Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. ІндустрыялізацыяСодержание книги
Поиск на нашем сайте Пасля правалу “сусветнай рэвалюцыі” ў кіраўніцтве краіны стала пашырацца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне. Існавала дзве праграмысацыялістычнага будаўніцтва, розніца паміж імі знаходзілася ў пытанні аб суадносінах долі назапашання і спажывання. Праграма «аптымальнага спалучэння» М.І.Бухарына і спецыялістаў Дзяржплана (А.І.Рыкаў, М.П.Томскі і інш.) прадугледжвала павышэнне жыццёвага ўзроўню і культуры рабочых і сялянскіх мас; рост дзяржаўнай прамысловасці ў народнай гаспадарцы; больш высокія, чым у капіталістычных краінах, тэмпы развіцця гаспадаркі; павышэнне ўдзельнай вагі сацыялістычнага гаспадарчага сектара; аптымальнае спалучэнне ў развіцці цяжкай і лёгкай прамысловасці; аптымальнае спалучэнне ў развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У межах выканання праграмы прадугледжвалася захаванне асабістай уласнай гаспадаркі ў сельскай гаспадарцы; пераадоленне павышэння прамысловых ці рэзкага зніжэння сельскагаспадарчых цэн; пераадоленне значнага павышэння падатковага абкладання сялянства; павышэнне пакупной здольнасці чырвонца; прыцягненне дробных зберажэнняў грамадзян для ўнутраных інвестыцый (да індустрыялізацыі); устанаўленне сувязі эмісіі грошай з ростам тавараабароту; распрацоўка пяцігадовага плана як дакладнага прагноза асноўных тэндэнцый у развіцці эканомікі з папраўкамі пад уплывам міжнародных і ўнутраных умоў. Гэта была праграма развіцця рэгулюемага рынку з выкарыстаннем таварна-грашовых адносін і пераадоленнем дыспрапорцый развіцця эканамічнымі метадамі. Праграма прадугледжвала існаванне агульнадэмакратычных нормаў, магчымасць з’яўлення новых палітычных аб’яднанняў. Праграма “вялікага скачка” І.Сталіна (В.Куйбышаў, В.Молатаў, А.Андрэеў, Л.Кагановіч, С.Кіраў, А.Мікаян, Г.Арджанікідзе і інш.) мела крыху іншыя мэты: паскораную індустрыялізацыю народнай гаспадаркі; паскоранае каапераванне сялянства і сярэдніх слаёў горада; пад’ём дабрабыту і культуры мас; пабудову сацыялізму. Праграма будавалася на прынцыпах адмаўлення адначасовага і раўнамернага развіцця ўсіх галін гаспадаркі; выкарыстання энтузіязму рабочага класу; умацавання партыйна-дзяржаўнай сістэмы, усталявання адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіраўніцтва гаспадаркі; адмены плюралізму ў грамадска-палітычным жыцці. У студзені 1928 г., прынятае рашэнне Палітбюро ЦК УКП(б) аб правядзенні хлебанарыхтоўкі адміністрацыйна-прымусовымі мерамі выклікала адкрытае сутыкненне дзвюх праграм. Прыхільнікі Бухарына былі зняты з пасад і пазней знішчаны. У краіне ўсталявалася таталітарная сістэма кіравання. Таталітарызм – гэта цэласная ідэалагічная, палітычная і арганізацыйная структура, у якой эканоміка мае падпарадкаваную да ідэалогіі ролю. Асаблівая ўвага пачала надавацца планаванню развіцця эканомікі, якое набыло статус абавязковых для выканання дакументаў. Раней, у 1926 г., Дзяржплан і ВСНГ падрыхтавалі два варыянты пяцігадовага плана развіцця гаспадаркі – максімальны і мінімальны. Першы прадугледжваў рост прамысловай вытворчасці на 180% (амаль што ў 3 разы), рост вытворчасці сродкаў вытворчас- У маі 1929 г. IX Усебеларускі з’езд Саветаў зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1932 гг. Яго асноўным прынцыпам была збалансаванасць і дакладная абгрунтаванасць мэт і задач пяцігодкі. Вынікі пяцігодкі можна падзяліць на станоўчыя (да фарсіравання індустрыялізацыі) і адмоўныя (з абвяшчэннем “ вялікага скачка ” – на XII з’ездзе КП(б)Б у чэрвені 1930 г.). Капіталаўкладанні ў прамысловасць за пяцігодку склалі Адбыліся змены ў структуры прамысловасці. На буйных прадпрыемствах выраблялася 57,3% прадукцыі, на іх занята больш паловы прамысловых рабочых. У 1931 г. аб’ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў аб’ём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі – Беларусь стала індустрыяльна-аграрнай рэспублікай. Аднак, адначасова эканамічныя стымулы і гаспадарчы разлік саступаюць месца каманднай эканоміцы, выкарыстоўваюцца валюнтарысцкія метады кіраўніцтва эканомікай. Увогуле выкананне пяцігадовага плана было правалена нават па мінімальным паказчыкам, але абвешчана аб яго выкананні за чатыры гады і тры месяцы. Пачаліся чысткі сярод мясцовых партыйных, дзяржаўных і гаспадарчых кадрах, абвінавачванні іх у нацыянал-ухілізме і шкодніцтве на падставе невыканання планаў. Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933-1937 гг. быў зацверджаны ў студзені 1934 г. Згодна з ім вядучае месца надавалася развіццю цяжкай прамысловасці, ствараліся два энергетычных вузла – Гомельскі і Мінскі. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць. Шырока выкарыстоўваліся метады сацыялістычнага спаборніцтва і ўдарніцтва. Пад час выканання плана другой пяцігодкі былі пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы: Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі трубаліцейны завод, Магілёўскі аўтарэмонтны, дрэваапрацоўчы камбінат, завод ізаляцыйных пліт у Нова-Беліцы, ацэтонавы завод у Быхаве і інш. Усяго пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 – рэканструявана. Уведзены новыя электрастанцыі: Мінская ЦЭЦ-2, Слуцкая, Мазырская, Полацкая, Барысаўская, Заслаўская, Дзяржынская, Дрысенская, Нараўлянская. Валавая прадукцыя гаспадаркі павелічалася ў 1,9 раза (запланавана ў 3,8 разы). Адбыліся змены ў структуры рабочага кла- Трэці пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1938-1942 гг. быў зацверджаны XVII з’ездам КП(б)Б у чэрвені 1938 г. Ён прадугледжваў павелічэнне нацыянальнага даходу ў 2 разы; рост аб’ёму валавай прадукцыі прамысловасці ў 1,5 разоў; рост вытворчасці харчовых прадуктаў у 2,5 разоў; рост узроўню народнага спажывання ў 1,5-2 разы; пераважнае развіццё машынабудавання і хімічнай прамысловасці, будаўнічай індустрыі; далейшае развіццё дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці, транспарту і сувязі. Пад час пяцігодкі адбылося хуткае развіццё транспарту. Праведзены чыгуначныя лініі Камунар-Орша, Орша-Лепель, Гомель-Чарнігаў, Асіповічы-Магілёў. У аўтамабільным транспарце на 1940 г. колькасць грузавых аўтамабіляў павялічылася ў 37,5 разоў ў параўнанні з 1928 г. Працягласць аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём склала 11,2 тыс.км. Было адкрыта Дняпроўска-Дзвінскае рачное параходства, пабудаваны Гомельскі рачны порт. Адкрыўся рачны пасажырскі маршрут Гомель-Кіеў. У 1940 г. адноўлены Днепра-Бугскі канал, рачны флот папоўніўся новымі судамі. З’явіўся авіятранспарт. У Мінску быў пабудаваны аэрапорт, пачала дзейнічаць авіялінія Мінск-Масква. У 1940 г. ужо 80% прадукцыі народнай гаспадаркі БССР прыходзілася на прамысловасць. Гэта 33,8% выпрацоўваемай у СССР фанеры, 27% – запалак, 30% – штучнай аліфы, 25% – дражджэй, У верасні 1939 г. адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Тэрыторыя БССР павялічылася ў 1,9 разоў, колькасць насельніцтва вырасла ў 1,6 разоў. Пачалася індустрыялізацыя ў Заходніх абласцях. Яе асноўнымі мэтамі было ліквідацыя беспрацоўя, стварэнне сацыялістычнага рабочага класа – апоры бальшавіцкага рэжыму. Народная гаспадарка рэспублікі ў 1940 г. злілася ў адзінае цэлае. Да пачатку 40-х гг. на Беларусі (як частцы СССР) была рэалізавана сталінская мадэль дзяржаўнага сацыялізму. Індустрыялізацыя садзейнічала яе ўмацаванню. Былі нацыяналізаваны сродкаў вытворчасці, адбылася цэнтралізацыя кіравання ўсёй прамысловасцю. Прыватны і саматужна-рамесны сектар вытворчасці быў выціснуты з эканомікі БССР. Дзяржаўны манапалізм уладкаваўся ў вытворчасці і размеркаванні. Вырасла колькасць бюракратыі, усталяваўся загадны стыль кіраўніцтва эканомікай.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 375; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.11 (0.011 с.) |