Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Методыка адбору р-рам ф.м.да св.Содержание книги Поиск на нашем сайте Адбор песень трэба ажыццяўляць з улікам: а) характэрных менавіта для данай вёскі, раёна, вобласці, рыгіёна асаблівасцей; б) наяўнасці рыс канцэртнасці, гэта значыць яркай мелодыі, развітай гармоніі, высокага паэтычнага і мастацкага ўзроўню тэкстаў; в) уласцівага гульнёвага, карагоднага, танцавальнага, драматычнага пачатку. Прыёмы і метады вывуч ф. Метады збору пярвічнай апрацоўкі народнай песні і навучання фальклорнаму мастацтву калектыву ўключаюць: 1. гутаркі з майтсттрамі народных спеваў, экспедыцыі ў асяроддзе сапраўдных носьбітаў фальклору, вывучэнне іх жыцця, поглядаў, думак аб лёсе традыцыйнай песні; 2. праслухоўванне, запіс, расшыфроўку, натаванне мелодыі; 3. навучанне майстэрству выканання ад непасрэдных носьбітаў традыцый; 4. развучванне народнай песні з голасу кіраўніка; 5. праслухоўванне мастацва народных майстроў спеваў на магнітафонных і грамзапісах, кіно і відэазапісах; 6. вывучэнне нотных і тэкставых пеблікацый фальклору ў акадэмічным выданні "Белорусское народное творчество", розных фальклорных зборніках. Тэатралізацыя м. ф. у св. Тэатралізацыя фальклору азначае: а) складанне адпаведнага сэнарыя праграмы, які аб'ядноўвае ўсе творы агульным сюжэтам; б) раскрыццё зместу гульнёвых, карагодных, танцавальных і іншых народных песень пры дапамозе драматычных прыёмаў і сродкаў, паказу са сцэны розных старонак з народнага жыцця, фрагментаў абрадаў; в) падрыхтоўку адпаведных атрыбутаў народнага мастацтва і побыту (інструменты, касцюмы, прадметы побыту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва); г) выпрацоўку навыкаў і ўмення ўдзельнікаў калектыву выковаць неабходныя рухі, мезасцэны на працягу ўсяго выступлення, падтрымку агульнага эмацыянальнага настрою кожнага твора; д) сур'ёзную падрыхтоўку сцэнічнай пляцоўкі або месца для выступленняў калектыву.
Падр. р-рам ф.к-ву для выст. у св. Для падрыхтоўкі выступленняў калектыву неабходна ўлічваць сувязь мастацкіх і пазамастацкіх функцый фальклору. Таму праграмы канцэртаў павінны выкарыстоўваць этнаграфічныя элементы, якія існуюць у жыцці чалавека. Этнаграфічны падыход ва ўзнаўленні песенных традыцый мяркуе: а) паказ са сцэны фрагментаў розных абрадаў, звчаяў, народных свят, новай абраднасці з выкарыстаннем традыцыйных сродкаў; б) выкарыстанне элементаў этнаграфіі і прыкладнога мастацтва, якія павінны ствараць як бы натуральнае асяроддзе бытавання фальклорных твораў; в) прыстасаванне розных прадметаў побыту для мастацкай функцыі. Як вядома, шматлікія прадметы хатняга ўжытку, гаспадаркі і чалавечай працы выкарыстоўваюцца ўдзельнікамі калектыву (лыжкі, пернікі, падковы, косы, байніцы, на якіх збівалі масла, і інш.). Апрац.нар.пес. у св. Выдзелім наступныя метады і прыёмы апрацоўкі фальклорнага матэрыялу: 1) скарачэнне тэкстаў некаторых песень, у якіх шмат куплетаў і дзеянне разгортваецца марудна, што не адпавядае канцэртным умовам выступлення калектыву; 2) замена асбоных слоў, строф традыцыйных твораў, калі яны не адпавядаюць сённяшнім уяўленням аб духоўнасці і эстэтыцы навакольнага свету; 3) выкарыстанне інструментальнага суправаджэння народных песень, якія характарызуюцца рытмічнасцю напеваў або сваёй танцавальнасцю; 4) паскарэнне тэмпу некаторых традыцыйных песень, дзякуючы якому апошнія ўспрымаюцца слухачамі ў эмацыянальна-прыўзнятым настроі; 5) удакладненне сэнсавых націскаў, устанаўленне дынамікі, выпрацоўка дыкцыі, дасягненне рытмічнага ансамбля; 6) пераасэнсаванне ідэйнага зместу народнай песні ад мінімальнага захавання традыцыйнага тэксту да поўнай змены яго пры захаванасці ранейшай мелодыі; 7) апрацоўка меладычнага матэрыялу пры захаванні традыцыйнай гармоніі, інтанацыйных абаротаў, характэрных жанравых прымет, дабаўленне да народнай песні іншых галасоў, акордаў, сугуччаў; 8) прыстасаванне фальклорнай песні да мастацкіх асаблівасцей канцэртнага калектыву шляхам змянення танальнасці твора (павышэннем або паніжэннім яе). 10.Зах. нар. манеры спеваў у св. - мясцовымі спецыфічнымі асаблівасцямі, якія праяўляюцца ў асаблівасцях дыялекту, музычнай мовы і выканальніцкай культуры спевакоў; - натуральным, адкрытым, прамым, роўным без вібрацый гукам; - моцным, яркім, гучным голасам, які выкарыстоўвае грудны рэзанатар; - інтанацыйнай выразнасцю, абумоўленай гутарковай мовай; - імправізацыйнасцю выканання, якая праяўляецца ў змяненні мелодыі, манеры падачы слова і гуку, інтанацыйнай выразнасці, паводзінах, жэстах, ігры голасам. 11.Патрабав. да падр. р-раў 1) глыбока ведаць фальклор, яго сацыяльнае і мастацкае значэнне для эстэтычнага выхавання людзей і развіцця мастацкай самадзейнасці: 2) умець разабрацца ў з'явах мастацка-эстэтычнай культуры (веданне айчыннай і замежнай музычнай літаратуры, найбольш выдатных твораў кампазітара-класікаў, іх асаблівасці); 3) пастаянна імкнуцца да пашырэння свайго агульнакультурнага ўзроўню; 4) умець абмяркоўваць, аналізаваць, ацэньваць з удзельнікамі калектыву з'явы мастацкага жыцця ў нас у краіне і за мяжой; 5) даваць аргументаваныя эстэтычныя ацэнкі праслуханым музычным творам, зразумела і даходліва растлумачваць удзельнікам калектыву музычныя адчуванні і ўражанні; 6) разумець і адчуваць прыгожае ў людзях, у прыродзе, з'явах духоўнай культуры, быць прыкладам асабістай культуры для ўдзельнікаў калектыву і людзей у побыце, у працы, на адпачынку.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-05; просмотров: 267; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.115 (0.009 с.) |