Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у 9-13 стст. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у 9-13 стст.



Казімір Ягайлавіч. Прывілей 1447 г.

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (з 1440), кароль Польшчы (з чэрвеня 1447). Малодшы сын Ягайлы i князёўны Соф'і Друцкай. Выбра­ны вялікім князем БеларускаЛітоўскай дзяржавы. Прысягаючы на вернасць сваей дзяржаве, ён абяцаў не аддаваць Валынь, Падолле i Кіеў, якіх дамагалася Польшча. I стрымаў прысягу. Польшчы ён прысягнуў толькі ў 1453. У знешняй палітыцы імкнуўся да захавання цэласнасці тэрыторыі Княства. У 1444 ён вярнуў у склад БеларускаЛітоўскай дзяржавы Дарагічынскую зямлю, раней захопленую Польшчай. Да поль­скай дзяржавы далучыў былыя самастойныя Асвяцімскае i Мазавецкае княствы. У выніку 13гадовай вайны з крыжакамі (1454—66) i Торуньскага дагавора 1466 Полыпча вярнула свае паморскія землі i Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць ад Польшчы. К. давялося адбіваць амаль штогод татарскія набегі.

Ba ўнутранай палітыцы намаганні былі скіраваны на ўмацаванне велікакняжацкай улады. Аднак гэтага ён не дамогся, а, наадварот, вымушаны быў пастаянна пашыраць правы феадалаў i шляхты. У 1441 ён задушыў паўстанне смаленскіх гараджан, у 1490— 92 — украінскіх i малдаўскіх сялян.

Выдадзены ім у 1447 заканадаўчы акт, вядомы ў гісторыі як Казіміраў прывілей, расшыраў правы феадалаў Бела­руси Літвы i Украіны, гарантаваў пра­ва ўласнасці на зямлю, свабоду выезду за мяжу, права судзіць залежных ад ix людзей, найперш — сялян. 3 мэтай не дапусціць пранікнення ў Княства польскіх феадалаў i захаваць яго самастойнасць у прывілеі прадугледжвалася палажэнне, паводле якога зямлю, дзяржаўныя пасады, ганаровыя званні i чыны ў Вялікім княстве Літоўскім маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы, грамадзяне Княства. Гэты прывілей забараняў прымаць да сябе «чужых» сялян, што фактычна было пачаткам афармлення прыгоннай залежнасці сялян ад феадалаў.

Выданнем Няшаўскага статута зацвердзіў палітычнае панаванне ў Польшчы шляхецкага саслоўя. У 1468 ён выдаў беларускі судзебнік, вядомы ў гісторыі як статут Казіміра, у якім вызначаны адзіныя віды, спосабы i меры пакарання за злачынствы супраць уласнасці, зменены існаваўшы раней парадак судаводства. Дбаючы пра асвету сваёй дзяржавы, ён выдаў у 1457 акт, якім заахвочваў беларускую i літоўскую моладзь да навучання ў заходніх універсітэтах.

У працэсе цэнтралізацыі ўлады ў 1471 канчаткова ліквідаваны ўдзельныя княствы, у т.л. Кіеўскае (пераўтворана ў ваяводства). Праваслаўныя князі Трубяцкія, Гальшанскія, Бельскія, Алелькавічы, а таксама Адоеўскія i Варатынскія, незадаволеныя перавагамі у 1480я гады арганізавалі змову супраць Казiмiра з намерам захапіць уладу ў княстве, a ў выніку няўдачы далучыць частку зямель да Маскоўскай дзяржавы. Змова была выкры­та i задушана, але частка зямель адышла да Маскоўскай дзяржавы.

Памёр К. на 43м годзе княжання i 36м годзе каралявання. У часы яго праўлення Вялікае княства Літоўскае фактычна пачало ператварацца ў рэспубліку. Палякі ўвесь час раўніва ставіліся да Казiмiра за яго вялікую прыхільнасць да БеларускаЛітоўскай дзяржавы; буйныя феадалы паважалі яго за дадзеныя ім вялікія правы, але папракалі за ўступкі на карысць маламаёмнай шляхты. Ён меў 6 сыноў, I так склалася, што тры яго сыны адначасова правілі ў 4 суседніх дзяржавах: Аляксандр — у Вялікім княстве Літоўскім, ЯнАльбрэхт — у Польшчы i Венгрыі, Уладзіслаў — у Чэхіі.

9. Набегі крымскіх татар.

У сярэдзіна 15 ст ад Залатой арды адкалолася Крымскае Ханства якое адразу ж стала ворагам ВКЛ Амаль штогод крымскія татары наведвалі Кіеўшчыну, Падолію, Валынь, былі і далей, на Палессі. У 1505 г. татары дайшлі аж да Менска і Наваградка і ўзялі ў палон каля 100 тысяч мірных жыхароў. З 1474 па 1569 гг. крымскія татары зрабілі 75 набегаў на землі ВКЛ. Для абароны паўднёвых межаў княская ўлада была вымушана зрабіць казацкія заслоны. У 1506 г. на р. Лань пад Клецкам адбылася значная бітва з крымскімі татарамі, калі войска крымчакоў у складзе 12 тысяч воінаў, што вялі два сыны хана Менглі-Гірэя, было разбіта войскам ВКЛ у складзе 7 тысяч чалавек пад кіраўніцтвам Міхаіла Глінскага. Было вызвалена 40 тысяч нявольнікаў і ўзята 30 тысяч коней. У 1527 г. сумеснымі намаганнямі беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх атрадаў было нанесена цяжкае паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне.

 

 

10. Войны з Маскоўскім княствам к. 15-п.п.16 ст.

Вайна 1492—1494 гадоў (Памежная вайна) — першая адкрытая вайна Вялікага княства Маскоўскага, у саюзе з Крымскім ханствам, супраць Вялікага княства Літоўскага, Рускага й Жамойцкага за «отчину» — усходнеславянскія землі, якія знаходзіліся ў складзе Літвы.

Да 1480-х гг. Вялікае княства Літоўскае падпарадкавала сабе Наўгародзкую рэспубліку, Вялікае княства Цьвярское, а ў 1487 г. маскоўскія войскі ўзялі Казань і зрабілі сваім васалам Казанскае княства. Адначасова ў Маскве фармуецца дактрына «Трэцяга Рыму» маскоўскія князі пачынаюць актыўна «зьбіраць рускія землі», якія раней належалі да Кіеўскай Русі.

Вайне папярэднічалі памежныя канфлікты, якія пачасьціліся з 1486, калі ваяводы Івана ІІІ напалі i абрабавалі Любуцк, Мцэнск і Вяземскае княства. Вясною 1492 году Іван ІІІ накіраваў да польскага караля й вялікага князя літоўскага Казіміра IV пасла з праграмай тэрытарыяльных дамаганьняў, аднак той вярнуўся назад, даведаўшыся пра раптоўную сьмерць Казіміра (7 чэрвеня 1492 году ў Горадні). Склалася спрыяльная сытуацыя для вайны. У жніўні войска на чале з Ф. Целяпнём-Абаленскім, накіраванае на Любуцк і Мцэнск, папаліла гарады, а баяр і жыхароў забрала ў палон. Увосень маскоўскія ваяводы занялі Хлепень і Рагачоў. Пры дапамозе князёў-перабежчыкаў былі занятыя Мязецк, Сярпейск, Масальск, спалены Апакаў, пазьней войска князя Д. В. Шчэні захапіла Вязьму. Рыхтуючыся да пашырэньня ваенных дзеяньняў, вялікі князь маскоўскі сабраў войска ў Вялікіх Луках, Ноўгарадзе, Пскове й Цьверы, заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесьці ўдар па ВКЛ з поўдня. У 1493 годзе маскоўскае пасольства наведала князя Конрада Мазавецкага й магістра Тэўтонскага ордэна з прапановай стварыць супраць Ягайлавічаў ваенны альянс. ВКЛ не было гатовае да абароны, таму вялікі князь Аляксандар накіраваў сваіх паслоў у Крым, Заволжскую Арду i да свайго брата польскага караля Яна Альбрэхта з просьбай аб дапамозе. Каб спыніць агрэсію, віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана ІІІ Алену замуж за вялікага князя Аляксандра. Гэта паслужыла пачаткам перамоваў, у час якіх маскоўскі ўрад імкнуўся заняць як мага больш тэрыторыі ВКЛ.

«Вялікае пасольства» вялікага князя Аляксандра, у склад якога ўваходзілі троцкі ваявода П. Яновіч, жмудзкі староста С. Я. Кезгайла, Войтка Яновіч і пісар Хвэдар Грыгор’еў, прыбыло ў Маскву ў студзені 1494 году. У выніку складаных перамоваў было дасягнутае пагадненьне аб новай мяжы паміж дзяржавамі. Да маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства й землі ў басэйне Верхняй Акі, дзе дакладная мяжа не была вызначаная, што пакідала падставы для будучых канфліктаў. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзіяў на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цьвер, Разань, прызнала ўсе «ад’езды» вярхоўскіх князёў. Пасольства ВКЛ правяло таксама перамовы аб сватаньні Аляксандра да дачкі Івана ІІІ і, атрымаўшы станоўчы адказ, прадстаўляла вялікага князя на заручынах.

 

Устава на валокі.

Да сяр. 16 ст. у ВКЛ захоўваліся старыя сістэмы, якiя не ўлічвалі усе актуальныя для 16 ст. гаспадарчыя рэсурсы і магчымасці зямельных угоддзяў, што памяншала магчымыя даходы уласнікаў гэтых угоддзяў — дзяржавы і феадалаў. Гэта абумовіла рэарганізацыю старых сістэм шляхам вымярэння зямлі на валокі (30 моргаў, або 21,36 га)

У 1557 была распрацавана новая інструкцыя — «Устава на валокі», на аснове якой пачалася суцэльная рэвізія, перагляд папярэдняй памеры. «Устава на валокі», па сутнасці, стала новай памерай. Гэтая другая памера была скончана ў 1568 і ахапіла ўсе гаспадарскія ўладанні заходняй часткі ВКЛ.

У 1560 г. была праведзена аграрная рэформа ў гаспадарскіх Падняпроўскіх («рускіх») валасцях. Тут яна ўлічвала сацыяльна-эканамічныя асаблівасці гэтага рэгіёна.

З кожнай валокі зямлі былі ўстаноўлены дакладна вызначаныя віды і нормы павіннасцей. Віды галоўных і іншых павіннасцей залежалі ад павіннаснага характару валок, а нормы — ад якасці зямлі. Яна дыферэнцыравалася на чатыры катэгорыі: «добрая», «сярэдняя», «дрэнная» і «вельмі дрэнная».Агульная вартасць асноўных павіннасцей у грашовым выражэнні складала, напрыклад, з асаднай валокі добрай зямлі 106 грошаў, сярэдняй — 97, дрэннай — 83 і вельмі дрэннай — 66.

Апроч асноўных, сяляне абавязаны былі выконваць і шэраг дадатковых павіннасцей: скошваць фальварачныя сенажаці, перавозіць грузы, будаваць, рамантаваць і вартаваць панскія, двары і г. д.

За карыстанне службамі і іншымі ўгоддзямі былі ўстаноўлены да клад на вы зн а чаны я віды і нормы павіннасцей. Нормы іх былі дыферэнцыраваны ў залежнасці ад якасці зямлі, плошчы сенажацяў і наяўнасці прамысловых угоддзяў і велічыні прыбыткаў з апошніх.

Аграрная рэформа галоўным чынам у выніку ўвядзення больш поўнага і дакладнага ўліку і абкладання асноўных рэсурсаў сялянскай гаспадаркі прывяла да значнага павелічэння даходаў феадалаў за кошт далейшага ўзмацнення эксплуатацыі сялянства.

Асноўныя прынцыпы землекарыстання і абкладання сялянства, якія былі ўведзены аграрнай рэформай, вызначылі істотныя рысы аграрнага ладу Беларусі на працягу далейшых двухсот гадоў яго развіцця. Тым самым яна паклала пачатак новаму этапу эвалюцыі сістэмы феадальнай эксплуатацыі беларускага сялянства.

 

 

Утварэнне уніяцкай царквы.

Кiраўнiкi праваслаўнай i каталiцкай канфесiй вякамі выношвалi iдэю скасаваць негатыўныя наступствы царкоўнага расколу 1054 г., пераадолець загародку памiж цэрквамi i ўзмацнiць хрысцiянства праз яднанне. Iдэя унii то замiрала, то зноў уваскрасала
ВКЛ больш за iншыя дзяржавы адчувала негатыўныя наступствы падзелу хрысцiянства. Калi ў адносiнах з заходнiм суседам удавалася дасягнуць пэўных кампрамiсаў, адносiны з усходнiм станавiлiся ўсё больш складанымi. Кіраўніцтву ВКЛ здавалася, што шляхам рэгiянальнай унii магчыма вырашыць праблему супрацьстаяння на нашых землях Захаду i Усходу i стварыць самастойную царкву.
А тым часам арыентаваная на заняпалую, Вiзантыю i яе культуру, беларуска-ўкраінская прававаслаўная царква апынулася ў другой палове ХVI ст. у крызісным стане, губляла свой аўтарытэт у грамадстве і вернікаў. Найперш яе адракалася знаць - прадстаўнікі інтэлектуальнай і палітычнай эліты, якія не маглі задаволіць свае духоўныя патрэбы ў праваслаўнай царкве, кінуліся спачатку ў вір рэфармацыйнага руху, а потым перайшлі ў каталіцызм.
Такiм чынам, рэлiгiйная згода 1596 г. паўстала ў вынiку збегу як комплексу еўрапейскiх рэлiгiйна-палiтычных адносiн 60-90-х гг. XVI ст., так i ўнутраных абставiн і з'явілася спробай вырашыць выступіўшыя ў рэлігійнай форме грамадска-палітычныя, нацыянальна-дзяржаўныя, міжнародныя і духоўна-культурныя праблемы і супярэчнасці.Суб'ектамі уніі былі папства, улада Рэчы Паспалітай і Кіеўская мітраполія, кожны з якiх меў свае iнтарэсы i праводзiў уласную лiнiю ў царкоўнай сферы. Два першыя разглядалi унiю як пераходную ступень у рымска-каталiцтва. Беларуска-ўкраінскі епіскапат дастаткова паслядоўна адстойваў мясцовыя рэлiгiйна-палiтычныя i этнакультурныя iнтарэсы.
Арганізатарамі уніі былі брэсцкi епiскап Iпацiй Пацей i луцкi епiскап Кiрыла Тарлецкi. Былі выпрацаваны 33 артыкулы царкоўнай згоды, прызнанне якіх Папам Рымскім і каралём было ўмовай заключэння уніі. Артыкулы-ўмовы былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю праваслаўнай царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцця і мелі выразную этна-ахоўную скіраванасць. Яны прадугледжвалі дзяржаўныя гарантыі уніяцкай царкве, нейтралiзоўвалі небяспеку ла-цiнiзацыi i паланiзацыi, прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага касцёла, павышэнне сацыяльнага статусу епіскапата, захаванне ўсходняй (візантыйскай) традыцыі. Гэта была спроба ўзгадаваць новую форму хрысціянскай рэлiгii на вiзантыйска-ўсходнеславянскай аснове з выкарыстаннем заходнiх традыцый.
На саборы праваслаўных епiскапаў у Берасцi вясной 1595 г. была абвешчана дэкларацыя аб рашэннi заключыць саюз з каталiцкай царквой. Яе падпiсалi кiеўскi мiтрапалiт Рагоза i ўсе епiскапы ВКЛ, акрамя львоўскага i перамышльскага.Той самай восенню Жыгiмонт III звярнуўся да падданых сваёй дзяржавы з унiверсалам, у якiм абвясцiў рашэнне вышэйшага праваслаўнага духавенства аб унii, што патрэбна Рэчы Паспалiтай для ўзмацнення яе цэласнасцi, i заклiкаў у "добрай волi i любвi" прыняць унiю. Тады ж Пацей з Тарлецкiм паехалi ў Рым, дзе 23 снежня на пасяджэннi калегii кардыналаў з удзелам папы Клiмента VIII была ўрачыста абвешчана унiя.
Уніяцтва стала верай, галоўным чынам, сельскага насельнiцтва, гарадскiх нiзоў, часткi дробнай i сярэдняй шляхты. Магнаты i ў большасцi сваёй шляхта пасля падаўлення Рэфармацыi аддавалi перавагу каталiцтву. У 1647 г. на тэрыторыі Рэчы Паспалітай было каля 4 тысяч уніяцкіх прыходаў і 13,5 тысяч праваслаўных. Поспехі новага веравызнання ў значнай меры былі забяспечаны мірнымі, негвалтоўнымі метадамі, адносна сумленным спаборніцтвам з праваслаўем, тым больш што ва ўмовах вядомай талерантнасці, гарантаванай соймам, спадзявацца толькі на прымусовыя метады распаўсюджвання не прыходзілася. На мяжы XVII-XVIII стст. уніяцтва стала самай масавай рэлігіяй у ВКЛ.

 

17. Канфрантацыя Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай.

Пасля Люблінскай ўніі каралем Рэчы Паспалітай быў абраны Стэфан Баторый. С.Баторый быў здольным палітыкам і ваеннаначальнікам. Негледзячы на адсутнасць сродкаў у дзяржавы, ён здолеў стварыць моцную армію, у кароткі тэрмін разграміў войскі Івана ІV і вызваліў тэрыторыю ВКЛ. У 1583 г. Рэч Паспалітая і Маскоўскае царства падпісалі мірную дамову, згодна з якой урад Івана IV страціў тэрыторыю Прыбалтыкі.

У 1584 г. маскоўскі цар Іван IV памер і ў Расіі пачаўся перыяд барацьбы за ўладу, перыяд сялянскіх і казацкіх хваляванняў, якія ахапілі цэлыя рэгіёны. Пашырэнню народнага руху ў Расіі спрыяла і тое, што ў 1597 г. Барыс Гадуноў забараніў сялянам пераходзіць ад аднаго гаспадара да другога і вызначыў тэрмін пошуку тых сялян, якія кінуліся ва ўцекі. Узмацненне прыгоннага права падштурхнула сялян Расіі да пошуку “справядлівага цара”.

У 1604 г. такі цар з’явіўся. Гэты быў былы манах Грыгорый Атрэп’еў, родам з ВКЛ. Гэты малады манах, які займаў пасаду памочніка маскоўскага патрыярха, абвясціў сябе сынам цара Івана IV – царэвічам Дзмітрыем. Сапраўдны царэвіч Дзмітрый трагічна загінуў, калі яму было чатыры гады. Таямнічая смерць царэвіча і народныя чуткі, а таксама незадавол расіян уладай былі спрытна выкарастаны Атрэп’евым, які сцвярджаў, што ён і ёсць сапраўдны “царэвіч Дзмітрый”. Ілжэдзмітрый І збег ў Рэч Паспалітую, дзе яго прыняў кароль Жыгімонт Ваза. Яны заключылі дамову, згодна з якой Ілжэдзмітрый І атрымаў войска, ажаніўся на палячцы і абяцаў пасля маскоўскай каранацыі прыняць каталіцтва. Пасля гэтага Ілжэдзмітрый І абяцаў заключыць з Рэччу Паспалітай ўнію па ўзору Люблінскай.

Да распрацоўкі гэтага палітычнага плана мелі адносіны і магнаты ВКЛ, войскі якіх склалі аснову арміі самазванца. У 1605 г. Ілжэдзмітрый І заняў Маскву, але маскоўскае баярства незадаволенае пачаткам польскага панавання, склала змову і забіла самазванца. Пасля гэтага пачалася інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай ў Расію. У 1609 г. войска Рэчы Паспалітай падышло да Масквы. Урад Масквы быў адхілены ад улады і маскоўскім царом быў абвешчаны сын польскага караля Уладзіслаў. Аднак Жыгімонт Ваза не пускаў свайго сына ў Маскву. Ён патрабаваў спачатку падпісаць унію аб аб’яднанні дзяржаў.

Пачатак іншаземнага панавання выклікаў нацыянальна-патрыятычны ўздым сярод простага народа. У 1612 г. грамадзяне Расіі стварылі народную армію і захапілі Маскву. Пасля гэтага ў 1613 г. Земскі сабор Расіі выбраў новым царом Міхаіла Раманава.

Такім чынам, палітыка Рэчы Паспалітай, накіраваная на ўсталяванне панавання ў Расіі, пацярпела крах. Больш таго, з гэтага моманту новая царская дынастыя Расіі пачала праводзіць палітыку, накіраваную на ліквідацыю Рэчы Паспалітай.

 

Казацка-сялянская вайна.

Унутранныя супярэчнасці у дзяржаве (узмацненне эксплуатацыі сялян; рэлігійныя супярэчнасці; паланізацыя беларусаў), знешнія супярэчнасці (супярэчнасці паміж Рэчу Паспалітай і Турцыяй, паміж Рэчу Паспалітай і Швецыяй, Рэчу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай, прычына - выхад да Балтыйскага мора) і былі прычынамі казацка-сялянскай вайны.

Летам 1648 г. на поўдзень Беларусі былі занесены першыя ачагі паўстання, якое адразу прыняло жорсткія формы, было накіравана на татальнае знішчэнне супраціўнікаў. Першыя казацкія “загоны” атрымалі падтрымку простага насельніцтва, сяляне далучаліся да казакоў і знішчалі маенткі шляхты. У чэрвені 1648г. атрады украінскіх казакоў рассыпаліся па ўсем Палессі і пачалі захопліваць гарады - Рэчыцу, Мазыр, Кобрын, Бярэсце.

Кіраўніцтва ВКЛ вымушана было арганізаваць паспалітае рушэнне, але сабраннае войска было разбіта ў верасні 1648г. пад Кобрынам. Новую наемную армію збіраў гетман Януш Радзівіл. У гэты час выбухнула паўстанне ў Пінску. Але ў лістападзе 1648 г. падышлі галоўныя сілы на чале з Янушам Радзівілам. Горад быў узят штурмам. Радзівіл пачаў займаць паўдневыя гарады і адразаць паўстанцаў і казакоў ад Украіны. У Бабруйску паўстанцы разам з казакамі атамана Паддубскага разбілі ўрадавы атрад пана Паца, тады горад у пачатку студзеня асадзіў атрад пана Валовіча. На помач рушыў гетман Радзівіл. Тым не менш сіл на штурм не хапала. Радзівіл тайна пераманіў на свой бок заможных мяшчан і духавенства, тыя ноччу 22 лютага адчынілі браму. Войска ўчынілі крывавую расправу. Кіраўнікі паўстання былі пакараны страшнай смерцю. Так гетман Радзівіл выбіў казакоў з беларускіх гарадоў. Да вясны 1649г. паўстанне пайшло на спад і Хмяльніцкі накіраваў новыя атрады на Беларусь. Але паўстанцы пацярпелі паражэнне. З гэтага часу дзеянні казакоў і паўстанцаў прынялі партызанскія формы. У жніўні 1649 г. на Украіне быў падпісаны Збораўскі мір, таму дзеянні супраць палякаў перапыніліся. І на Беларусі паўстанне стала сціхаць. Але Януш Радзівіл марыў аб вяртанні багатых украінскіх зямель у склад ВКЛ, і збіраў пад Бабруйскам вялікае войска. Мара Януша Радзівіла не збылася.

У красавіку 1651 г. Хмяльніцкі аднавіў ваенныя дзеяння. Казакі авалодалі Крычавам і зноў сустрэліся з Радзівілам на Дняпры. І ў гэты раз Радзівіл перамог і ўвайшоў на тэррыторыю Украіны, а ў жніўні заняў Кіев. Хмяльніцкі вымушаны быў падпісаць мірныя пагадненні. Новы мір не пратрымаўся доўга - ваенныя дзеянні казакоў аднавіліся, але цяпер Хмяльніцкі прасіў дапамогі ў Масквы.

Хмяльніцкі прапанаваў маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу Раманаву абяднаць з Расіяй Украіну і дапамагчы ў заваяванні Беларусі. Адразу пасля абяднання Украіны з Расіяй у 1654 г. для Масквы адкрылася магчымасць ажыццяўлення сваей запаветнай мары: абяднаць пад сваей уладай усе ўсходнеславянскія землі,непадначаленнай з якіх была толькі Беларусь. І калі Украіна абядналася з Масквой добраахвотна, то Беларусь трэба было заваевываць што і стала галоўнай прычынай гэтай вайны. Ужо восенню 1653 г. былі разарваны дыпламатычныя адносіны з Рэччу Паспалітай з прычыны таго, што апошняя парушала ранейшыя дамовы з Масквой. А гэта азначала непазбежнасць вайны.

Адразу пачалася ўзмоцненная падрыхтоўка да вайны. Насельніцтва зямель, пагранічных з Расіяй, чакала прыходу маскоўскіх войскаў як сваіх вызваліцеляў, гэта было арганізавана агентамі Масквы.

 

Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у 9-13 стст.

Характар эканамічнага жыцця беларускіх зямель ў асноўным вызначала сельская гаспадарка. Асноўныя прылады апрацоўкі глебы,двухзубыя сохі, матыка з жалезнай акоўкай. Сеялі ўручную, баранавалі драўлянай бараной.. Найболыл распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта і пшаніца, а таксама авёс, ячмень.

3 развіццём земляробства паляванне, рыбалоўства, бортніцтва страчвалі ранейшае значэнне і ўсё больш набывалі характар падсобных заняткаў. Рост прадукцыйных сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства.

3 IX па XIV ст. пісьмовыя крыніцы называюць больш за 50 пасяленняў гарадскога тыпу на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэта Полацк (862), Тураў (980), Бярэсце (1019), Віцебск (1021) і Заслаўе (988), Браслаў (1065), Друцк (1078), Гародня (1127) і інш.

Гарады з'яўляліся не толькі цэнтрамі рамеснай вытворчасці (ужо ў IX - X стст. у іх налічвалася звыш 40 спецыяльнасцяў: кавалі, збройнікі, ювеліры, бондары, ткачы, шаўцы і інш.), але і гандлю, як унутранага, так і знешняга. У XII - XIII стст., відаць, склаўся абмен на ўнутраным рынку ў сувязі з аддзяленнем горада ад вёскі, што не магло не выклікаць абмену паміж імі

Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі шырокія гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з больш далёкімі краінамі. Праз Русь праходзіў, вялікі водны шлях "з вараг у грэкі". На Русь прывозіліся дарагія самацветы, прадметы раскошы, перац, лаўровы ліст, фарбы і інш.

3 узнікненнем прыватнай уласнаці на зямлю на тэрыторыі Беларусі ўмацоўвалася і пашыралася феадальнае землеўладанне. Першьга звесткі на Беларусі адносяцца да X ст. Гэты працэс бьгў звязаны з захопамі пануючым класам абшчыннай зямлі. Сяляне-абшчыннікі (смерды) пазбаўляліся зямлі і ператвараліся ў залежных ад феадала людзей. 3 цягам часу феадальнае землеўладанне стала пануючай формай зямельнай уласнасці на Беларусі. Уласнікамі зямлі з'яўляліся князі, баяры, царква.

Сяляне-абшчыннікі траплялі ў феадальную залежнасць рознымі шляхамі. Значная частка сялян бяднела ад уплаты цяжкіх княжацкіх данін, ад частых войнаў, у час якіх іх гаспадарка рабілася аб'ектам рабаўніцтва. Абрабаваныя сяляне-абшчыннікі, трапляючы ў кабалу, трацілі свабоду і зямлю..

Сялянскі надзел і гаспадарка, якая на ім вялася, былі крыніцай для атрымання феадаламі і феадальнай дзяржавай прыбавачнага прадукту. На карысць дзяржавы сяляне плацілі перш за ўсё даніну - розныя футры (сабаліныя, гарнастаевыя, пясцовыя, куніцавыя, бабровыя), а таксама мёд, воск і іншыя прадукты лясной гаспадаркі. Даніна збіралася з насельніцтва шляхам перыядычнага аб'езду князем і яго дружынай падуладных яму зямель Далейшае развіццё феадальных адносін павялічвала сацыяльную процілегласць паміж нізамі і пануючым класам, абвастрала супярэчнасці ўнутры тагачаснага грамадства.дагавор 1229 года паміж Смаленскiм, Вiцебскiм, Полацкiм княствамi, Рыгай i Гоцкім берагам носіць ярка выражаны класавы характар, бо ён ўсталёўваець павышаную абарону жыцця вольнага чалавека ў параўнанні з рабом: згодна артыкулу 1, за забойства вольнага чалавека штраф складаў 10 грыўняў срэбра, а за раба - 1 грыўню срэбра.

2. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў.

Станаўленне і развіццё маладой Старажытнарускай дзяржавы адбывалася ў неспыннай барацьбе са знешняй агрэсіяй. Геапалітычнае становішча дзяржавы, якая межавала з Заходняй Еўропай і краінамі Азіі, абумовіла шматлікія войны супраць крыжакоў і мангола-татараў. У ІХ-ХІ стст. пад уплывам каталіцкай царквы ў краінах Заходняй Еўропы ўтварыліся шматлікія агрэсіўныя воінскія арганізацыі. Афіцыйна гэтыя рыцарскія ордэны змагаліся за «вызваленне труны божай», супраць мусульман і язычнікаў. Але іх сапраўднай мэтай было рабаванне іншых дзяржаў, захоп чужых тэрыторый, пашырэнне ўплыву каталіцкай царквы ў свеце.

У 1201г. каталіцкія манахі пабудавалі ў вусці Дзвіны сваю хрысціянскую місію і гандлевую факторыю, на што атрымалі дазвол ад полацкага князя. Гэтая факторыя атрымала назву Рыгі. Але ўжо ў 1202г. немцы ператварылі Рыгу ў вайсковую крэпасць і арганізавалі тут орден мечаносцаў.

У 1205-1207г. барацьбу з крыжакамі веў кукенойскі князь Вячка. Але ён не атрымаў падтрымкі ад палачан і яго княства захапілі.

У 1216г. Полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў моцнае войска, але ў той момант, калі ён падняўся на карабель каб пачаць паход, князя напаткала нечаканая раптоўная смерць. Паход не адбыўся і агрэсія немцаў працягвалася.

У 1240г. і 1242г. шведы і немцы паспрабавалі захапіць горад Ноўгарад. Аб'яднаныя сілы Ноўгарада і Полацка разграмілі шведаў у 1240г. на р.Няве. У 1242г. крыжакі былі разгромлены ў знакамітай бітве на Чудскім возеры. Такім чынам, барацьба ўсходніх славян сўпраць крыжацкай агрэсіі ў першай палове XІІІ ст. была паспяховай.

Аднак найбольшая пагроза для славян сыходзіла з Усхода, ад мангола-татар. У пачатку XІІ ст. у Манголіі ўтварылася моцная дзяжава, палітычная сістэма якой была найлепш прыстасавана да вайны, яна мела значныя перавагі ў арганізацыі ўлады і войска. Гэта забяспечыла манголам хуткую перамогу над дзяржавамі Сярэдняй Азіі і Закаўказзя.

У 1223г. перадавыя атрады манголаў напалі на славянскія княствы на Поўдні. У бітве на рацэ Калка аб'яднанае войска рускіх князеў было цалкам знішчана манголамі, а самі князі трагічна загінулі. Праз некаторы час манголы вырашылі захапіць усе рускія княствы. У 1237г. пачалося мангольскае нашэсце на Русь. 100 тысячная армія хана Батыя па-асобку разграміла рускія княствы, якія не здолелі аб'яднацца для сумеснай барацьбы. У 1240г. мангола-татары разграмілі Кіеў. 3 гэтага моманту ўсе землі былой старажытнарускай дзяржавы, акрамя Полацка, трапілі над мангольскае рабства.

Адзіным фарпостам свободы і незалежнасці ўсходніх славян з'яўлялася тэрыторыя Беларусі. Татара-манголы паспрабавалі захапіць і гэтыя землі, яны спалілі Гомель, Мазыр і Тураў, знішчылі Брэст, але, па звестках беларускіх летапісаў, былі разгромлены ў 40-50-х гадах XІІІ ст. князем Міндоўгам, а ў 60-8О-х гадах XІІІ ст. іншымі князямі Вялікага княства Літоўскага.

Перамога беларусаў над татара-манголамі была абумоўлена ваеннымі, палітычнымі, кліматычнымі і геаграфічнымі прычынамі і фактарамі, якія не былі ўлічаны манголамі. Найпершымі сярод іх былі мужнасць і гераізм беларусаў, іх адзінства і самаадданасць у барацьбе за свабоду і незалежнасць сваей Радзімы.

3. Закладванне асноў ВКЛ 13-14 стст.

У 30-60-х гадах XІІІ ст. гэта час ўтварэння ВКЛ. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і іншыя перадумовы спрыялі ўтварэнню ВКЛ. Галоўнымі сярод іх былі -Мангола-татарскае нашэсце і агрэсія крыжакоў прывялі да таго, што княствы Старажытнарускай дзяржавы былі эканамічна і палітычна разбураны, страцілі незалежнасць і бяспеку. Знакаміты гандлевы шлях «з вараг у грэкі», які праходзіў праз Полацкае княства, перастаў існаваць. Эканамічныя стасункі Полацка, арыентаваныя на Усход, таксама былі разбураны. Па гэтых прычынах Полацк страціў сваю эканамічную магутнасць, палітычны уплыў, дзяржава ўжо не магла бараніць свае інтарэсы, развівацца і абараняць грамадзян.

У такіх умовах гандлевыя шляхі краін Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Еўропы былі пракладзены праз тэрыторыю Заходняй Беларусі, праз Гародню, Наваградак, Ваўкавыск. У гэты рэгіён пачалася масавая міграцыя насельніцтва, што ратавалася ад мангольскай навалы. У выніку ўсе насельніцтва рэгіёна - гараджане, феадальная эліта, купецтва, сялянства - было зацікаўлена ва ўтварэнні моцнай палітычнай улады, якая змагла б забяспечыць сацыяльную стабільнасць, стварыць добрыя ўмовы для эканамічнага развіцця і змагацца са знешнімі ворагамі. Насельніцтва рэгіёна падтрымлівала палітычную ўладу фінансамі, зброяй, войскам. Дзякуючы гэтай падтрымцы працэс утварэння ВКЛ набыў магутнасць і завяршыўся ў даволі сціслыя гістарычныя тэрміны.

Працэс утварэння ВКЛ узначалілі палітычныя колы Наваградка. Наваградцы запрасілі ўзначаліць уладу ў горадзе князя Міндоўга. Міндоўг быў варажскім князем, які жыў у Прыбалтыцы. У 1246г. Міндоўг прыняў праваслаўе і пачаў княжыць у Наваградку.

Зразумела, княжэнне Міндоўга не адпавядала інтарэсам галіцка-валынскага княства і крыжакоў, бо гэтыя суседзі самі імкнуліся завалодаць Наваградкам. Таму Міндоўгу трэба было весці цяжкую барацьбу з гэтымі дзяржавамі. У гэтай барацьбе Міндоўг выкарыстоўваў усе магчымыя палітычныя сродкі: вайну, дыпламатыю, рэлігію, хітрасць і жорсткасць. 1252г. прыняў каталіцтва і каралеўскую карону ад папы Рымскага. Але праз некаторы час Міндоўг вярнуўся ў язычніцтва. Каб прымірыцца з галіцка-валынскімі князямі Міндоўг аддаў валы-нянам свойго сына Войшалка, які быў адзіным нашчадкам Міндоўга. Праз некаторы час Войшалк прыняў манаства.

Усе гэта і шмат што іншае дазволіла захаваць новую дзяржаву ў барацьбе з ворагамі. У 1263г. Міндоўг быў забіты змоўшчыкамі, якіх узначальваў жрэц Транята. Транята толькі адзін год кіраваў дзяржавай- «зямлей Міндоўга». У 1264г. дзяржаву узначаліў сын Міндоўга Войшалк, які вярнуўся да грамадскага жыцця. Войшалк здолеў узмацніць дзяржаву. У перыяд яго княжэння /1264-1267 гг./ дзяржава атрымала афіцыйную назву - Вялікае княства Літоўскае.

Узрастанне палітычнага ўплыву ВКЛ адбылося пад час праўлення князя Тройдзеня /1270-1280 гг./. У гэты перыяд пачалося фарміраванне беларускага рыцарства. Тройдзень разграміў крыжакоў і мангола-татараў, яго армія не ведала паражэння. У перыяд княжэння Віценя /1295-1316гг./ адбылося пашырэнне тэрыторыі ВКЛ. У 1307г. было падпісана пагадненне паміж Наваградкам і Полацкам. Згодна з гэтым дагаворам Полацкае княства ўвайшло ў склад ВКЛ, захаваўшы некаторую аўтаномію ў галіне кіравання. 3 гэтага часу княства пачало называцца Літоўскім і Рускім. У перыяд княжэння Гедыміна /1316-1344 гг./ у склад ВКЛ былі ўключаны амаль усе беларускія землі, у тым ліку Берасцейшчына, Міншчына, Турава-Пінскае княства.

Такім чынам, працэс утварэння ВКЛ завяршыўся ў пачатку ХIV ст. Па свайму сацыяльнаму і нацыянальнаму складу гэта была феадальная беларуска-літоўская дзяржава.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 278; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.224.44.108 (0.045 с.)