Спосабы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду СССР. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Спосабы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду СССР.



Супярэчнасць жыцця у сярэдзiне 80-ых гадоу асаблiва востра праявiлася у

эканомiцы.Адзiная сiстэма улааснасцi, цэнтралiзаванае кiраунiцтва, улада партнаменклатуры прывялi да поунага адмаулення уласцiвых эканомiцы законау яе развiцця.

Палітыка перабудовы, яе сутнасць і вынікі. У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў прадукцыі, не хапала высака-якасных тавараў на рынку, па некаторых паказчыках прыпы-ніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася рэфар-маванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй сфарміравалася ў СССР у 20-30-я гг.

У другой палове 80-х гг. быў удакладнены палітычны курс і вызначана палітыка перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Ініцыятарам гэтай па-літыкі з'яўляўся генеральны сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў.

У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы значна пашы-рылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб'яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Павысілася роля працоўных калектываў. Развівалася самакіраванне. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы -арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развівалі-ся галоснасць і плюралізм думкі, фарміравалася шматпартый-ная сістэма. Болын магчымасцей стала для ажыццяўлення дэмакратычных правоў і свабод грамадзян, для творчай дзей-насці.

Аднак жыццё паказала, што ў КПСС - КПБ адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення са-вецкага грамадства. Не былі дакладна вызначаны канчатковыя вынікі, на дасягненне якіх накіроўваліся намаганні партыі і народа. У грамадстве з'явіліся капіталістычныя тэндэнцыі, узбагачэнне любымі сродкамі, некампетэнтнасць і безадказ-насць. Гублялася кіраўніцтва краінай. Бачачы гэтыя негатыў-ныя з'явы, частка народа стала абвінавачваць КПСС-КПБ, усіх тых, па чыёй ініцыятыве пачалася перабудова. Сацыялістчныя ідэалы ў вачах мільёнаў абясцэньваліся, аўтарытэт КПСС - КПБ катастрафічна падаў.

Палітычны крызіс працягваўся.

51. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне і шляхі далейшага ўмацавання яе дзяржаўнага суверынітэту.

Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». Згодна з ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаным варыянце — «Беларусь». Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У маі 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў, якія існуюць і сёння.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага». Адначасова была прынята пастанова, якая скасоўвала Дагавор аб утварэнні СССР ад 1922 г. У склад СНД увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца Беларусі — г. Мінск.

3 аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейнічаў афармленню незалежнасці рэспублік. Гэта падзея адбілася на лесе кожнага грамадзяніна, бо ў аснове СССР ляжалі глыбокі патрыятызм і дружба народаў савецкіх рэспублік.

52. Нацыянальна-культурнае адраджэнне канца 20-га ст. алейшае фарміраванне бел нацыянальнай ідэі і роля гэтага працэсу ва ўмацаванні дзяржаўнага суверынітэту.

Развитие бел культуры на современном этапе выделяют 2 фактора:

1 Демократизация общ-политич жизни

2 Соц-экономич кризис

Новые черты бел культуры:

1 Преодоление всестороннего контроля гос-ва, расширение альтернативных форм и жанров культуры.

2 Некоторые шаги к пути нац-культ возрождения

3 Некоторые шаги по возвращению нац-историч наследства

4 Сокращение гос финансирования и привлечение частных средств

В целом кризисное положение культуры обусловлено тяжелым положением экономики.

Также это обусловлено результатами русификации и непоследовательной политикой гос управления.

 

53. Першыя спробы перабудовы эканомікі ў другой палове 1980-х гадоў. Прычыны крызісу савецкай эканамічнай сістэмы.

Наспяванне крызісных з'яў у эканоміцы рэспублікі

пачалося пазней, чым у іншых савецкіх рэспубліках. Калі ў СССР у цэлым зніжэнне вытворчасці пачалося ўжо ў 1989 г., дык на Беларусі яно ўпершыню адбылося ў 1992 г. Крызісныя з'явы ў эканоміцы праявіліся, перш за ўсё, у падзенні тэмпаў росту вытворчасці і пагаршэнні яе асноўных эканамічных паказчыкаў. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала сябе.. У плане прадугледжвалася забяспечыць увесь прырост вытворчасці за кошт выкарыстання ў першую чаргу інтэнсіўных шляхоў развіцця эканомікі, а не эксгпэнсіўных, Інтэнсіўны шлях развіцця быў звязаны з выкарыстаннем якасных фактараў і дасягненнем росту вытворчасці на аснове ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі, павелічэння прадукцыйнасці працы. У Беларусі была прынята рэспубліканская праграма «Інтэнсіфікацыя».

Першачарговай задачай у 1987 г. была прызнана неабход-насць забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічых метадах. Выйсце са складанага эканамічнага становішча бачылася ў пераводзе галін народнай гарспадаркі, прадпры-емстваў і аб'яднанняў на поўны гаспадарчыразлік і самафі-нансаванне. Ужо ў 1988 г. на Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый. Асноўнай прабле-май эканамічных пераўтварэнняў з'яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці і надзейнасці, канкурэнта-здольнай на сусветным рынку, своечасовае яе абнаўленне ў адпаведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў.

Галоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР у другой палове 80-х гг. стаў пачатак пераарыентацыі з вытворчасці сродкаў вытворчасці, г.зн. машын, станкоў, абсталявання (цяжкай прамысловасці), на выпуск тавараў народнага спа-жывання. Упершыню менавіта гэтыя тавары па аб'ёму еваёй вытворчасці сталі выпускацца апераджальнымі тэмпамі.

. Стан сельскай гаспадаркі пагоршыўся і для забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах больш настойліва сталі ўзнімацца пытанні аб неабходнасці пераходу да разнастайных форм і спосабаў гаспадарання на зямлі. Аднак фермерскіх гаспадарак у Беларусі было створана вельмі мала.

Эканамічнае становішча Беларусі ў канцы 80-х гг. рэзка па-горшылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобычьскай атамнай элек-трастанцыі, што адбылася 26 красавка 1986 г. Эканамічны урон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэненьваецца, па падліках вучо-ных, у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для зда-роўя людзей наогул непрадказальныя.

 

54. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны.

На шляху пераходу ад планвай сацыялiстычнай гаспадаркi да капiталiстычнай рыначнай эканомiкi зроблены крокi па стварэнню нарматыўна-прававой базы, рэфармаваннi адносiн уласнасцi, перабудове грашова-фiнансавай сiстэмы, рэарганiзацыi дзейнасцi суб`ектаў гаспадарання.

Пачатак гэтых рэформ на беларусi звязаны з адабрэннем Вярхоўным Саветам рэспублiкi ў канцы 1990 г. праграмы пераходу да рыначнай эканомiкi.Рэалiзацыя праграмы праводзiлася ва ўмовах адмiнiстрацыйнага павышэння i вызвалення цэн, iнфляцыi, страты рычагоў цэнтралiзаванага кiравання, бурнымi дэзынтэграцыйнымi працэсамi на тэрыторыi СССР.

Пасля развалу СССР у 1991 г. змянiлiся i падыходы да правядзення пераўтварэнняў – у аснову былi прыняты метады так званай «шокавай тэрапii». К 1994 г. правяддзенне рэформ дазволiла стварыць на Беларусi неабходны мiнiмум асноўных рыначных iнстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, зрабiць новую сiстэму эканомiкi, якая ў асноўным абапiраецца на рыначныя рэгулятары.

Разам з тым, беларускi рынак пацярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: разбурэнне былых эканамiчных сувязей прывяло да абвальнага спаду вытворчасцi амаль на 50 % (у параўнаннi з канцом 80-х гг.), рэзкаму падзенню курса беларускага рубля, крытычнаму стану ў забеспячэннi энергарэсурсамi. Усе гэта вызвала панiжэнне жыццевага ўзроўня большасцi насельнiцтва, рост беспрацоўя, нарастанне iншых сацыяльных праблем.

Мадэль рыначных рэформ метадам «шокавай тэрапii» пацярпела правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзiдэнта РБ. Для пераадолення крызiсных з`яў i недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзеннi рыначных рэформ новым кiраўнiцтвам рэспублiкi былi распрацаваны «Асноўныя напрамкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця РБ на 1996—2000 гады». У сакавіку 2002г была сфармулявана канцэпцыя бел мадэлі эканамічнага развіцця(1.моцная і эффектыўная ўлада 2.развіццё прыватнага сэктару разам з дзяржаўным, але не на шкоду дзярж інтарэсам).

 

55. Геапалітыснае становішча Беларусі. Месца РБ ў інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі.

Разам з абвяшчэннем незалежнасцi РБ пачынаецца новы этап у яе дзейнасцi на мiжнароднай арэне.

У снежнi 1991 г. Вярхоўны Савет РБ ратыфiкаваў агадненне аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. У СНД увайшлi ўсе былыя рэспублiкi СССР, акрамя краiн Прыбалтыкi.

Пасля лiквiдацыi СССР пачалося прызнанне РБ як суверэннай дзяржавы. У сталiцы Беларусi аткрыла свае пасольствы i прадстаўнiцтвы 21 дзяржава.

РБ ажыццяўлаля працэс дагаворнага зацвярджэння гранiц з сумежнымi дзяржавамi: Польшчай, Латвiяй, Лiтвой, Расiяй i ўкраiнай.

У лютым 1992 г. РБ падпiсала Хельсiнскi Заключны акт. З гэтага моманту яна стала раўнапраўным удзельнiкам хельсiнскага працэсу.

Ад былога СССР на тэрыторыi РБ засталася вялiкая колькасць войск i ўзбраенняў. Далучыўшыся да Дагавору аб скарачэннi войск у Еўропе, Беларусь у 1992 г. вывела са сваей тэрыторыi тактычную ядзерную зброю.

Важную ролю ў павышэннi аўтарытэту рэспублiкi на мiжнароднай арэне адыграла ратыфiкацыя ею ў 1993 г. пратакола да Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах.

Асноўнымi накiрункамi знешней палiтыкi беларусi з`яўляюцца: паглыбленне iнтэграцыйных працэсаў з былымi рэспублiкамi СССР i, перш за ўсе, за Расiяй (з якою 2 красавiка 1997 г. у маскве быў падпiсаны Дагавор аб Саюзе) i наладжванне трывалых эканамiчных i культурных сувязей з iншымi краiнамi Еўропы i свету.

18. Барацьба за гегемонію ва Ўсходняй Еўропе. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

Перадумовы Люблінскай уніі:

1)Доўгае існаванне персанальнай уніі ВКЛ і Польшчы (з Крэускай уніі)

2)Паступовае збліжэнне паліт. і дзярж. інстытутаў абедзвюх дзяржаў

3)Адзіная палітыка ў межнар. адносінах

4)Адзіная адміністрацыя каталіцкай царквы

Прычыны заключэння вунii памiж ВКЛ i Польшчай:

1. Iмкненне беларуска-лiтоускай шляхты да набыцця "залатых шляхецкiх вольнасцей";

2. Цяжкае стапновiшча ВКЛ на мяжы страты незалежнасцi у Лiвонскай вайне(1558-1583),страта Полацка(1563);

3. Польшча сама дамагалася вунii.Польскай шляхце ВКЛ мроiлася у якасцi багатага прыдатка да вялiкай Польшчы.

4. уплыў каталіцтва у ВкЛ.

1563 на Варшаўскім сейме палякі склалі дыкларацыю аб з’яднанні ВКЛ з Польшчай, прапанавалі літоўцам падпісаць дэкларацыю, але яны адмовіліся і пакінулі сейм(1563)

1564-чарговы сойм(чарговая хваля) ВКЛ з аднаго боку была уцягнута ў вайну за Лівонскую спадчыну, з другога- Польскае каралеўства об’явіла, што жадае заключыць унію без вайны, шляхам сеймавай пастановы і мае намер далучыць да сваёй тэрыторыі ўсе княства цалкам.

У гэты час магнаты Польшчы пачалі больш актыўна дзейнічаць, каб павялічыць колькасць у уніі ў княтсве. У сувязі з тым праводзілася:

1)Ураўнаванне ў правах праваслаўных с катал. шляхтай літоўскага паходжання (1563)

2)Прапаганда касцелаў шляхецкіх вольнасцей у Польшчы і абяцанне гэтых жа вольнасцей і для шляхты княства пасля уніі

3)Абяцанне караля, што саюз дзвюх дзяржаў будзе заснаваны на “міласці” і братэрскім узаемаразуменнем

4)Абвяшчэнне Ж. Аугуста, што дзякуючы уніі шляхта атрымае дапамогу ў Лівонскай вайне

Значны ўклад ВКЛ да Польшчы адыграл Ватыкан (некалькі гадоў). 10 студзеня 1563 у Любліне адкрыўся агульны сейм Польшчы і ВКЛ.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 509; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.86.138 (0.027 с.)