Беларускія землі у складзе Расійскай Імперыі (канец 18ст.-пачатак 20ст.) 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларускія землі у складзе Расійскай Імперыі (канец 18ст.-пачатак 20ст.)



Пасля падзелу РП тэрыторыя Беларусіўвайшла ў склад Расіі. На беларускіх землях распаўсюдзіўся агульны прынцып расiйскага кiравання. Усё насельніцтва прыводзiлася да прысягi, хто быў СУПРАЦЬ – павiнен быў ў трохмесячны тэрмiн пакiнуць межы. Узровень развiцця вытворчых адносін у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыі, а РП – у дэцэнтралiзацыі, у Расіі таварна-грашовыя адносіны развіваліся хутчэй, калі сяляне яшчэ сядзелі на паншчыне. У Расіі не было такой групы землеуладальнікаў – дробнай шляхты. Захоўваліся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеі. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць.

У 1777 г. адбылiся выбары павятовых, губернскіх кiраўнікоў, былi створаны павятовыя цi губернскія органы кiравання. У адносінах да каталіцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталіцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных. У 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласці на тэрыторыі Беларусі i iншых землях. Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.). Аднак рост незадаволенасці шляхты, каталіцкага духавенства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на Беларусі ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду; паступова абмяжоўваюцца правы мясцовага дваранства, канфiскоўваюцца маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Дзвюма прычынамi: рост апазiцыйнага грамадска-палiтычнага настрою i разлажэнне феадальна-прыгоннага права. Першымi праявамi беларускага нацыянальнага руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў. Значна узмацняецца грамадска-палітычны рух. Культурна-нацыянальныя iмкненнi выявiлiся ў новай беларускай лiтаратуры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi беларускай народнай iнтэлiгенцыi. Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. у Беларусі пачынаецца рух рэвалюцыйна-дэмакратычных разначынцаў. Усе гэта прымусiла расійскі ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты (змяншэнне колькасці прывілеяванага саслоўя шляхам пераводу у падаткавыя саслоўі. Асоб, якія не мелі дакументаў аб шляхецтве); быў адменены статут у 1840 г.; усiм пасадам i дзяржаўным установам былi дадзены расійскія назвы, быў створаны асобы камiтэт па справах Захаду. У 1832 г. быў закрыты Вiленскi ўнiверсітэт. Усе справаводства было перакладзена на рускую мову. У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з праваслаўнай. Мэта – аслабленне польска-каталіцкага ўплыву на беларускіх землях. Усе духавенства пазбаўлялася зямлi. Такім чынам, гэтымі мерамі была поунасцю ліквідавана юрысдыкцыя мясцовых феадалаў на Беларусі, падарваны іх фундамент – каталіцтва. Адначасова царскі урад распачаў пошук шырокай апоры ў асяроддзі сялянства, чаму спрыяў дазвол ужываць беларускую мову ў школах ніжэйшай ступені.

 

13. Аграрная рэформа 1861 г. і буржуазныя рэформы 60-70х гадоў на беларускіх землях. Развіццё с/г і прамысловасці на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю.

У канцы 40-х гг. сярод сялян Беларусі пашырыліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. Сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў. Найбольш распаўсюджанымі формамі сялянскага руху з’яўлялася адмова ад выканання павіннасцей і падача “іскаў аб вольнасці” на імя цара. Перарастае ў крызіс. Аўтарам адной з рэформ для яго пераадолення быў П. Д. Кісялёў. Пачалася з дзяржаўнай вёскі. У Беларусі дзейнічала сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду мясцовым памешчыкам. У Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян нічым не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладар быў надзелены адміністрацыйнай, судовай і эканамічнай уладай над сялянамі. У Беларусі – на паншчыне. Першай часткай рэформы дзяржаўнай вёскі стала перабудовы яе апарату кіравання. У Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня – акруга – сельская ўправа. У выніку рэформы абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Другой часткай з’яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў, эпідэмій, падзяжу жывёлы і іншых бедстваў. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі побыт цалкам за кошт сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў. Трэцяя частка – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. У працэсе люстрацый у Беларусі знішчаюцца фальваркова-паншчынная сістэма і сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя сяляне паскоранымі тэмпамі пераводзяцца на пазямельны аброк. Адмова ад фальваркова-паншчыннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны характар. Асабліва значныя перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян.

З 1840 г. П.Д. Кісялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. З-за супраціўлення памешчыкаў інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы была значна менш радыкальнай. Яна ўніфікавала памер павіннасцей сялян шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкай засталіся многія ранейшыя павіннасці: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання – аб сялянскім землекарыстанні.

Буржуазныя рэформы:

Земская рэформа 1864 г. уводзіла земствы, першыя адзіныя выбарчыя органы ўлады Расіі, што кіравалі мясцовай гаспадаркай, народнай адукацыяй, медыцынскім абслугоўваннем. Яны не мелі функцый выканаўчай улады і павінны былі звяртацца да ўрадавага адміністрацыйна-паліцэйскага апарату. Выбарчая сістэма земстваў будавалася па курыях (землеўладальніцкая, гарадская, сялянская). Земствы былі своеасаблівым апазіцыйным цэнтрам буржуазна-ліберальнага і ліберальна-народніцкага накірункаў. На Беларусі пасля паўстання 1863 г. мясцовым памешчыкам не давяралі, таму земствы былі ўведзены толькі ў 1911 г.
Цэнзурная рэформа 1865 г. прадугледжвала адмену папярэдняй цэнзуры для арыгінальных твораў памерам не менш 10 друкаваных аркушаў. Выданні меншых памераў, як і органы перыядычнага друку, праходзілі цэнзуру.
Гарадская рэформа праводзілася на Беларусі ў 1875 г. Былі створаны органы самакіравання: гарадская дума, гарадская ўправа, якую ўзначальваў гарадскі галава (выканаўчы орган). Яны займаліся арганізацыяй камунальнай гаспадаркі горада, пытаннямі народнай адукацыі і аховы здароўя, зборам падаткаў, добраўпарадкаваннем гарадской тэрыторыі. Назіралі за дзейнасцю думы і ўправы губернатары.
Школьная рэформа 1864 г. адмяніла саслоўныя абмежаванні пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і пашырыла сетку пачатковых школ. Сярэднюю адукацыю давалі рэальныя і класічныя гімназіі. У класічных гімназіях увагу надавалі вывучэнню замежных моў і гуманітарных дысцыплін. У рэальных гімназіях - дысцыплінам прыродазнаўчага цыклу. Без уступных экзаменаў залічваліся ва універсітэты выпускнікі класічных, а ў тэхнічныя інстытуты - выпускнікі рэальных гімназій.

Ваенная рэформа 1862 г. мела на мэце стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг (Віленская ўключала ўсю Беларусь). Адкрываліся ваенныя навучальныя ўстановы, на Беларусі гэта кадэцкія корпусы ў Полацку і Брэсце. У 1874 г. быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Армія скарачалася ў мірны час і павялічвалася ў перыяд ваенных дзеянняў за кошт запаснікаў. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў — 6 гадоў службы і 9 гадоў запасу, для флоту 7 гадоў службы і 3 гады запасу. Для асоб, якія мелі адукацыю, тэрмін службы значна скарачаўся.

Судовая рэформа праводзілася са спазненнем у 1872 г. Суд прадугледжваў бессаслоўнасць, публічнасць, незалежнасць ад урада. Міравыя суды і павятовыя з'езды міравых суддзяў былі ніжэйшымі судовымі інстанцыямі, потым ішлі акружныя суды ў губернях і судовыя палаты для некалькіх губерняў. Для крымінальных спраў быў створаны інстытут прысяжных павераных і адвакатаў. Для сялян захоўваўся саслоўны валасны суд. На Беларусі міравыя суддзі назначаліся міністрам паліцыі, так як не было земстваў. Акружныя суддзі, пракуратура з інстытутамі прысяжных былі ўтвораны ў заходніх губерніях толькі ў 1882 г. Прычынай спазнення з правядзеннем гарадской, судовай і земскай рэформаў на Беларусі стала паўстанне К. Каліноўскага.

 

14. Грамадска-палітычная жыццё ў Паўночна-Заходнім краі ў другой палове 19-пачатку 20стст. Паўстанне 1863-1864гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.

Адзінага погляду на задачы паўстання супраць царызму не існавала. Патрыятычны лагер падзяляўся на дэмакратаў (за паустанне) – “чырвоныя” (дробная і беззямельная шляхта, дробная буржуазія, інтэлігенцыя, студэнты) і лібералаў (прыхыльнікі мірных сродкаў барацьбы) – “белыя” (памешчыкі, сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі). Чырвоныя падзяляліся на правых – памяркоўных, і левых – прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колау. Левыя разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю, аграранае пытанне – ліквідацыя зямлі памешчыкаў. “Белыя” адмаулялі права на нацыянальна-палітычнае самавызначэнне. Падзел РП 1772 г. выкарыстаў націск заходнееурапейскіх краін на расійскія улады. Першая ў краіне рэвалюцыйна-дэмакратычная газета "Мужыцкая праўда", якая выходзіла на беларускай мове. Газета прапагандавала ідэю, што ніхто не дасць волю мужыкам, яны самі павінны яе заваяваць. Газета стаяла на сялянскай пазіцыі. Выйшла ўсяго 7 нумароў. Але прамых заклікаў да заходніх памешчыцкіх зямель і да барацьбы за дзяржаўную самастойнасць не было ні ў адным нумары. Штуршком для паустання – растрэл дэманстраціі у Варшаве 8 красавіка 1861г. У 1863 г. без узгаднення з ЛПК пачалося паўстанне ў Польшчы. Варшаўскі ЦНК, які ператварыўся ў Польскі нацыянальны ўрад, выдаў Маніфест і 2 аграрныя дэкрэтф, у якіх асвятляліся мэты і праграмы паўстання. Патрабаванні рэвалюцыйна-дэмакратычных Літвы і Беларусі і па аграрных, і па нацыянальных пытаннях поўнасцю былі праігнараваныя. Аграрнае пытанне вырашалася так, каб прыцягнуць да паўстання і памешчыкаў, і сялян.

1 лютага 1863 г. ЛПК аб'явіў сябе Часовым урадам Літвы і Беларусі, выдаў Маніфест да насялення з заклікам падтрымаць паўстанне ў Польшчы. Дзеля адзінства баявых дзеянняў, якія ўжо пачаліся, К. Каліноўскі быў вымушаны паўтарыць у сваім Маніфесту праграмы, аб'яўлена ў Варшаве. Адзінага плана дзеяння у паўстанцаў не было. Назіраліся спробы ўзаемадзеяння атрадаў у асобных губернях, але яны, як правіла, заканчваліся беспаспяхова. У цэлым на Беларусі сяляне складалі каля 18% сярод удзельнічаўшых паўстанцаў. Гэтыя данныя не дазвалялі характарызаваць паўстанне 1863 г. на Беларусі як сялянскае. На падаўленне паўстання былі сцягнуты вялікія сілы. Расправай над паўстаннем ў Беларусі і Літве кіраваў з мая 1863 г. новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў. Шэрагам мер у адносінах да сялянства і рэпрэсій ён прымусіў сялян весці барацьбу з паустанцамі і "белымі" памешчыкамі, і вышэйшае духавенства адмовілася ад падтрымкі паўстання. У такіх умовах К. Каліноўскі быў запрошаны ў Вільню і ўзначаліў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, а ў чэрвені 1863 г. яму перадалі паўнамоцтвы камісара Варшаўскага ўрада ў Вільні. Такім чынам, у руках Каліноўскага сканцэнтрыравалася ўся паўната ўлады ў паўстанцскіх арганізацыях на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Да пачатку верасня 1863 г. у беларуска-літоўскім краі паўстанне было практычна падаўлена. У 1864 г. Каліноўскі быў выдадзены ўладам. Ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да растрэлу, але Мураўёў замяніў гэта рашэнне павешаннем, якое адбылося ў сакавіку 1864 г. Царызм жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання. Паводле афіцыйных данных, 128 чалавек былі пакараны смерцю, больш 12 тыс. было выслана на катаргу і пасяленне ў Сібір, у арыштанцкія роты. Нягледзячы на ўсё, паўстанне мела вялікае значэнне – буржуазна-дэмэкратычную рэвалюцыю. Гэта была барацьбы за дзяржаўнасць Беларусі. Упершыню была сфармулявана рэвалюцыйная праграма, якая зыходзіла з інтарэсаў сялянства.

 

15. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку 20 ст. Сталыпінская аграрная рэформа.

Буйныя памешчыкі валодалi дзесяткамі i сотнямі тысяч дзесяцінамі зямлi, а сялянскія надзелы былi значна менш. Перах. да капiталiст. земляроб. на Бел. адбыв. паступ.. На змену прыгон. спач. прыйш. змеш. сiст. гасп.. Пасля рэформы 1861 г. с\г Беларусі ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Шмат памешчыцкіх гаспадарак перайшло на капiталісцкі шлях развiцця. Разам з тым, многiя памешчыкі самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галiной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызiсу 80–90-х гг. цэны на яго рэзка панiзiліся. Гэта прымусiла беларускіх памешчыкаў пераходзiць на вытворчасць такiх прадуктаў, якiя давалi большы прыбытак. Спецыялiзацыя памешчыцкіх гаспадарак праявiлася ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур. Сярод iх першае месца займала бульба. Значнае месца ў канцы ХIХ ст. у беларускіх губернях займала прамысловая садавіна i агародніна. У прамысловасцті Беларусі iшоў працоўны пераход ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуры паступовы выцясніліся капiталiстскай фабрыкай. Значна адставала Беларусь ад Расii па ўзроўню канцэнтрацыйнай вытворчасці. Дробныя прадпрымальнікі складалi на Беларусі асношную частку усiх фабрык i заводаў. Значнае развiццё на Беларусі атрымалi запалкавая i папярова-кардонная вытворчасць. Вельмi шмат было прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай с\г сыравіны. Iснавалi таксама кафляныя i шклозаводы. Значнае павелічэнне тэмпаў развiцця прамысловасці Беларусі спрыяла стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог. Важную ролю ў эканоміцы Беларусі адыграваў рачны транспарт. Дробная вытворчасць паступова трапляла пад уплыў буйнога капітала. У с\г капіталізм праяўляўся у развіцці таварнай вытворчасці. Вядучую ролю у эканоміцы адыгрывалі банкі. Дваранства на Беларусі - 175 тыс., рускія памешчыкі займалі пазіцыю захавання дзяржаўнай улады, польскія стаялі на адраджэнні РП 1772 г. Дваране – фальваркоуцы і засцянковая шляхта – станавіліся на шлях капіталістычнай гаспадаркі, арыентаванай на адраджэнне РП, выступалі супраць беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Паскарэнне развiцця капiталізму ў с\г i сацыяльнае расслаенне вёскi садзейнiчалі Сталыпінскай рэформе. Яе мэта – умацаванне сацыяльнай апоры самадзяржаўнага ладу i стварэнне ўмоў для фармiравання аграрнага капіталізму. Меркавалася, што рэформа будзе дасягнута шляхам лiквiдацыі сялянскай абшчыны з уласцівай ёй сiстэмай земляробства i землеўладання, i стварэннес шырокай праслойкі сялян-уласнiкаў, арыентаваных на прадпрымальніцкую рыначную гаспадарку. Рэформа атрымала развiццё ў шэрагу законаў буржуазнага характара, якія былi прыняты напрацягу 9 лістапада 1906—1912 гг.

Сталыпінская рэформа на Беларусі мела шэраг асаблівасцей. Асноўныя мэты рэформы:

1) забяспечыць умовы для больш хуткага развіцця капіталізма на вёсцы, а значыць – для развіцця эканомікі ў краіне ў цэлым;

2) раскалоць вёску, стварыўшы клас сельскай буржуазіі, прыцягнуць яго на бок царскага ўрада і такім чынам, паставіць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху.

Сталыпінская рэформа мела наступныя накірункі:

1) разбурэнне сялянскай абшчыны і перадача зямлі ў асабістую сялянскую ўласнасць;

2) стварэнне водрубаў і хутароў;

3) перасяленчая палітыка. У заходніх раёнах Сталыпін імкнуўся ўзняць палітычную ролю заможнага сялянства ў сістэме мясцовых органаў кіравання, для чаго былі свораны земствы, с\г гурткі. Вынік: заможная частка насялення павялічылася да 1912 г. да 12%, бедната складала менш 68% двароў, галоўная гаспадарка,як і раней - памешчыцкая. Рэформа насіла кампрамісны характар і не зняла аграрнае пытанне, што садзейнічала наспяванню расійскай рэвалюцыі; гаспадарка сялян засталася адсталай, унутраны рынак застаўся абмежаваным, не змагла прадухіліць сацыльныя супярэчнасці, але ж і аказала моцны ўплыў на развіццё капіталістыных адносін.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 489; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.128.94.171 (0.021 с.)