Паняцце дакумент. Апісанне і узоры дакументау 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Паняцце дакумент. Апісанне і узоры дакументау



Дакумент - складзеныя, падпісаныя i засведчаныя справавыя паперы, якія афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны i дзеянні юрыдычных асоб i грамадзян.

Па ступені рэгламентаванасці (падпарадкаванасць дакладна устаноуленым правілам, абмежаванням) дакументы падзяляюцца на тры трупы:

1. дакументы, якія павінны дакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо у іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы (пашпарт, дыплом, пасведчанне i шш.). Гэтыя дакументы рыхтуюцца друкаваным спосабам, а той, хто піша, павінен толью увесці у ix патрэбную шфармацыю;

2. дакументы, якія не маюць такой строгай абавязковасці (даведка, заява, дагавор, даверанасць, квітанцыя i шш,)

3. дакументы, якія маюць грамадсказамацаваны агульны прынцып укладання, а моуныя сродкі i форма выкладу у пэунай ступені адвольныя (характарыстыка, рэкамендацыя i шш.).

Па сваім прызначэнні усе дакументы можна аб'яднаць у наступныя чатыры групы: асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя.

1. Асабістыя дакументы

Да асабістых дакументау адносяцца заява, аутабіягрофія, даручэнне, распіска i шш.

Заяву тшуць, калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва установу, грамадскую арганізацыю i шш. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, на працу (перавесці, звольніць i пад.), просяць вырашыць якое-небудзь пытанне i г.д. Пісаць трэба, як i ва ycix паперах, дакладна i проста. Kaлі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты i шш.), ix пералічваюць у канцы асноунага тэксту. На заяве уш'зе павпінны быць дата (злева) i асабісты подпіс (справа).

Дэкану факультэта фізічнай

культуры

дацэнту Нівойчыку A.I.

студэнта I курса 3 групы

І ншдарца Андрэя Аляксандравгча

заява

Прашу дазволіць датэрмінова здаць летнюю экзаменацыйную сесію у сувязі з удзелам у чэмтянице Еуропы па спартыунай гімнастыцы.

20 мая 2008 г. Подпіс

Для тых, хто служыць у арміі, міліцыі (іншых органах унутраных спрау), адной з асноуных асабісых справавых папер з'яуляецца рапарт. Рапарт- гэта пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым-небудзь вышэйшай інстанцыі, начальству.

Начальніку агульнавайсковай кафедры

падпалкоуніку Януковічу В. I.

Рапарт

Хадайнічаю по сутнасці рапарта маёриа А. В. Савянкова.

Началънік агульнавайсковай кафедры

падпалкоунік _____________ М.Л. Януковіч

(подпіс)

4 лютага 2011 г.

Аyтабіяграфія –у ей коратка расказваюць пра свій жыццёвы шлях, таму гэта папера пішацца ад першай асобы. Тут падаюцца асобныя звесткі: год i месца нараджэння; заняткі бацькоу; гады вучобы (службы у арміі); асноунае з працоунай i грамадскай дзейнасці, кароткія звесткі пра свае сямейнае становннча. У канны тэксм ставяць дату i подпіс.

Paспіска - дакумент, які сцвярджае, што ва установе або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы i інш.

2. Распарадчыя дакументы

Да раснарадчых адносяцца такія дакументы распараджэнне, постанова, указ, дэкрэт. Усе яны носяць заканадаучы характар i дзейнічаюць як на мясцовым узроуні, так і на узроуні усей краіны. Дарэчы, у ТСБМ першае значэнне слова «закон» наступнае: “абавязковае для ycix правіла, устаноуленае вышэйшым органам дзяржаунай улады, якое мае найвышэйшую сілу”.

3. Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы

У дадзеную групу дакументау уваходзяць план, кантракт, дага­вор, справаздача i некаторыя іншыя. Так, у справаздачы расказваюць, што i як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае строгай формы. Кожны, хто піша справаздачу, павінен паказаць, як выконвалася заданне, якія цяжкасці давялося пераадоліцъ i што дала праца. У канцы справаздачы пажадана зрабіць выснову i даць свае прапановы. Як i кож­ная афіцыйная папера, справаздача павінна мець подшс i дату.

4. Інфармацыйна-даведачныя дакументы

Аб'ява, даведка, тлумачальная і службовыя запіскі, дакладная i пад. афндыйныя паперы з'яуляюцца прыкладамі тых даку­ментау, якія служаць для перадачы інфармацыі пэунага зместу.

Аб'ява - паведамленне, якое даводзіцца да усеагульнага ведама (ТСБМ). Калі неабходна абвясцщь, што адбудзецца нейкае мерапрыемства (сход, канферэнцыя, спаборніцтвы i пад.), вывешваюць аб'яву, у якой дакладна на-зываюцца дата, час, месца правядзення таго ці іншага мерапрыем­ства.

Даведка – дакумет, які змяшчае апісанне і пацвярджэнне тыж ці іншых фактау.

Тлумачальная запіска – у іх мы раскрываем, тлумачым прычыну нейкіх асабістых дзеянняу, учынкау i г.д.

Юрыдычныя дакументы - усе яны маюць свой адметны набор рэквізітау, якія абумоулены ix прызначэннем. Існуе вялікая колькасць дакументау, звязаных з грамадзянскімі i крымінальнымі, судовымі справамі. Да працэсуальных дакументау адносяцца заявы, скаргі, хадайствы, вызначэнні, пратаколы.

Іскакая заява - змест павінен адпавядаць агульным патрабаванням, якія прад'яуляюцца да цэсуаальных дакументау. Акрамя гэтага, у ёй павінны быць указана, дакладнае абазначэнне патрабаванняу icца, факты, што ісцец абгрунтоувае свае патрабаванне, доказы, якія пацвярджаюць кожныя факты.

Да іскавых належаць заявы: аб прызнанні грамадзяніна абмежавана дзеяздольным або недзеяздольным, аб ліквідацыі перашкод у ажыццяуленні права уласнасці i інш.

 

 

МОУНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ АФІЦЫЙНА-СПРАВАВОГА СТЫЛЮ

Выдзяляюцца два тыпы нормау, якія дзейнічаюць у сферы пісьмовай дзелавой мовы: 1) тэкставыя нормы, якія рэгламентуюць пабудову тэксту дакумента, г.зн. семантычную i фармальную арганізацыю усяго тэксту i яго частак; 2) моуныя нормы, якія рэгламентуюць магчымасць ужывання моуных адзінак. Тэкставыя i моуныя нормы замацаваны у ДАСТах, што забяспечвае уніфіукацыю i стандартызацыю службовых дакументау.

Лексічны узровень

1. Словы ужываюцца толькі у прамым значэнні.

2. Шырока выкарыстоуваюцца тэматычна абумоуленыя спецыяльныя словы i тэрміны (юрыдычныя, дыпламатычныя, ваенныя, бухгалтарскія, спартыуныя i г.д.). Тэрміны маюць канструктыунае значэнне, з,уляюцца неабходнымі лексічнымі сродкамі.

3. Дапускаецца выкарыстанне абрэвіятур, складанаскарочаных найменняу дзяржауных устаноу, арганізацый, таварыствау, партый, абумоуленае імкненнем да сцісласці. мінфіт,АТН, АДСС
У пісьмовай форме выкарыстоуваюцца шматлікія графічныя скарачэнні: нам. (намеснік), др. арк. (друкаваны аркуш), ф-ка (фабрыка).

Пранікненне скарачэнняу у дзелавую дакументацыю тлумачыцца трыма прычынамі: імкненнем да эканома месца, высокай частотнасцю асобных слоу i словазлучэнняу i жаданнем пазбегнуць паутарэнняу доугіх назвау.

Графічныя скарачэнні бываюць агульнапрынятыя, якія не пат­рабуюць тлумачэння, i умоуныя, што сустракаюцца у спецыяльнай літаратуры, напрыклад, у слоуніках, i становяцца зразумелымі толькі пры наяунасці cпіса скарочаных напісанняу. Да агульнапрынятых адносяцца скарачэнні, якія ужываюцца на пісьме: а) пры абазначэнш лічбамі гадоу i стагоддзяу: г., гг., ст.; б) пасля пералічэння: i г.д., i інш., i лад., г.зн.; в) пры спасылка х: гл., напр.; г) іншыя скарачэнні: акад., б. - былы, зб. ~ зборнік, р-н, вобл.

Патрабаванні пры графічным скарачэнні 1) пры скарочаным напісанні ставіцца кропка i захоуваюцца знакі i пачатковыя літары, уласцівыя поунаму напісанню: В.-Д.к. - Волга-Данст канал; 2) стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га - гектар, см - сантыметр, кг - ктаграм; 3) пры спалучэнш дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай. А пры збегу дзвюх або некальюх зычных -пасля апошняй зычнай: камен, вугаль - каменны вугаль, бухг. -бухгалтэрыя; 4) нельга скарачаць на галосную літару i на й, у ь; 5) скарочаныя літарныя абазначэнні складаных прыметнікау пішуцца праз злучок: с.-г. - сельскагаспадарчы.

4.Адсутнічаюць экспрэсіуныя моуныя сродкі (назоунікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі - крынічанька, мовачка i інш.), жаргонныя i дыялектныя словы.

5.Прысутнічаюць функцыянальна абумоуленыя лексічныя пауторы, якія дапамагаюць пазбегнуць няправільных тлумачэнняу.

6.Ужыванне слоу, не прынятых у іншых стылях: вышэйпамянёны, вышэйадзначаны.

7.Выкарыстоуваюцца назвы асоб па ix функцыі у афіцыйна- справавых адносінах: арандатар, кватэранаймалъны, падрадчык, усынавіцель, спажывец.

8.Назвы дакументау: загад, паведамленне, протоко, службовае пісьмо.

9.Абазначэнне частак дакумента (парадак дня, дадатак) разнастайных дзеянняу асоб (прысутнічалі слухам), службовых працэдур па узгадненні i зацвярджэнні (загадваю, не пярэчу).

10. выкарыстоуваюцца аддзеяслоуныя назоунікі, якія надаюць выказванню стрымана-строгую, «халодную»танальнасць: утрыманне, узгадненне, захоуванне, устанауленне, зацвярджэнне, размеркаванне.

11. Словазлучэнні часта выкарыстоуваюц­ца у назвах дакументау (пасведчанне аб нараджэнні, атэстат аб сярэдняй адукацыі, пасведчанне аб заключэннх шлюбу), у якасці стандартных канструкцый (у мэтах забеспячэння, на ас­нове вышэйпададзенага, адзначаны наступныя недахопы, заслухаушы абмеркаваушы).

12. нейтральныя агульнаужывальныя лeкciчныя сродкі.

Марфалагічны узровень

1.Шырокае ужыванне інфінітывау (упаунаважыць, забяспечыць, зацвердзіць, прыняцъ).

2.Насычанасць сказау аддзеяслоунымі назоунікамі на - нне-,-цце з прэфіксам -не-, -ня-: выкананне, развіццё, недо­гляд, нявыплата, недапрацоука i інш.

3. Выкарыстанне дзеясловау цяперашняга часу у значэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць.

4.Шырокае ужыванне назоуенікау са зборным значэннем: дырэкцыя, калегія, камісія.

5.Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэнняу: 10 кліентау.

6.Замест дзеясловау ужыванне сінанімічных спалучэнняу назоуніка і дзеяслова: дапамагчы - аказаць дапамогу.

7. Напісанне колькасных лічэбнікау арабскімі лічбамі: Было забракована 25 машын.

8. Ужыванне выклічнікау, а таксама займеннікау1-й i 2-й асобы i адпаведныя асабовыя формы дзеяслова.

Сінтаксічны узровень

1.Прамы парадак слоу, г.зн. дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, дапасаванае азначэнне.

2.Сінтаксіс характарызуецца падкрэсленай кніжнасцю, «халоднасцю». Сказы поуныя, апавядальныя, як правіла, двухсастауныя.

3.Ужыванне пасіуных канструкцый: аплата працы ажыццяуляецца на аснове пагадзінных або месячных тарыфных ставак.

4.Наяунасць канструкцый са складанымі злучнікамі i аднаіменнымі прыназоунікамі: у выніку того што, дзякуючы тому што.

5. Характэрна ужыванне стандартных складаных сінтаксічных канструкцый, клімэ. Пры неабходнасці выкарыстоуваюцца надрукаваныя бланкі i пэуныя формы, якія даюцца у спецыяльных даведніках.

6.Звычайна у дакументах выкарыстоуваюцца безасабовыя i інфінітыуныя канструкцыі са значэннем імператыунасці, неабходнасці (даручыць старосту групы), а таксама залежныя звароты тыпу: даклад быу выслухоны.

7.Пасля заменыу дзелавых тэкстах аднаго наймення прадмета або асобы другім на гэта спецыяльна указваецца.

8. Наяунасць аднародных членау, адасобленых груп, пабочных і устаноуных канструкцый.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-15; просмотров: 1157; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.139.90.131 (0.013 с.)