Кароткі храналагічны паказальнік 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Кароткі храналагічны паказальнік



 

100–35 тыс. гадоў да н. э. час з’яўлення першых людзей (неандэртальцаў) на тэрыторыі Беларусі    
40 тыс. гадоў да н. э. – 3–2 тыс. гадоў да н. э. даіндаеўрапейскі перыяд  
3–2 тыс.гадоў да н. э. – да нашых дзён індаеўрапейскі перыяд  
3-2 тыс. гадоў да н. э. – ІV–V ст. н. э. балцкі этап гісторыі Беларусі  
ІV–V ст. н.э. – да нашага часу славянскі этап гісторыі Беларусі  
VІІІ–Х ст. масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі    
859 г.   першае ўпамінанне ў «Аповесці мінулых гадоў» пра крывічоў  
862 г. першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк    
980 г. захоп Уладзімірам Святаславічам Полацка і забранне Рагнеды за жонку; першае летапіснае ўпамінанне пра Тураў    
992 г. стварэнне епархіі ў Полацку    
1044 г. першыя звесткі пра Навагародак    
1054 г. падзел хрысціянства як сусветнай рэлігіі на дзве галіны – заходнюю (каталіцызм) і ўсходнюю (праваслаўе)    
50-я гады ХІ ст. будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора    
1067 г. бітва на Нямізе, першыя звесткі пра Мінск    
1101 г. пачатак феадальнай раздробленасці на беларускіх землях  
1161 г. стварэнне Лазарам Богшам крыжа для Ефрасінні Полацкай    
1201 г. заснаванне крыжакамі г. Рыгі    
1202 г. утварэнне Ордэна крыжаносцаў у Прыбалтыцы    
1230 г. пачатак дзейнасці Тэўтонскага ордэна ў Прыбалтыцы    
1237 г. аб’яднанне Ордэна крыжаносцаў і Тэўтонскага ордэна і ўтварэнне Лівонскага ордэна    
1252 г. хрышчэнне Міндоўга ў каталіцтва і каранаванне яго каралём Літвы    
1317 г. заснаванне Літоўскай праваслаўнай мітраполіі    
1323 г. перанос сталіцы ВКЛ з Наваградка ў Вільню    
1362 г.   разгром Альгердам мангола-татар на рацэ Сінія Воды  
1368 г., 1370 г., 1372 г.   ваенныя паходы Альгерда на Маскву  
1385 г. заключэнне Крэўскай уніі аб саюзе ВКЛ і Польскага каралеўства    
1399 г.   паражэнне войска ВКЛ ад татар у бітве на рацэ Ворскле.  
1409–1411 г.   «Вялікая вайна» ВКЛ і Польскага каралеўства супраць Тэўтонскага ордэна.  
15 ліпеня 1410 г. Грунвальдская бітва  
1413 г.   заключэнне Гарадзельскай уніі  
1432–1436 гг. грамадзянская вайна ў ВКЛ    
1447 г. Прывілей Казіміра Ягелончыка, які замацаваў шырокія правы баяр ВКЛ у палітычным, сацыяльным і эканамічным жыцці дзяржавы  
1468 г. выданне судзебніка Казіміра    
1492–1494 гг. вайна паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім    
1500–1503 гг. вайна паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім    
5 жніўня 1506 г. разгром войскамі ВКЛ пад камандаваннем Міхала Глінскага пад Клецкам войска Крымскага ханства    
1507–1508 гг. вайна паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім    
1508 гг. мяцеж Міхала Глінскага    
1512–1522 гг. вайна паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім    
8 верасня 1514 г. бітва пад Оршай, разгром войскам ВКЛ пад камандаваннем К. Астрожскага маскоўскага войска    
6 жніўня 1517 г. Выданне Францішкам Скарынам у Празе першай беларускай і ўсходнеславянскай кнігі    
1522–1525 гг. выдавецкая дзейнасць Францішка Скарыны ў Вільні    
29 верасня 1529 г. прыняцце Першага Статута ВКЛ    
1534–1537 гг. вайна паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім    
1550 г. пачатак распаўсюджвання ў Беларусі ідэй Рэфармацыі    
1 красавіка 1557 г. прыняцце «Уставы на валокі», асноўнага дакумента Вялікай аграрнай рэформы    
1558–1583 гг. Лівонская вайна  
1 сакавіка 1566 г. прыняцце Другога Статута ВКЛ    
1 ліпеня 1569 г. падпісанне Люблінскай уніі, утварэнне Рэчы Паспалітай    
     
1579 г.   заснаванне Віленскага універсітэта  
28 студзеня 1588 г. прыняцце Трэцяга Статута ВКЛ    
6 кастрычніка 1596 г. Берасцейская царкоўная унія    
1604–1605 гг. паход Ілжедзмітрыя І на Маскву    
1607–1610 гг. паход Ілжедзмітрыя ІІ    
Верасень 1610 г. войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву  
1632–1634 гг. вайна паміж Масквой і Рэччу Паспалітай («Смаленская»)    
1648–1651 гг. казацка-сялянская вайна    
1654–1667 гг. вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ за Беларусь    
1655 г. Кейданскае пагадненне, частка магнатаў на чале з князем Янушам Радзівілам падпісала дамову аб пераходзе ВКЛ пад пратэктарат Швецыі    
1696–1700 гг. грамадзянская («дамовая») вайна ў ВКЛ    
1696 г. сеймавае рашэнне аб вядзенні справаводства ў Рэчы (і ў ВКЛ) Паспалітай толькі на польскай мове    
18 лістапада 1700 г. бітва пад Алькенікамі, паражэнне Сапегаў ад «рэспубліканцаў» на чале з Вішнявецкім і Агінскім    
1 лютага 1717 г. «Нямы сойм» практычна пагадзіўся з пратэктаратам Расіі над Рэччу Паспалітай (замацаваныя «ліберум вета» і феадальная анархія)    
1700–1721 гг. Паўночная вайна    
1740–1744 гг. паўстанне сялян у Крычаўскім старостве    
1765–1780 гг. рэформы Антонія Тызенгаўза ў дзяржаўных уладаннях ВКЛ  
1765–1783 гг. будаўніцтва канала Агінскага, які злучыў басейн Нёмана і Дняпра    
1767 г. утварэнне канфедэрацый: праваслаўнай у Слуцку, пратэстанцкай у Торуні    
1768 г. утварэнне Барскай канфедэрацыі    
1772 г. Першы падзел Рэчы Паспалітай    
3 мая 1791 г. прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай    
1793 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай    
май-верасень 1792 г. стварэнне і дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі, накіраванай супраць Канстытуцыі 3 мая    
24 сакавіка – 16 лістапада 1794 г. нацыянальна-вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі    
1795 г. Трэці падзел Рэчы Паспалітай    
25 лістапада 1795 г. адрачэнне караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад трона    
23 чэрвеня 1794 г. увядзенне «мяжы яўрэйскай аселасці»    
12 чэрвеня 1812 г. уварванне арміі Напалеона Банапарта ў межы Расійскай імперыі    
1817 г. стварэнне «Таварыства філаматаў»    
1820 г. стварэнне «Таварыства філарэтаў»    
1824–1839 гг. будаўніцтва Аўгустоўскага канала    
1830–1831 гг. нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі  
1832 г. закрыццё Віленскага універсітэта    
1836 г. заснаванне «Дэмакратычнага таварыства» Ф. Савіча      
1 студзеня 1831 г. спынена дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях    
12 лютага 1839 г. Полацкі царкоўны сабор, далучэнне уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай    
25 чэрвеня 1840 г. спынена дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях    
19 лютага 1861 г. адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі    
1862 г. пабудавана Пецярбургска-Варшаўская чыгунка, якая прайшла праз Гродна    
1871 г. пачаўся рух па Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы    
1863–1864 гг. нацыянальна-вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага  
22 сакавіка 1864 г. Кастусь Каліноўскі пакараны праз павешанне на Лукішкаўскай плошчы ў Вільні    
1884 г. стварэнне Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групы «Гоман» у Пецярбургу    
1902–1903 гг. утворана Беларуская рэвалюцыйная Грамада (пазней Беларуская сацыялістычная Грамада (БСГ)    
1905–1907 гг. першая расійская рэвалюцыя    
18 кастрычніка 1905 г. Курлоўскі расстрэл на вакзальнай плошчы ў Мінску    
1914–1918 гг. Першая сусветная вайна    
кастрычнік 1915 г. стабілізацыя фронту на лініі Дзвінск-Смаргонь-Паставы-Баранавічы-Пінск    
23 лютага 1917 г. пачатак буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Петраградзе    
25 сакавіка 1917 г. утвораны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК)    
8–12 ліпеня 1917 г. ІІ з’езд беларускіх арганізацый, стварэнне Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый    
1906–1915 гг. выхад газеты «Наша ніва», «нашаніўскі перыяд» беларускай гісторыі  
26 лістапада 1917 г. утварэнне Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці і фронту  
7–17 снежня 1917 г. Першы Усебеларускі з’езд прадстаўнікоў беларускіх партый і арганізацый    
21 лютага 1918 г. стварэнне Народнага сакратарыята Беларусі; выданне Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда Першай Устаўной граматы да народаў Беларусі  
3 сакавіка 1918 г. Брэсцкі мір, падзел тэрыторыі Беларусі паміж савецкай Расіяй і Германіяй    
9 сакавіка 1918 г. прыняцце Другой Устаўной граматы, абвяшчэнне БНР    
25 сакавіка 1918 г. прыняцце Трэцяй Устаўной граматы, абвяшчэнне незалежнасці БНР  
21–23 снежня 1918 г. канферэнцыя белсекцый РКП(б) у Маскве. Прыняцце пастановы аб абвяшчэнні БССР    
30–31 снежня 1918 г. VІ Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) у Смаленску. Прыняцце рэзалюцыі пра неабходнасць абвяшчэння ССРБ    
1 студзеня 1919 г. абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь у Смаленску    
16 студзеня 1919 г. пастанова ЦК РКП(б) аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў Беларусі    
2–3 лютага 1919 г. Першы Усебеларускі з'езд саветаў Беларусі. Прыняцце першай Канстытуцыі БССР    
27 лютага 1919 г. стварэнне Літоўска-Беларускай ССР    
8 жніўня 1919 г. заняцце Мінска польскімі войскамі    
11 ліпеня 1920 г. заняцце Мінска войскамі Савецкай Расіі    
31 ліпеня 1920 г. другое абвяшчэнне БССР. Прыняцце «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь»    
27 лістапада – 28 снежня 1920 г. Слуцкае антысавецкае паўстанне      
18 сакавіка 1921 г. заключэнне Рыжскага міра    
30 студзеня 1922 г. заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт)    
30 снежня 1922 г. утварэнне СССР    
3 сакавіка 1924 г.   першае ўзбуйненне БССР: вяртанне Беларусі ад РСФСР паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, у якіх пераважала беларускае насельніцтва    
1925 г. пачатак дзейнасці ў Заходняй Беларусі сялянска-работніцкай грамады (БСРГ)    
6 снежня 1926 г. другое ўзбуйненне БССР: перадача ад РСФСР у склад БССР Рэчыцкага і Гомельскага паветаў    
ліпень 1924 г. – пачатак 1928 г.   правядзенне палітыкі беларусізацыі  
люты 1930 г. арышты па справе «Саюза вызвалення Беларус»" – 82 чал.    
сярэдзіна 1937 – ліпень 1938 гг. арышты па справе так званага «аб’яднанага антысавецкага падполля» – 2 570 чал.    
1 верасня 1939 г. пачатак Другой сусветнай вайны    
17–25 верасня 1939 г. вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі    
28 верасня 1939 г. падпісаны Дагавор аб дружбе і граніцах паміж СССР і Германіяй    
10 кастрычніка 1939 г. падпісаны Дагавор паміж урадамі Літоўскай Рэспублікі і СССР аб далучэнні Вільні і Віленшчыны да Літвы    
22 чэрвеня 1941 г. напад фашысцкай Германіі на СССР    
28 чэрвеня 1941 г. немцамі захоплены Мінск і Бабруйск    
канец жніўня 1941 г. поўная акупацыя тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі    
30 мая 1942 г. стварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) у Маскве    
верасень 1943 г. пачатак вызвалення Беларусі    
8 мая 1945 г.   Германія падпісала акт аб поўнай і безумоўнай капітуляцыі  
26 чэрвеня 1945 г. дэлегацыя БССР разам з іншымі краінамі-заснавальніцамі падпісала Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый    
2 верасня 1945 г. завяршэнне Другой сусветнай вайны – падпісанне Японіяй акта аб безумоўнай капітуляцыі    
снежань 1947 г. адмена картачнай сістэмы  
снежань 1948 г. пачатак суцэльнай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі  
люты 1956 г. –   ХХ з’езд КПСС і пачатак дэсталінізацыі грамадства  
1958 г. стварэнне Савета народнай гаспадаркі БССР  
1965 г. эканамічная рэформа ў СССР  
1985–1991 гг. правядзенне ў СССР палітыкі перабудовы    
26 красавіка 1986 г. аварыя на Чарнобыльскай АЭС    
чэрвень 1989 г. Устаноўчы з’езд БНФ    
27 ліпеня 1990 г. прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР    
19–21 жніўня 1991 г. спроба дзяржаўнага перавароту (путч ГКЧП)  
25 жніўня 1991 г. наданне статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР    
19 верасня 1991 г. зацвярджэнне новай назвы дзяржавы – Рэспубліка Беларусь і дзяржаўных сімвалаў (герба «Пагоня» і бела-чырвона-белага сцяга)    
8 снежня 1991 г.   Белавежскія пагадненні аб спыненні існавання СССР як геапалітычнай рэальнасці і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) са штаб-кватэрай у Мінску    
15 студзеня 1994 г. афіцыйны візіт у Мінск прэзідэнта ЗША Біла Клінтана    
15 сакавіка 1994 г. прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь    
10 ліпеня 1994 г. першыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь      
12 красавіка 1995 г. галадоўка дэпутатаў апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце супраць правядзення рэферэндуму па дзяржаўнасці беларускай мовы і змены дзяржаўнай сімволікі    
14 мая 1995 г. правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму, замена нацыянальнай сімволікі на савецкую      
верасень 1996 г. зацвярджэнне «Асноўных накірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996–2000 гг.»  
24 лістапада 1996 г. правядзенне рэферэндуму па змене Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь    
9 верасня 2001 г. другія выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь    
17 кастрычніка 2004 г. правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму па замене арт. 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь    
сакавік 2005 г. прыняцце дзяржаўнай Праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005–2010 г.  
19 сакавіка 2006 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на трэці тэрмін абраны А.Р.Лукашэнка  

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ І РЭКАМЕНДУЕМАЙ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-ых гадоў на Беларусі. – Мінск, 1994.

2. Алексеев Л. В. Полоцкая земля в ІХ –ХIII вв. – М., 1966.

3. Арлоў Уладзімір. Таямніцы полацкай гісторыі. – Мінск, 1994.

4. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. – Мінск, 1993.

5. Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795–1861 гг.). – Минск, 1966.

6. Вольф Ю. Князі на абшарах Вялікага княства Літоўскага ад канца ХІV стагоддзя // Спадчына. – 1992. – № 4 – 6; 1993. – № 1—3.

7. Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. – Мінск, 1993.

8. Гарбачова В. Паўстанне 1830–1831 гг. на Беларусі. – Мінск, 2001.

9. Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да пачатку ХХІ ст. у пытаннях і адказах. – Мінск, 2003.

10. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): Вучэбна-метадычны комплекс. – Мінск, 2003.

11. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. – Мінск, 2003.

12. Гісторыя Беларусі: У 6 тамах. Т. 1. Старажытная Беларусь. – Мінск, 2000; Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай. – Мінск, 2004.

13. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый. І.П.Крэнь, І.І.Коўкель, С.В.Марозава і інш. – Мінск, 2000– 2002.

14. Гісторыя Беларусі: Даведачна-інфармацыйны дапаможнік. – Мінск, 1994.

15. Гісторыя сялянства Беларусі. Т. 1. – Мінск, 1997; Т. 2. – Мінск, 2002.

16. Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі ХVІ–ХVІІІ ст. – Мінск, 1992.

17. Голубеў В.Ф., Крук У.П., Лойка П.А. Ці ведаеце Вы гісторыю сваёй краіны. – Мінск, 1994.

18. Грыцкевіч А. Беларуская шляхта // Спадчына. – 1993. – № 1.

19. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мінск, 1994.

20. Драгун Юры. Уніяцкая царква Беларусі і дзяржаўная палітыка // З гісторыяй на «Вы». Выпуск другі. – Мінск, 1994.

21. Емяльянчык У.П. Паланез для касінераў. З падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі. – Мінск, 1994.

22. Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. – Мінск, 1989.

23. Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды. – Мінск, 1990.

24. Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд. – Мінск,1994.

25. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. – Мінск, 2000.

26. Запруднік Янка. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. – Мінск, 1996.

27. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск, 1991.

28. История Беларуси в документах и материалах. – Минск, 2000.

29. Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. – Мінск, 2000.

30. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мінск, 2000.

31. Кітурка І.Ф. Дзяржаўныя ўладанні на землях Беларусі ў другой палове ХVІІ–ХVІІІ ст.: палітыка гаспадарчага аднаўлення і развіцця. – Гродна, 2003.

32. Копысский З.Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в ХVІ – первой половине ХVІІ в. – Минск, 1975.

33. Копысский З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в ХVІ – первой половине ХVІІ в. – Минск, 1966.

34. Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. – Мінск, 1998.

35. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. – Мінск, 1992.

36. Літвін А. Акупацыя Беларусі (1941–1944). Пытанні супраціву і калабарацыі. – Мінск, 2000.

37. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. – Мінск, 1996.

38. Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце ХVІІІ – первой половине ХІХ века. – Минск, 1987.

39. Мальдзіс А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVІІІ стагоддзя. – Мінск, 1982.

40. Мальцев А.Н. Россия и Белоруссия в середине ХVІІ века. – М.,1974.

41. Марозава С. Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596–1839). – Гродна, 1996.

42. Марозава С.В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596–1839 гады). – Гродна, 2001.

43. Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии. – Минск, 1975.

44. Мелешко В.И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХVІІ–ХVІІІ в. – Минск, 1982.

45. Мірановіч Яўген. Найноўшая гісторыя Беларусі. – Санкт-Пецярбург, 2003.

46. Найдзюк Я., Касяк І. Беларусь учора і сяньня. – Мінск, 1993.

47. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. – Мінск, 1994; Ч. 2. – Мінск, 1995.

48. Падокшын С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. – Мінск, 2003.

49. Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. – Мінск, 1990.

50. Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз). – Мінск, 1998.

51. Пашуто В.Т. Образование Литовско-Русского государства. – М., 1959.

52. Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии. – Минск, 1991.

53. Пичета В.И. Белоруссия и Литва ХV – ХVІ вв. – М., 1961.

54. Пичета В.И. История белорусского народа. – Минск, 2003.

55. Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина ХV – начало ХVII в.). – Минск, 1970.

56. Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в ХVII–ХVIII вв. – Львов, 1957.

57. Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине ХVIII в. – Вильнюс, 1966.

58. Рудовіч С. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе. – Мінск, 2001.

59. Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў ХVІ–ХVII стст. – Мінск, 1994.

60. Сагановіч Г. М. Невядомая вайна 1654–1667. – Мінск, 1995.

61. Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст. – Мінск, 2001.

62. Саракавік І.А. Беларусазнаўства. – Мінск, 1998.

63. Спиридонов М.Ф. Закрепощение крестьянства Белоруссии (ХV–ХVI вв.). – Минск, 1993.

64. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. – Мінск, 1989.

65. Тарасаў К. Памяць пра легенды. Постаці беларускай мінуўшчыны. – Мінск, 1990.

66. Тарасаў С. Прылучэнне да хрысціянства // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – №1.

67. Тарасаў С.В. Чарадзей з сёмага веку Траяна. – Мінск,1991.

68. Ткачоў М.А. Замкі і людзі. – Мінск, 1991.

69. Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. – Мінск, 1993.

70. Шибеко З.В., Шибеко С.Ф. Минск. Страницы жизни дореволюционного города. – Минск, 1990.

71. Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002). – Мінск, 2003.

72. Штыхов Г.В. Города Полоцкой земли (ІХ–ХIII вв.). – Минск, 1978.

73. Штыхаў Г.В. Крывічы. – Мінск, 1992.

74. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 тамах. – Мінск, 1993 – 2003.

75. Этнаграфія беларусаў. Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. –Мінск, 1985.

76. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. – Мінск, 1989.

77. Юхо Я.А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка. – Мінск, 1989.

78. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мінск, 1992.

79. Юхо І. Крыніцы беларуска-літоўскага права. – Мінск, 1991.

80. Юхо Я.А., Емяльянчык У.П. «Нарадзіўся я ліцьвінам». Т. Касцюшка. – Мінск, 1994.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 231; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.218.55.14 (0.081 с.)