Эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.



1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х гг. была звязана з курсам на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця i дэмакратызацыю палітычнага жыцця. Ён быў абвешчаны ў 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. Гарбачовым i атрымаў назву палітыкі перабудовы. Беларусь у той час набыла аблічча адной з самых капсерватыўных рэспублік, дзе па-ранейшаму існавала iмкненне да захавання аўтарытарнага палітычнага рэжыму i супрацьдзеяння ў адносінах да рэформаў. Аднак палітычная актыўнасць насельніцтва рэспублікі нарастала па меры таго, як партыя, што з'яўлялася кіруючай сілай у грамадстве, губляла свае дзяржаўныя функцыі. Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народ­ным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэ­путатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя i алътэрнатыўныя. У 1990 г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны i мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай пар­тыі Беларусі (КПБ). Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасцъ — магчымасць адкрыта гаварыць праўду пра сваю гісторыю i сучаснасць, адкрыта выказваць крытычныя адносіны да ўлады i існуючай ідэалогіі, рэалізаваць на справе абвешчаныя Канстытуцыяй БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў i шэсцяў. Pyx за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі ўзмацніўся ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст. i быў звязаны з дасягненнем палітычнай незалежнасці i самастойнасці дзяржаўнай улады ва ўмовах палітыкі перабудовы. У Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне прадугледжваў перш за ўсе карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверенных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць i не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзельнкаў рэферэндуму ў 9 з 15 савецкіх рэспублік выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР пры ўмове яго абнаўлення. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікi ў той жа час захаваць СССР аказаліся нежыццяздольнымі. Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі 1991 г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівенъскага путчу — спробы дзяржаунага перавароту, накіраванага супраць палітыкі перабудовы. Путч праваліўся. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР абн аданні канстытуцыйнага ста­тусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г. Нa наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні пaлiтычнaй i эканамічнай самастойнасці БССР», згодна з якім усе прадпрыемствы, арганізацыі i ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторьыі рэспублікі, пераводзілся ва ўласнасць Беларус­кай ССР. Прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі было спынена. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна начала называцца Рэспубліка Беларусь, а ў скарочаным варыянце — Беларусь. Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бела-чырвона-белы сцяг i герб «Пагоня». 14 мая 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, якія існуюць i сёння: герба i сцяга, які складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных па­лос — верхняй чырвонага колеру ў 2/3 i ніжняй зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга, з вертыкальна размешчаным ля дрэўка беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на белым полі. 8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны i Беларусі (Ельцын, Краўчук, Шушкевіч) ва ўмовах крызісу саюзнай улады i ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненіі існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Яно было ратыфікавана (зацверджана) Вярхоўным Саветам гэтых рэспублік. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі (скасаванні) Дагавора аб утварэнні СССР ад 1922 г. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана наша сталіца — г. Mінск. Вызначальным фактарам ва ўзаемаадносінах краін СНД стала эканамічная інтэграцыя (ўзаемадзеянне i супрацоўніцтва). Беларусь набыла дзяржаўны суверэнітэт, яна атрымала не эканамічную самастойнасць, а механічна адрэзаны кавалак усе той жа адзінай саюзнай прамысловасці. Былі парушаны неабходныя для функцыянавання нармальнага эканамічнага механізму сувязі, i ў першую чаргу з краінамі так званага блізкага замежжа. Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўcix удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны i прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Статут СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза. У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была пры­нята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларус і стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў i свабод чалавека з'явілася прыярытэтным кірункам дзейнасці ўcix дзяржаўных органаў. Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, паводле якой Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў (больш за 80%) аддалі свае галасы за А. Лукашэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Аднак на шляху будауніцтва маладой дзяржавы ўзніклі немалыя цяжкасці, якія былі звязаны з недасканаласцю заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выразна праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый i паўнамоцтваў паміж заканадаўчай i выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996г. унутрыпалітычнага крызicy ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі i па некаторых іншых пытаннях. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. На рэферэндум было вынесена 7 пытанняў: чатыры - Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь i тры — Вярхоўным Саветам. Па сутнасці, галасаванне дава­ла адказ на пытанне: «Каго падтрымае беларускі народ - Прэзідэнта ці Вярхоўны Савет?». За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі i дапаўненнямі прагаласавала больш за 5 млн. чалавек або 70,4% выбаршчыкаў. Рэферэндум фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчаецца унітарнай дэмакратычнай сацыялънай прававой дзяржавай. Кан­стытуцыя пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілася ўвядзенне прэзідэнцкай формы рэспублікі замест парламенцкай. У 2004 г. большасць удзельнікаў праведзенага рэспубліканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнку ўдзельнічаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 г. i прыняцці часткі першай артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнай рэдакцыі. 19 сакавіка 2006г. А. Лукашэнка ў трэці раз стаў Прэзідэнтам Рэспублікі.

Працэс зараджэння i фарміравання новых партый у пачатку 90-х гг. быў немагчымы без ліквідацыі ўсеўладдзя Кампартыі. Рост грамадскай i палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху Беларускі народны фронт за перабудову «Адраджэнне» (БНФ), які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады. У 1990 г. на XXXI з'ездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай i накіроўваючай сілы ў грамадстве. Імкненне партыйнага кіраўніцтва праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзнікненню любых палітычных партый. Права на аб'яднанне ў форме палітычных партый, масавых рухаў, прафесіянальных саюзаў, жаночых, маладзёжных, дзіцячых, навуковых, культурна-асветніцкіх, фізкультурна-спартыўных i іншых аб'яднанняў i таварыстваў было замацавана прынятым у кастрычніку 1990 г. Законам СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях». Гэта садзейнічала разгортванню працэсу ўтварэння новых палітычных партый. У Беларусі ў 1990—1991 гг. сфарміравалася пяць палітычных партый, а на пачатак 1998 г. ix было ўжо 35. Аднак працэс фарміравання палітычных партый праходзіў вельмі марудна, а большасць створаных партый заставаліся невялікмі. Практычна па рубяжы 80—90-х гг. гэта былі аб'яднанні вузкага кола аднадумцаў, якія не мелі шырокай падтрымкі народа. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу. Была прадпрынята спроба рэфармавання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі i ператварэння ў партыю парламенцкага тыпу. Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі путч (спроба дзяржаўнага перавароту) вярхушкі партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991 г. у Маскве, звязаны з утварэннем Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (ДКНС). Яго няўдача паскорыла крах КПСС (КПБ). У сувязі з гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993 г. У сярэдзіне 90-х гг. адбылася актывізацыя дзейнасці палітычных партый. БНФ, што ўзнік як грамадска-палітычны рух у падтрымку палітыкі перабудовы з мэтай нацыянальна-культурнага адраджэння, аформіўся ў 1993 г. як палітычная партыя з антыкамуністычнай накіраванасцю. У 1996 г. была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада». Яе мэта — пабудова гуманнага, дэмакратычнага грамадства, заснаванага на шматукладнай эканоміцы, усталяванні прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці, нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі. У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Гэта адна з найбольш шматлікіх партый. Aсновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай - пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая абвясціла сябе палітычнай пераемніцай КПСС. Партыя выступае за адраджэнне адноўленага СССР, за развіццё краіны па сацыялістычным шляху. У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову на Беларусі прававой дэмакратычнай рэспублікі. Такім чынам у рэспубліцы адбыўся пераход да шматпартыйнасці. Аднак наяўнасць значнай колькасці партый i аб'яднанняў не прывяла да радыкальных змен у грамадска-палітычным жыцці краіны. На 1 студзеня 2000 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала 20 палітычных партый. Іх дзейнасць рэгулюецца Законам «Аб палітычных партыях», прынятым у 1994г. У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі важную ролю адыгрываюць таксама прафсаюзы i грамадскія аб'яднанні. Так, у 1991 г. утварыліся Свабодныя прафсаюзы Беларусі. У 1997 г. быў створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі (у 2002 г. рэарганізаваны ў рэспубліканскі). Галоўнай мэтай саюза з'яўляецца аб'яднанне патрыятычна настроеных юнакоў i дзяўчат для абароны правоў i законных інтарэсаў моладзі, для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамадства сацыяльнай справядлівасці.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 732; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.237.255 (0.005 с.)