Войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты рэчы паспалітай сярэдзіны XVII ст. (1648 – 1651, 1654 – 1667, 1655 – 1660 гг. ). 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты рэчы паспалітай сярэдзіны XVII ст. (1648 – 1651, 1654 – 1667, 1655 – 1660 гг. ).



Супраціўлення праваслаўнага насельніцтва супраць польска-каталіцкай экспансіі тых хто ўводзіў ўніяцтва прывяло да ўзброенай барадзьбы. Яскравым прыкладам з'яўляецца барадзьба украінскага казацтва пад кіраўніцтвам Багдана Хмельніцкага ў 1648-1649. Гэта барадзьба захапіла і паўднёвы раёны беларусі.

1654-1667гг. – вайна Расіі з РП. Асноўныя сілы рускіх больш за 40тыс. чалавек. Рускія войскі авалодалі Полацкам, Віцебскам, Магілёвам, Смаленскам. На поўдні беларусі наступалі 20тыс. казакаў начале з Гетманам Залатарэнкам. Тэрыторыя беларусі стала галоўным тэатрам ваенных дзеянняў. Поспех рускай арміі тлумачыцца тым што праваслаўная частка насельніцтва чакала рускую армію, як сваю вызваліцельніцу ад каталіцка-уніяцкага наступу на праваслаўных. Жыхары многіх гарадоў амаль без абароны здаваліся рускім войскам і прысягалі рускаму цару. Так было у Полацку, Магілёве, Оршы, Крычаве і інш. Летам 1655г. Руская армія дайшла да Львова. На тэрыторыі ВКЛ былі узяты Мінск, Гродна, Вільня, Коўна. Амаль уся тэрыторыя беларусі была занята рускімі войскамі.

1655-1660 вайна РП з Швецыяй. Летам 1655г. у вайну з Польшчай уступіла Швецыя, хутка шведы занялі Варшаву. У 1656г. Расія аб'явіла вайну Швецыі, што выратавала Польшчу ад поўнага разграму яе Швецыяй. У 1657г. памёр Багдан Хмяльніцкі. У выніку чаго пагоршчалася становішча рускіх войск у Беларусі і Украіне, а вайна прыняла зацяжны характар. Ужо 1661 годзе рускія войскі пакінулі Мінск, Барысаў, Магілёў. Знясіленные дзяржавы у 1667г. Падпісалі Андрусаўскае перамір'е.

 

 

21. Барацьба магнацкіх груповак у канцы XVII – пачатку XVIII ст. Паўночная вайна. Апошнія спробы аддзялення ВКЛ ад Рэчы Паспалітай.

Паўночная вайна 1700-1721гг. На пачатку XVIII ст. Швецыя з’яўлялася адной з найбольш магутных дзяржаў Еўропы. Яе уладанні распастіраліся на Фінляндыю, Эстляндыю, Ліфляндыю, Інгрыю, Карелію, а так сама паўночную Памеранію, і герцакствы ў паўночнай Германіі. У жніўні 1700г. Расія аб’явіла вайну Швецыі і накіравала сваі войскі да Нарвы. Дзе ў лістападе тагож года Шведы нашчэнт разбілі Рускіх. З гэтага часу тэатрам ваенных дзеяннюў становіцца тэрыторыя Літвы, Польшчы, Украіны, Беларусі. У 1702 г. шведы уварваліся на тэрыторыю РП, занялі Вільню, Гродна, Варшаву. Карл XII разбіў Польска-саксонскую армію. РП перажывала глыбокі унутрапалітычны крызіс. С 1704 г. Шведы занялі Гродна, спалілі Карэлічы, Мір, разграбавалі Навагрудак, Слонім, Клецк, Слуцк, Пінск, Кобрын. Генеральная бітва поўночнай вайны – Палтаўская бітва. У якой 8 ліпеня 1709г. швецкая армія была разгромлена. Ваенныя дзеянні былі перанесены ў прыбалтыку і паўночную германію. Карл XII vs Пётр I. Руския войсі занялі Ліфляндыю, Эстляндыю, авалодалі Рыгай і інш. 1713 рускія занялі Фінляндыю. Паўночная вайна закончылася падпісаннем у 1721г. мірнага дагавора.

 

 

22. Дзяржаўны і грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Палітычны крызіс XVIII ст. і яго прычыны.

Прычыны палітычнага крызісу: 1. Барадзьба магнатаў, шляхты, народа ВКЛ, дыпламатычнай і палітычнай за сваю дзяржаўнасць, за права існавання краіны. 2. Дзяржаўны лад і знакамітыя “залатыя шляхецкія вольнасці” (выбранне караля). 3. Рэлігійная палітыка, лацінізацыя уніяцкай царквы пасля уніі. 4. Спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. 5. Барацьба паміж магнатамі Радзівіламі, Сапегамі, Пацамі, Вішнявецкімі, Агінскімі і іншымі за уладу. 6. Адсутнасць моцнага войска ў польскага караля (РП – 16тыс. салдат, Рассія – 300тыс. салдат).

 

23. Век Асветніцтва. Уплыў Асветніцтва на культуру Беларусі.

Разам з развіццём прагрэсіўных традыцый Старажытнай Русі пашырацца ўплыў на асвету рэнесансавага гуманізму. У 70я гг. XVI ст. на Беларусі былі 163 кальвінісцкія саборы, пры якіх існавалі школы у Брэсце, Ашмянах, Смаргоні, Мінску, Пінску і інш.

Арыянскімі абшчынамі былі заснаваны школы ў Клецку, Нясвіжы, Любчы, Лоску і іншых гарадах. Яны дзяліліся на два тыпа: пачатковыя і гімназіі. У канцы XVI – першай палове XVII ст. адчыняюцца брацкія школы ў Вільні, Брэсце, Магілёве, Мінску і інш. Індывідуальнае навучанне ў гэтых школах замянялася класна-ўрочным. У XVIII ст. пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ Канарскага. Створанная ў 1773г. Адукацыйная камісія адмяніла выкладанне ў рамках школьных праграм рэлігіі. Значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў адыграла Гродзенская медыцынская школа.

 

 

25. Падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі.

5 жніўня 1772г. - I падзеле РП паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла тэрыторыя Усходняй Беларусі. 3 мая 1791г. сейм прыняў Канстытуцыю РП, якая адмяняла выбарнасць каралёў і права на канферэрацыі.

У 1793г. – II падзел РП паміж Расіяй і Прусіяй. Да Расіі адышла Цэнтральная Беларусь. У сакавіку 1794г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Тадэвушам Касцюшкам. Галоўная мэта паўстання адраджэнне РП у межах 1772г. У бітве пад Мацяёвіцамі паміж рускімі і польскімі войскамі адбылася генеральная бітва. Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль РП Аўгуст IV адрокся ад прастола.

У 1795г. – III падзел РП. Расія атрымала Заходнюю Беларусь (Брэстчына і Гродзеншчына) і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга.

У выніку трох падзелаў РП тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн. чалавек адышла да Расіі.

 

 

Вайна 1812 г. і Беларусь.

У пачатку ХІХ ст. рэзка ўзмацніліся супярэчнасці паміж Францыяй і Расіяй. Напалеонаўская Францыя імкнулася да сусветнага панавання. На гэтым шляху стаялі Англія і Расія. Англія мела магутны ваенны флот, вялізныя калоніі. Экспедыцыя ў Англію для Напалеона была вельмі рызыкоўнай. Таму Напалеон і вырашыў спачатку разграміць Расію, якая, на яго думку, не ўмела ваяваць, была ў ваенных і тэхнічных адносінах адсталай. Гэта магло гарантаваць Францыі поспех. З гэтай жа мэтай Напалеон і стварыў небывалую ў гісторыі армію, якая налічвала 600 тысяч чалавек.

24 чэрвеня 1812 года Францыя, без аб'яўлення вайны, напала на Расію. Беларусь стала полем жорсткіх баявых дзеянняў. Расійскія войскі гераічна змагаліся з французамі пад Кобрынам, Солтанаўкай, Астроўна, Мірам, Полацкам і іншымі месцамі. Трэба адзначыць,што расіяне ў цэлым змаглі навязаць французам сваю стратэгію і тактыку вядзення вайны, на што Напалеон ніяк не разлічваў.

Адносіны беларускага насельніцтва да вайны былі рознымі. Беларуская шляхта ў аснове сваёй перайшла на бок Францыі. Беларускае сялянства ставілася да вайны адмоўна, сяляне імкнуліся захаваць нейтралітэт, хаваліся па лясах, яны не давяралі ні французам, ні рускім.

Аднак частка сялянства, асабліва на Усходзе Беларусі, выступала на баку Расіі. Беларускія сяляне сталі на абарону Расіі як сваей Радзімы, таму, што вайна для Расіі была Айчыннай. Партызанскія атрады дзейнічалі ў вёсках Стараселле, Межаны, Есьманы, на тэрыторыі Барысаўскага, Дрысенскага і Полацкага паветаў і ў іншых месцах. У верасні сяляне вескі Жарцы Полацкага павета змагаліся з батальёнам французскіх салдат, удзельнічалі ў бітве за Полацк.

Палітыку Францыі ў Беларусі можна ахарактэрызаваць старажытным заклікам – «паздяляй і ўладар!». 1 ліпеня 1812 года французы выдалі загад аб стварэнні Часовай камісіі урада Вялікага княства Літоўскага. Узначаліў камісію мясцовы памешчык Станіслаў Солтан. У склад ВКЛ адыходзілі Віленская, Мінская, Гродненская губерні і Беластоцкая вобласць. У Віцібску і Магілеве засталося французскае ваеннае кіраванне, як у прыфрантавых рэгіенах. За спіной у С.Солтана стаялі французскія камісары, якія патрабавалі аднаго – грошай, хлеба, людзей і коней у сваю армію. Ніякіх палітычных правоў гэты ўрад не меў.

Важным ваенным вынікам вайны 1812 года стала Барадзінская бітва, што адбылася ў жніўні 1812 года. У гэтай бітве Напалеон не здолеў разграміць рускую армію і гэта вырашала канчатковы зыход вайны. У кастрычніку 1812 года расійская армія вымусіла французаў пакінуць Маскву і пачаць адступленне. Адступленне ў хуткім часе перерасло ў бегства французаў з Расіі. Канчатковы разгром французскага нашэсця на Расію адбыўся ў лістападзе пры пераправе праз раку Беразіну. Тут французы страцілі больш за 20 тысяч салдат і ўвесь свой скарб, які нарабавалі ў Маскве, іншых гарадах Расіі і Беларусі.

Такім чынам, вайна 1812 года, негледзячы на ўсе эканамічныя разбурэнні, з’явілася яркай старонкай нашай гістрыі. Таму што, у жыццевай рэчаіснасці таго часу беларусы, разам з расіянамі, змагаліся з агульным ворагам. Беларусы пачалі, хоць часткова, усведамляць агульнасць вялікай краіны.

 

 

29 Грамадска–палітычнае жыццё ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

Пасля вайны 1812 года беларуская шляхта, што змагалася на баку Францыі, атрымала амністыю і вярнулася на Радзіму. У гэты перыяд ў Беларусі пачалі стварацца першыя тайныя таварыства. У 1818-1821 гг. у Беларусі афіцыйна дзейнічалі пяць масонскіх ложаў: дзве ў Нясвіжы, дзве ў Слуцку і адна ў Мінску.

Пасля забароны члены тайных таварыств, якіх ў Беларусі налічвалася каля 800 чалавек, разам з польскімі сябрамі пачалі рыхтаваць паўстанне. Падрыхтоўка паўстання вялася ў Варшаве. Гэтае паўстанне пачалося ў канцы лістапада 1830 г. У паўстанні вызначылася дзве плыні: арыстакратычная і дэмакратычная. Дэмакраты абяцалі сялянам землю і заклікалі змагацца “за вашу і нашу свабоду”. Арыстакраты спадзяваліся на падтрымку Францыі, яны не бачылі у беларусах змагароў і ставілі на мэце адрадзіць Рэч Паспалітая ў межах 1772 г.

Узначальвалі паўстанне ў Беларусі такія асобы як Ян Ходзька – удзельнік пахода на Маскву, магістр масонаў, Канстанцін і Дамінік Радзівілы – кіраўнікі нясвіжскіх тайных таварыств, Міхаіл Ромер, Вінцэнт Валадковіч і іншыя сябры тайных таварыств. Паўстанне ахапіла Поўнач Беларусі, Гродзенскую губерню, Рэчыцу, Мазыр і Пінск. У паўстанні ўдзельнічала каля 10 тысяч шляхцічаў і 2 тысячы сялян.

З такой паўстанскай арміяй перамагчы Расію было немагчыма, а Францыя і іншыя краіны Захаду паўстанне не падтрымалі - ні дыпламатыяй, ні войскамі. Таму паўстанне пацярпела паражэнне. Яно скончылася ў верасні 1830 г.

Такім чынам, грамадска – палітычнае жыццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. вызначалася адкрытай барацьбой палітычных арганізацый і рухаў Польшчы, Літвы і Беларусі супраць царызма, за свабоду і адраджэнне незалежнасці.

 

 

34. Паўстанне 1863-64 гг. у Беларусі.

Несправядлівасць аграрнай рэформы выклікала шырокі сялянскі незадавол. Сялянства хвалявалася, адмаўлялася падпісваць устаўныя граматы, уздымалася на адкрытую барацьбу з памешчыкамі. Палітычнае становішча ў Расіі рэзка ўскладнілася. У гэтых умовах у Польшчы, Літве і Беларусі пачаў разгортвацца нацыянальна-вызваленчы рух, накіраваны супраць рэшткаў прыгону, супраць самадзяржаўя, за правы чалавека і грамадзяніна.

Паўстанне пачалося зімой 1863 г. Для кіраўніцтва паўстаннем былі створаны кіруючыя органы: Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) у Варшаве і Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) у Вільні. Узначаліў ЛПК К.Каліноўскі. У кіраўніцтве ЦНК галоўная роля належыла «белым», якія ў лютым 1863 г. адхілілі К.Каліноўскага ад кіраўніцтва ЛПК. К.Каліноўскі ўзначаліў паўстанне ў Гродзенскай губерні.

Летам 1863 г. «белыя» зразумелі, што Францыя і Захад не будуць дапамагаць паўстанню і яны пачалі адыходзіць ад барацьбы. У чэрвені 1863 г. ЛПК зноў узначаліў К.Каліноўскі. Аднак час быў ўжо марна страчаны. Акрамя таго, ЦНК не разлічваў на сялян, зямлю абяцалі толькі тым сялянам, якія змагаліся за перамогу, астатнія нічога не атрымлівалі. Таму паўстанне падтрымала толькі невялікая частка сялянства. Атрады паўстаўшых на 75% складаліся са шляхты і толькі на 18% з сялян. Значны поспех быў у К.Каліноўскага ў Гродзенскай губерні, дзе сяляне складалі каля 33% ад агульнай колькасці паўстанцаў. Усяго ў паўстанні ўдзельнічала да 80 тысяч беларусаў.

Баявыя дзеянні скончыліся ў канцы жніўня 1863 г., калі ЦНК загадаў К.Каліноўскаму спыніць паўстанне і перанесці барацьбу на вясну 1864 г.

Зімой 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны. З турмы ён перадаў пісьмо – запавет беларускаму народу. У «Лісце з-пад шыбеніцы» К.Каліноўскі заклікаў беларусаў да барацьбы за нашу нацыянальную ідэю. «Ваюй, народзе, за свае чалавечае і народнае права, за свае веру, за зямлю сваю родную», - сказаў у апошнюю хвіліну жыцця К.Каліноўскі.

Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. вызначала далейшыя гістарычныя накірункі вызваленчай барацьбы беларускага народа за незалежнасць і нацыянальную дзяржаўнасць.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 678; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.156.140 (0.013 с.)