў даваенны амаль у 2,5раза.Цяжкія умовы працы ВНУ:нехапала памяшканяў,абсталяваня,падручнікаў,метадычных распрацовак,выкладчыкаў не хапала. У вну надавалася недастаткова ўвагі вывучэнню пыт.нац. гісторыі і культуры. Не хапала кваліфік настаўнікау і выкладчыкаў, якія валодалі бел. мовай. Пасля вайны ў Бел хуткімі тэмпамі аднаўлялася матэрыяльна-тэхнічная база навукі. У 1944 г. пачала сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР. У яе складзе ствараліся новыя навукова-даследчыя інстытуты: механізацыі і электрыфікацыі с/г, філасофіі і права, фізікатэхнічны, энергетыкі, фізікі і матэматыкі і інш. Колькасны склад Акадэміі навук папаўняўся за кошт маладых, і тых навукоўцаў, што пераехалі ў Бел з навуковых цэнтраў СССР. У 1951 г. навуковых супрацоўнікаў АНБССР было больш, чым да вайны. У развіццё Акадэміі навук у пасляваенныя гады значны ўклад унёс яе прэзідэнт В.Ф. Купрэвіч.Дасягненні навукі ў пасляваенны перыяд пачалі паступова ўкараняцца ў вытворчасць. У 1951 г. Дзяржаўную прэмію СССР атрымаў П.І.Альсмік за вывядзенне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадукц гатункаў бульбы, у 1952г.—Багамолаў за разведку і адкрыццё Старобінскага радовішча калійных солей.Былі і перашкоды:Матэрыяльна-тэхнічн база была слабай. Навуковых прыбораў і абсталявання не хапала, шмат што з іх састарэла. Працягвалі ўжывацца адміністрацыйныя метады кіравання- прызнанне неперспектыўнымі такіх навуковых кірункаў, як генетыка і кібернетыка.

 

24. Літ. і мастацтва ў пасляваен 10.

ВАв забрала жыцці многіх пісьменнікаў. У 1945 г.у складзе Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР налічвалася ўсяго 47 чалавек. Пераход да мірнага жыцця спрыяў таму, што ў літ. прыйшлі новыя таленты. Ужо ў 1950 г. каля 120 чалавек. Сярод іх І.Мележ, І.Шамякін, А.Макаёнак, Я.Брыль. У 1947 г. з’явілася партыйная пастанова, якая закранала пытанні работы Саюза пісьменнікаў, літаратурна-мастацкіх часопісаў, газеты «Літаратура і мастацтва». Ад пісьменнікаў патрабавалася прытрымлівацца ў сваёй творчай дзейнасці метаду сацыялістычнага рэалізму і прынцыпу партыйнасці- г.зн., што пісьменнікі і дзеячы культуры павінны былі кіравацца ідэалогіяй камуністычнай партыі,зыходзіць з прадвызначэнняў партыі.Метад жа сацыяліст рэалізму патрабаваў адлюстравання ў творах у асноўным сюжэтаў, звязаных з будаўніцтвам сацыялістычнага грамадства. Непажаданых для ўлады пісьменнікаў падверглі рэпрэсіям.Былі беспадстаўна арыштаваны і асуджаны У.Дубоўка, С. Грахоўскі. Бел літаратура пасляваенных гадоў была прысвечана пераважна вайне. Асэнсаваннем вайны раман «Млечны Шлях» К.Чорнага— роздум пра лёс народа ў час вайны. Ваенныя падзеі выяўлены ў рамане М. Лынькова «Векапомныя дні». І.Шамякіна за партызанскі раман «Глыбокая плынь» быў узнагародж Дзярж прэміяй СССР. Аперацыі «Баграціён»,прысвечаны раман І.Мележа «Мінскі напрамак»- у ім рэальныя гіст асобы І.Д.Чарняхоўскі. У творах адлюстраване гераізма,настрой народа-пераможцы, які мірнага жыцця.Я.Колас у 1947г.выйшла паэма «Рыбакова хата»- атрымаў Дзярж прэмію СССР,а ў 1954г. трылогіяй «На ростанях». Адыход ад вясковай тэматыкі. А.Кулакоўскі аповесць «Гартаванне» прысвяціў паказу будаўніцтва Мінскага трактарнага завода,а М.Паслядовіч «Цёплае дыхане»- узвядзенню аўтамабільнага завода. Развівалася беларуская паэзія, прасякнутая пачуццём гонару народа за здабытую перамогу. Вядомыя паэты, як П.Броўка, М.Танк, П.Панчанка, П.Глебка,А.Куляшоў. Агульным для беларускай літ быў пошук цесных сувязей з рэчаіснасцю, вялікая ўвага надавалася праблеме героя сучаснасці. Адразу пасля вызвалення Бел пачалося аднаўленне тэатра, развіццё беларускай драматургіі. На радзіму вярнуліся тэатры, якія знаходзіліся ў эвакуацыі. Распачалі сваю дзейнасць тэатральныя калектывы, што спынілі працу ў сувязі з вайной. Ужо ў сезоне 1944/45 г. у Беларусі працавала 12 тэатраў. Пры тэатрах імя Я.Купалы і імя Я.Коласа былі створаны студыі для падрыхтоўкі акцёраў.Рэпертуар тэатраў у гэты час складалі лепшыя спектаклі мінулых гадоў і спектаклі ваеннага часу. У 1945 г. у Купалаўскім тэатры пастаўлена п’еса А. Кучара «Заложнікі» пра Бацьку Міная. Ставіліся п’есы «К.Заслонаў» А.Маўзона, «Брэсцкая крэпасць»К.Губарэвіча. Руская і замежная класіка. У т. імя Купалы ішлі п’есы «Рамэо і Джульета» У. Шэкспіра, «Вішнёвы сад» і «Чайка» А. Чэхава. Тут працавалі артысты, якія праславілі бел тэатр: Глеб Глебаў, Лідзія Ржэцкая, Барыс Платонаў, Стэфанія Станюта. Буйной мастацкай з’явай стала сатырычная камедыя А.Макаёнка «Выбачайце,калі ласка!» - аб недахопы тагачаснага сельскага жыцця. К.Крапівы п’еса «Мілы чалавек».У 1944 г. адкрыў сезон Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР. Оперу Цікоцкага «Алеся» або «Дзяўчына з Палесся».У 1940-1950-я г. оперы «Надзея Дурава» Багатырова, «К.Каліноўскі» Д.Лукаса. Аднаўлялася музычнае жыццё ў рэсп. Вярнуўся Бел ансамбль песні і танца,які быў пераўтвораны ў Дзярж харавую капэлу БССР на чале з Р.Шырмай.Дзейнічаў Дзярж народны аркестр БССР пад кір І.Жыновіча. У 1952 г. быў створаны новы музычны калектыў-Дзяржаўны акадэмічны народны хор БССР на чале з Г.Цітовічам. Творчая дзейнасць бел кампазітараў характарызавалася непарыўнай сувяззю з народным мастацтвам, і увагай да тэмы Вав, услаўленнем працоўнага энтузіязму народа, яго адданасці камуністычным ідэалам.Тэма вайны цікавіла ў гэтыя гады і мастакоў Бел. Карціны «Палонных вядуць» А.Шыбнёва, «К.Заслонаў» У.Хрусталёва. Зайцаў палатно «Абарона Брэсц крэпасці ў 1941г». Адлюстр гераічнага духу сав народа карціна «За родную Бел» У. Сухаверхава. Моманту сустрэчы насельніцтвам Мінска воінаў Сав.Арміі палатно В.Волкава «Мінск. 3ліп1944 г». Бел скульптары. Заір Азгур прысвяціў свае работы прадстаўнікам культуры Ф.Скарыне,А.Пашкевіч,Я.Коласу, К.Крапіве,дзеду Талашу.

25. Грам-паліт жыцё ў першае пасляваен 10.

Уклад БССР у перамогу-адна з заснавальніц ААН. Перамога прывяла да прызнання заслуг Бел на міжнар узроўні і больш глыбокага яднання народа і ўлады ва ўнутрыпаліт жыцці краіны. Людзі спадзяваліся,на паляпшэнне жыцця,і павышэнні ролі ў вырашэнні грамадскіх спраў,на перамены ў паліт жыцці. Аднак для ўлады галоўным было захаванне паліт сістэмы,што склалася ў даваенныя гады.У БССР улада з недаверам ставілася да насельніцтва, што пражывала на акупіраванай тэр. Насцярожана ставіліся да былых ваеннапалонных, бежанцаў і перасяленцаў, якія вярталіся на Радзіму. З Бел было вывезена каля 380 тыс. чалавек,24тыс. з іх дзеці. Кіраўніцтва краіны лічыла, што гітлераўская прапаганда сфарміравала антысавецкі настрой і недавер да камуністычнай партыі. Таму актыўна дзейнічалі органы дзяржаўнай бяспекі. У БССР захавалася савецкая грам-паліт сістэма. Яна вызначалася існаваннем Камуністыч партыі Бел,якая ажыццяўляла паліт і адміністрац функцыі. Структурнымі элементы грам-палітычнай сістэмы з’яўляліся адзіная палітычная партыя і органы дзяржаўнай улады, у тым ліку Саветы дэпутатаў працоўных, прафсаюзы, розныя грамадскія арганізацыі. Кіруючая роля партыі гэта ядро савецкай паліт сістэмы ў сукупнасці з органамі дзяржаўнай улады і грамадскімі арганізацыямі. Гераічная барацьба камуністаў з ворагам узмоцніла аўтарытэт кампартыі сярод насельніцтва. Першым сакратаром ЦК КП(б)Б у пасляваен г. з’яўляўся Панамарэнка. Пасля Панамарэнкі у1947—1950 г. М.І.Гусараў, а ў 1950—1956г.М.С.Патолічаў, якіх накір ў БССР з Масквы.Згодна Канстытуцыі БССР 1937 г. Саветам дэпутатаў працоўных належалі галоўныя функцыі дзяржаўнага кіравання і арганізацыі грамадскага жыцця. Аднаўленне Саветаў на вызваленай ад акупацыі тэр было па ініцыятыве партыйных камітэтаў.У 1947г. адбыліся першыя ў пасляваеныя гады выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган дзярж улады рэсп — Вярхоўны Савет БССР, а ў 1948г.-у мясцовыя Саветы. Выканаўчыя функцыі савецкай улады належалі Савету Народных Камісараў БССР, з1946г.СаветМіністраў. Выканаўч ўлада ажыццяўл практычную рэалізацыю рашэнняў ЦК КП(б)Б і Вярхоўнага Савета БССР. Яна несла адказнасць за развіццё народн гаспадаркі, культуры, забеспячэнне дабрабыту насельніцтва. Дзейнасць Саветаў падпарадк. задачам аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі, паляпшэння матэрыяльных умоў жыцця насельніцтва. Саветы зацвярджалі планы эканаміч развіцця і арганізоўвалі працоўных на іх выкананне. Прафсаюзы Бел ўносілі свой уклад у аднаўленне эканомікі.У 1950г. у БССР наліч звыш 11 тыс. прафсаюзных арганіз,=92% рабочых і служачых рэспубл. Деля выкананне планаў пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі,прафсаюзы арганіз спаборніцтвы за лепшыя паказчыкі працы.Для павыш актыўнасці працоўных праводзіліся нарады, агульныя сходы, заключалі калектыўныя дагаворы з адмін прадпрыемстваў і ўстаноў.Галоўная функцыя праф. -сацыяльнай абароны правоў і інтарэсаў працоўных адступала на другарадныя пазіцыі. У жыцці моладзі вызнач ролю адыгрываў Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі. Ён 1945г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга за мужнасць,праяўлен у гады ВАв. Першыя пасляваен кір камсамола Бел К.Т.Мазураў і П.М.Машэраў сталі вядомымі паліт дзеячамі. У 1948 г. ЛКСМБ больш за 260тыс.чал. Ад камсамол. патрабавалася ўзорная праца і добрасумленная вучоба, адданасць ідэям камуніст парт.Яны ўспрымалі сваю дзейнасць як служэне Радзіме. Аднаўлене дейнасці камсамола адбывалася хутка. Ідэйна-паліт выхаванні моладзі ў адпаведнасці з партыйнымі ўстаноўкамі. Камсамол накіроўваў тысяч моладзі на будоўлі і прамысл прадпрыемствы, дзе стварылі 2 тыс. брыгад.

 

26. Международно-политический статус Беларуси значительно возрос в связи с тем, что в 1945 г. она вместе с рядом стран выступила в качестве государства - учредителя Организации Объединенных Наций, призванной бороться за укрепление всеобщего мира и международной безопасности, налаживание сотрудничества и дружественных отношений между народами. Беларусь вышла на международную арену в качестве субъекта международного права, самостоятельного члена международных отношений. 30 августа 1945 г. Президиум Верховного Совета БССР ратифицировал Устав ООН. Делегации БССР с первых дней деятельности ООН принимали активное участие в работе сессий ее Генеральной Ассамблеи, последовательно защищали принципы устава этой международной организации. В результате значительно вырос международный авторитет Беларуси, расширились ее политические и культурные связи. В 1946 г. делегация Беларуси участвовала в работе Парижской мирной конференции. В феврале 1947 г. БССР подписала мирный договор с Болгарией, Италией, Румынией, Венгрией и Финляндией. Правительство республики заключило соглашение с Администрацией помощи и восстановления Объединенных Наций, которая была создана международным сообществом для оказания помощи наиболее потерпевшим в войне странам. В соответствии с ним Беларусь получила до конца 1947 г. оборудования и товаров на 61 млн. долларов, в том числе для восстановления промышленности и сельского хозяйства - на 23,5 млн. долларов. В 1946 г. по инициативе БССР I сессия Генеральной Ассамблеи ООН приняла резолюцию о выдаче и наказании военных преступников. Позже при активном участии республики была принята Конвенция о неприменении срока давности к военным преступникам и участникам злодеяний против человечества, согласованы принципы международного сотрудничества применительно к их поиску, аресту, выдаче и наказанию. Делегации Беларуси участвовали в подготовке и подписании конвенций об улучшении судьбы жертв войны и об охране культурных ценностей в случае вооруженного конфликта. Всего с 1944 г. по 1955 г. БССР подписала более 30 международных договоров, соглашений и конвенций по политическим, правовым и другим вопросам. По инициативе СССР, Украины и Беларуси Генеральная Ассамблея ООН неоднократно рассматривала проблемы осуждения подготовки войны рядом западных стран, запрещения атомного оружия, заключения пятью великими державами пакта об укреплении мира и др. Однако западные страны отклоняли эти предложения.

Пасьля верасьня 1939 году ў склад БССР былі далучаныя тэррыторыі Заходняй Беларусі. Зь іх стварылі пяць новых вобласьцяў: Баранавіцкую, Беластоцкую, Берасьцейскую, Вялейскую і Пінскую.

Утварылася беларуска-нямецкая мяжа, якая праходзіла каля гораду Астраленка.

Згодна з падпісанай 16 жніўня 1945 году паміж СССР і Польшчай дамоваю аб дзяржаўнай граніцы — Польшчы перадаваліся 17 раёнаў Беластоцкай вобласці БССР разам зь Беластокам і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці, дзе жыла значная колькасць палякаў[2]

31 снежня 1945 г. савецка-польскі дагавор аб мяжы быў вынесены на паседжанне сесіі КРН і аднагалосна прыняты без абмеркавання. 13 студзеня 1946 г. закон ратыфікаваў Вярхоўны Савет СССР [27]. 4 лютага ў Варшаве Надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у Польшчы В. Лебедзеў і міністр замежных спраў Польскай рэспублікі В. Жымоўскі абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі дагавора паміж СССР і Польскай рэспублікай аб савецка-польскай мяжы [28]. Такім чынам, усе юрыдычныя фармальнасці былі выкананы, і бакі маглі распачаць працэс дэмаркацыі савецка-польскай мяжы.

Новая граніца на значнай частцы адцінку прайшла простай лініяй. Вёскі, што знаходзіліся пры лініі граніцы з савецкага боку, зносіліся для ўзьвядзеньні кантрольнай паласы (Калёнія Ізаака, Чарнаўшчызна[3]).

У 1946 годзе падчас ўдакладненьня дзяржаўнай граніцы СССР і ПНР са складу Гарадзенскага раёну на карысьць ПНР былі перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі[3], са складу Сапоцкінскага раёну — вёскі Тадоркаўцы і Хварасьцяны[3].

Пасьля гэтага і да цяперашняга часу граніца паміж Польшчай і Беларусьсю не мянялася.

6 ліпеня 1945 году паміж Часавым урадам нацыянальнага адзінства і ўрадам СССР была складзена дамова пра абмен насельніцтвам паміж Польшчаю і СССР: асобы польскай і габрэйскай нацыянальнасьці, якія былі грамадзянамі даваеннае Польшчы і што пражываюць у СССР атрымалі права на выезд у Польшчу, а асобы расейскай, украінскай, беларускай, русінскай і летувіскай нацыянальнасьцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, павінны былі перасяліцца ў СССР. Па стане на 31 кастрычніка 1946 г. з Польшчы ў СССР перасялілася каля 518 тыс. чал., а з СССР у Польшчу — каля 1090 тыс. чал. (па іншых зьвестках, 1526 тыс. чал.)[3] Польшча стала монанацыянальнаю дзяржаваю.

 

27. мерапрыемствамі па пашырэнні сацыяльнай базы новай улады рэпрэсіўны апарат сталінскай дык-татуры ўзмоцнена выкарчоўваў ворагаў народа, выкараняў перажыткі і іншадумства сярод насельніцтва. Адразу пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыі Заходняй Беларусі пачаліся палітычныя рэпрэсіі. На 22 кастрычніка было арыштавана 4315 памешчыкаў, капіталістаў, прадстаўнікоў былой польскай адміністрацыіі, паліцэйскіх, кіраўнікоў палітычных партый і арганізацый. Па рашэнні НКУС СССР па справах ваеннапалонных і арыштаваных у красавіку – маі 1940 г. былі расстраляны 21 857 чалавек, у тым ліку 14 700 тых, хто знаходзіўся ў лагерах для ваеннапалонных у Казельску, Старабельску, Асташкаве, і 7305 – у іншых лагерах і турмах Заходняй Беларусі і Заходняй Ўкраіны. 5 снежня 1939 г. СНК СССР прыняў сакрэтную пастанову аб высяленні з заходніх абласцей Ўкраіны і Беларусі асаднікаў і работнікаў лясной аховы. У перыяд першай дэпартацыі СЮ лютага 1940 г., у якой удзельнічала 16 279 чалавек аператыўна-каманднага саставу, было рэпрэсіра-вана 9584 гаспадаркі 50 732 чалавекі. У красавіку было рэпрэсіравана 26 777 чалавек. 29 чэрвеня 1940 г. органы НКУС БССР правялі трэцюю аперацыю, на гэты раз па высяленні бежанцаў з заходніх абласцей. У гэты дзень было рэпрэсіравана і пагружана ў вагоны 747 сямей 22 879 чалавек. У 1939 – 1941 гг. на тэрыторыі заходніх абласцей існавалі польскія падпольныя арганізацыі Саюз барацьбы за незалежнасць Полыпчы, Саюз узброенай барацьбы, Саюз польскіх патрыётаў, Стральцы, Сокал, Вызваленцы, Партызанка і інш. Яны назапашвалі зброю, мелі радыёпрыёмнікі, пісалі і распаўсюджвалі антысавецкія лістоўкі, у якіх заклікалі палякаў да супраціўлення акулантам-бальшавікам, да падрыхтоўкі ўзброенага паўстання за аднаўленне Польшчы, у складзе якой яны бачылі і Заходнюю Беларусь. За перыяд з кастрычніка 1939 г. па ліпень 1940 г. было раскрыта і ліквідавана 109 падпольных арганізацый, якія абядноўвалі 3231 чалавека. У гэты час былі арыштаваны 5587 членаў партыі ППС, Бунда, Стронніцтва народова, ПОВ і інш. У ноч з 19 на 20 чэрвеня 1941 г. была праведзена аперацыя па арышце ўдзельнікаў паўстанцкіх арганізацый і выяўленні членаў іх сямей. Усяго было рэпрэсіравана 24 412 чалавек. Такім чынам, з кастрычніка 1939 г. па 20 чэрвеня 1941 г. ў заходніх абласцях Беларусі было рэпрэсіравана за выключэннем ваеннапалонных больш ЯК 125 ТЫС. чалавек. Узяднанне Заходняй Беларусі з БССР было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, узяд-нала беларускі народ у адзіную сямю. Нягледзячы на камандна-адміністрацыйную сістэму, заходнія вобласці БССР за 1 год і 9 месяцаў з моманту ўзяднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным развіцці і ажыц-цяўленні культурных пераўтварэнняў.

 

28. Агляд айчыннай і замежнай гістарыяграфіі, крыніц па перыядзе “Беларусь у перыяд спроб рэформаў і крызісу адміністрацыйна-каманднай сістэмы (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).

Другая палова 50-х – 60-я гг. Пачалася распрацоўка некаторых важных тэм па гісторыі Бедарусі ў пасляваенны час. Даследцыкі засяродзілі ўвагу на гісторыі рабочага класа і заходнебеларускага сялянства, калі яно падверглася чарговаму выпрабаванню ў сувязі з правядзеннем масавай і пераважна прымусовай калектывізацыі. Утрымліваючы значны фактычны матэрыял, даследаванні раскрывалі тэмы на тагачасным навуковым узроўні.

Больш актыўна распрацоўвалася гісторыка-партыйная тэматыка, прыярэтэт якой у тых умовах быў відавочным. Перш за ўсё яна датычылася ідэалагічнай дзейнасці кампартыі Беларусі,у тым ліку яе кіраўніцтва культурным будаўніцтвам. У даследваннях абагульняўся вопыт работы кіруючых органаў і партыйных арганізацый у гэтай сферы, аднак амаль не звярталася ўвага на яе заарганізаванасць, шаблонны змест і застыўшыя формы.

У рэчышчы гісторыка-партыйных даследаванняў важнае месца займала тэма камсамола. У яе межах раскрывалася як дзейнасць камсамольскіх арганізацый па асобных напрамках пасляваеннага будаўніцтва, так і давалася абагуленая гісторыя камсамола Беларусі, у тым ліку па пасляваеннага часу. Камсамол разглядаўся як самаадданы памочнік партыі і на яе асноўны рэзерв.

Пасляваенны час адлюстраваўся і ў калектыўных публікацыях. Яны утрымлівалі значны фактычны матэрыял, які характарызаваў поспехі ў аднаўленні і развіцці гаспадаркі і культуры беларускага народа.

Павышаная ўвага надавалася адлюстраванню пасляваеннай гісторыі беларускага народа ў абагульняючых калектыўных працах. Гэта рабілася на строга афіцыйнай аснове,пад пільным наглядам партыйна-дзяржаўных ідэалагічных структур. Найперш такая практыка характэрна для падрыхтоўкі заключнага тома 5-ці томнай “Гісторыі Беларускай ССР”.Ён прысвечаны тром пасляваенным дзесяцігоддзям гісторыі Беларусі. Як вызначалі,зыходзячы з партыйных ацэнак, аўтары і рэдактары кнігі, гэта быў перыяд стварэння развітога сацыялістычнага грамадства і будаўніцтва камунізму. У надзвычай аб’ёмным выданні ўтрымліваецца вялікі дакументальны матэрыял, які шырока адлюстроўвае станоўчыя бакі жыцця беларускага народа. Цяжкасці аднаўлкння гаспадаркі і наступнага развіцця грамадства паказаны фрагментарна. Побач з адлютраваннем пасляваеннай гісторыі беларускага народа ў абагульняючых калектыўных працах вяліся і індывідуальныя манаграфічныя даследванні.Яны датычыліся пасляваеннага аднаўлення гаспадаркі, гісторыя рабочага класа і беларускай вёскі, ролі прафсаюзаў у аднаўленні і развіцці прамысловасці.

Разам з распрацоўкай непасрэдна гісторыі беларускага народа у пасляваенныя дзесяцігоддзі ўвага надавалася асвятленню ролі Беларускай ССР у міжнародных справах,яе намаганням па захаванні міру,сувязях з іншымі краінамі,у першую чаргу савцыялістычнага лагера ў эканамічнай, культурнай, іншых сферах.

У 70-я г. з’явілася некалькі публікацый, у якіх былі зроблены спробы аналізу і падвядзення вынікаў развіцця гістарычнай навукі ў Беларускай ССР, у тым ліку па пасляваеннаму часу.

З канца 80-х г. наступіў новы этап у развіцці беларускай гістарычнай навукі. Ён звязаны з палітыкай перабудовы і тымі зменамі, якія адбываліся ў беларускам, як і ва ўсім савецкім грамадстве. Курс на дэмакратызацыю, галоснасць прывёў да выбараў на альтэрнатыўнай аснове,пераадолення аднапартыйнасці і як вынік-да прыпыння дзейнасці КПСС-КПБ, распаду СССР і усяго сацыялістычнага лагера.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 373; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.217.144.32 (0.026 с.)