Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.



ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

ЗМЕСТ

Прадмова.....................................................................................................

Уводзіны....................................................................................................

Тэма 2.

Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.

Тэма 3.

Беларускія землі ў ІХ – першай палове ХІІІ ст.

Тэма 4.

Вялікае княства Літоўскае і роля беларускіх зямель у яго палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці

(другая палова ХІІІ – першая палова ХVІ ст.)

Тэма 5.

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.

Тэма 6:

Беларусь у складзе Расійскай Імперыі канец ХVІІІ - пачатак ХІХ ст. Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства другая палова ХІХ ст. – люты 1917 г.

Тэма: 7.

Пачатак навейшага часу ў Айчыннай гісторыі (1917 -1920).

Тэма: 8.

Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг).

Тэма: 9.

Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 1940-х – 1980-я гг.)

Тэма: 10.

Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі

(1985 – 2005 гг.).

ПРАДМОВА

 

Вучэбны курс“Гісторыя Беларусі”,засноўвачыся на храналагічнай перыядызацыі ў межах традыцыйнага, індустрыяльнага і постіндустрыяльнага развіцця сусветнага грамадства павінен забяспечыць фундаментальныя веды: па гісторыі сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця беларускага народа; па асаблівасцях цывілізацыйных працэсаў, іх узаемасувязі і ўзаемаўплыве. Працяглы гістарычны шлях заўсёды разглядаецца як адзінства эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага сусветнага супольніцтва. Такі падыход стварае неабходныя ўмовы для падрыхтоўкі студэнтаў эканамістаў; дапамагае ім паглыблена засвойваць праграмны матэрыял грамадазнаўчых дысцыплін, паслужыць выхаванню іх грамадзянскіх пачуццяў, нацыянальнай годнасці, адказнасці за будучае нашай Айчыны.

Галоўная задача курса – дапамагчы студэнтам-завочнікам засвоіць веды па гісторыі Беларусі, навучыць іх свабодна арыентавацца ў гістарычных падзеях, паказаць, як яны ўплывалі на фарміраванне сацыяльнага грамадства на пэўным этапе, адзначыць значэнне гісторыі на станаўленне чалавека-грамадзяніна, які заўсёды выхоўваецца на гераічных старонках з мінулага роднага краю.

У выніку вывучэння курса “Гісторыяя Беларусі” і выканання заданняў на прапанаваных у дапаможніку тэмах студэнты павінны ўсвядоміць:

1 перыядызацыю гістарычных падзей на тэрыторыі рэспублікі;

2 правільна арыентавацца ў найбольш заблытаных гістарычных пытаннях;

3 выразна прадстаўляць класічную гістарыяграфію на шляхах развіцця Беларусі;

4 сутнасць сацыяльна-эканамічных і дзяржаўна-палітычных працэсаў;

5 уяўляць, якое значэнне мелі для ходу гістарычных падзей міжканфесійныя канфлікты (эпоха язычніцтва, замена язычніцтва хрысціянствам, увядзенне уніяцтва, супрацьстаянне каталіцтва і праваслаўя і г.д.);

6 ролю нацыянальна-вызваленчых паўстанняў на тэрыторыі Беларусі, якія былі скіраваны супраць царскага рэжыму;

7 праўдзівую ролю шматлікіх войнаў і канфліктаў, у якія, так ці інакш, была ўцягнута наша краіна;

8 характэрныя асаблікасці духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народу.

Гэтыя задачы павінны дапамагчы студэнтам сарыентавацца ў працэсе разумення зараджэння і станаўлення беларусаў як самастойнай нацыі.

 

Уводзіны.

1. Перыядызацыя і асноўныя праблемы гісторыі Беларусі.

2. Крыніцы па гісторыі Беларусі.

3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.

 

1. Перыядызацыя і асноўныя праблемы гісторыі Беларусі.

1. Гісторыя – навука, якая займаецца ўпарадкаваным вывучэннем мінулага чалавецтва (краін, народаў); вызначае заканамернасці і тэндэнцыі развіцця гістарычнага працэсу. Курс “Гісторыі Беларусі” ахоплівае мінулае Айчыны ад старажытных часоў да нашых дзён, адлюстроўвае гісторыю той часткі чалавецтва, якая насяляла некалі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Перыядызацыя – навуковы падыход да разгляду гістарычнага працэсу, падчас якога гісторыя грамадства адпаведна пэўных крытэрыяў падзяляецца на перыяды. У нашай гісторыі выдзяляюцца наступныя храналагічныя перыяды:

Старажытнае грамадства (40 тыс.гадоў да н. э. – V ст.н.э.) Гэты перыяд падзяляецца на тры этапы:

1. Каменны век 100 - 3 тыс.гадоў да н. э.

а) палеаліт 100 - 10 тыс.гадоў да н. э.

б) мезаліт 10 - 6 тыс.гадоў да н. э.

в) неаліт 5 – 3 тыс.гадоў да н. э.

2. Бронзавы век на мяжы 3-га – 2-га тыс. – 1 тыс. гадоў да н. э.

3. Жалезны век 1 тыс.гадоў да н. э. – V ст.н.э.

Сярэднявечча – канец V – ХV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамацтва і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V – перш. пал. ХІІІ ст.); развіцце феадальнай сістэмы (сярэдзіна ХІІІ – ХV ст.).

Новы час - ХVІ ст. – пачатак ХХ ст. Падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (ХVІ – канец ХVІІІ ст.); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (канец ХVІІІ ст. – 1917 г.).

Навейшы час – з 1917 г. – да нашых дзен.

Першапачатковай была перыядызацыя, у якой за аснову ўзяты агульнадзяржаўна-храналагічны падыход. Менавіта яе выкарыстаў В. Ластоўскі ў сваей “Кароткай гісторыі Беларусі” (1910). Усю гісторыю ён падзяліў на пяць частак:

1) ад першых часоў да ўцеку полацкіх князеў у Літву (1129);

2) ад звароту іх (1132) да смерці Вітаўта (1430);

3) ад смерці Вітаўта да Люблінскай уніі (1569);

4) ад Люблінскай уніі да падзелу Рэчы Паспалітай (1795);

5) Беларусь пад Расіяй.

Такога ж падыходу прытрымліваўся і У. Ігнатоўскі ў “Кароткім нарысе гісторыі Беларусі”. Яго гісторыя Беларусі складаецца з пяці перыядаў, якія адпавядаюць вытокам беларускай дзяржаўнасці (Полацкі перыяд), перыядам станаўлення і развіцця Літоўска-Беларускай дзяржавы, Рэчы Паспалітай, знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі, яе становішчу пасля звяржэння царызму. Пры стварэнні “Гісторыі Беларускай ССР” у пяці тамах (1972-1975) у аснову перыядызацыі быў пакладзены фармацыйны падыход. І таму гістарычны працэс на тэрыторыі Беларусі стаў уключаць у сябе першабытнаабшчынны лад, перыяд феадалізму, капіталізму, сацыялізму. Фармацыйны падыход характэрны і для “Нарысаў гісторыі Беларусі” ў дзвюх частках (1994-1995), хаця па змесце гэтая калектыўная праца істотна адрозніваецца ад папярэдняй. У ёй адсутнічаюць многія ранейшых міфы і стэрэатыпы і зроблена спроба паказаць гісторыю Беларусі з нацыянальных пазіцый. У гады дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь зноў стаў шырока выкарыстоўвацца агульнадзяржаўна-храналагічны падыход. На памежжы ХХ і ХХІ стст. групай беларускіх гісторыкаў на чале з М. Сташкевічам і П. Брыгадзіным ажыццёўлена перыядызацыя гісторыі Беларусі з улікам цывілізацыйнага падыходу. Гісторыя Беларусі, паводле яе, складаецца з шасці перыядаў: спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь; Беларусь ад Люблінскай уніі (1569) да падзелаў Рэчы Паспалітай; індустрыяльная цывілізацыя (канец ХVІІІ – пачатак ХХ ст.) і Беларусь; Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, станаўленне новага ўкладу жыцця; Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х – 80-я гг. ХХ ст.); шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

 

Сацыяльна-эканамічнае і прававое развіццё

Выдатныя дзеячы Адраджэння.

5. Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабою рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Заходняй Еўропай, чые дасягненні ў развіцці літаратуры, архітэктуры і мастацтва разглядаліся айчынным грамацтвам у якасці выдатнага прыкладу для пераймання. Найбольш яскравымі праявамі культурных кантактаў беларусі з Цэнтральнай і Заходняй Еўропай стала амаль абавязковая адпраўка на вучобу ва ўніверсітэты Германіі, Італіі і Францыі моладзі з асяроддзя шляхты і заможнага мяшчанства, а таксама запрашэнне сюды еўрапейскіх дойлідаў, жывапісцаў і майстроў-рамеснікаў. Пашырэнне міжнародных кантактаў з Еўропай садзейнічала хуткаму распаўсюджванню ў Беларусі магдэбургскага права, цэхавай сістэмы, мястэчкаў, фальваркаў і г.д. Заходнія майстры аднавілі на беларускіх землях і мураванае дойлідства, якое трапіла ў заняпад ў час феадальнай раздробленасці. З улікам традыцый раманскага і гатычнага стыляў на працягу ХІV – пачатку ХVІ ст. былі ўзведзены магутныя замкі ў Гродне, Навагрудку, Лідзе, Крэва (Смаргонскі раён), Геранёнах (Іўеўскі раён) і Міры (Карэліцкі раён), а таксама велічныя храмы ў Гнезна (Ваўкавыскі раён), Ішкальдзі (Баранавіцкі раён), Сынкавічах (Зэльвенскі раён), Мураванцы (Шчучынскі раён). У царкоўным будаўніцтве захоўваліся рысы абарончага дойлідства. Прыкладам гэтага сталі цэрквы-крэпасці, пабудаваныя ў вёсках Сынковічы і Мураванка (Маламажэйкава) Гродзенскай вобласці, якія захаваліся да нашых дзён. Пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў гэтага перыяду паступова выяўляюцца рысы архітэктурнага стылю барока, які прыйшоў з Заходняй Еўропы. Першым архітэктурным помнікам гэтага стылю з’яўляецца езуіцкі касцёл Божага цела ў Нясвіжы (1587-1593). Ён пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Джавані (Яна) Марыі Бернардоні, які на працягу 13 гадоў працаваў у Нясвіжы па запрашэнні Мікалая Радзівіла Сіроткі. Значна актывізаваліся міжнародныя кантакты ВКЛ з канца ХV ст., калі ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталі атрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад на родную мову шырока вядомых кніг пераважна рэлігійнага зместу. У Беларусі падобную справу распачаў Ф.Скарына з Полацка (каля 1490 – каля 1551), які атрымаў выдатную па тых часах адукацыю ў Кракаўскім і Падуанскім універсітэтах. Менавіта ён на працягу 1517-1519 гг. выдаў у Празе 23 кнігі Старога Запавету. Пасля свайго пераезда ў Вільню Ф.Скарына арганізаваў першую ў ВКЛ друкарню, у якой убачылі свет “Малая падарожная кніжыца” (1522) і “Апостал” (1525). Сярод асноўных мэт, якія ставіў перад сабою айчынны першадрукар, можна вылучыць пашырэнне духоўнай асветы простага народа, а таксама выхаванне ў яго высокіх маральных і грамадзянскіх якасцей. Практычна на адзін час з дзейнасцю Ф.Скарыны прыпадае і дзейнасць М.Гусоўскага (1470-я – пасля 1533), якога можна разглядаць у якасці пачынальніка свецкай літаратурнай традыцыі ў ВКЛ. У 1523 г. у Кракаве ён выдаў паэму “Песня пра зубра”, напісаную ім пад уплывам ідэі Адраджэння ў час знаходжання ў Італіі. Змест твора быў заснаваны на асабістых назіраннях, уражаннях і перажываннях аўтара і вызначаўся арыгінальнасцю і самабытнасцю. Зубр у паэме прадстаўляў алегарычны вобраз роднага краю, яго былой магутнасці. З вялікім мастацкім талентам апісваў М.Гусоўскі прыроду Беларусі і паляванне на зубра, гістарычна дакладна і праўдзіва падаў і ўславіў гераічнае мінулае нашых продкаў.

Месца царквы ў ВКЛ доўгі час вызначалася існаваннем двух канфесій хрысціянства. Праваслаўнай веры прытрымлівалася ў ХVІ ст большасць усходнеславянскага насельніцтва. Каталіцкая вера пашыралася і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія апекаваліся каталіцтвам. У сярэдзіне ХVІ ст. у ВКЛ усталявалася рэлігійная талерантнасць – верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. праваслаўная царква пачала страчваць сваё вядучае становішча на Беларусі. У канцы ХVІ пачатку ХVІІ ст. у ВКЛ у адказ на прапольска-каталіцкую палітыку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узніклі брацтвы – нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва. Яны адыгрывалі вялікую ролю ў пашырэнні асветы, адкрыцці друкарань і кнігадрукаванні. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская і старабеларуская мовы. З другой паловы ХVІ ст. найбольшую актыўнасць у асветніцкай дзейнасці ў ВКЛ сталі выяўляць езуіты – члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы. Заснаваныя імі школы, якія ператварыліся ў калегіумы ў такіх гарадах, як Полацк, Гародня, Менск, давалі ўзровень сярэдняй адукацыі. Шляхта імкнулася да атрымання вышэйшай адукацыі ў Цэнтральнай і Захрдняй Еўропе, адкуль пачалі пранікаць на беларускія землі ў сярэдзіне ХVІ ст. ідэі Рэфармацыі. Рэфармацыя – шырокі грамацка-палітычны рух, накіраваны супраць усеўладдзя каталічкай царквы. Прыхільнікі Рэфармацыі выступалі за рэформаванне каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за богаслужэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэнстваў, адмаўлялі неабходнасць царквы як пасрэдніка паміж Богам і людзьмі. У адрозненне ад Заходняй Еўропы рэфармацыйны рух не стаў у ВКЛ народным, а ахапіў толькі вышэйшыя колы грамацтва – у першую чаргу магнатаў. Шырокае распаўсюджанне ў ВКЛ атрымаў кальвінізм, які актыўна падтрымліваўся канцлерам літоўскім і ваяводай віленскім князем Мікалаем Радзівілам Чорным – у 1553 г. па яго ініцыятыве ў Брэсце быў заснаваны першы кальвінісцкі збор (храм). Пратэстанты актывізавалі кнігавыдавецкую справу ў Беларусі. У 1533 г. у Брэсце была выдадзена “Біблія”, у тэкстах якой добра прасочваўся ўплыў беларускай народнай мовы. Вядомым рэфарматарскім дзеячам быў Сымон Будны (каля 1530-1593), які надрукаваў у 1562 г. у Нясвіжы беларускамоўны “Катэхізіс” (сімвал веры). У далейшым ён стаў ініцыятарам перавыдання “Бібліі” (1572), “Новага Запавету” (1574), а таксама аўтарам шэрагу палемічных трактатаў. Яго сучаснікам і аднадумцам быў Васіль Цяпінскі (1530-я – каля 1600), які на ўласныя сродкі ў 1570-я гг. ажыццявіў пераклад на родную мову і выданне “Евангелля”. Ва ўсіх краінах Еўропы, дзе пратэстанты мелі ўплыў, у другой палове ХVІ ст. разгарнуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі – контррэфармацыя. Яго галоўнымі ўдзельнікамі сталі езуіты. Пачалі зачыняцца пратэстанцкія друкарні і пачатковыя школы, а пратэстантаў рознымі шляхамі наварочвалі ў каталіцтва. Аднак контррэфармацыя ў ВКЛ адбывалася не такімі жорсткімі сродкамі. Як у іншых краінах. У гэты ж час на тэрыторыі Беларусі зарадзілася свецкая літаратура ў форме асабістых успамінаў прыватных асоб. Адным з першых падобных твораў сталі “Гістарычныя запіскі” Ф. Еўлашэўскага, у якіх апісваліся падзеі Лівонскай вайны і працэс заключэння Люблінскай уніі. У першай палове ХVІІ ст. быў створаны “Дыярыуш” А. Філіповіча. Сярод іншых тагачасных мемуараў трэба адзначыць успаміны князя М.К. Радзівіла Сіроткі, дзе ён распавядаў пра свае замежныя вандраванні (канец ХVІ ст.). Пад уплывам Рэнесансу адбывалася ў Беларусі і станаўленне публіцыстычнага жанру. Так, у першай палове ХVІІ ст. была створана “Прадмова Мялешкі”, дзе крытыкаваліся норавы і звычкі шляхты, асуджаліся знішчэнне народных традыцый і бяздумнае перайманне ўсяго замежнага. Блізкім па духу да гэтага твора быў і “Ліст да Абуховіча” (1655), у якім таксама высмейваліся паводзіны тагачаснай правячай эліты. Значныя змены пад уплывам Рэнесансу адбываліся і ў беларускім мастацтве. Уласцівае прадстаўнікам гэтага стылю імкненне пазнаць чалавека і раскрыць яго ўнутраны свет сталі галоўнай прычынай развіцця свецкага жывапісу. Пры гэтым рэнесансавы партрэт рашуча адмаўляў старыя рэлігійныя каноны і імкнуўся дакладна перадаць індывідуальнасць персанажаў. Мужчыны падаваліся як мужныя ваяўнічыя асобы, часам у рыцарскіх даспехах (партрэт Ю.Радзівіла, другая палова ХVІ ст.). Пры стварэнні партрэтаў жанчын на епршае месца выходзіла жаданне паказаць акрамя шляхецкай велічы яшчэ і іх прыгажосць, а таксама багацце адзення (партрэты К.Слуцкай, 1580; С. Алелька-Радзівіл, канец ХVІ ст.; К. Астрожскай, 1597). Такім чынам, Беларусь у ХVІ ст. сапраўды перажавала свой як бы “залаты век”. Па ўзроўню развіцця гаспадаркі і культуры яна значна апярэджвала іншыя ўсходнеславянскія народы і нароўні кантактавала з вядучымі тагачаснымі дзяржавамі свету.

 

6. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.

6. Народнасць – гэта гістарычная супольнасць людзей, якае складваецца на аснове агульнай тэрыторыі, мовы, культуры, агульнасці гаспадарчага жыцця. Народнасць прыходзіць на змену роду і племю і папярэднічае нацыі. Працэс складвання народнасці садзейнічае паяўленню адзінай мовы. Самасвядомасці, умацаванню дзяржаўнасці. У Еўропе перыяд завяршэння фарміравання рускай, польскай і іншых народнасцей супаў з перыядам станаўлення феадальных адносін. Складванне беларускай народнасці праходзіла ў ХІІІ – ХVІ стст. Этнічную аснову беларусаў склалі крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы. У фарміраванні этнічнага складу насельніцтва Беларусі пэўную ролю адыграла таксама польскае і балцкае насельніцтва. На тэрыторыі, дзе ўтварылася і развівалася беларуская народнасць, з сярэдзіны ХІІІ ст. складвалася Вялікае княства Літоўскае.

Праблема паходжання назвы “Белая Русь” з’яўляецца прадметам шырокай навуковай дыскусіі яшчэ і зараз. Сярод найбольш пашыраных і папулярных тэорый можна назваць наступныя. Па-першае, вядомы расійскі гісторык ХVІІІ ст. В. Тацішчаў меркаваў, што гэта назва паходзіць ад белага колеру льнянога адзення тутэйшых жыхароў, а таксама “цэнтральнага” размяшчэння азначанага рэгіёна ў славянскім свеце. Па-другое, айчынны этнограф Я.Карскі адзначаў верагоднасць уплыву на ўтварэнне тэрміна антрапалагічных асаблівасцей беларусаў – “бландзінаў з блакітнымі ці светла-шэрымі вачамі”. Па-трэцяе, беларускі філолаг П. Крапівін звязваў пахрджанне назвы з наяўнасцю ў рэгіёне вялікай колькасці рэк і азёр, а тэрмін “Белая Русь” з гэтай згоды перакладаў як “Чыстая Вада”. Па-чацвёртае, гісторык М. Ільінскі лічыў, што горад Бельск на тэрыторыі сучаснай Польшчы мог даць адпаведную назву ўсёй падкантрольнай сабе тэрыторыі. Па-пятае, украінскі вучоны М. Драгаманаў сцвяржаў, што тэрмін “белы” азначаў незалежнасць ад мангола-татараў. Па-шостае, расійскі даследчык В. Іваноў адзначаў, што яшчэ да прыняцця хрысціянства ў Еўропе існавала традыцыя суадносіць асноўныя колеры з бакамі свету (поўнач – чорны, поўдзень – чырвоны, захад – белы, усход – жоўты ці блакітны). Адсюль, на яго думку, цалкам лагічным было б змясціць Белую Русь на захад ад іншых старажытнарускіх княстваў. Па-сёмае, таксама існуе шэраг іншых меркаванняў аб тым, што Белая Русь з’явілася ў процівагу Чорнай (Навагрудак – Гродна – Ваўкавыск – Слонім) ці Чырвонай (украінская Галіччына і Валынь) Русі, што яна вызначала аўтаномны статус Полаччыны і Віцебшчыны ў складзе ВКЛ або падкрэслівала перавагу хрысціянскага насельніцтва над навакольнымі язычніцкімі плямёнамі. Складаным пытаннем з’яўляецца і вызначэнне тэрыторыі, якую называлі Белай Руссю. Адпаведна даным В. Тацішчава ў летапісах ХІІ ст. такім чынам называлі Растова-Суздальскае княства. Згодна яму ў 1157 г. князь Андрэй Багалюбскі быў запрошаны валадарыць “на отчым стале ва ўсёй Белай Русі, у Растове і Суздале”. У сваю чаргу сам князь праз некалькі гадоў хваліўся тым, што “ўсю Белую Русь гарадамі і вёскамі вялікімі насяліў і шматлюднай стварыў”. Разам з тым вядомы расійскі гісторык М. Карамзін атвяргаў гэта сцвяржэнне і заяўляў, што азначаны тэрмін пачаў выкарыстоўвацца толькі ў ХVст. У Маскоўскім княстве з мэтай падкрэслівання яго старажытнасці і важнасці (у 1462 г. Іван ІІІ у сваім тытуле называў Масковію Белай Руссю). Трэба прызнаць, што апошняя версія мае пад сабой пэўныя падставы, бо на сярэднявечных картах Масковія часам называлася Белай Руссю (карта М. Кузанскага, 1460 г.). Пры гэтым большасць вучоных прызнае, што назва “Белая Русь” у Расіі так і не набылыла дакладнай тэрытарыяльнай лакалізацыі і паступова трансфармавалася ў Вялікую Русь ці Вялікаросію. Калі ж разглядаць тэрыторыю сучаснай Рэспублікі Беларусь, то даследчыкі разыходзяцца ў меркаваннях наконт часу замацавання за ёй назвы “Белая Русь”. Першае падобнае ўпамінанне адносіцца да ХІІІ ст. Шырокае распаўсюджанне ў сярэднявечнай Еўропе атрымала тэорыя аб тым, што Белая Русь знаходзіцца паміж Літвой і Масковіяй. У далейшым да яе пачалі далучаць і больш заходнія тэрыторыі - у кнізе С.Старавольскага (1632) да Белай Русі ўжо адносілася шэсць ваяводстваў (Новагародскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Менскае, Полацкае і Смаленскае). Адміністрацыйна-геаграфічнае абазначэнне тэрмін “Беларусь” упершыню атрымаў у 1796 г., калі ў Расійскай імперыі была арганізавана асобная Беларуская губернія (існавала да 1802 г.). Яна ўключала 16 паветаў, атрыманых Расіяй яшчэ па першаму падзелу Рэчы Паспалітай (губернскі горад Віцебск). У 1829 – 1850 гг. таксама мелася Беларуская навучальная акруга, якая кантралявала адукацыйную справу ў Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губерніях і Беластоцкай вобласці. Аднак з 1840-х гг. выкарыстанне назвы “Беларусь” паступова стала замяняцца ў афіцыйным справаводстве на Паўночна-Заходні край”, што,на думку Пецярбурга, павінна было стрымаць мясцовы нацыянальны рух і паскорыць працэс русіфікацыі рэгіёна. Нягледзячы на гэта, цалкам выцесніць з ужытку тэрмін “Беларусь” было немагчыма. Разам з тым яшчэ і ў другой палове ХІХ ст. паралельна працягвалі шырока ўжывацца эндаэтнонімы “Літва” і “літвін” (часцей у дачыненні да Заходняй Беларусі), канчатковая адмова ад выкарыстання якіх адбылася толькі ў час беларускага нацыянальнага адраджэння ў 1920-я гг. Такім чынам, працэс фарміравання беларускай народнасці заняў вельмі пррцяглы перыяд. Спусташэнне краіны ў ХVІІ – пачатку ХVІІІ ст., паланізацыя і русіфікацыя грамацтва аказалі негатыўнае ўздзеянне на эвалюцыю айчыннай культуры і значна замарудзілі працэс пераўтварэння беларускай народнасці ў беларускую нацыю.

 

Падзелы Рэчы Паспалітай.

У 1697 г. на трон Рэчы Паспалітай быў абраны саксонскі курфюрст Аўгуст ІІ. Галоўнай мэтай гэтага дынастычнага саюзу было жаданне магнатаў і шляхты вярнуць сваёй краіне ранейшы аўтарытэт і значнасць у Еўропе. Разам з тым унія з Саксоніяй прымусіла Рэч Паспалітую ўвязацца ў Паўночную вайну (1700-1721), да якой яна не была як след падрыхтавана. Разумеў гэта і швецкі кароль Карл ХІІ – у 1702 г. менавіта сюды ён перанёс асноўныя баявыя дзеянні, спадзеючыся бліскучай перамогай хутка скончыць усю вайну. Удала выкарыстаўшы сепаратысцкія настроі часткі шляхты на чале з вялікім гетманам літоўскім К.Я. Сапегам, усяго за некалькі месяцаў Карл ХІІ здолеў захапіць Вільню, Гродна і Варшаву. Для ўзмацнення ж свайго ўплыву ў краіне шведы ў 1704 г. дамагліся ад Варшаўскай канфедэрацыі абрання новага караля. Якім стаў пазнанскі ваявода С.Ляшчынскі. У сваю чаргу Аўгуст ІІ звярнуўся за дапамогай да Расіі і восенню 1704 г. у ВКЛ увайшла буйная армія Пятра І, да якой далучыліся атрады Радзівілаў, Агінскіх і Вішнявецкіх, што надало баявым дзеянням характар грамадзянскай вайны. На працягу 1705-1706 гг. швецкая армія здолела захапіць большую частку Захрдняй і Цэнтральнай Беларусі. Былі спустошаны Навагрудак, слонім, Кобрын, Нясвіж, Пінск і Слуцк. У далейшым у час ваеннай кампаніі 1707-1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся на ўсходнебеларускія землі. Менавіта на ўсходзе Беларусі адбылося і першае значнае паражэнне швецкай арміі – 9 кастрычніка 1708 г. пад в. Лясная на Магілёўшчыне быў разбіты 16-тысячны корпус генерала А. Левенгаўпта і захоплены вялізны абоз. Гэта перамога шмат у чым паспрыяла разгрому войска Карла ХІІ 8 ліпеня 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы. У далейшым Рэч Паспалітая практычна не прымала ўдзелу ў ходзе Паўночнай вайне, якая і так значна паглыбіла яе гаспадарчы заняпад. Найбольшыя спусташэнні прыйшліся якраз на Беларусь, дзе загінула каля 1\3 мясцовага насельніцтва (700 тыс. чалавек). Істотныя страты панесла Рэч Паспалітая і на міжнароднай арэне. Расійскі ўрад ужо адкрыта стаў умешвацца ў яе ўнутраныя справы. Менавіта ён перашкодзіў Аўгусту ІІ ажыццявіць рэформу дзяржаўнага ладу і ўсталаваць у краіне абсалютную манархію. Значную ролю Пецярбург адыграў і ў правядзенні ў 1717 г. у Варшаве так званага “нямога” сейма (усе пастановы прыняты без абмеркавання), дзе было вырашана яшчэ больш абмежаваць уладу караля, захаваць права “ліберум вета” і шляхецкую дэмакратыю, а таксама скараціць армію да 24 тыс. чалавек (у ВКЛ – 6 тыс.). Надзвычай слабая цэнтральная ўлада і магнацкая анархія сталі асноўнай прыкметай Рэчы Паспалітай на наступныя дзесяцігоддзі. Пасля смерці Аўгуста ІІ на трон у 1733 г. быў абраны яго сын Аўгуст ІІІ, які правіў тут аж 30 гадоў. Куды больш увагі ён надаваў сваёй роднай Саксоніі, а ў межах Польшчы і ВКЛ гаспадарылі магнаты. Радзівілы, напрыклад, мелі гадавы прыбытак, які ў 1,5 раза перавышаў каралеўскі (адпаведна 20 і 13 млн злотых), і ўтрымлівалі прыватную армію ў 8 тыс. чалавек. Менавіта магнаты сталі ініцыятарамі адкрыцця ў Беларусі і першых мануфактур. Ганна Радзівіл і яе сын М. Радзівіл Рыбанька заснавалі ў першай палове ХVІІІ ст. ва ўласных маёнтках ажно 24 мануфактуры (шкляныя ў Налібоках і Урэччы, ткацкую ў Слуцку, фаянсавую ў Новым свержані, габеленавыя ў Карэлічах, Міры і Нясвіжы, мэблевыя ў Паланечцы і Лахве). Для арганізацыі іх дзейнасці ў Еўропе набывалася абсталяванне і наймаліся лепшыя спецыялісты. Пры гэтым прадукцыя падобных мануфактур пераважна абмяжоўвалася таварамі раскошы. Якія прызначаліся для ўнутранага ўжытку саміх Радзівілаў. Працавалі ж на іх звычайныя прыгонныя сяляне. якія атрымалі неабходныя навыкі. Менавіта ў першай палове ХVІІІ ст. назіраўся рост феадальных павіннасцей месцамі больш чым у чатыры разы (паншчына дасягала 12-24 дні з валокі зямлі на сям’ю ў тыдзень). Акрамя таго, рэзка ўзрасла колькасць “гвалтаў” (да 36 дзён у год). Актыўна выкарыстоўвалася памешчыкамі і падводная павіннасць сялян, якіх прымушалі адвозіць сабраны ўраджай на рынкі Вільні, Рыгі і Кёнігсберга. Вельмі негатыўныя вынікі мела практыка здачы маёнткаў у арэнду. Часовыя арандатары імкнуліся атрымаць максімальны прыбытак, нават калі дасягалася гэта праз поўнае разарэнне мясцовага насельніцтва. Менавіта падобнае становішча стала прычынай буйнога паўстання ў Крычаўскім старостве (1740-1744) пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, дзе сяляне здолелі нават пэўны час захапіць уладу. Гэта выступленне было жорстка падаўлена. Але адна магчымасць яго паўтарэння прымусіла магнатаў і шляхту крыху палепшыць палажэнне сваіх прыгонных.

Больш чым 200 гадоў праіснавала дзяржава Рэч Паспалітая. Чаму яна не змагла абараніць свой суверэнітэт? Гэта тлумацыцца наступнымі абставінамі:

1. Уся гісторыя РП – гэта барацьба народаў ВКЛ за сваю дзяржаўнасць, за права яе існавання. Люблінская унія – гэта пачатак канца не толькі ВКЛ, але і Польшчы.

2. У РП адсутнічала адзіная моцная цэнтралізаваная ўлада. Існавала выбарнасць польскіх каралеў, іх залежнасць ад магнатаў і шляхты. Польскія каралі фактычна не кіравалі дзяржавай, іх улада ў многім была фармальнай, абмежаванай.

3. Наяўнасць “залатых шляхецкіх вольнасцей” – права “свабоднага вета”, якое дазваляла аднаму дэпутату сейма заблакіраваць прыняцце таго, ці іншага рашэння. Былі ўтвораны канфедэрацыі – саюзы ўзброенай шляхты для абароны сваіх вольнасцей і прывялеяў. Уся ўлада ў ваяводствах і паветах належала мясцовым шляхецкім сеймікам. Таму каралеўскі сейм РП быў бяспраўным, недзеяздольным. У краіне гаспадарыла феадальная анархія. Так за 1652 – 1764 гг. з 80 сеймаў былі сарваны 44, а ў 1744 -1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Неабмежаваная дэмакратыя губіла Рэч Паспалітую.

4. Спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнету з феадальным. Берасцейская царкоўная унія не дала пажаданых вынікаў.

5. Барацьба паміж магнатамі за ўладу.

6. У караля не было моцнага войска. РП мела толькі 16 тыс. салдат, Расія – 350 тыс., Аўстрыя – 280 тыс., Прусія – 200 тыс. Шляхта баялася прытоку ў армію сялян і лічыла моцную армію перашкодай для “залатых шляхецкіх вольнасцей”.

7. Суседзі РП – Расія, Аўстрыя і Прусія – моцныя цэнтралізаваныя абсалютыскія манархіі, зацікаўленыя ў пашырэнні межаў сваіх дзяржаў.

У 1763г. памер кароль Аўгуст ІІІ, пачалася новая выбарчая кампанія. У барацьбу ўключыліся магнаты. У выніку барацьбы на трон быў узведзены Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Кароль сумесна з Чартарыйскімі спрабуе правесці рэформы, накіраваныя на ўзмацненне ўлады. (абмежаваць “лібірум вета”, аслабіць залежнасць дэпутатаў ад інструкцый сеймікаў, упарадкаваць суд, фінансы, павялічыць войска; у 1768г. сейм пад націскам рускіх войск прыняў пастанову аб параўнанні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.) Гэта выклікала незадаволенасць з боку Расіі і Прусіі, якіх больш задавальняў слабы сусед. Па прапанове прускага караля Фрыдрыха ІІ Вялікага 5 жніўня 1772г. у С.-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле РП паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Згодна з ёй Усходняя Беларусь адышла да Расійскай імперыі, поўдзень Польшчы і Заходняя Украіна – да Аўстрыі, а польскае Памор’е было акупіравана Прусіяй. Сенатары РП хутка ствараюць паспаслітую раду, прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан. 3 мая 1791 г. сейм прыняў Канстытуцыю РП (другая ў свеце), якая адмяняла выбарнасць каралеў, “ліберум вета” і права на “канфедэрацыі”. Урад, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсей РП. Канстытуцыя зрабіла крок збліжэння мяшчанства са шляхтай, абвесціла свабоду веры. Другі падзел РП адбыўся у 1793 г. паміж Расіяй і Прусіяй. Да Расійскай імперыі адышла Цэнтральная Беларусь і большая частка Украіны, а Прусія ў сваю чаргу захапіла заходнія ваяводствы Польшчы. У астатнія ваяводствы Рэчы Паспалітай былі ўведзены расійскія войскі. У адказ гэтага падзелу 24 сакавіка 1794г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам. Праз месяц яно ахапіла і заходнюю частку ВКЛ, дзе на чале паўстанцаў стаў Я. Ясінскі. Пры гэтым лозунгі паўстанцаў “Вольнасць, цэласнасць, незалежнасць” па духу былі вельмі набліжаны да ідэі Вялікай французскай рэвалюцыі. Пацвяржэннем гэтага служыць і Паланецкі універсал, падпісаны Т. Касцюшкам 7 мая 1794 г., згодна з якім сяляне атрымлівалі асабістую свабоду і спадчыннае права на свае надзелы. У ВКЛ на баку паўстанцаў змагалася каля 25 тыс. чалавек (трэць складалі касіянеры – сяляне, узброеныя косамі), якім супрацьстаяла рэгулярная армія А. Суворава. Вынікам падаўлення паўстання стала заключаная ў жніўні 1795 г. дамова паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй аб канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай (25 лістапада 1795 г. у Гродне кароль Станіслаў Аўгуст адрокся ад трона). Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Рэч Паспалітая была знішчана. У выніку трох падзелаў Расія атрымала каля 482 тыс. кв.км і 5,5 млн чалавек насельніцтва і беларускія землі былі уключаны ў склад Расійскай Імперыі.

 

4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру ХVІІ – ХVІІІ стст.

4. У другой палове ХVІІІ ст. на тэрыторыю Бнларусі з Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва, якія абвяшчалі прыярытэт асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца адукаваны чалавек. Пашырэнню асветніцкіх ідэй спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўчых навуках і дасягненні ў галіне гуманітарных ведаў. На тэрыторыі Беларусі былі вядомы творы Ф. Вальтэра, Д. Дзідро, Ш. Мантэск’е, Ж.-Ж. Русо і іншых французскіх асветнікаў. Пад кіраўніцтвам французскага вучонага Ж.Жылібера пачала дзейнічаць медыцынская акадэмія у Гародні, пры якой былі створаны аптэка, анатамічны музей, батанічны сад, бібліятэка. Падобных школ не было ў той час ні ў Рэчы Паспалітай, ні ў Расійскай імперыі. Школьная справа на рубяжы ХVІІ – ХVІІІ стст. усё яшчэ заставалася ў руках каталіцкай і уніяцкай царквы. Школьная адукацыя была даступная пераважна шляхецкім дзецям. Выкладанне вялося на лацінскай і польскай мовах (з 1696 г. дзяржаўная). Прадметам навучання былі “сем вольных мастацтваў” – граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка. Цэнтрам адукацыі і навукі па-ранейшаму заставалася Віленская акадэмія (пачала дзейнічаць яшчэ ў 1579 г.), якая мела статус універсітэта. З 1781 г. акадэмія называлася Галоўнай школай ВКЛ. Высокі ўзровень адукацыі забяспечвалі езуіцкія калегіумы. З сярэдзіны ХVІІІ ст. пачаліся змены ў сістэме школьнай адукацыі. У 1773 г. была створана Адукацыйная камісія (установа накшталт міністэрства адукацыі), якая за 20 гадоў сваёй дзейнасці адкрыла 20 школ сярэдняй ступені. Паспяховае заканчэнне іх давала магчымасць паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай – Кракаўскі і Віленскі універсітэты. Дзякуючы намаганням Адукацыйнай камісіі на тэрыторыі Беларусі напрыканцы ХVІІІст. Дзейнічала 200 пачатковых школ. Сярод іх навучэнцаў 30% складалі сялянскія дзеці. Сістэма адукацыі стала больш даступнай і набыла свецкі характар. Замест лацінскай мовы ў школах уводзілася польская. Кіраўніцтва справай асветы перайшло з рук царкоўных устаноў да дзяржаўных органаў. Славутыя традыцыі кнігадрукавання працягваліся ў ХVІІІ ст., на працягу якога колькасць друкарняў павялічылася да 11. У 1776 г. выйшла ў свет першая газета на тэрыторыі сучаснай Беларусі – “Газета Гродзенска” (на польскай мове). Кнігаведавецтвам у Амстэрдаме заняўся прадаўжальнік справы Ф. Скарыны ўраджэнец Мсціслаўшчыны І. Капіевіч (1651-1714). Тут ён апынуўся пасля заканчэння Слуцкай кальвінісцкай школы, якую сучаснікі называлі “Слуцкімі Афінамі”. У Амстэрдаме ён пазнаёміўся з маладым Пятром І, калі быў запрошаны ў якасці настаўніка замежных моў для членаў расійскай дэлегацыі. Па даручэнні цара Капіевіч падрыхтаваў і выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Надрукаваў таксама “Граматыку лацінскую і рускую” і “Руковедение в граматыку во славянорускую». Запрошаны ў Маскву, ён выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Разам з запрошанымі Пятром І у Расію галандскімі друкарамі Капіевіч стаў стваральнікам новага грамадзянскага шрыфта, які сёння ўжываецца і ў нашым пісьме. Ён выдаў першы ў Расіі каляндар, стаў аўтарам першай ў Расіі карты зорнага неба, склаў і выдаў першыя ў Расіі слоўнікі – “Руска-лацінска-нямецкі” і “руска-лацінска-галандскі”. Сярод вядомых вучоных другой паловы ХVІІ – ХVІІІ ст. – Казімір Семяновіч (каля 1600 – пасля 1651) – аўтар кнігі “Вялікае мастацтва артылерыі” (выйшла ў 1650 г. у Амстэрдаме), якая мела поспех ва ўсёй Еўропе. Ён адным з епршых стварыў праект шматступенчатай ракеты і лічыцца папярэднікам стваральніка тэорыі палётаў у касмічную прастору К. Цыялкоўскага, а таксама вынаходніка касмічных караблёў С. Каралёва. Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728-1808) – вучоны-прыродазнавец, які вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е, вызначыў каардынаты шматлікіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі, рэктар Галоўнай школы ВКЛ. Адным з найбольш значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі (сапраўднае прозвішча Пятроўскі-Сітніяновіч. У манастве Сімяон, 1629-1680). Пасля заканчэння Кіева-Магілянскай калегіі – праваслаўнай установы, паступіў у Віленскі універсітэт. Абставіны жыцця прымусілі С. Полацкага пакінуць Бацькаўшчыну і выехаць у Маскву. Тут у хуткім часе ён стаў настаўнікам дзяцей рускага цара Аляксея Міхайлавіча, у тым ліку васьмігадовага Пятра І, для якога С. Полацкі надрукаваў у адчыненай ім друкарні “Буквар языка славенска”



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 687; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.128.199.162 (0.045 с.)